Жыццё і праца Мічурына

Жыццё і праца Мічурына

Выдавец:
Памер: 154с.
Мінск 1950
52.28 МБ
А між тым на поўдні, у Крыму, на Каўказе і ў заходнееўрапейскіх краінах з цёплым кліматам ігрушы сярод астатніх пладовых дрэў займалі і займаюць даволі значнае месца. Смак, арамат, цукрыстасць паўднёвых ігруш вышэй, чым у тамбоўскіх. Паміж імі ёсць сарты летняга і зімовага выспявання; познія ігрушы можна скарыстоўваць амаль да новага ўраджаю.
Вось аб такіх ігрушах і марыў малады Мічурын, выпісваючы з Крыма і Францыі чаранкі і прышчэпліваючы іх на падшчэпы-дзічкі.
— Новыя сарты ігруш,—думаў ён,— узнімуць даходнасць садоў сярэдняй Расіі... Яны пазбавяць дзяржаву ад мільённых затрат на прывоз ігруш з-за граніцы і дастаўку іх з поўдня. Ігрушы павінны стаць звычайным прадуктам харчавання ўсяго народа, а не толькі ласункам для багачоў.
У Казлове павінны расці добрыя ігрушы!
•— Падшчэп павінен даць прышчэпу моцную «кроў», — сцвярджаў Грэль, — перадаць яму прыстасаванасць да нашага клімату.
— Але трэба прывучыць прышчэп да падшчэпа, — думаў Мічурын, — трэба даць час раслінам асвоіцца, прыжыцца адна да другой, каб каштоўныя якасці таго і другога дрэўца маглі злучыцца ў адно цэлае.
I вось, у рэкамендуемыя метады Грэля, у правільнасці якіх ён ужо даўно сумняваўся, Мічурын стараўся ўнесці штосьці сваё, асаблівае, каб праверыць яшчэ ня-
ясныя яму самому думкі аб уплыве падшчэпа на прышчэп.
У першы год ён выбіраў дарослае дрэва-дзічку і ў яго крону прышчэпліваў чаранок паўднёвага сорту.
На наступны год прышчэпліваў чаранкі да парасткаў таго-ж дрэўца, размешчаных бліжэй за ўсё да ствалаштамба. На трэцюю вясну з прышчэпленых чаранкоў, якія прыняліся, адразаў самыя здаровыя і зноў прышчэпліваў іх да гэтага-ж дрэўца, але на парасткі, якія былі далей ад ствала. Паўтараючы прышчэпку такім чынам, ён усё далей адсоўваў прышчэпкі ад штамба, і, нарэшце, на пяты год адразаў чаранкі апошняй прышчэпкі і перасаджваў іх на новыя маладыя дзічкі.
Так Мічурын стараўся прывучыць прышчэп да падшчэпа Ч Усё гэта патрабавала глыбокага размышлення, разліку, умелай стараннай работы... Штогодны запіс і замалёўкі ў садовым журнале адзначалі ўвесь шлях праведзенай работы.
У мічурынскіх дзённіках гэтага часу паяўляліся ўсё новыя назвы паўднёвых ігруш... Ананас дэ Куратрэ, Салдат Лабуэр, Прэзідэнт Mac, Сувенір дэ кангрэс...
Якія з прышчэпленых чаранкоў дадуць лепшы вынік?
Адны з чаранкоў гінулі, другія прымаліся. Засмучэнні і маленькія радасці чаргаваліся між сабой.
Пад казлоўскім небам упершыню раскрылі свае кветкі паўднёвыя ігрушы, яблыні, чарэшні... Наліваліся сокам нябачаныя тут плады.
Першай дала плады акліматызаваная ігруша Бэра. Дрэўца было яшчэ маладое, ураджай — усяго некалькі ігруш, і плады яшчэ не зусім мелі тыя якасці, якіх дамагаўся Мічурын, але гэта была сапраўдная паўднёвая ігруша позняга выспявання!2
Яшчэ больш паспяхова праходзіла яго работаз вішнямі.
Вішні растуць у нас і кустарнікам, і высокімі дрэвамі.
Лепшы рускі сорт — вішня Владзімірская.
1 Гэта быў пачатак, першыя спробы таго метада выхавання раслін, які пазней бліскуча быў распрацаваны Мічурыным-вучоным як метад «ментараў»-выхавальнікаў.
2 Пазней яна вымерзла ў садзе Мічурына, як і ўсе астатнія паўднёвыя сарты, якія ён спрабаваў акліматызэваць па метаду Грэля.
Цёмныя, амаль чорнага колеру плады з кісла-салодкай мякаццю і невялікай авальнай костачкай добрыя і ў свежым, і ў перапрацаваным выглядзе. Але расце Вла' дзімірская не ўсюды і не кожны год прыносіць ураджай. Апрача таго, Мічурын лічыў, што гэтая вішня мала падыходзіць для прамысловых пасадак: высокі рост дрэва робіць цяжкім збор ураджаю, і частка вішань становіцца: здабычай іптушак.
Іван Владзіміравіч задумаў вывесці добрыя сарты вішань з нізкай кронай і штогоднім плоданашэннем.
Цяпер, калі яго метады работы паступова змянялісяг Мічурын вывучаў не толькі сарты пладовых дрэў, але і знаёміўся падрабязна з усімі ўмовамі той мясцовасці, дзе яны раслі. Якія клімат, глеба, месцаразмяшчэнне раёна, колькасць ападкаў, — аб гэтым ён даведваўся загадзя, перш чым перанесці сорт у свой сад. I калі раней Іван Владзіміравіч звяртаў галоўную ўвагу на паўднёвыя сарты, таму што па сваіх якасцях яны былі вышэй за тамбоўскія, то цяпер яго пошукі часцей накіроўваліся на вывучэнне і прыцягненне ў культуру лепшых паўночных сартоў, якія мелі самую каштоўную для яго работы здольнасць — марозаўстойлівасць.
У гэтыя гады ў яго садзе раслі вішні: ГІенсільваяская — з Паўночнай Амерыкі, Кітайская — з Пржэвальска, Японская— з Паўночнага Кітая, Самарская—са стэпаў Сімбірскай губерні.
Уральскія стэпавыя вішні і былі той зыходнай формай, ад якой Мічурын вывеў свае карлікавыя і поўкарлікавыя вішні, асабліва прыгодныя для развядзення ў паўночных раёнах.
Яшчэ даўно, на старым участку, ён неяк апыліў сеянец бішні Грыёт пылком дзікай уральскай вішні. 3 адборных сеянцаў гібрыда вывеў добры сорт Грыёт ігрушападобны, з вельмі буйнымі пладамі, якія па форме нагадваюць ігрушу. Дрэўца было не вышэй аднаго метра.
Ад скрыжавання Лотавай і Грыёта ігрушападобнага атрымаў другі сорт •— Манамах, які не баіцца шкоднікаў і хвароб, — марозаўстойлівы, ураджайны, з буйнымі са* лодкімі пладамі
Трэці сорт— Поўкарлікавую ружовую — атрымаў з костачак вішні, прысланых яму нейкім садоўнікам-аматарам з-пад Тамбова.
Гэтыя сарты вішань, паводле замысла Мічурына, павінны былі стаць асноўнымі для прамысловага садаводства: з дрэў лёгка было ўбіраць ураджай, а зімой яныне баяліся марозу.
Пітомнік вішнёвых сеянцаў, дзе ён праводзіў масавы адбор на тысячах дрэў, усё разрастаўся.
He ўдаліся многія доследы з акліматызацыяй, але Мічурын цяпер быў упэўнены, што адбор і гібрыдызацыя дадуць яму новыя сарты.
3 сваіх карлікавых вішань ён на працягу некалькіх год адбіраў самыя ўраджайныя і вывеў новы сорт — Пладародная Мічурына.
Невялікае дрэва, якое пачало плоданосіць на чацверты год, прыносіла штогод да трыццаці пяці кілаграмаў пладоў. Буйныя, салодкія вішні выспявалі ў жніўні, калі іншых вішань ужо не было і ў паміне.
Прайшло пяць год работы на новым участку. Іван Владзіміравіч запрасіў старога Пятрушына і сваіх нямногіх сяброў, таварышоў па службе, ацаніць вынікі яго работы і паспытаць плады новых сартоў, вырашчаных ім употайкі ад усіх.
3 незахаваным гонарам і задавальненнем вадзіў па садзе гасцей, частуючы пладамі і расказваючы гісторыю іх узнікнення.
Вішні атрымалі поўнае адабрэнне.
Асабліва спадабаліся ўсім рэдкія па прыгажосці, ружовыя буйныя плады вішне-чарэшні — Княжна Поўначы Ч
Над стварэннем гэтага сорту Мічурын працаваў даўно. У садзе ў яго з костачак паўднёвай чарэшні Белая Вінклера выраслі і прыносілі плады дрэўцы чарэшні, не гледзячы на тое, што граніца вырошчвання чарэшні праходзіла на 500 кіламетраў паўднёвей Казлова.
Іван Владзіміравіч не быў упэўнены ва ўстойлівасці гэтых дрэў — яны маглі вымерзнуць выпадкова ў адну з суровых зім. Трэба было зрабіць іх марозаўстойлівымі.
I вось пылком чарэшні ён апыліў вішню Владзімірскуюраннюю (яны зацвілі ў адзін і той-жа час). 3 коста-
1	Пазней I. В. Мічурын перайменаваў яе ў Красу Поўначы.
чак вырасціў дрэўцы. Адно з іх на чацверты год пакрылася цудоўнымі жаўтаватымі пладамі, па велічыні і смаку падобнымі да белай чарэшні. Чаранкі гэтага дрэва ён прышчапіў на сеянцы звычайнай чырвонаплоднай вішні, каб стварыць сорт яшчэ больш устойлі,вы ў адносінах да марозаў.
Вынік аказаўся нечаканым. Плады на прышчэпленых дрэўцах утварыліся не белыя, якімі яны былі да гэтага, а ружовыя з жаўтаватым бокам.
Ураджай вішні Пладародная Мічурына (зменш.).
ўласцівасці сорту, ад якога
Гэта супярэчыла палажэнню, якое ўстанавілася ў пладаводстве, што прышчэп захоўвае ўсе
ўзяты чаранок. Тут выявіўся моцны ўплыў падшчэпа. Марозаўстойлівасць і ўраджайнасць гэтых дрэў былі
выключнымі.
Сорт Краса Поўначы быў першынцом міжвідавай гіб^рыдызацыі, атрыманым ад скрыжавання двух розных ■ раслінных відаў: вішні Владзімірскай з паўднёвай чарэшняй. Ад гэтага скрыжавання двух далёкіх родзічаў і атрымаўся выдатны сорт.
Праўда, гэта ўсё былі не яблыні або ігрушы, а толькі вішні, але яны ўяўлялі сабой новыя, зусім новыя, правераныя сарты, якія можна было прапанаваць садаводам , цля развядзення ў садах цэнтральнай паласы Расіі.
Гэта была першая вялікая перамога, першы поспех •лястомнага натураліста, якога ён дабіўся толькі на трыццаць чацвертым годзе жыцця.
«МЫ ДРУКУЕМ ТОЛЬКІ ПРАУДУ»
Пра свае ўдалыя доследы ў садовай справе Мічурыіг вырашыў расказаць на старонках сельскагаспадарчых часопісаў.
Першы яго артыкул, аб акліматызацыі ігрушы Бэра. быў надрукаваны ў 1886 годзе ў часопісу «Вестннк садоводства». Надрукаваны амаль без скарачэнняў і выпраўленняў, з вытрымкамі, запісамі з яго садовага дзёяніка, ён рабіў саліднае ўражанне навуковай работы, і гэта даставіла Івану Владзіміравічу вялікае задавальненне. Калі надрукавалі ў сталічным часопісу, дзе пішуць прафесары, вучоныя — значыць яго работа чаго-небудзь ды варта, значыць, ён недарэмна працаваў!
Другі артыкул, пра вішню Пладародная Мічурына, быў надрукаваны ў 1889 годзе ў студзеньскім нумары «Вестннк садоводства, плодоводства н огородннчества». Суправаджаемы цудоўнымі фотаздымкамі дрэва і яго пладоў, артыкул таксама парадаваў Мічурына. Ен быў нібы ўзнагародай скромнаму працаўніку за гады ўпартай работы, якая скончылася несумненнай удачай.
Але затое трэці артыкул прынёс засмучэнні. Рэдакцыя надрукавала паведамленне Мічурына пра выведзены новы сорт вішні — Грыёт ігрушападобны; тут-жабыў фотаздымак галінкі вішні, з подпісам прозвішча арыгінатара, але... з невялікай заметкай рэдакцыі, дзе ўказвалася, што вывядзенне іменна Мічурыным новага сорту Грыёт ігрушападобны застаецца няпэўным, паколькі такі-ж сорт ужо ёсць на поўдні ў славутага спецыяліста па развядзенню вішні — Шчэрбіны.
У бочку мёду пусцілі лыжку дзёгцю!
Мічурын быў раз’юшаны. Яму не вераць! Абвіна-вачваюць у хлусні! Доўга пасля гэтага ён нічога не хацеў пісаць у часопісы.
А піс.аць яму было пра што.
Маленькі сад усё больш і больш папаўняўся добрымі сартамі.
Мічурыну не хацелася трымаць пад спудам вынікі сваёй шматгадовай работы. Ен-жа працаваў не для сябе. Яму хацелася размножыць, пашырыць як мага болыв свае сарты, якія ён лічыў значна лепшымі ў параўнанні са старымі сартамі края.