• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццё і праца Мічурына

    Жыццё і праца Мічурына


    Памер: 154с.
    Мінск 1950
    52.28 МБ
    — Сапсуеш сад! Нельга мудраваць з дрэвамі! — гаварыў ён. •— Лепш за прыроду не прыдумаеш!
    Пятрушын забараніў зяцю нават дакранацца да яго дрэў. Як ні пераконваў цесця Іван Владзіміравіч, што трэба паспрабаваць і такім шляхам выводзіць добрыя сарты, даказваў, што выгадней мець у садзе некалькі добрых, каштоўных дрэў, чым многа дрэнных, — стары быў непахісны.
    Тады Мічурын з жонкаю вырашылі купіць участак для саду і на ім працаваць па-свойму. Грошы на пакупку даваў у пазыку бацька жонкі. Але пакупка не адбылася. Замест гэтага маладыя Мічурыны ўзялі ў арэнду, за 3 рублі ў год, невялікі ўчастак, завалены смеццем, за надворнымі пабудовамі сваёй новай кватэры. А цесцю Іван Владзіміравіч упэўнена паабяцаў, што праз пяць год пачас-туе яго яблыкамі новага сорту, які ён выведзе ў сваім садзе.
    Маленькі пустыр на Маскоўскай (цяпер Совецкай) вуліцы хутка быў прыведзены ў парадак і засяліўся дрэўцамі самых рознастайных парод і сартоў. Гэты пе-
    Жонка Мічурына — A. В. Пятрушына.
    рыяд жыцця Івана Владзіміравіча, не гледзячы на прыступы знясільваючай хваробы (пачатак туберкулёза), поўны кіпучай дзейнасці, смелых планаў і радасных надзей.
    Плады і ягады могуць расці ў нас у краіне не толькі на поўдні, але і ў сярэдняй частцы Расіі і нават на ноўначы. Дык чаму-ж іх так мала? Плады павінны быць не толькі ласункам, яны павінны ■стаць звычайным прадуктам харчавання для ўсіх працоўных.
    Лепшыя фрукты выпісваюць з-за граніцы, прыбозяць з поўдня, дзяржава траціць на гэта вя-
    лікія сродкі, а падаюцца гэтыя прывезеныя плады толькі на стол багачоў. Трэба ўзнімаць айчыннае садавод■ства, гэтую даходнейшую галіну сельскай гаспадаркі. Трэба выпрабоўваць старыя і ствараць новыя, лепшыя ■сарты для ўсіх абласцей, для ўсяго народа. Такія думкі ўзнікалі ў маладога Мічурына, і ён вырашыў ажыццявіць свае планы, Вн хацеў сам паспытаць, выпрабаваць увесь сусветны асартымент пладовых і ягадных раслін і вывесці як мага хутчэй лепшыя сарты для свайго краю.
    Маладыя сеянцы, вырасшыя з насення лепшых сартоў, якія Мічурын пасадзіў яшчэ ў скрынках на акне ранейшай кватэры, ён перанёс у свой новы сад і некаторыя з іх прышчапіў на вынослівыя да нашых марозаў падшчэпы. Няясна ўсведамляў, што робіць магчыма і не тое, што трэба, але трэба было спяшацца — вывесці за пяць год свой новы сорт!
    «Тут, — пісаў потым Мічурын, — я і праводзіў увесь ■свой вольны ад заняткаў у канторы час, затрачваючы на набыццё раслін і іх насення тыя нязначныя ашчадкі, якія стараўся эканоміць ад свайго .мізэрнага
    заробку ў канторы, часта адмаўляючы сабе ў самых неабходных выдатках!» 1
    Доследы ў садзе, пакупка інвентару, абсталявання, насення патрабавалі грошай. Іх трэба было зарабіць што-б там ні было!
    I вось на акне кватэры Мічурыных, у доме купца Гарбунова, што выходзіць фасадам на галоўную Маскоўскую вуліцу, паявілася аб’ява: «Папраўляю гадзіннікі і іншыя механізмыс».
    Першы заказ, які атрымаў Мічурын, была паламаная швейная машына. Канструкцыя зусім незнаёмая. 1 маладому майстру «давялося многа папацець», як расказваў Іван Владзіміравіч, перш чым ён здолеў выкалаць заказ, за які заплацілі ўсяго 25 капеек.
    Колькасць кліентаў паступова павялічвалася. Прыносілі гадзіннікі, тэлефонныя і фатаграфічныя апараты, швейныя машыны. У рабоце не было недахопу.
    Аляксандра Васільеўна і тут была вернай памочніцай. Удзень яна займалася гаспадаркай. Увечары, калі муж вяртаўся з работы на станцыі, яны хутка з’ядалі свой незамыславаты абед і абодва садзіліся за работу. Працавалі, весела будуючы планы будучага жыцця, думаючы аб садзе, які разрасцецца ў іх на ўчастку.
    Гадзіннікі на станцыях, гадзіннікі дома—у майстэрні, а ў вольныя мінуты летам — работа ў садзе, зімой — чытанне; так праходзіла жыццё маладога Мічурына. Часта пасля работы ў майстэрні ён да світання праседжваў над кнігамі, упарта вывучаючы батаніку, фізіялогію, геаграфію раслін; апошняя знаёміла яго з пашырэннем розных пладовых дрэў і ў нас у Расіі, і ў іншых краінах..
    Іван Владзіміравіч вывучаў рускую памалогію. Выпісваў каталагі лепшых садовых устаноў усяго свету — Вільморэна ў Парыжы, Шпета ў Берліне, Старка ў ЗША2, каб даведацца, дзе растуць лепшыя сарты
    1 I. В. М і ч у р ы н, Творы, т. I, Сельгасдзяржвыдавецтва, 1948, стар. 16.
    2 Садовымі ўстановамі ў той час называліся камерцыйныя сады, уладальнікі якіх арга.пізавалі пітомнікі для вырошчвання на продаж пасадачнага матэрыялу — саджанцаў дрэў і кустарнікаў, адводкаў, насення і інш. Некаторыя замежныя садовыя фірмы мелі ў Расіі свае аддзяленні.
    і якія з іх патрэбна перанесці ў свой сад. Ен добра ўсведамляў, што аднаго практычнага вопыту для ажыццяўлення смелай, задуманай ім справы — вывядзення новых сартоў — вельмі мала, патрэбны яшчэ веды.
    «Пры тагочасных маіх вельмі павярхоўных ведах задуманай справы, — пісаў ён пазней у сваім дзённіку, — яна здавалася лёгкай для выканання, але затым, у далейшым, высветліўся ўвесь цяжар узятай мною на сябе працы. Патрабавалася глыбокае вывучэнне, як жыцця раслін наогул, так, у прыватнасці, і ўплыву розных кліматычных і глебавых фактараў на розныя формы будовы арганізма кожнага віду раслін» Е
    Дрэвы раслі, але год за годам прыносілі няўдачы. To адно, то другое паўднёвае дрэўца, якое быццам ужо ўзмацнела, параднілася са сваёй новай радзімай, не вытрымлівала суровых зім і вымярзала да карэнняў. Вымярзалі і прышчэпленыя дрэвы, і сеянцы. Першыя раслі лепш, але плады, атрымліваемыя ў першыя гады плоданашэння, не радавалі маладога майстра. Яны былі значна горшыя і па выгляду, і па якасці, чым той-жа сорт, апісаны ў каталагу, і больш нагадвалі плады дзічкіпадшчэпа.
    Няўдачы засмучалі. Усё часцей хмурыўся і задумваўся малады садавод, але работы з садам не пакідаў.
    Ён яшчэ не ду.маў аб тым, што самы метад грэлеўскай акліматызацыі няправільны, памылковы. Яму здавалася, што гэта ён сам робіць нешта не так, выпускаенейкія дробязі, нейкія тонкасці ў садовай справе.
    Мічурын эканоміць кожную капейку, зноў і зноў пасылае пісьмы і пераводы, выпісвае новыя расліны, зноў атрымлівае старанна запакаваныя пасылачкі з каштоўнымі чаранкамі Пепінаў, Кальвілей, ігруш Бэра... Прышчапляе іх на свае падшчэпы.
    Беражэ, даглядае, песціць, як любімых дзяцей!
    А яны — пястункі — не хочуць жыць у Казлове! Ім мала сонца, мала цяпла. 3 цяжкасцю вытрымліваюць адну, дзве зімы і вымярзаюць.
    Няўжо ўсе намаганні прападуць дарэмна?
    На кніжнай палічцы Мічурына паявіліся кнігі рускіх вучоных — Рытава, Кічунова, Пашкевіча; работы Дарвіна, Гумбольдта, Дэкандоля... 3 цяжкасцю пераадоль-
    1	I. В. М і ч у р ы п, Творы, т. I, Сельгасдзяржвыдавецтва, 1948, стар. 16,
    ваючы і засвайваючы цяжкія сухія фразы, якімі выкла.даліся навуковыя тэорыі вучоных, малады даследчык прыроды сядзіць ночы над кнігамі. Чытае, канспектуе, пакідаючы на палях свае заўвагі і меркаванні. Працуе над кнігамі ўпарта і настойліва, абдумваючы кожную новую думку, новае палажэнне вучоных аўтарытэтаў. Кніг, патрэбных яму, у Казлове мала. Мічурын едзе за кнігамі ў Маскву. Мерапрыемства цяжкае, дарагое, але без гэтага, ён ведае, яму не абыйсціся.
    Каб пакарыць прыроду, трэба многа ведаць, трэба вывучыць яе законы, вывучыць прыроду раслін. I Мічурын упарта вучыцца.
    ён толькі адзін раз у сваім жыцці пабыў у Маскве, ніколі не быў за граніцай, але вывучыў і ведаў геаграфію расліннага свету лепш, чым некаторыя дыпламаваныя вучоныя батанікі таго часу.
    3	гадамі накапліваліся веды, пашыраўся практычны вопыт, спелі новыя, смелыя думкі...
    Чаму вымярзаюць паўднёвыя і замежныя сарты? Таму, што ў сябе на радзіме яны не набылі здольнасці пераносіць такія паніжэнні і рэзкія ваганні тэмпературы, як у нас у Цэнтральнай Расіі.
    Перанесеныя ў іншыя кліматычныя ўмовы, яны ўрэшце гінуць, нават калі іх прывучаюць да холаду паступова.. Магчыма акліматызацыя ўдасца, калі вырошчваць паўднёвыя дрэвы з насення, а затым з сеянцаў адбіраць такія, якія прыстасуюцца да нашага клімату, не вымерзнуць?
    Але-ж гэта доўгі шлях!
    «Лепш за прыроду не прыдумаеш!» — гэта сцвярджалі многія вучоныя, кнігі якіх перачытаў Мічурын. Тое-ж гаварыў яго цесць, глыбока ўпэўнены ў непахіснасці і нязменнасці ўсяго, што створана богам.
    Ці так гэта?
    Дзесьці, у нейкіх спрыяльных умовах, утварыўся нечаканы сорт пладовага дрэва. Як? Якім шляхам? Магчыма, пчолы або іншыя насякомыя занеслі на кветку пылок зусім іншага сорту, які расце недзе далёка. Утварыўся
    плод, насенне якога прадстаўляе сумесь двух сартоў і з іх вырасце гібрыд1.
    Гэтае насенне можа даць рознастайнае патомства і добрых і дрэнных раслін. Якоесьці з іх нясе ў сабе лепшыя спадчынныя якасці і бацькі і мацеры. Яно можа даць новы сорт.
    He чакаць гэтага выпадку! He чакаць «выбухаў» прыроды, а самому рабіць гэтыя выбухі. Адставіць пчол! Рабіць апыленне сваімі рукамі і не адно, не два, а дзесяткі, сотні, тысячы! I не выпадкова, а па плану.
    Мічурын вырашае: Грэль не праў! Яго акліматызацыя не дапаможа!
    Акліматызацыя старых, нават самых лепшых паўднёвых сартоў шляхам прышчэплівання на холадастойкія падшчэпы не можа прасунуць садаводства на поўнач і папоўніць асартымент нашых садоў. Толькі вывядзеннем новых сартоў з насення, радзімай якога будзе даны раён, даныя ўмовы, можна вырашыць гэтую задачу.
    Трэба і ўмовы прыстасоўваць да капрызаў сорту,і сорт прыстасоўваць да ўмоў росту.
    Трэба рабіць новыя сарты па свайму жаданню, падгледзець у прыроды, разгадаць яе тайны.
    «Мы не можам чакаць міласцей ад прыроды; узяць іх у яе — наша задача!»2
    Так думаў Мічурын.
    Гэта была рэволюцыя, гэта быў бунт і супроць прыроды, і супроць аўтарытэтаў афіцыяльнай навукі.
    Мічурын быў малады, смелы і настойлівы.
    I ён уступіў на гэты шлях няроўнай барацьбы.
    новы шлях
    Афіцыяльная навука таго часу сцвярджала: ад пасеву насення культурных пладовых дрэў атрымліваюцца нікуды непрыгодныя плады-кісліцы. Культурныя дрэвы
    1 Гібрыдамі навываюць расліны, атрыманыя ад скрыжавання розных сартоў, рознавіднасцей, відаў і родаў раслін. Гібрыды могуць узнікаць у прыродзе натуральным шляхам, пры апыленні ветрам і насякомымі, або атрымліваюцца ад штучнага скрыжавання, зробленага рукамі чалавека.
    2 I. В. М і ч у р ы н, Творы, т. I, Сельгасдзяржвыдавецтва, 1939, стар. 428.