Жыццё і праца Мічурына

Жыццё і праца Мічурына

Выдавец:
Памер: 154с.
Мінск 1950
52.28 МБ
У пладаводстве сортам называюць такую форму расліны, якая адрозніваецца ад іншай, падобнай да яе, якімі-небудзь пэўнымі прызнакамі, напрыклад: велічынёй і афарбоўкай плода, перыядам яго выспявання, смакам, араматам, лёжкасцю, гэта значыць здольнасцю пладоў доўга, на працягу некалькіх месяцаў, захоўвацца ў свежым выглядзе, марозаўстойлівасцю дрэва, перыядам, калі дрэва ўступае ў пару плоданашэння, і гэтак далей.
Як нарадзіліся Анісаўка, Антонаўка, Бабушкіна, Баравінка — старадаўнія праслаўленыя рускія саргы яблынь Цэнтральна-Чарпазёмнага краю, якія да гэтага часу захавалі свае выдатныя каштоўныя якасці?
Так, магчыма, зусім выпадкова!
«Вырасла, напрыклад, у селяніна Антона на агародзе ад выпадкова трапіўшага насення яблыня, якая дае буйныя добрага смаку яблыкі, ну і пачалі разводзіць гэты сорт пад назвай Антонаўкі. Знайшлася ў Прыволжжы зноў-такі ад выпадкова кінутага насення яблыня, якая дае прыгожа афарбаваныя яблыкі з прысмакам аніса, і пачалі разводзіць гэты сорт пад назвай Аніса; так было і з рознымі Баравінкамі, Грушаўкамі, ігрушамі накшталт Тонкаветкі або Паддулек» 1, — так пісаў Іван Владзіміравіч аб паяўленні сартоў у пладаводстве.
У якім-небудзь садзе раптам паявілася дрэва або, нават, магчыма, адна галінка на дрэве з асабліва смачнымі, добрымі пладамі.
Дрэўца акружылі ўвагай, клопатамі, далі яму ўзмацнець, добра развіцца, і стала яно «матачным1» дрэвам, родапачынальнікам новага сорту. I пайшоў гэты сорт у выглядзе чаранкоў, адрэзаных ад яго і прышчэпленых на дзічкі, рассяляцца па ўсяму бліжэйшаму раёну. Шчаслівая выпадковасць! Удача! Але-ж такія ўдачы бываюць рэдка, чакай іх, магчыма, сотню год!
1 I. В. М і ч у р ы н, Творы, т. I, Сельгасдзяржвыдавецтва, 1948, стар. 493.
ТакІх удач чакалі многія садаводы, чакаў іх некалі і бацька Мічурына. Высяваючы насенне, прышчэпліваючы, акуліруючы свае дрэвы, даглядаючы за імі, ён таксама спадзяваўся, што прырода падаруе яму што-небудзь новае, лепшае.
Юнак Мічурын не хацеў чакаць. Ён хацеў сам паскорыць працэсы, якія адбываюцца ў прыродзе, не чакаючы яе «міласцей», ствараць новыя сарты хутчэй і лепш, чым гэта робіць прырода.
ЧАСОПІС ДОКТАРА ГРЭЛЯ
У сярэдзіне мінулага стагоддзя пытанне аб палепшанні садоў займала не адну толькі сям’ю Мічурыных.
Садаводства ў царскай Расіі знаходзілася ва ўбогім стане. Сялянскія «сады» прадстаўлялі сабой невялікія пасадкі дрэў і кустоў, часта пакалечаных ужо, сапсаваных хваробамі і шкоднікамі. Займацца культурным садаводствам сяляне і не маглі — не былодля гэтага ні зямлі, ні сродкаў, ні дастатковых ведаў.
Вялікія, даходныя сады сустракаліся толькі ў памешчыкаў, духавенства і кулакоў. Яны маглі ў сваіх садах весці справу болын культурна, але не заўсёды дамагаліся гэтага. Адсталасць, невуцтва, адсутнасць навуковых метадаў апрацоўкі і развядзення садоў, беднасць сартымента пладовых раслін—вось характар пладаводства таго часу.
Перадавыя дзеячы агранамічнай навукі былі заклапочаны тым, каб узняць гэтую галіну сельскай гаспадаркі, асабліва адсталую ў цэнтральнай паласе Расіі.
Разанская, Тамбоўская, Варонежская губерні славіліся мноствам садоў, а што там расло?
Іван Владзіміравіч успамінаў сад бацькі, маленькі садок у дзядзькі ў Пронску, сад у маёнтку цёткі Тацяны Іванаўны... Усе яны былі аднастайныя, падобныя адзін да аднаго і адрозніваліся толькі размерамі. А дрэвы былі ўсе амаль тыя-ж.
Яблыні — Аніс, Баравінка, Бабушкіна, Антонаўка...
Ігрушы — Тонкаветка, Бессямянка; вішня—Владзімірская; са сліў — Цернасліва ды цёран кіслы, які і не лічыўся за плод, а так «чорт яго ведае што», як гаварыў Іван Владзіміравіч. I толькі!
Яблыні прыносілі добры ўраджай не кожны год, a праз год, a то і праз тры гады на чацверты. Ды і які гэта быў ураджай!
Яблыкі былі дробныя, не зусім добрага смаку, дрэнна захоўваліся ў лёжцы зімой. Хіба маглі яны канкурыраваць на сталічных рынках з цудоўнымі духмянымі пладамі Крыма, Каўказа або Заходняй Еўропы?
— У бульбе і то больш сэнсу! — гаварылі прасолы і плацілі за разанскія і тамбоўскія яблыкі грашы.
Іван Владзіміравіч памятаў, як часта бацька, вывозячы на рынак два-тры вазы яблык, аддаваў іх за бясцэнак або, раззлаваўшыся на скупнікаў, якія давалі вельмі нізкую цану, вёз назад дамоў.
Справа была ў якасці сорту. Сартоў было мала, ды і тыя не вельмі добрыя. Старыя рускія сарты выраджаліся, дрэвы ўсё часцей псаваліся шкоднікамі і хваробамі, і ніякія намаганні, ніякі догляд асобных старанных гаспадароў не маглі выратаваць іх.
I вось тады, са старонак часопіса «Русское садоводство», прагучэлі гарачыя заклікі аб абнаўленні садоў.
Рэдактар часопіса доктар Грэль, сам садавод-аматарг заклікаў садаводаў разводзіць новыя, лепшыя сарты паўднёвых і замежных пладовых дрэў, пераносіць іх да нас на поўнач, акліматызаваць іх, гэта значыць паступова прывучаць да клімату новай мясцовасці.
«Трэба прывучаць паўднёвыя дрэвы да нашага кліматуЬ
«Трэба паляпшаць сарты, прышчэпліваючы да мясцовых дрэўцаў чаранкі лепшых паўднёвых нашых і замежных сартоў», — пісаў Грэль.
«Падшчэн мясцовых устойлівых сартоў дасць прышчзпу моцную «кроў», дапаможа справіцца з марозамі».
Рускія садаводы паверылі Грэлю. Выпісвалі з-за граніцы чаранкі далікатных сартоў Кальвілей, Пепінаў, Ранетаў.
Прышчаплялі іх да мясцовых холадастойкіх дрэў. Вырошчвалі, даглядалі і ахоўвалі, як зяніцу вока. Памешчыкі будавалі для іх цяпліцы і аранжарэі. Садаводы бяднейшыя спрабавалі вырасціць іх у цішыні сваіх
садоў, закрываючы, захутваючы іх на зіму, пакуль яны ке ўзмацнеюць.
Іншы раз акліматызацыя ўдавалася. Прышчэпленыя дрэвы раслі, прыжываліся, прыносілі добрыя плады. Пра гэта пісалі, друкавалі ў часопісах і газетах. Але часцей за ўсё дрэўцы вымярзалі на другім, трэцім годзе плоданашэння. Аб гэтым скромна маўчалі.
Грэль і яго паслядоўнікі, відавочна, не разумелі законаў Дарвіна аб развіцці раслін, аб біялагічных асаблівасцях змянення і прыстасавання жывых арганізмаў. Навукі аб пладаводстве, аб развядзенні новых сартоў тады не існавала.
Малады Мічурын эканоміў са свайго заробку рублі, выпісваў часопіс Грэля, зачытваўся па начах яго артыкуламі і марыў, таксама як і бацька, аб новых цудоўных пладах, якія ён вырасціць у сваім садзе. А пакуль высяваў у скрынках на акне насенне розных пладоў, вырошчваў у садку пад акном маладыя, кволыя дрэўцы.
* * *
У гэты час у жыцці Івана Владзіміравіча адбылася вялікая перамена.
На станйыях чыгункі віселі гадзіннікі. Чырвоныя стрэлкі паказвалі мясцовы час, чорныя — санктпецербургскі, паводле якога складаўся графік руху паяздоў. Станцыйныя гадзіннікі часта спыняліся, псаваліся, адставалі. Начальнік дыстанцыі ўспомніў, што канторшчык Мічурын умее папраўляць гадзіннікі, і ў 1875 годзе Мічурына прызначылі манцёрам гадзіннікаў і сігнальных апаратаў на ўчастку Казлоў — Лебедзянь.
Павышэнне па службе вельмі ўзрадавала Івана Владзіміравіча.
Гэта паляпшала яго матэрыяльнае становішча, выратоўвала ад абавязку складання і перапісвання надакучыўшых яму казённых папер, а самае галоўнае — новая работа давала магчымасць ездзіць па вялікаму ўчастку чыгункі і знаёміцца з садамі ўсяго раёна.
Мічурын не выпускаў выпадку распытаць у выпадковых спадарожнікаў пра цікавячыя яго пладовыя дрэвы. Ігішы раз яго частавалі добрым яблыкам або ігрушай,
прывезенымі з поўдня, і ён беражліва хаваў насенне з’едзенага плода, каб пасеяць яго потым у сябе дома.
Ен заглядваў ва ўсе сады ўздоўж чыгункі Разань — Казлоў — Рцішчава, у сады Паволжжа і сярэднечарназёмных губерняў. Як сапраўдны следапыт, усё выглядаў, запытваўся, выпытваў...
Сады не парадвалі яго нічым!
Усё той-жа Аніс, Скрыжапель, Антонаўка, Цернасліва... Магчыма, дзе-небудзь у глыбіні краю, у далечыні ад чыгункі, у чыім-небудзь памесці і спелі ў цяпліцах і аранжарэях лепшыя шіады, схаваныя ад позірку цікаўных... Усё-ж такі на вітрынах казлоўскіх магазінаў паяўляліся зрэдку духмяныя Бэра, Кальвілі і Рэнклоды, загорнутыя ў тонкую, мяккую паперу... Але ў звычайных садах ён іх не бачыў.
Мічурын пазнаёміўся з вядомымі садаводамі іншых абласцей, купляў каталагі рускія і замежныя, выбіраў з іх назвы сартоў, якія, паводле яго меркаванняў, павінны расці і ў Казлове, выпісваў саджанцы, чаранкі, насенне паўднёвых дрэў, каб пасадзіць іх у сябе на маленькім кавалачку зямлі пад акном.
Ён перачытваў артыкулы Грэля, чытаў аб удалых доследах яго паслядоўнікаў, якія вырошчвалі ў сябе ў садах вельмі добрыя плады. 3 самаўпэўненасцю маладосці вырашыў, што гэтая справа не цяжкая, што праз некалькі год і ў яго садку будуць расці выдатныя плады — ён здолее акліматызаваць новыя для Казлова паўднёвыя і чужаземныя сарты.
«ЛЕПШ ЗА ПРЫРОДУ HE ПРЫДУМАЕШ!»
У 1874 годзе малады Мічурын ажаніўся на Аляксандры Васільеўне Пятрушынай, дачцы былога прыгоннага селяніна.
Аляксандра Васільеўна — простая, добрая дзяўчына, з дзяцінства прызвычаілася працаваць у садзе і на агародзе, на маленькай сядзібе бацькі. Яна стала вернай і адданай памочніцай Івана Владзіміравіча ва ўсіх яго пачынаннях, самааддана і без наракання пераносіла ўсе цяжкасці яго шляху, поўнага нягод і бяды. Сям’я жонкі замяніла Мічурыну родную сям’ю.
* • *
Неяк вясной, прадаўжаючы работу на сваім маленькім участку, вырошчваючы сваіх паўднёвых пітомцаў, Мічурын задумаў і іншае. Ен даведаўся, што ў начальніка чыгуначнай станцыі, у аранжарэі, упершыню ў гэтым годзе пачалі цвісці Кальвілі — лепшы сорт французскіх яблынь. Употайкі ад усіх, ён штучна апыліў пылком Кальвіля дзесяткі два кветак на яблынях у садзе свайго цесця.
Аб штучным апыленні пладовых дрэў, якое праводзілі за граніцай некаторыя селекцыянеры, што выводзілі новыя сарты, Мічурын прачытаў у нейкім часопісе.
Апыленыя кветкі малады садавод адзеў марлевымі мяшэчкамі, каб пчолы або іншыя насякомыя не занеслі на іх яшчэ які-небудзь пылок, і старанна закрыў іх ад цікаўных вачэй галінкамі дрэва. Яму здавалася, што пад гэтымі мяшэчкамі вырастуць плады незвычайнай якасці, і тады ён пакажа іх усім і будзе тлумачыць, як ён вывеў іх «на аснове навукі і лагічнага мышлення».
Стары Пятрушын, які вельмі паважаў свайго, як ён казаў, «адукаванага» зяця, адкрыў яго ўчынак раней часу і страшэнна абурыўся.