Жыццё і праца Мічурына

Жыццё і праца Мічурына

Выдавец:
Памер: 154с.
Мінск 1950
52.28 МБ
Так, напрыклад, ён задумаў вывесці сорт зімовай ігрушы, ігрушы, плады якой маглі-б захоўвацца ў діёжцы вельмі доўга ў асенні і зімовы час. Сярод зімовых ігруш ён спыніўся на адным сорце—• Бэра раяль або Раяль зімовы, які рос на поўдні.
«Вейгге» — па-бсларуску «масла». Ігруша Бэра ра■яль дае буйныя плады, якія позна выспяваюць. Увосень тэтыя цвёрдыя ігрушы непрыгодны для ежы, але ў час зімовай лёжкі яны паступова даспяваюць, робяцца мяккімі, сакавітымі і растаюдь у роце, як масла.
Радзіма Бэра раяль — Італія. У нас яна можа pacui ў Крыму і на Каўказе.
Для скрыжавання з Бэра раяль можна было ўзяць мясцовую дзікую ігрушу, якая магла-б перадаць паўднёвай ігрушы марозаўстойлівасць. Але Мічурын разважаў так: мясцовая лясная ігруша добра прыстасавалася да ўмоў казлоўскага клімату, ёй не страшны ні марозы, ні вятры, ні рэзкія ваганні тэмпературы вясной, — яна ў ■сябе «дома*». Яе спадчынныя якасці праявяцца ў патомстве значна мацней і будуць падаўляць, душыць каштоўныя якасці другіх бацькоў Бэра раяль. Яна непрыгодна.
L ен выбраў у пару Бэра раяль дзікую усурыйСкую ігрушу з Далёкага Усхода.
У 1903 г. у яго ў садзе ўпершыню зацвіло стройнае дрэўца усурыйскай ігрушы. У гэтай ігрушы дробныя, амаль неядомыя плады, але затое яна ўраджайная, не патрабавальная да глебы і догляду, не баіцца марозаў, не псуецца шкоднікамі.
Бэра раяль — з Італіі, усурыйская — з Азіі. Адлегласць паміж іх радзімамі— 130° геаграфічнай даўгаты.
Абедзве яны належаць да аднаго роду ігруш, але да розных відаў1. Бэра раяль і усурыйская — вельмі аддаленыя родзічы. Ну што-ж? Тым лепш для іх патомства.
Трапляючы ў непрывычныя ўмовы, патомства атрыманых гібрыдаў, злучыўшых у сабе ўласцівасці мацеры — спартанкі і бацькі — жыхара поўдня, акажацца нібы на раздарожжы. Іх спадчынная аснова ў раннім узросце сеянца бывае настолькі няўстойлівай, расхістанай, што лёгка паддаецца ўздзеянню чалавека.
У сеянцах, якія выраслі ў зусім іншых умовах, могуць узнікнуць спадчынныя рысы і далёкіх продкаў, і бацькі, і мацеры. Прыстасоўваючыся да новага асяроддзя, яны могуць змяніцца да непазнавальнасці, але прыстасавацца да нашых умоў ім лягчэй, чым блізкім паміж сабою відам.
Мічурын гаварыў: «Чым далей знаходзяцца паміж сабой пары скрыжоўваемых раслін вытворцаў па месцу іх радзімы і ўмовах іх асяроддзя, тым лягчэй прыстасоўваюцца да ўмоў асяроддзя ў новай мясцовасці гібрыдныя сеянцы» 2.
1 Батанікі налічваюць на ўсім зямным шары 30 відаў ігрушы, якія адрозніваюцца паміж сабой характарам росту (дрэвы і кустарнікі), формай лісцяў, зразкоў, кветак і іншымі прызнакамі. 3 усіх відаў толькі чатыры культурныя, з ядомымі пладамі, астатнія дзікія.
Самы пашыраны від ігрушы — гэта ігруша звычайная або, як яе называюць батанікі, пірус камуніс. Яна расце ў Еўропе і ў Азіі, і гэты від карыстаецца асобай увагай садаводаў. Вядома да пяці тысяч сартоў толькі гэтага віду.
Другі від — ігруша усурыйская (пірус усурыензіс) — расце на Далёкім Усходзе, рэзка адрозніваецца ад звычайнай ігрушы цэлым радам знешніх прызнакаў і дробнымі пладамі. Дрэвы гэтага, віду дасягаюць вялікай вышыні і магутнасці.
2 I. В. Мічурын, Творы, т. I. Сельгасдзяржвыдавецтва, 1948, стар. 502
5. Жыццё і праца Мічурына.
65
Няхай прыстасоўваюцца, выжывуць, тады з іх будзе сэнс!
Мічурын перанёс пылок Бэра раяль на рыльца песціка маладой усурыйскай ігрушы. Яе ён выбраў маткай будучага сорту, паколькі даўно заўважыў, што з дрэўбацькоў — мацярынскае перадае свае ўласцівасці патомству больш поўна, чым бацькаўскае, і, апрача таго, у самым юным узросце спадчынныя прызнакі сорту яшчэ не ўстанавіліся, яны хісткія, і таму змяніць іх пры дапамозе выхавання лягчэй, чым у дарослага дрэва. А для Мічурына важна было перш за ўсё атрымаць галоўную ўласцівасць будучага сорту — марозаўстойлівасць, і другое — позняе выспяванне пладоў.
Увосень ігрушы, якія паспелі пад марлевымі мяшэчкамі, нічым не адрозніваліся ад звычайных дробных пладоў усурыйскай ігрушы.
Але далейшая работа паказала, што выбар пары быў зроблен правільна.
Насенне пладоў-гібрыдаў было высеяна на градку. 3 сеянцаў у наступны год Мічурын пасля стараннага адбору выбраў пяць лепшых, якія, як яму здавалася, ужо мелі прызнакі новага сорту. Іх ён акружыў асаблівай увагай і клопатамі.
Два сеянцы праз сем год прынеслі плады дробныя, без смаку, летняга выспявання. Ствалы іх цярпелі ад летніх апёкаў: відавочна, для патомкаў усурыйскай ігрушы, якая расце ў цяністых лясах Далёкага Усхода, сонечныя праменні казлоўскага клімату аказаліся вельмі гарачымі і пакідалі на ствалах хваравітыя плямы апёкаў, якія парушалі пармальнае развіццё дрэў. У гэтых сеянцах пераважалі спадчынныя рысы мацеры-усурыйкі.
Трэцяе дрэўца ў тым-жа 1911 г. прынесла буйныя зеленаватыя плады добрага смаку, асенняга выспявання (мацярынская спадчыннасць ледзь-ледзь паступілася), але гэта было яшчэ не тое, чаго чакаў Мічурын. 3 гэтага сеянца ён потым вывеў сорт пад назвай Ракаўка.
У наступным годзе зацвіў і чацверты сеянец. Яго плады аказаліся асенне-зімовага выспявання, акругла-званочкавай формы, у лёжцы яны станавіліся жоўтымі і салодкімі. Плады сядзелі на кароткіх, прыземістых парастках, і сорт, атрыманы Мічурыным ад гэтага сеянца, атрымаў назву Тоўстабежкі. Дрзвы яго не баяцца ні апёкаў, ні марозаў, ні грыбкоў-паразітаў; у іх больш
Бэра зімовая Мічурына з вытворцамі (зменш.);
элева ўверсе—усурыйская дзікая ігруша; унізе Бэра раяль; справа— Бэра зімовая Мічурына.
ярка выявіліся спадчынныя якасці бацькі -— Бэра раяль.
I, нарэшце, пяты сеянец зусім адпавядаў усім умовам, якія патрабуюцца ад новага сорту. Ён стаў родапачынальнікам лепшага сорту ігрушы сярэдніх раёнаў Саюза — гэта Бэра зімовая Мічурына.
Няроўнабокія, шырокія плады яе, ігрушападобнай формы, зеленавата-жоўтага колеру, з дробнымі шэрымі крапінкамі, здымаюць у верасні або пачатку кастрычніка. У час лёжкі яны становяцца жоўтымі з кармінавачырвоным румянцам, салодкага смаку і маюць прыемны арамат. Дрэва не баіцца марозаў, і нават раннія веснавыя замаразкі не пашкоджваюць яго кветак.
Пазней Мічурын пісаў пра гэтую выдатную ігрушу;
«На працягу 22-гадовага майго назірання ні адной галінкі, ні аднаго сучка не было пашкоджана марозамі...
...Ураджайнасць вельмі шчодрая і пры ўсім гэтым смак пладоў гэтага сорту, на маю думку, цалкам можна
лічыць роўным смаку многіх дэсертных паўднёвых сарТОў Ігруш» Б
Бэра зімовая быў іменна той сорт ігрушы, які быў запланаваны Мічурыным у 1903 г. У гэтым сорце злучыліся ўсе дадатныя якасці бацькоў. Скрыжоўваючы паміж сабой геаграфічна аддаленыя формы, Мічурын гаварыў, што ад такой гібрыдызацыі паўднёвыя сарты перадаюць свайму патомству смак, велічыню, афарбоўку, а дзікія марозаўстойлівыя віды — сваю вынослівасць да нашых зімовых марозаў.
Цяпер метад аддаленай гібрыдызацыі прызнаны ўсімі, цяпер мы цвёрда ведаем, што аддаленая гібрыдызацыя ўмела падабраных пар зусім магчыма, і спадчынныя якасці і ўласцівасці маладых гібрыдных раслін узнікаюць і перадаюцца патомству ў працэсе развіцця, пад уздзеяннем знешніх умоў.
А тады, амаль 50 год назад, калі Мічурын упершыню загаварыў аб сваім метадзе аддаленай гібрыдызацыі, яго злосна высмейвалі і практыкі-садаводы, і людзі навукі.
— Навука не ведае і не прызнае такіх скрыжаванняў!
— Вашы гібрыды незаконнанароджаныя!
— Так можна дагаварыцца да скрыжавання салаўя з жабай!
Новы метад здаваўся незвычайным, дзікім, наваг «богахульным».
Але Мічурын быў вучоным у поўным сэнсе гэтага слова. Яго першыя шляхі пошукаў і памылак пераканалі яго ў тым, што неабходна сур’ёзна і ўдумліва вучыцца і працаваць, каб авалодаць сіламі прыроды і падпарадкаваць іх волі чалавека. Самастойна, шляхам практычнага доследа і смелых розумазаключэнняў вучонаганаватара, ён прабіўся на шлях Дарвіна і Тіміразева і ў большай ступені, чым хто-небудзь з сучасных яму дыпламаваных вучоных, стаў паслядоўнікам і прадаўжальнікам іх вучэння.
1	I. В. М і ч v р ы н, Творы, т. II, Сельгасдзяржвыдавецтва, 1940, с.тар. 81 — 82.	.
Апыленне усурыйскай ігрушы ў мічурынскім садзе.
Пераканаўшыся ў няправільнасці метада грэлеўскай акліматызацыі і недастатковасці аднаго аналітычнага адбору для вывядзення новых сартоў, ён упэўнена стаў на шлях аддаленай гібрыдызацыі, паклаўшы яе ў аснову сваіх работ.
Аднак аддаленая гібрыдызацыя ў работах Мічурына не была самамэтай. Скрыжаванне аддаленых форм раслін з’явілася ў яго толькі сродкам, які дапамагаў
выштурхнуць зыходныя бацькоўскія формы з іх прывычнага асяроддзя існавання, «расхістаць» іх спадчыннасць. Ен атрымліваў такім чынам пластычныя арганізмы, якія можна было-б шляхам выхавання адхіліць у пажаданы для селекцыянера бок, паколькі маладыя гібрыдныя сеянцы ў першыя гады іх існавання лёгка прыстасоўваюцца да новых умоў жыцця.
ЗАПРАШЭННЕ Ў АМЕРЫКУ
Можна амаль з упэўненасцю сказаць, што ў тыя гады пра Мічурына і яго работы ў Амерыцы ведалі болып, чым у нас у Расіі.
Прафесар Фрэнк Мейер яшчэ ў першы свой прыезд адчуў, якая вялікая сіла тоіцца ў арыгінальных ідэях Мічурына. Ен прыязджаў да Мічурына некалькі разоў, падрабязна азнаёміўся з усімі сартамі, выведзенымі Іванам Владзіміравічам, з гісторыяй вывядзення кожнага сорту, з метадамі і задачамі таленавітага вучонагасамавучкі.
Калі-б быў у Амерыцы такі Мічурын, там азалацілі-б яго! — сказаў ён.
Дэпартамент земляробства ЗША вельмі добра ведаў аб тым, што пачынанні Мічурына не падтрымліваюцца ні ўрадам царскай Расіі, ні грамадскімі арганізацыямі, ні капіталістамі, ведаў, што Мічурын б’ецца ў цісках вечнай нястачы і не здолее адзін, без матэрыяльнай дапамогі з боку, ажыццявіць і палавіны сваіх смелых пачынанняў.
У 1912 годзе Мейер зноў арганізаваў пасылку калекцый мічурынскіх раслін у Амерыку.
Апісваючы яго расліны, Мейер пісаў і аб становішчы, у якім знаходзіўся Мічурын у той час; ён пісаў, што калі-б што-небудзь здарылася з I. В. Мічурыным, большая частка матэрыялу знікла-б, і нікому не было-б вядома, што ў сапраўднасці ўяўляў з сябе гэты матэрыял.
У тым-жа годзе Дэпартамент ЗША прыслаў Мічурыну афіцыяльную прапанову пераехаць у Амерыку, каб прадаўжаць там сваю работу.
Прапанова была прываблівай.
«Для пастаноўкі доследаў, па Вашаму ўласнаму выбару, Вам будуць адведзены абшырныя плантацыі ў шыротах, якія Вы пакажаце.