• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццё і праца Мічурына

    Жыццё і праца Мічурына


    Памер: 154с.
    Мінск 1950
    52.28 МБ
    На плантацыях будуць абсталяваны лабараторыі, якія толькі Вам спатрэбяцца. Вам будзе дадзена столькі рабочых, памочнікаў і вучняў, колькі запатрабуе размах работы. Вам будзе прадастаўлен ва ўласнае ўладанне параход. 3 Расіі будуць перавезены ўсе Вашы расліны, уся маёмасць, усё, што Вы ўкажаце. Вам будзе дадзена магчымасць здабываць насенне з усіх куткоў зямнога шара. I асабіста Вам будзе выдавацца ўтрыманне ў 8000 долараў».
    Мічурыну, які так многа год пражыў без дапамогі, увесь час адчуваў патрэбу ў грашах для пастаноўкі доследаў і праверкі іх, такая прапанова магла закружыць галаву.
    Поўная забяспечанасць і поўная свабода працаваць! Чаго яшчэ можна жадаць?
    Але Мічурын, не раздумваючы, склаў акуратна пісьмо амерыканцаў і паслаў ветлівую адмову.
    Ён быў рускі. ён любіў сваю родную Расію.
    Сапраўдны патрыёт радзімы, ён хацеў жыць і працаваць не для амерыканскіх капіталістаў, а для свайго народа, і ставіў гэта вышэй асабістага добрабыту і славы.
    Амерыканцам не ўдалося яго купіць.
    Аб прапанове Амерыкі даведаўся царскі ўрад. У Казлоў тэрмінова быў пасланы з Пецербурга генерал Салаў, 3 высокамернасцю і ганарыстасцю вышэйшага начальства, ён пачаў рэзка гаварыць Мічурыну аб тым, што абавязак патрыёта і двараніна абавязвае яго застацца ў Расіі, і ён не мае права ехаць у Амерыку.
    Мічурын, які не ліобіў выскачак і чыноўнікаў, гэтакжа рэзка адказаў, што ў Амерыку ён не збіраецца, a крычаць на яго не дазволіць нават генералу.
    Раззлаваны генерал паехаў, не аглядзеўшы саду, не спытаўшыся, у чым адчувае патрэбу Іван Владзіміравіч.
    А праз некаторы час з Пецербурга прышла пасылка.
    Мічурыну прыслалі ордэн «Анны II ступені» «за стараннасць» і крыж «за заслугі ў сельскай гаспадарцы».
    Так царскі ўрад праявіў сваю «ўвагу» да работ Мічурына.
    Карабок з ордэнамі быў засунут на якуюсьці палічку з непатрэбнымі рэчамі.
    3 уласцівым яму гумарам філосафа-мысліцеля, ніколі яго не пакідаўшым, Мічурын адзначыў гэтую падзею тым, што самы горшы сорт яблыні-гібрыда, якая ўпершыню ў гэтым годзе дала плады, назваў Юбілейнай рэпай.
    * * *
    Ці ведаў раней царскі ўрад пра работы Мічурына?
    Вядома ведаў. Яшчэ ў 1905 годзе Іван Владзіміравіч, згодна парады прыяцеляў, спрабаваў хадайнічаць у дэпартаменце земляробства аб дапамозе для расшырэння сваёй справы.
    Да яго ў Казлоў прыехаў аднойчы тамбоўскі губернскі інспектар сельскай гаспадаркі Марфін. Інспектар, які добра ведаў пладаводства, уважліва і сур'ёзна азнаёміўся з пітомнікам Мічурына і, пераканаўшыся ў тым, што пітомнік і зусім новыя сарты пладовых дрэў, якія растуць у ім, маюць велізарнае значэнне для развіцця пладаводства ў Расіі, рашуча заявіў Івану Владзіміравічу:
    — Пішыце хадайніцтва аб урадавай дапамозе!
    Пасля некаторага вагання Мічурын напісаў дакладную запіску ў дэпартамент земляробства з просьбай выдаць яму дапамогу на прадаўжэнне справы і прапанаваў на базе яго эксперыментальнага пітомніка адкрыць хоць-бы ніжэйшую школу садаводства для падрыхтоўкі кадраў вопытных садаводаў.
    Ён баяўся, што разам з ім загінуць, знікнуць усе яго выведзеныя сарты, пачатыя работы, а яму так хацелася шырэй і паўней перадаць свой вопыт і веды другім.
    Мічурыну было ў той час пяцьдзесят год. Гады і хвароба давалі сябе адчуваць, працаваць на зямлі станавілася ўсё больш цяжка. Зараз, калі перад ім усё ясней вызначаўся адзіны правільны шлях — шырокай міжвідавай і ўнутрывідавай гібрыдызацыі і накіраванага выхавання гібрыдных сеянцаў, — яму неабходна было
    шырэй разгортваць навукова-даследчую работу. А сродкаў для гэтага не было.
    Ён добра равумеў, што дзяржаўная субсідыя пазбавіць яго незалежнасці, што давядзецца працаваць па казёнпай указцы, па шаблону і ўвесь час адчуваць сябе абавязаным і адказным перад дэпартаментам земляробства.
    «Кожная капейка такой субсідыі будзс ціснуць сваім цяжарам, будзе клапаціць аб яе лепшым прымяненні. Гэта нязносна» *, — пісаў ён у той час.
    Але тут-жа, адчуваючы ўсю непаз'бежнасць звароту за дапамогай, прадаўжае: «Доследы пачатковыя. якія каштуюць не так дорага, закончаны. Цяпер для канчатковага высвятлення ўласцівасцей новых сартоў і новых спосабаў селекцыі патрабуюцца ўжо вялікія сродкі».
    Яго заява не мела характару просьбы аб дапамозе асабіста яму, — ён стараўся толькі даказаць неабходнаснь існавання свайго пітомніка для развіцця рускага пладаводства.
    Марфін сам адвёз пісьмо ў Пецербург, настойліва клапаціўся аб тым, каб аказаць падтрымку патрэбнай і карыснай справе.
    У выніку «надакучлівага» інспектара зволілі ў адстаўку, а Мічурын атрымаў адказ праз два гады і восем месяцаў. Адказ быў узорам бюракратычнай адпіскі: замест дапамогі і адкрыцця школы яму прапанавалі «выконваць некаторыя даручэнні дэпартамента ў галіне садаводства».
    Мічурын катэгарычна адмовіўся ад «чэсці» стаць спраўным царскім чыноўнікам.
    Але ўсё-ж жаданне ва што-б там ні стала давесці да канца работу па стварэнню новых сартоў прымусіла яго яшчэ два разы (у 1908 і 1910 гг.) звяртацца да царскага ўрада за дапамогай. Тон яго заяў, якія даказвалі неабходнасць падтрымкі і патрабавалі яе, не падабаўся, відавочна, чыноўнікам міністэрства, і абедзве яго просьбы засталіся без адказу.
    У гэтыя гады ў часопісах «Вестннк садоводства», «Прогресснвное садоводство л огороднпчество», «Сад п
    1	I. В. М і ч у р ы н, Творы, т. I, Сельгасдзяржвыдазецтва, 1948, стар. 42.
    огород», «Садовод» зноў адзін за другім паяўляюцца артыкулы Мічурына з апісаннем новых сартоў.
    Ён пісаў аб выведзеных ім ранетах,’ кальвілях, вінаградзе, чарэшні, абрыкосах і іншых культурах, якія раней можна было сустрэць толькі на поўдні, а цяпер яны раслі і прыносілі цудоўныя плады тут, у Казлове.
    Гэта не было толькі простым апісаннем атрыманых ■сартоў, якіх к таму часу ў садзе Мічурына ўжо было каля ста пяцідзесяці. У сваіх артыкулах Мічурын — мысліцель-матэрыяліст — абвяшчаў зусім новыя палажэнні ў тэорыі і пракгыцы селекцыйнай справы, клікаў да рэволюцыйнага пераўтварэння ўсёй навукі аб жыцці раслін, паўставаў супроць руціны і коснаоці, якія тармазілі навуку і жыццё. Праўда, гэта былі толькі асобныя ўрыўкі з яго навуковых прац. Аб капітальным выданні ўсіх сваіх прац, вынікаў накапіўшагася вопыту ён тады не адважваўся і марыць.
    Артыкулы яго чыталіся садаводамі-аматарамі і людзьмі навукі. Былі сярод апошніх і тыя, што спачувалі справе Мічурына, цанілі яго дасягненні. Так, у адным з артыкулаў часопіса «Прогрессмвное садоводство н огородннчество» было надрукавана: «Калі-б якому-небудзь замежнаму гібрыдызатару ўдалося дасягнуць такіх вынікаў, імя яго не зыходзіла-б са старонак часопісаў. А мы, рускія, да родных талентаў ставімся неяк дзіўна, лішні раз даказваючы, што ў сваёй айчыне прарокам зрабіцйа хітра!»
    Новыя сарты, якія паявіліся ўжо ў паслядоўнікаў Мічурына ў сярэдняй і паўночнай паласе Расіі, у Паволжжы, сарты, выведзеныя яго метадамі ў Сібіры і на Урале, пацвярджалі яго тэорыю. Але гэта былі яшчэ толькі першыя нясмелыя крокі прызнання правільнасці метадаў яго работы.
    За граніцай мічурынскія артыкулы паранейшаму перакладаліся і друкаваліся ў многіх часопісах.
    Да Мічурына прыязджалі вучоныя Кембрыджскага універсітэта, каб вывучаць метады яго работы...
    I толькі казённыя вучоныя і чыноўнікі з царскага дэпартамента земляробства паранейшаму не заўважалі Мічурына.
    «Я ХАЧУ ПРАЦАВАЦЬ ДЛЯ НОВАЙ УЛАДЫ»
    Гады імпёрыялістычнай вайны былі вельмі цяжкім перыядам у жыцці Мічурына.
    Прыбыткі ад саду былі настолькі малыя, што Мічурыну з цяжкасцю ўдавалася зводзіць канцы з канцамі, не гаворачы ўжо аб прадаўжэнні доследаў. Матэрыяльнае становішча яго было такое, што «йехапала грошай нават на этыкеткі і на барацьбу з пустазеллем».
    Вясной 1915 г. небывала бурная паводка затапіла частку саду, дзе была размешчана школа двухгадовых саджанцаў. Наступіўшыя затым марозы пакрылі іх ільдом і пад абломкамі ільду загінулі ўсе дрэўцы, якія павінны былі паступіць у продаж. Загінула таксама многа каштоўных гібрыдаў.
    А летам таго-ж года Івана Владзіміравіча напаткала цяжкае гора — памерла ад халеры яго верная спадарожніца, памочніца і друг Аляксандра Васільеўна, якая на працягу сарака год падзяляла з ім працу, гора і рэдкія радасці.
    Гора і няўдачы як-бы надламілі ўпартасць і энергію Мічурына. Абыякавы да ўсяго, ён амаль закінуў работу, нікуды не выходзіў, ні з кім не хацеў сустракацца.
    Сад з-за адсутнасці догляду прыходзіў у заняпад.
    Вялікія харчовыя цяжкасці, якія суправаджалі вайну 1914 — 1915 гг., былі повадам для заправілаў горада Казлова знішчыць пітомнік Мічурына і зняважынь непакорнага «садавода», які не паважае начальства.
    Пітомнік вырашана было скарыстаць пад пасадку бульбы. У гарадской управе ўжо ляжаў праект аб «арганізацыі гарадскога агароду на месцы цяперашняга саду пана Мічурына, які падлягае выкупу ў прымусовым парадку».
    Справе, якой Мічурын аддаў усё сваё жыццё, пагражала гібель.
    У яго дзённіку за 1915 год мы знаходзім такія, поўныя трагізма, радкі:
    «Мне давялося па працягу 33 год карпець над мізэрнымі па размерах кавалачкамі зямлі, адмаўляючы сабе ў самым неабходным, давялося дрыжаць за кожны затрачаны на справу грош, стараючыся як-бы хутчэй вярнуць, выбіць гэты грош, каб у наступны год была-б магчымасць выхаваць хоць як-небудзь, з грэхам папалам,
    яшчэ лішні дзесятак сеянцаў, знішчаючы часам, з болем у сэрцы, каштоўныя экземпляры толькі таму, што няма свабоднага месца для іншых раслін... I што-ж, у выніку 33-гадовай працы, пасля вывядзення многіх, напэўна. каштоўных новых сартоў пладовых раслін — амаль нуль увагі з боку грамадства і яшчэ менш ад урада, не глег дзячы на неаднаразовыя мае заявы па гэтай справе. А ўжо аб матэрыяльнай падтрымцы і гаварыць няма чаго, — гэтага ў Расіі для карысных спраў і не дачакаешся ніколі. I вось, нарэшце, справа гіне, пітомнік запушчаны, дзве трэці новых сартоў часткай загінулі, загубіліся з-за адсутнасці належнага догляду, з-за недахопу свабоднага месца, а часткай рассеяліся па розных пакупніках у Расіі і за граніцай, адкуль да нас вернуцца пад іншым імем. Энергія і здароўе аслабелі, і воляйняволяй прыходзіцца расставацца з любімай справай і хоць ластупова (таму што многія расліны толькі яшчэ ўваходзяць у пару плоданашэння), але зусім ліквідаваць справу...» Ч