Жыццё і праца Мічурына
Памер: 154с.
Мінск 1950
Мічурын-жа, узяўшы за аснову сваіх работ вучэнде Дарвіна, сам шукаў і знаходзіў шляхі, як ствараць новыя
1 Ч. Д а р в і н, Збор. тв., выд. Лепкоўскага, т. VIII, стар. 473.
2 Там-жа, том VI, стар. 2.
Бельфлёр-кітайка. (змеііш.)
адхіленні ў раслінах, новыя формы, якія маюць асаблівую гібкасць у сваіх прыстасаваннях да акружаючага асяроддзя, да новых умоў жыцця. Багаты практычны вопыт, уменне абагульняць накопленыя назіранні, навуковае прадбачанне, тэорыя, якую ён затым зноў правяраў шматлікімі доследамі, далі магчымасць Мічурыну адкрыць невядомыя. Дарвіну законы пачатковых адхіленняў у арганізмах і кіраваць імі, ствараць новыя арганічныя формы.
Дарвін тлумачыў арганічны свет, Мічурын-жа перарабляў і вучыў другіх, як трэба перарабляць яго. I ў гэтым творчым
развіцці дарвінізма яго велізарная заслуга перад навукай.
Гібрыдызацыю раслін прымянялі і да Мічурына, але яна ў руках таленавітага пераўтваральніка прыроды стала асабліва дзейснай таму, што ён унёс у яе і практычна вырашыў два асноўныя моманты: асэнсаваны і глыбока абоуманы падбор пар, якія маюць тыя карысныя ўласцівасці, якія патрэбны селекцыянеру для стварэння новага сорту, і выхаванне гібрыдных сеянцаў.
Свой метад выхавання раслін шляхам прышчэпак, асабліва ў маладым узросце, калі спадчынная прырода жывога арганізма яшчэ не сфарміравалася і лягчэй паддаецца ўплыву знешніх умоў, Мічурын назваў метадам «ментара».
Ментар — лацінскае слова, у перакладзе на беларускую мову — выхавальнік.
Адабраўшы лепшыя сеянцы гібрыдаў, Мічурын у працэсе іх развіцця ўмеў пры дапамозе выхавання ўзмацняць іх добрыя ўласцівасці і падаўляць дрэнныя.
Метад ментара ён прымяніў для палепшання выведзенага ім выдатнага сорту Бельфлёр-кітайка, які быў атрыманы ад скрыжавання марозаўстойлівай кітайкі з амерыканскай культурнай яблыняй — Бельфлёр жоўты.
Плады гэтага сорту выспявалі вельмі рана — у сярэдзіне жніўня, а Мічурын хацеў вывесці зімовы сорт, які мог-бы доўга захоўвацца ў лёжцы зімою. I вось ён прышчапіў у крону маладога неўзмацнеўшага гібрыднага дрэўца Бельфлёр-кітайкі чаранкі з двух старых дрэў — Бельфлёр жоўты і Напалеон, плады якіх выспяваюць пазней і вызначаюцца лёжкасцю.
Кандыль-кітайка з вытворнікамі (зменш.):
злева ўверсе — Кітайка (маці і ментар); унізе — Кандыль сінап (бацька); справа — Кандыль-Кітайка.
Чаранкі як добрыя выхавальнікі змянілі першапачатковыя ўласцівасці сорту, палепшылі яго якасці: плады па маладым гібрыдным дрэве год ад году пачалі выспяваць усё пазней і пачалі захоўвацца вельмі доўга.
Пад уплывам такога ментара маладая расліна змяняе сваю прыроду: змяняецца час выспявання пладоў, іх форма, афарбоўка.
Гэтак-жа выхоўваў Іван Владзіміравіч і другі свой сорт — Кандыль-кітайку.
Гэты гібрыд, вырашчаны на багатым турмасаўскім чарназёме, з кожным годам траціў сваю вынослівасць: адміралі, вымярзалі новыя маладыя парасткі, а сеянцы рабіліся падобнымі да свайго паўднёвага бацькі — Кан-
дыль сінапа. Тады Мічурын прышчапіў вочкі з лепшага сеянца ў крону той самай кітайкі, якая калісьці была апылена ім пылком паўднёвага Кандыль сінапа і дала першыя гібрыдныя плады.
Гэта было як-бы наказам дрэву-мацеры: вярнуць свайму патомку вынослівасць. I сапраўды, новыя парасткі, якія выраслі з прышчэпленых вочак, пачалі добра пераносіць суровыя зімы. Жыццёвыя сокі кітайкі, пераходзячы ў маладыя парасткі юнага сорту, зрабілі яго больш стойкім, больш марозаўстойлівым. Але плады на гэтым дрэве ў першыя гады плоданашэння былі дробнымі. У 1903 годзе яны толькі на 4 грамы перавышалі па вазе маленькія яблычкі кітайкі, і толькі па будове лісцяў гібрыд усё-ж быў падобны да крымскага Кандыль сінапа.
Іван Владзіміравіч, які ведаў па вопыту, шго па першаму плоданашэнню не заўсёды можна меркаваць аб вартасцях новага сорту, не пакідаў яблыню без назірання і прадаўжаў выхоўваць яе. Абразаючы паступова ўсе галінкі кітайкі, ён пакінуў расці толькі прышчэпленыя галінкі. Штогод вымяраў і запісваў вагу пладоў, рабіў здымкі з разрэзаў плода, вызначаў смакавыя якасці. У 1920 годзе плады важылі ўжо да 210 грамаў кожны; па зграбнай форме, прыгожай афарбоўцы і смаку яны амаль не адрозніваліся ад паўднёвага Кандыль сінапа, а само дрэва па ўстойлівасці да марозаў не ўступала кітайцы. Кандыль-кітайка залічана ў каталаг Мічурына як самы выдатны сорт.
Восемнаццаць год працаваў над ёю Мічурын. Ек да.магаўся таго, каб навучыцца кіраваць раслінай, ствараць з яе патрэбныя яму формы.
Ен дамагаўся поўнай улады над прыродай і дабіўся свайго.
* * *
Метад ментара Мічурын прымяняў у самых рознастайных камбінацыях, але заўсёды абдумана выбірають; выхавальнікаў-ментараў, якія маглі-б фарміраваць той ці іншы карысны прызнак расліны.
Вось маладая яблынька Бельфлёр-кітайка. Трэба даведацца, ці дастаткова яна вынослівая і ўстойлівая, і ці можа яна даваць больш буйныя плады?
Ураджайнасць яблыні Пепін шафранны.
Мічурын прышчэплівае чаранкі гэтай яблынькі ў крону дарослага дваццацігадовага дрэва Антонаўкі шасцісотграмовай.
Тут ёсць небяспека: моцнае, цалкам сфарміраваўшаеся дрэва Антонаўкі можа аказаць вялікі ўплыў на малады прышчэпак і змяніць яго.
Праходзяць два гады, і на разросшайся, прышчэпленай галінцы павіслі вялікія, амаль у 400 грамаў кожны, залацістыя плады Бельфлёра. Яны не змянілі ўласцівага ім колеру, смаку, арамату, але сталі значна буйнейшымі.
Задача вырашана. Сорт Бельфлёр-кітайка ўстойліва захаваў спадчынныя якасці, якія замацаваліся ў ім, a дарослае дрэва Антонаўкі перадало юнаку толькі сілу спажыўных сокаў, якія амаль удвая павялічылі плады.
Той-жа метад прымяніў Мічурын для выхавання свайго сорту Пепін шафранны.
У 1907 годзе ён апыліў дрэўца яблыні Ранет арлеанскі, якое расло ў яго ў цяпліцы, пылком упершыню распусціўшыхся кветак з гібрыда Кітайкі і Пепіна англійскага.
Звыш дваццаці год праводзіліся назіранні над гэтым дзіўным спалучэннем раслінных форм у гібрыдзе. Штогод у дзённіку Мічурына паяўляліся запісы аб Пепіне. На восьмым годзе гібрыд даў першыя плады. Яны не задаволілі Мічурына. Але спрактыкаваны садавод цяпер не падаў у роспач. Навучаны доўгагадовымі доследамі, ён ведаў, што з кожным годам многія яго гібрыды паляпшаюць якасці і велічыню сваіх пладоў, асабліва ў тых выпадках, калі адбывалася спалучэнне некалькіх форм, калі дзейнічаў ментар.
3 дваццацігадовага ўзросту дрэва пачало прыносіць цудоўныя жоўта-шафранныя плады, з густым румянцам, выдатнага вінна-салодкага прыемнага смаку, які не ўступае смаку лепшых паўднёвых сартоў. Плады сядзяць на дрэве кучкамі, па тры-чатыры яблыкі разам, трымаюцца на галінах да позняй восені і ніякія нягоды ім не страшны.
Сорт гэты аказаўся вынослівым нават у Іванаўскай вобласці, на 500 кіламетраў паўночней г. Мічурынска.
Пепін шафранны, Кандыль-кітайка, Славянка — гібрыд Антонаўкі і Ранета ананаснага — лепшыя мічурынскія сарты яблынь. Яны вызначаюцца нізкім ростам дрэва і таму зручны для прамысловага развядзення, рана ўступаюць у пару плоданашэння, прыносяць высокія ўраджаі, а плады іх могуць захоўвацца да мая —■ чэрвеня і не трацяць свайго выгляду і смаку. Так, напрыклад, яблыкі Пепіна шафраныага захоўваюцца да 215 дзён.
* *
Парадокс — слова грэчаскае, па-беларуску — супярэчнасць. Адзін з сартоў сваіх яблынь Іван Владзіміравіч назваў Парадоксам. Такую назву Мічурын даў гэтаму сорту таму, што развіццё дрэва як-бы супярэчыла законам прыроды.
Яшчэ ў час работы на Турмасаўскім участку Іван Владзіміравіч скрыжаваў Славянку з Олегам —свае два новыя сарты.
Адно семечка з атрыманага гібрыднага плоду, якое асабліва спадабалася яму, ён у 1902 годзе пасадзіў у гаршчок для кветак і вырошчваў сеянец на акне ў сваім рабочым пакоі.
На працягу дзевяці год дрэўца расло без усякіх угна'енняў, у адным і тым-жа гаршчку, у пакаёвай тэмпературы і ніколі не выносілася на свежае паветра. He гледзячы на такую, здавалася-б, выпешчанасць, чаранок ад гэтага дзевяцігадовага дрэўца, прышчэплены ў крону дарослай яблыні, не толькі добра развіўся ў першы год прышчэпкі, але і ў наступныя гады галіны яго прыросту ніколі не цярпелі ад марозу.
Над гэтым гібрыдам Мічурын праводзіў нямала эксперыментаў. Буйныя, амаль у чатырыста грамаў вагой,. яблыкі паспелі на Парадоксе амаль праз дваццаць тры гады жыцця дрэва.
Гэты выпадак з Парадоксам з’явіўся новым доказам праваты Мічурына, які сцвярджаў, што «...выхаванне і'ібрыдаў у павышанай тэмпературы, але пры крайняй сухасці паветра, у некаторых выпадках не перашкаджзе ім развіць у сабе ўласцівасць вынослівасці да марозаў» \ і што расліны сухіх, нагорных мясцовасцей могуць быць. вынослівымі да нашага клімату.
Яшчэ старэй за Парадокса была ігруша Аўрора. Дрэву ўжо было 36 год, калі ігруша ўпершыню ўзрадавала цярплівага майстра такімі пладамі, якія ён хацеў атрымаць ад яе.
Доўгі і цярністы шлях прайшла Аўрора: на Маскоўскай вуліцы ў кутку саду пасадзіў Іван Владзіміравіч асобае адабранае семечка ігрушы старога мясцовага сорту — Сапяжанкі.
Сеянцу было два гады, калі яго перанеслі на ўрадлівую глебу ў Турмасава, а яшчэ праз дзесяць год, калі ён выраўняўся ў стройнае галіністае дрэва, зноў перасадзілі, але ўжо на неўрадлівую зямлю ў Данской Слабадзе.
У 1902 годзе вочкамі гэтай ігрушы Мічурын акуліраваў некалькі двухгадовых ігрушавых дзічкоў. Праз пятнаццаць год яны далі плады, якія мала задаволілі Мічурына, а яшчэ праз пяць год на адным з прышчэпленых
1 I. В. Мічурын, Творы, т. I, Сельгасдзяржвыдавецтваг 1948, стар. 577.
дрэў паявіліся буйныя плады ігрушы, якая па якасці значна перавышала плады Сапяжанкі. Гэтае дрэва стала родапачынальнікам мічурынскай ігрушы — Аўрора.
Амаль цэлае чалавечае жыццё прайшло ад нара.джэння дрэва да ажыццяўлення задачы — атрымаць іновы добры сорт, з загадзя вызначЗнымі ўласцівасцямі пладоў.
Новы задуманы сорт у гібрыдным сеянцы, вучыў Мічурын, устанаўліваецца не адразу.
У маладым узросце гібрыдная расліна лягчэй паддаецца змяненням, можа лепш прыстасавацца да новых умоў, да новага месца. Уздзейнічаючы на яе прышчэпкамі, угнойваючымі палівамі, асобым рэжымам жыўлен'ня, асвятлення, можна змяніць яе спадчынныя ўласці■васці і накіраваць утварэнне новага сорту па загадзя намечанаму шляху.