Жыццё і праца Мічурына
Памер: 154с.
Мінск 1950
На магчымасць атрымання вегетатыўных гібрыдаў указвалі яшчэ і Дарвін і Тіміразеў. Мічурын шматлікімі доследамі даказаў, што можна змяняць спадчыннасць расліны шляхам змянення ўмоў жыцця, шляхам жыўлення дрэўца чужымі сокамі іншай пароды, якія робяць уплыў на малады арганізм. асабліва на ранняй
стадыі яго развіцця, і садзейнічаюць набыццю новых спадчынных прызнакаў і ўласцівасцей.
Гэтае палажэнне Мічурына доўга аспрэчвалі мендэлісты-марганісты. Яны сцвярджалі, што ад умоў жыцця спадчыннасць не змяняецца і перадаецца толькі пры працэсе зліцця палавых клетак. Доследы мічурынцаў за апошняе дзесяцігоддзе пацвердзілі тэорыю Мічурына, і атрыманне гібрыдаў вегетатыўным шляхам стала даволі звычайнай з’явай у практыцы сучаснай сельскагаспадарчай навукі.
Над ігрушава-яблыневым гібрыдам Мічурын вельмі • доўга вёў назіранні. Дрэва не засталося такім, якім было ў першы год плоданашэння. Змянілася пласцінка ліста, яна прыняла форму больш падобную да яблыневай; паявіўся пушок на лісцях і парастках; парасткі, гладкія спачатку, як у ігрушы, сталі гранёнымі, што ўласціва яблыням. Змяніліся таксама і плады. Праз восем год плоданашэння яны пачалі больш нагадваць яблыкі, чым ігрушы; толькі лёгкі масляністы прысмак прыемна-салодкіх з лёгкай кіслінкай пладоў ды тоўстая, кароткая плоданожка, якая сядзіць не ў паглыбленні, як у яблыка, а на ўзвышэнні, як у ігрушы, нагадваюць аб тым, што гэта ўсё-такі не яблык, а яблыкігруша.
Вялікая ўраджайнасць, вынослівасць дрэва, вельмі ранняе плоданашэнне (на 4 — 5-м годзе), добрая лёжкасць і смак пладоў прынеслі дрэву славу першаразраднага родапачынальніка новага сорту—Ранета бергамотнага.
Так адкрываліся Мічурыным зусім новыя для навукі і практыкі шляхі кіравання прыродай і стварэння новых раслін, шляхі змянення іх прыроды на карысць чалавека.
ПАХОДЫ ЗА НОВЫМІ РАСЛІНАМІ
У гады ўсенароднага прызнання і пашаны Івану Владзіміравічу яшчэ адзін раз давялося перажыць вялікую няўдачу. У суровую зіму 1928-29 года ў мічурынскім садзе вымерзлі многія сарты гібрыдаў.
Чорнымі, змрочнымі шкілетамі стаялі яны вясной сярод распускаючайся маладой зелені і буйнага цвіцення дрэў, якія засталіся ў жывых.
Але Мічурына гэта не збіла з панталыку.
— Трыццаць год чакаў я суровай зімы, каб праверыла яна вынікі маіх работ, — гаварыў ён.
Мароз учыніў строгі, жорсткі экзамен сартам.
Вымерзлі дрэвы Антонаўкі і Скрыжапеля — старыя вьгпрабаваныя сарты краю. Вымерзлі некаторыя гібрыды, але затое тыя, якія засталіся, выявілі цалкам сваю вынослівасць. Усе вішні, лепшыя сарты яблынь, ігрушы — Бэра зімовая Мічурына і Перамога, абрыкосы справіліся з марозам. Нават міндаль Пасрэднік выжыў і цвіў пасля дзесяціградуснага веснавога марозу.
Мічурын падымае ўсе свае архіўныя запісы, крок за крокам узнаўляе гісторыю загінуўшых сартоў. У чым былі зроблены памылкі? Чаго ён не даглядзеў? 3 былым энтузіязмам маладосці зноў шукае сярод расліннага свету новыя аб’екты, над якімі можна весці далейшую селекцыйную работу.
«Чалавек можа і павінен ствараць новыя формы раслін лепш за прыроду» J,— упарта паўтарае ён сваім вучням.
Совецкі Саюз займае адну шостую частку ўсяго сухазем’я зямнога шара. Плошча яго звыш 21 330 тысяч квадратных кіламетраў, і толькі сем— восем процантаў гэтай вялізнай прасторы пакрыта культурнымі раслінамі. Астатняя частка занята лясамі, лугамі, пустынямі з самай рознастайнай дзікай расліннасцю. Сярод тэтай дзікай прыроды напэўна можна адшукаць многа карысных раслін!
Іх трэба ўвесці ў культуру.
Скарыстоўваючы вынослівасць, марозаўстойлівасць, засухаўстойлівасць і іншыя карысныя ўласцівасці дзікуноў расліннага свету, трэба выводзіць лепшыя сарты для кожнай мясцовасці, для кожнага раёна, які мае свае асаблівыя кліматычныя і глебавыя ўмовы.
Калісьці. выпрабоўваючы якасці розных сартоў, а затым падбіраючы бацькоўскія пары для аддаленага скрыжавання, Мічурын браў расліны амаль з усіх краін свету.
He выязджаючы сам з Казлова, ён карыстаўся паслугамі выпадковых падарожнікаў, вучоных, якія прыязджалі пазнаёміцца з яго работамі, далёкіх прыяцеляў і паслядоўнікаў, з якімі меў перапіску.
1 I. В. Мічурын, Творы, т. I, Сельгасдзяржвыдавентва, 1939, стар. 417.
Пасля рэволюцыі Іван Владзіміравіч атрымаў магчымасць арганізоўваць спецыялыіыя дзяржаўныя экспедыцыі ў маладаследаваныя вобласці Саюза — на Алтай, Далёкі Усход, для пошукаў дзікіх форм карысных раслін, з якімі ён мог шырэй разгарнуць свае селекцыйныя доследы.
Пастаўленыя совецкай уладай праблемы — павышэнне ўраджайнасці, стварэнне сыравінных баз для прамысловасці, барацьба з засухай, прасоўванне пладаводства на поўнач і ўсход, азеляненне гарадоў і пасёлкаў — знаходзілі жывы водгук у сэрцы Мічурына, і ён з захапленнем працаваў над імі і заклікаў да гэтага сваіх паслядоўнікаў.
Мічурын надаваў асаблівае значэнне двум умовам паспяховай работы селекцыянера: скарыстанню для селекцыі многіх тысяч аднародных раслін і збору для гэтай мэты раслін з усіх краін.
Пачынаючы з 1928 года, штогод з Казлова накіроўваліся экспедыцыі ў Сібір, на Алтай, на Далёкі Усход, у раёны Сярэдняй Азіі і Каўказа на пошукі карысных раслін.
На заклік Мічурына да моладзі адгукнуліся піонеры Маскоўскай Цэнтральнай станцыі юннатаў. Па яго заданню яны паехалі летам 1934 года на Алтай і за два месяцы сабралі дваццаць рознавіднасцей агрэсту, дваццаць — чорнай смародзіны, дзевяць рознавіднасцей маліны і ажыны, салодкую чарэмху і многа дэкаратыўных раслін.
Арганізаваная Мічурыным у 1932 годзе вялікая комсамольская экспедыцыя ва Усурыйска-Амурскую тайгу прывезла і перадала яму каля двухсот узораў насення, чаранкоў і жывых раслін.
Усходняя Сібір — гэта краіна ягаднікаў і многіх каштоўных парод дрэў і кустарнікаў. Асабліва багатае імі Прымор’е. У далёкаўсходніх лясах растуць паўночны кедр і сасна, ліственіца і абрыкос, бяроза і вінаград, ■елка і акацыя. Тут перамяшаліся расліны поўначы і далёкага поўдня.
Навука растлухмачвае гэтую з’яву так.
Клімат зямнога шара на працягу тысячагоддзяў змяняўся многа разоў, і адпаведна гэтаму змянялася расліннасць розных мясцовасцей зямлі. Вінаград, лімоннік, усурыйская ігруша, тладыянта, аксамітнае дрэва і іншыя 10S
расліны, якія ўласцівы паўднёваму клімату і тым не менш сустракаюцца ў Прымор’і і іншых месцах Далёкага Усхода, — гэта рэлікты, гэта значыць рэшткі расліннасці, якая існавала тут у трацічны перыяд новай эры. Мільёны год назад уся поўнач Еўропы і Азіі была пакрыта трапічнымі лясамі. Некаторыя з раслін гэтых лясоў прыстасаваліся да паступовага пахаладання клімату і захаваліся да нашых дзён. Яны сталі вынослівьгаі і холадастойкімі.
Пасылаемыя з Казлова экспедыцыі абследавалі вобласці, якія ляжаць вакол возера Байкал, Кабанскі, Бадайбінскі раёны і раёны, якія ляжаць на дзве тысячы кіламетраў паўночней Іркуцка.
Цяжкі шлях прайшлі маладыя энтузіясты, паслядоўнікі Мічурына. Падарожнічаючы на конях, на лодках, пехатой па непраходнай тайзе, дзе яшчэ не ступала нага чалавека, церпячы ад машкары, так званага сібірскага «гнуса», паляўнічыя за раслінамі адкрывалі нявыведаныя багацці краіны.
Тысячы гектараў, сярод якіх раскіданы масівы дзікіх ягаднікаў, былі абследаваны ўдзельнікамі экспедыцый і нанесены на карту расліннасці края.
На Далёкім Усходзе расце семдзесят відаў пладоваягадных раслін, у тым ліку чатырнаццаць відаў смародзіны — культуры асабліва каштоўнай, паколькі ў яе ягадах многа вітаміна С.
3 гэтых чатырнаццаці відаў былі выдзелены некалькі форм, якія ўведзены ў сартымент ягадных кустарнікаў у садах Сібіры.
Былі адкрыты таксама вялізныя магівы маліны некалькіх рознавіднасцей, абляпіхі, у час выспявання ягад амаль цалкам пакрытай пладамі яркааранжавага колеру.
I асабліва каштоўнымі адкрыццямі былі зараснікі лімонніка. актынідыі, дзікага вінаграду і усурыйскай ?грушы. Насенне, чаранкі, адводкі гэтых раслін былі скарыстаны Мічурыным і для гібрыдызацыі, і для ўвядзення ў культуру гэтых раслін у іх натуральным стане.
Актынідыі — каламікта і аргута, усурыйскі вінаград і лімоннік, жэнь-шэнь, сібірскі дзікі агрэст, шматгадовыя цыбулі і многа іншых раслін перасяліліся, дзякуючы гэтым экспедыцыям, з Далёкага Усхода ў мічурынскі пітомнік.
Гэтыя дзікуны расліннага свету маюць дзіўную прыстасаванасць да далёкаўсходняга клімату, які вызначаецца рэзкімі ваганнямі тэмпературы. Лета ва Усурыйскай вобласці ў некаторых раёнах амаль такое-ж гарачае, як на поўдні Украіны, а зіма больш суровая, чым лад Архангельскам.
Еўрапейскія сарты пладовых дрэў нярэдка вымярзаюць там зусім, вымярзаюць нават карэнні дрэў, а усурыйскія ігруша, сліва, вішня, вінаград бязбольна пераносяць зіму, дасягаюць вельмі магутнага развіцця, не хварэюць ніякімі хваробамі.
Усурыйская ігруша і дзікая сібірская яблыня, якая расце ў Забайкаллі, — самыя марозаўстойлівыя ў свеце віды пладовых дрэў.
* *
Пасля 1930— 1931 гг. эканамічнае значэнне Сібіры ў агульна-гаспадарчым жыцці краіны незвычайна ўзрасло. Новыя прамысловыя цэнтры, велізарныя фабрыкі і заводы, горна-рудныя распрацоўкі прыцягвалі масы насельніцтва, якім трэба было ствараць спрыяючыя ўмовы харчавання.
У суровых умовах клімату Сібіры агародніцтва і садаводства развівалася марудна. Адсутнасць гародніны і пладоў стварала пагрозу недастатковага вітаміннага харчавання і, як вынік гэтага, захворванняў жыхароў цынгой. Мічурынскія экспедыцыі выявілі, што Далёкі Усход вельмі багаты ягаднымі, арэхаплоднымі і іншымі карыснымі раслінамі, якія могуць палепшыць харчаванне мяецовага насельніцтва, павысіць нормы ўжывання пладоў і ягад у два-тры разы.
Мічурынскія экспедыцыі абследавалі не толькі Далёкі Усход і ўсходнія вобласці Сібіры. Яны пабылі і на Каўказе, дзе таксама сустракаюцца ў дзікім выглядзе зараснікі ягадных кустарнікаў і адзічэлых пладовых дрэў з закінутых садоў.
Навуковыя работнікі Мічурынскага інстытута абследавалі таксама дзікарастучыя пладовыя масівы Варонежскай і Курскай абласцей. Толькі ў адным Острагожскім раёне яны выявілі зараснікі дзікіх яблынь і ігруш, якія займаюць плошчу ў сем тысяч гектараў. Гэта прыродная кладоўка, адкуль штогод можна атрымліваць
Дзікі усурыйскі вінаград.
сотні тон гатовай прадукцыі — ігруш, яблык і ягад для перапрацоўкі і многа насенпя для закладкі пладовых пітомнікаў.