• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццё і праца Мічурына

    Жыццё і праца Мічурына


    Памер: 154с.
    Мінск 1950
    52.28 МБ
    Мічурын адказаў на прывітанне глыбока адчувальным пісьмом:
    «Совецкая ўлада ператварыла маленькую, пачатую мной 60 год таму назад на мізэрным прысядзібным участку зямлі, справу вывядзення новых сартоў пладова-ягадных раслін і стварэння новых раслінных арганізмаў — у вялізны ўсесаюзны цэнтр прамысловага пладаводства і навуковага раслінаводства з тысячамі гектараў садоў, раскошнымі лабараторыямі, кабінетамі, з дзесяткамі высокакваліфікаваных навуковых работнікаў.
    Совецкая ўлада і кіруемая Вамі партыя ператварылі таксама мяне з адзіночкі-даследчыка, не прызнанага і высмеянага царскай навукай і чыноўнікамі царскага дэпартамента земляробства, у кіраўніка і арганізатара доследаў з сотнямі тысяч раслін.
    Комуністычная партыя і рабочы клас далі мне ўсё неабходнае — усё, чаго можа жадаць эксперыментатар для сваёй работы. Ажыццяўляецца мара майго жыцця: выведзеныя мной каштоўныя сарты пладовых раслін пайшлі з доследных участкаў не да асобных кулакоўбагацеяў, а на масівы калгасных і соўгасных садоў, замяняючы нізкаўраджайныя, дрэнныя, старыя сарты. Совецкі
    1 I. В. М і ч v р ы н, Творы, т. I, Сельгасдзяржвыдавецтва. 1948, стар. 88. '
    ўрад узнагародзіў мяне вышэйшай для грамадзяніна нашай зямяі ўзнагародай, перайменаваўшы горад Казлоў у горад Мічурына, даў мне ордэн Леніна, багата выдаў мае працы. За ўсё гэта Вам, кіраўніку, дарагому правадыру працоўных мас, будуючых новы свет — свет радаснай працы, — прыношу ўсімі 60 гадамі маёй работы падзяку, адданасць і любоў»1.
    На юбілеі Мічурын атрымаў званне заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі.
    Сесія Акадэміі навук СССР выбрала яго ганаровым акадэмікам. Чэхаславацкая аграрная акадэмія таксама выбрала яго сваім членам.
    Акружаны клопатамі і ўвагай урада, які не шкадаваў сродкаў для расшырэння яго работы, увагай і любоўю шырокіх народных мас, якія толькі пасля рэволюцыі даведаліся аб выдатных дасягненнях пераўтваральніка прыроды, Мічурын, не гледзячы на хваробу і стары ўзрост, прадаўжаў нястомна працаваць. За сорак тры гады яго дзейнасці ў царскай Расіі, не атрымліваючы ніякай матэрыяльнай падтрымкі, ён вывеў сто пяцьдзесят новых сартоў, за семнаццаць год работы пры совецкай уладзе — двесце з лішнім сартоў. Ужо на закаце свайго жыцця, будучы васьмідзесяцігадовым старым, ён гаварыў:
    «У нашу эпоху працаваць і жыць лёгка!
    Жыццё стала іншым, — поўным сэнсу існавання, цікавым, радасным. Таму і расліна, і жывёла павінны быць больш прадуктыўнымі, больш вынослівымі, больш адпавядаючымі патрэбам новага жыцця. А гэта магчыма толькі на аснове ўсемагутнай тэхнікі і ўсемагутнай селекцыі» 2.
    Былы чыгуначны служачы, скромны садавод-даследчык, які ўпершыню ў гісторыі біялагічнай навукі асмеліўся перарабляць раслінны свет, Мічурын стаў буйнейшым вучоным з сусветным імем, стаў кіраўніком велізарнага калектыва сваіх паслядоўнікаў, памочнікаў, вучняў. I справа яго стала залогам росквіту і магутнасці ўсёй нашай краіны.
    1 I. В. М і ч у р ы н, Творы, т. і Сельгасдзяржвыдавептва
    1948, стар. 599 — 600.
    3 Т а м-ж а, стар. 92.
    * * *
    Пасля юбілея Іван Владзіміравіч прадаўжаў працаваць, але жыццё яго набліжалася к канцу.
    Цяжкая знесіляючая хвароба (рак страўніка) падточвала сілы. I, нібы адчуваючы блізкі канец, ён спяшаўся закончыць рад пачатых доследаў, прагледзець і дапоўніць другое выданне сваіх прац, намеціць тэмы для далейшых работ у пітомніку.
    Вясной 1935 года хвароба прыкавала яго да пасцелі.
    Мічурын прызначыў Якаўлева сваім пераемнікам і загадчыкам асноўнага аддзялення пітомніка на беразе Ляснога Варонежа. Ен падганяў Паўла Ніканоравіча хутчэй скончыць аспірантуру.
    — Ты, галоўнае, павінен мець на ўвазе, што мне па стану майго здароўя цяжка чакаць цябе лішнія два гады, — пісаў ён свайму вучню яшчэ зімой.
    Якаўлеў скончыў аспірантуру.
    Зварот яго быў сустрэт асабліва радасна: Мічурын ганарыўся сваім вучнем. Але для Якаўлева гэта была суМная сустрэча. Дні Івана Владзіміравіча ўжо былі злічаны. 7 чэрвеня 1935 года ён памёр, завяшчаючы сваім вучням прадаўжаць яго работу
    ВУЧНІ [ паслядоўнікі
    Стройная, глыбока прадуманая тэорыя Мічурына аб кіраванні спадчыннымі змяненнямі жывых арганізмаў стала асновай сучаснай біялагічнай навукі.
    Спачатку яна сустрэла многа пярэчанняў з боку аўтарытэтаў навукі, праціўнікаў Мічурына, якія сцвярджалі, што спадчыннасць непарушна і праяўляецца ў новых арганізмах толькі па пэўных законах, устаноўле ных нямецкім вучоным Вейсманам, аўстрыйскім манахам Мендэлем і амерыканцам Морганам.
    У аснову свайго вучэння «мендэлісты» (так называюць паслядоўнікаў Вейсмана, Мендэля і Моргана) узялі «законы» Грэгора Мендэля, які, на падставе сваіх назіранняў над гібрыдамі гароху, выявіў выпадкі нібы законамернага размеркавання ў патомстве спадчынных прызнакаў гароху.
    Вейсманісты-марганісты пашырылі гэтыя правілы на ўсе жывыя арганізмы; законы Мендэля яны назвалі азбукай генетыкі. Яны сцвярджалі, што ў кожным арганізме ёсць «спадчыннае вешчаство», носьбітам якога з’яўляюцца «гены» («генезіс» — гісторыя паходжання, адсюль і назва навукі аб спадчыннасці — гснетыка). Гены, паводле сцверджання мендэлістаў, не змяняючыся, пераходзяць у патомства. Кожны асобны індывідуум, патомак нэўнага віду, можа змяняцца, але від захоўваеццл ў чыстаце, «спадчыннае вешчаство» застаецца пастаянным і зусім не залежыць ад змяняючыхся ўмоў жыцця арганізма.
    Гены двух арганізмаў пры гібрыдызацыі, гэта значыцв пры зліцці палавых клетак, могуць утвараць розныя камбінацыі, але заўсёды застаюцца нязменнымі. Узнікненне новай рознавіднасці можа адбыцца толькі ў выніку «мутацыі» — выпадковай удалай камбінацыі вечных генаў.
    Мічурын, які ўважліва сачыў за навінамі навукі, не мог пакінуць незаўважаным вучэнне мендэлістаў. Праверыўшы палажэнне Мендэля радам доследаў, ён прышоў да заключэння, што «гарохавыя законы» Мендэля зусім не прымянімы ў селекцыйнай рабоце. I з усёй пераканаўчасцю і пылкасцю сваёй натуры ён разам з іншымі нашымі рускімі вучонымі — прафесарам К. А. Тіміразевым і сваім прыяцелем і аднадумцам прафесарам М. В. Рытавым — рэзка крытыкаваў мендэлізм і прыхільнікаў яго вучэння. Мічурын называў мендэлізм «нікчэмным і ўбогім стварэннем».
    Тысячамі сваіх доследаў ён даказаў, што па спадчынс перадаюцца не толькі прызнакі і ўласцівасці бліжэйшых бацькоў арганізма, але і тыя змяненні, якія ўзніклі \ маладым арганізме дзякуючы ўплыву знешніх умоў і гаспадарчай дзейнасці чалавека. I гэта назіраецца як у патомстве гібрыдаў, узнікшых ад штучнага апылення, так і ў вегетатыўных гібрыдаў, якія ўтварыліся шляхам прышчэпак.
    У процілегласць мендэлістам з іх ідэалістычнымі поглядамі на прыроду, Мічурын быў сапраўдным матэрыялістам-дыялектыкам і, гавора’чы аб з’явах спадчыннасці, рашуча падкрэсліваў вялікую ролю ўплыву акружаючага асяроддзя на фарміраванне ўласцівасцей рас* ліннага арганізма.
    Пярэчачы сваім праціўнікам, якія мелі больш справы з кнігамі, чым з прыродай, Мічурын гаварыў: «Бярыцеся за работу, стаўце доследы, назірайце самі і правярайце!»
    Вучні і паслядоўнікі Мічурына прадаўжаюць працаваць і ствараюць па яго метадах новыя, высокапрадуктыўныя сарты раслін і пароды жывёл.
    Навука ў совецкай краіне не адарвана ад жыцця, яна •адпавядае патрэбам і запросам працоўных.
    Калі ў Івана Владзіміравіча пыталіся;
    — Над чым вы працуеце зараз? — ён нязменна адказваў:
    — Над тым, што патрэбна сёння краіне.
    Пад гэтымі словамі вялікага пераўтваральніка прыроды з поўным правам мог-бы падпісацца адзін з лепшых прадаўжальнікаў мічурынскага вучэння акадэмік Трафім Дзянісавіч Лысенка.
    Цяжка ў кароткіх словах расказаць аб усіх яго работах, — пра гэта напісаны і пішуцца яшчэ цэлыя кнігі; можна сказаць адно, што ў аснове яго работ ляжыць пастаяннае імкненне даць краіне, народу нешта лепшае, больш дасканалае, больш карыснае, што аблягчае і паляпшае наша жыццё.
    Паслядоўны вучань Дарвіна і Мічурына, Трафім Дзянісавіч Лысенка распрацаваў і навукова абгрунтаваў тэорыю стадыйнага развіцця раслін.
    Ён устанавіў, што расліна ў сваім жыцці, ад пачатку прарастання насення да ўтварэння плода і новага насення, праходзіць пэўныя стадыі развіцця. Ведаючы асаблівасці гэтых стадый і накіравана змяняючы знешнія ўмовы, якія ўзмацняюць або падаўляюць развіццё асобных уласцівасцей расліны, чалавек можа кіраваць фарміраваннем расліны і змяняць яе прыроду, яе спад■чыннасць паводле свайго жадання.
    У 1933 годзе Мічурын атрымаў па пошце часопіс «Бюлетэнь яравізацыі» з артыкулам Т. Д. Лысенка — «Сутнасць яравізацыі». На першай старонцы часопіса быў надпіс: «Дарагому настаўніку Івану Владзіміравічу ад невядомага вучня Т. Лысенка 21/IV 1933 года».
    Вучань аказаўся «вядомым» Мічурыну. Стары вучоны, які ўважліва сачыў за ўсімі новымі адкрыццямі і даследаваннямі ў галіне біялогіі і генетыкі, ужо ведаў аб работах Лысенка, — у яго на палічцы, побач з кнігамі, патрэбнымі для штодзённай работы, ляжаў «Бюле-
    тэнь яравізацыі» за 1932 год з артыкуламі Т. Д. Лысенка і нават з яго партрэтам, які Іван Владзіміравіч выразаў з газеты і наклеіў на тытульным лісце часопіса.
    Мічурын ведаў пра Лысенка і ўважліва сачыў за яго навуковай работай, таму што ў ёй ён бачыў прадаўжэнне, развіццё сваіх ідэй аб адзінстве арганізма і яго ўмоў жыцця.
    Мічурын працаваў з пладовымі раслінамі, Лысенка з палявымі культурамі; як быццам паміж іх работай не было нічога агульнага... Але Лысенка называе сябе вучнем Мічурына, таму што іменна ў мічурынскім вучэнні ён знайшоў невычарпальную крыніцу для сваёй навуковай творчай работы.
    Скарыстаўшы палажэнні Дарвіна і Мічурына аб развіцці і зменлівасці расліны, Т. Д. Лысенка распрацаваў і ажыццявіў на практыцы рад прыёмаў павышэння ўраджайнасці многіх сельскагаспадарчых культур. Летнія пасадкі бульбы ў паўднёвых раёнах, якія праводзяцца па яго метаду, даюць магчымасць атрымліваць нармальныя ўраджаі і нарыхтоўваць свой, мясцовы, здаровы пасадачны матэрыял.
    Чаканка бавоўніка, якая павышае яго ўраджайнасць; пасадка бульбы верхавінкамі; пасевы азімай пшаніцы па сцерні ў Сібіры; павышэнне ўраджайнасці проса, коксагыза, гнездавыя пасадкі насення дрэў пры закладцы полеахоўных лясных палос і іншыя мерапрыемствы, прапанаваныя акадэмікам Лысенка і садзейнічаючыя ўзняццю і развіццю розных галін сельскай гаспадаркі совеакай краіны, з’яўляюцца вынікам і прадаўжэннем вучэння Мічурына аб пераўтварэнні расліннага свету.