Жыццё і праца Мічурына

Жыццё і праца Мічурына

Выдавец:
Памер: 154с.
Мінск 1950
52.28 МБ
У апошні год жыцця Мічурын з гордасцю пісаў:
«У цяперашні час станцыя майго імені не мае патрэбы ні ў якім матэрыяле з-за граніцы, як у адносінах культурных раслін, так і дзікарастучых відаў і іх рознавіднасцей.
Гэта я лічу адным з выдатных дасягненняў станцыі, якая мае свае ранеты, кальвілі, зімовыя ігрушы, салодкія каштаны, чорнаплодныя вішні і агрэсты, буйнаплодныя маліны і ажыны, лепшыя сарты смародзіны, скораспелыя дыні, маслічныя ружы, вынослівыя да марозаў скораспелыя сарты вінаграду, актынідыі, барбарыс без костачак, жоўты папіросны табак, персік, цэлы рад каучуканосных раслін, сою, чуфу, пробкавае дрэва, тутавае дрэва (шаўкавіца), цэрападус і многа іншых карысных у народнай гаспадарцы раслін»1.
1 I. В. Мічурын, Вынікі шасцідзесяцігадовых работ, выд. III, стар 11.
Уее прывезеныя экспедыцыямі расліны і насенде Мічурын пасадзіў і пасеяў у сваім пітомніку. Асаблівую ўвагу ён удзяліў двум з іх — вінаграду і актынідыі.
Вінаград! Гэта цудоўная паўднёвая культура заўсёды прыцягвала ўвагу садаводаў паўночных абласцей.
Граніца вырошчвання вінаграду — Варонеж.
Казлоў паўночней Варонежа на два градусы, г. зн. амаль на 500 кіламетраў.
Яшчэ ў першыя гады работы ў садзе Мічурын ля паўднёвай сцяны свайго дома пасадзіў лозы французскага вінаграду. Вінаград пачаў ужо плоданосіць, але плады не выопелі, — іх пабілі раннія замаразкі, а ў наступныя гады вымерзлі зусім і вінаградныя лозы.
Акліматызацыя вінаграду не ўдалася.
Але Мічурын ведаў, што ва Усурыйскай тайзе, не баючыся марозаў, расце і, як ліяна, абвівае дрэвы усурыйскі або амурскі вінаград, з дробнымі, кіслымі, але ядомымі ягадамі.
Усурыйскі вінаград і Амерыканскі канкорд з віду лябруска сталі бацькамі першага мічурынскага вінаграду — Рускі канкорд.
Пазней Мічурын вывеў некалькі марозаўстойлівых сартоў, скрыжоўваючы усурыйскі дзікі з лепшымі французскімі і амерыканскімі сартамі вінаграду.
Паўночны белы — адзін з яго гібрыдных сартоў — расце ў Горкаўскім краі, пад Масквой, Смаленскам^ Томскам, Іркуцкам, на берагах Енісея.
Гэтак-жа далёка к поўначы забіраецца і другі сорт мічурынскага вінаграду — Арктычны.
Цікавая яго гісторыя.
Куст вінаграду рос у пэўным месцы мічурынскага пітомніка, недалёка ад яблынь. I вось, аднойчы вясной, пасля суровай зімы, ён знік, — не засталося нават слядоў знаходжання вінаграднай лазы.
Вырашылі, што вінаград вымерз дашчэнту.
Прайшло два гады. У 1929 годзе вясною, аглядаючы загінуўшыя дрэвы, Мічурын раптам заўважыў на адным дрэве старой Антонаўкі, загінуўшай ад марозу, зялёную ліяну, якая распускала маладыя лісточкі. Гэта быў «уцёкшы1» вінаград.
Мічурынскі вінаград Чорны салодкі (ураджаю 1948 г.). (З.менш.)
Яго карэнні, вандруючы пад зямлёй па садзе, прайшлі каля пяці метраў, дацягнуліся да Антонаўкі, зноў утварыўшаяся лаза абвілася вакол штамба, і там, у верхавіне дрэва, пусціла маладыя парасткі, не заўважаныя нікім, пакуль Антонаўка жыла і пакрывалася лісцямі. Старая Антонаўка загінула, а вінаград уцалеў!
Мічурын запісаў гэты сорт у садовую кнігу пад назвай «Дэзерт'ыр»; пазней ён атрымаў назву Арктычны.
Вінаград цвіце рана, выспявае позна, яму пагражаюць і веснавыя і асеннія замаразкі. Мічурын скарачаў тэрміны развіцця вінаграду, як і іншых паўднёвых раслін. Ён адбіраў позна цвітучыя і рана выспяваючыя сарты, скрыжоўваў іх паміж сабой і такім чынам замацоўваў у новым гібрыдзе хуткія тэмпы развіцця, Вы-
спяванне пладоў у болын халодным клімаце было забяспечана.
Мічурын перасунуў граніцу пашырэння культуры вінаграду далёка к поўначы. Яго новыя сарты — Сеянец Маленгра, Рускі канкорд, Сеянец Шасла, Металічны — рана выспяваюць, вынослівыя і ў многіх садах паслядоўнікаў і вучняў Івана Владзіміравіча растуць і прыносяць плады, нават не маючы патрэбы ва ўкрыццях на зіму.
Іншыя сарты — Буйтур, Арктычны, Калгасны, Карынка Мічурына — уяўляюць каштоўнаспь як матэрыял для далейшых селекцыйных работ.
«Культура вінаграду магчыма не толькі ў Казлове, але і на Урале», — пісаў Мічурын, адказваючы на пісьмо уральцаў.
* , * *
У паўночнага вінаграда ёсць сур’ёзны сапернік — актынідыя. Гэтую ягадную культуру ўпершыню ўвёў у сады Іван Владзіміравіч Мічурын.
Актьгнідыя каламікта — уючаяся расліна, у дзікім стане сустракаецца ў лясах Прыморскай вобласці Далёкага Усхода. Яе гнуткія драўляністыя сцяблы,як ліяны, аблытваюць дрэвы, узнімаючыся часам у вышыню на 20 — 30 метраў.
Густыя зараснікі актынідыі прыцягваюць мясцовае насельніцтва ў час збору ўраджаю «кішміша'», як называюць ягады актынідыі на радзіме. Доўгія, зеленаватапразрыстыя, сакавітыя і больш далікатныя, чым вінаград, духмяныя ягады звісаюць з галінак па адной-дзве на плоданожцы. Па смаку яны падобны і да суніц і да ананаса.
Актынідыю цэняць не толькі за яе салодкія пладьі: з галін гэтай расліны робяць канаты, а з светлакарычневай кары — паперу.
Актынідыя прынесла Мічурыну нямала клопатаў, перш чым ён разгадаў яе прыроду. Работу з ёй ён пачаў даўно, атрымаўшы насенне ад аднаго садавода з Далёкага Усхода. Высеяная насеннем на градку, а затым высаджаная чаранкамі, яна загінула. Актынідыя не любіць яркага сонечнага святла; у сябе-ж на радзіме яна раоце ў гушчары лясоў.
Нарэшце, Мічурыну ўдалося вырасціць кусцікі актыяідыі, але яны не давалі пладоў. Аказалася, што гэта расліна аднаполая, двудомная — на адных кустах бываюць толькі жаночыя кветкі, на другіх — толькі мужчынскія, а ў Івана Владзіміравіча былі пасаджаны спачатку чаранкі толькі жаночых экземпляраў.
Два сарты актынідыі вывеў Мічурын з усурыйскай дзікункі актынідыі каламікта — Ананасную і Клара Цэткін.
Лозы актынідыі Ананаснай дасягаюць чатырох метраў вышыні, добра пераносяць зімы сярэдняй паласы
Актынідыя Ананасная.
СССР. Размнажаюцца чаранкамі, як смародзіна і вінаград, або зялёнымі адводкамі.
Актынідыя вельмі ўраджайная, але ягады яе выспяваюць не адразу і хутка асыпаюцца, а гэта робіць цяжкай уборку ўраджаю. Апрача таго, ягады актынідыі настолькі далікатныя, што не выносяць перавозак. Удзельнікі апошніх экспедыцый даставілі Івану Владзіміравічу яшчэ адзін від актынідыі — аргута. Яе ягады выспяваюць пазней, яны менш далікатныя і лепіп захоўваюцца пры перавозках.
Актынідыю Клара Цэткін Мічурын атрымаў у вьшіку шматгадовага адбору сеянцаў. Ягады яе значна буйнейшыя за Ананасную, лепш трымаюцца на галінах, не асыпаюцца.
Іван Владзіміравіч, называючы актынідыю паўночным вінаградам, надаваў ёй вялікае значэнне і настойліва раіў шырэй разводзіць гэтую цудоўную ягаду, як для ўжывання ў свежым выглядзе, так і для перапрацоўкі яе, асабліва для атрымання расліннай эсенцыі для харчовай прамысловасці.
Ягады актынідыі ў пятнаццаць разоў багацей вітамінам С, чым -лімон, Адна ягада — гэта штодзённая порцыя вітаміна С для чалавека. Кілограм варэння з актынідыі, прыгатаванага без варкі (халодным спосабам), на поўгода можа з’яўляцца зімоўшчыку далёкай поўначы добрым сродкам, які засцерагае ад цынгі.
I яшчэ над адной формай расліннага свету працаваў у гэты час Іван Владзіміравіч. Гэта Цэрападус.
Цэрападус! Такога слова вы не сустрэлі-б трыццаць год назад ні ў адным слоўніку, ні тым болып у звычайнай размове. Слова гэтае зусім новае, як новым з’яўляецца і паняцце, прадмет, абазначаемы ім.
Цэрападус — зусім невядомая, новая ў прыродзе расліна, гібрыд, выведзены Мічурыным у выніку смелага аддаленага скрыжавання вішні і чарэмхі — двух розных родаў раслін.
Вішня па-латыні — цэразус; чарэмха — падус. Ад злучэння гэтых двух слоў і атрымала паходжанне назва гібрыда — Цэрападус.
Мічурын задумаў вырасціць вішню, плады якой раслі-б не па адной-дзве на галінцы, а цэлай гронкай, як у чарэмхі. Стэпавая уральская вішня ўжо не адзін раз саслужыла службу для вывядзення новых сартоў вішні. I на гэты раз Іван Владзіміравіч зноў скарыстаў яе: ён апыліў кветкі маладога сеянца стэпавай вішні пылком японскай чарэмхі. 3 костачкі гібрыда ў 1920 годзе вырасла дрэўца, якое атрымала назву Цэрападуса. У наступны год вочкі Цэрападуса былі прышчэплены на чарэшню; яна стала ментарам новай расліны. Зацвіў новы гібрыд толькі на пяты год жыцця. Цвіў дробнымі квет-
Дрэўца Цэрападуса.
камі, буйнейшымі, чым у чарэмхі, але драбнейшымі, чым у вішні і чарэшні.
Рос ён незвычайна магутным і моцным. Парасткі з вочак за лета выраслі да двух метраў даўжыні.
Плады на галінках раслі ў выглядзе гронак з ягадамі, буйнейшымі, чым у чарэмхі, цёмнавішнёвага колеру, саладкаватыя, але з яркавыражанай гораччу. Яны былі неядомымі: у іх змяшчалася многа сінільнай кіслаты. Але дрэўца было цудоўнае!
Гадзінамі праседжваў Мічурын ля Цэрападуса, назіраючы найменшыя змяненні парасткаў, лісцяў, кветаножак. Як у раскрытай кнізе, чытаў ён, які ўплыў робіць падшчэп на прышчэп, якія змяненні ўносіць ментар — чарэшня.
Праз год Мічурын ужо зусім упэўнена робіць новыя аддаленыя скрыжаванні. Вішня Ідэал, скрыжаваная з японскай чарэмхай, дала Цэрападус 2-гі — з больш салодкімі пладамі.
Буйны рост, магутнае развіццё кроны і карэнняў, незвычайная марозаўстойлівасць і выдатная ўраджайііасць прыгожага, стройнага дрэўца прыцягвалі ўсеагульную ўвагу.
Мічурын прызначыў Цэрападус для далейшай работы па вывядзенню сартоў высокаўраджайных, буйнаплодных, салодкіх вішань, плады якіх будуць расці на дрэве не папарна, а цэлымі гронкамі.
Сеянцы Цэрападусаў ён рэкамендаваў скарыстаць таксама як падшчэп для акуліроўкі вішань, таму што сеянцы развіваюць вельмі магутную каранёвую сістэму і могуць даць добрае жыўленне прышчэпу.
ПАЛІ-САДЫ
Адна важная гаспадарчая праблема асабліва займала ў гэтыя гады ўвагу Мічурына — гэта стварэнне палёў-садоў як мерапрыемства для барацьбы з засухай.
Багатыя, урадлівыя нівы калгасаў і соўгасаў, акаймаваныя палосамі садоў! — вось аб чым марыў Мічурын у старасці.
Мерапрыемствы па барацьбе з засухай вымушан быў прадпрыняць япічэ царскі ўрад.
Цэнтральна-Чарназёмная вобласць, Украіна, Дняпроўскія і Прыволжскія стэпы — жытніцы рускай дзяржавы. Тут калосяцца лепшыя ў свеце пшаніцы. У адзін год зямля можа даць такі ўраджай, што ён у стане тры гады карміць насельніцтва гэтых абласцей. А ў астатнія гады? А ў астатнія бывае і так, што сяляне не збяруць нават пасеянага насення.