Жыццё і праца Мічурына
Памер: 154с.
Мінск 1950
У царскай Расіі гэтыя вобласці часта цярпелі ад недароду. Ад страшэннага голаду 1891 года памерлі дзесяткі тысяч людзей.
Лепшыя вучоныя і аграномы таго часу — В. В. Дакучаеў, К. А. Тіміразеў, П. А. Костычэў, A. А. Ізмаільскі і іншыя — заняліся высвятленнем прычын неўраджаяў і спосабаў іх ухілення.
Важнейшай прычынай аказалася знішчэнне лясоў і, як вынік гэтага, абмяленне рэк і разбурэнне структу* ры глебы вятрамі і дажджамі, якія цяпер ужо не мелі натуральных перашкод у выглядзе лясных масіваў.
Хуткае, нічым не затрымліваемае раставанне снягоў выклікала бурныя патокі вады; яны размывалі палі, уносілі верхні, найбольш урадлівы слой глебы. Раслі і памнажаліся равы, якія перашкаджалі апрацоўцы зямлі; яны паглыналі талыя воды, і зямля адразу-ж перасы* хала.
Летняя спякота, сухасць паветра і стэпавыя вятры — чорныя буры — завяршалі справу.
Глеба разбуралася і спусташалася. Лепшым у сведе чарназёмным землям, у якіх захоўваліся самыя каштоўныя спажыўныя в'яшчэствы для раслін, нехапала вільгаці.
Вось тады прафесар Дакучаеў і прапанаваў насаджэнне лясных палос паміж палямі як сродак барацьбы з засухай і з эрозіяй, гэта значыць з разбурэннем глебы.
Лес павінен быў зноў стварыць ахову ад вятроў, затрымліваць снягі і садзейнічаць іх запаволенаму раставанню. Пасадкі дрэў па равах маглі затрымаць далейшае іх развіццё, змацаваць глебу сваімі карэннямі і садзейнічаць накапленню вільгаці, утварэнню сажалак на дне равоў. Тады-ж, 56 год назад, Дакучаевым і яго прыхільнікамі быў зроблен першы дослед, — яны заклалі лясныя палосы на тэрыторыі Варонежскай вобласці, у мясцовасці, называемай Каменны стэп.
Назіранні над кліматам, вільготнасцю, колькасшо ападкаў. паглынаемых глебай, над працэсамі эрозіі і роваўтварэння, якія праводзіліся на працягу раду год навуковымі супрацоўнікамі доследнай станцыі ў Каменным стэпе, поўнасцю пацвердзілі ідэю Дакучаева.
Лясныя палосы, створаныя на ўчастку ў 2000 гектараў, і травапольны севазварот палёў, па метаду акадзміка Вільямса, забяспечылі ў цяперашні час ўстойлівыя ўраджаі, якія няспынна павышаюцца.
Але многа пазней заснавання Каменна-стэпавай д> следнай станцыі, у 1925 годзе, узнікла новая ідэя: замя* ніць лясныя палосы садовымі. Гэта была ініцыятыва сялян с. Хашчаваткі, Падгоранскага раёна, Варонежскай вобласці, з калгаса «Новый хлнбороб».
Саджаць дрэвы, даглядаць за імі, пакуль яны ўвойдуць у сілу і здолеюць абыйсціся без дапамогі чалавека,
усёроўна трэба. Дык чаму-ж саджаць лясныя, а не пладовыя дрэвы?
Яны створаць і ахову для палёў, і верную страхоўку ад неўраджаяў: не ўродзіцца хлеб, але затое яблыні, ігрушы, вішні могуць даць ураджай.
Ініцыятыву калгаснікаў і іх прадстаўніка Баршчэўскага дзейсна падтрымаў Мічурын.
Так, у 1930 годзе, Іван Владзіміравіч Мічурынусваім звароце да XVI партз’езда пісаў:
«Справа сартавога пладаводства мае ў нашай краіне велізарнае будучае: па-першае, плады будуць складаць неабходную частку харчавання ўсіх працоўных, а не іолькі служыць ласункам, па-другое, для барацьбы з засухай меркавалася ствараць лясныя палосы ў стэпах, а цяпер узнікла думка замяніць гэтыя лясныя палосы палосамі фруктовых дрэў.
У бліжэйшым будучым палі павінны прыняць іншы выгляд: замест стракатых, дробных сялянскіх палосак будуць у калгасах суцэльныя багатыя нівы, акаймава-' ныя палосамі садоў. Так створацца палі-сады»1.
Ен таксама ўзняў пытанне ў Наркамземе аб масавай нарыхтоўцы насення і костачак для пасадак і закладкі пітомнікаў.
Мічурын многа працаваў над новымі сартамі пладовых дрэў для садовых палос. Яго вішня Палёўка створана ім не для садоў, а для палёў! Яна выведзена са спецыяльным прызначэннем — замацаваць схілы равоў і стварыць густыя зараснікі, якія затрымліваюць снег.
Вішня Шырпатрэб чорная, з бліскучымі, амаль чорнымі пладамі, вішня Ультраплодная, са шчыльнай пругкай драўнінай, здольнай вытрымліваць вельмі багаты ўраджай і не ламацца ад ветру, вішня Палжыр, — гэтыя сарты выводзіліся Мічурыным для шырокага развядзення ў калгасах, на палях.
Сорт Палжыр быў атрыманы Мічурыным ад скрыжавання вішні Ідэал з Пладароднай Мічурына; ад сваіх бацькоў ён атрымаў усё лепшае, што ў іх было — марозаўстойлівасць, ураджайнасць, буйныя плады і карлікавы рост.
1 I. В. М і ч у р ы н. Выбраныя творы, ОГІЗ — Сельгасдзяржвыдавецтва, 1948, стар. 504.
Адначасовае выспяванне пладоў, нізкі рост вішні даюць магчымасць сабіраць ураджай хутка, з найменшай затратай часу і працы. Расце гэтая вішня і на багатых, і на бедных глебах, і ў сярэдняй, і ў паўночнай паласе нашага Саюза, і па сваіх якасцях уступае толькі Пладароднай Мічурына.
Да тых-жа сартоў вішань для вялікіх масіваў садоў і ахоўных насаджэнняў належаць і вішня Бесея, размнажаемая і костачкамі, і каранёвымі парасткамі, і вішня Аньдо — кітайская войлачная, упершыню ўведзеная ў культуру Мічурыным. Нізкія густыя кусцікі сорту Аньдо з выразнымі лісцямі, пакрытымі пушком, як войлакам, зусім не падобныя да вішнёвых, а ўраджай бывае такім багатым, што галіны ад цяжару хіляцца да зямлі.
Мічурын прызначаў яе таксама для пасадкі ўздоўж чыгункі, у снегаахоўных палосах.
Усе гэтыя сарты нізкерослых вішань у выглядзе дрэў і кустарнікаў, а таксама мічурынскія рабіны, паводле замысла Мічурына, павінны былі адыграць вялікую ролю ў стварэнні палёў-садоў.
Увесці рабіну ў сартымент пладовых дрэў, асабліва ў паўночных раёнах, дзе заўсёды быў недахоп пладоў і ягад, Мічурын задумаў вельмі даўно.
Дзікая рабіна расце ўсюды ў лясах нашай краіны, нават на самай крайняй поўначы, дзе не могуць расці пладовыя дрэвы. Горкія ягады рабіны ўсвежым выглядзе амаль неядомыя. Нават птушкі клююць іх толькі позняй восенню, ка-
’лі іх прыхваціць першымі марозамі.
Каб вывесці салодкую рабіну, Іван Владзіміравіч вы-
Вішня-палёўка.
пісаў з Германіі сорт рабіны, якая мае саладкаватыя плады, і скрыжаваў яе яшчэ ў 1905 годзе з нашай горкай рабінай. Старанным адборам сеянцаў выдзеліў сорт рабіны, які атрымаў назву Лікёрная. Чорныя салодкія ягады добрыя для прыгатавання варэння і асабліва для настоек і налівак.
Работу з рабінай Мічурын праводзіў увесь час, атрымліваючы ўсё новыя, лепшыя сарты.
Рабіну Гранатную ён вывеў, скрыжоўваючы рабіну з баярышнікам. Ад гэтага цікавага міжродавага скрыжавання атрымаліся невысокія холадаўстойлівыя дрэвы,
Рабіна Гранатная.
якія даюць багаты ўраджай буйных, велічынёю з вішню? пладоў прыемнага, кісласалодкага смаку.
Прыгожыя гронкі буравата-чырвонага, «гранатнага» колеру пакрываюць усё дрэўца, якое можа быць упрыгожаннем нашых садоў. У той-жа час адно дарослае дрэва можа даць да пяцідзесяці кілаграмаў ягад.
Яшчэ пазней Мічурын вывеў сорт рабіны Дзесертная, які ён лічыў лепшай сваёй рабінай і лепшай з усіх паўднёвых еўрапейскіх салодкіх рабін. Атрыманая ад скрыжавання рабіны Лікёрнай з паўднёвай раслінай мушмулой Дзесертная зусім ядомая ў свежым выглядзе і
1 Плады мушмулы вельмі салодкія, але маюць вялікі недахоп; у адным плодзіку некалькі буйных неядомых костачак — насення. 120
Ураджайнасць рабіны Дзесертнан.
можа пакрыць недахоп ягад у самых глухіх паўночных раёнах. Яе нізкія дрэвы, у паўтара метра вышыні, не баяцца марозаў, таму што на поўначы амаль цалкам заходзяць пад снежны пакроў.
I, нарэшце, адзін сорт рабіны быў атрыман Мічурыным у апошнія гады жыцця — гэта Чорнаплодная.
Маленькія кусты вышынёю ў адзін метр зусім не падобны да нашай дзікай рабіны, нават лісце ў Чорнаплоднай зусім не такое, як у звычайнай рабіны. Кусты цалкам абсыпаны бліскучымі чорнымі салодкімі ягадамі
Гэты сорт Мічурын раіў разводзіць уздоўж чыгункіг як бар’ер для снегазатрымання, і ў полеахоўных палосах.
Пры пасадцы кустоў на блізкай адлегласці яны ўтвараюць нешта падобнае да плоту, які добра накаплівае вакол сябе снег і, павялічваючы колькасць вільгаці ў глебе, павышае ўраджайнасць палёў. Вішні, рабіна, смародзіна, арэхі павінны ўвайсці ў абавязковы сартымент лясных полеахоўных палос, яны патрабуюць менш догляду і ўвагі, чым іншыя пладовыя дрэвы. Але там, дзе магчыма, па краях лясных палос, пад іх аховай, трэба
саджаць яблыні і ігрушы. Спалучэнне пладаводства з паляводствам узніме добрабыт жыхароў сельскіх мясцовасцей засушлівых раёнаў на небывалую вышыню.
— Плады павінны складаць неабходнейшую частку харчавання ўсіх працоўных,—такі запавет Мічурына.
АПОШНІЯ ГАДЫ ЖЫЦЦЯ
У апошнія гады жыцця Іван Владзіміравіч працаваў з вучнямі над многімі праблемамі, якія маюць важнае народнагаспадарчае значэнне.
Адной з такіх праблем з’яўляецца вывядзенне новых сартоў скораплодных яблынь, якія ўступаюць у пару плоданашэння не на сёмы—дзевяты год, як звычайна, а значна раней.
У Мічурына сярод яго яблынь былі ўжо сарты, якія вызначаліся асабліва раннім плоданашэннем. Так у Пепіна шафраннага, Шафран-кітайкі плады паявіліся на прышчэпленых саджанцах двухгадовага ўзросту.
У Пепіна шафраннага ў першы год плоданашэння плады паяўляюцца часам не толькі на мінулагодніх галінах, але нават на маладых галінках, вырасшых у гэтае-ж лета, што звычайна ў яблынь не назіраецца. Гэты сорт гэтак-жа, як і многія іншыя мічурынскія сарты, вызначаецца штогоднай багатай ураджайнасцю.
Каб замацаваць, зрабіць пастаяннымі атрыманыя ўласцівасці новых сартоў — скораплоднасць і ўраджайнасць, — Іван Владзіміравіч раіў сваім вучням скрыжоўваць яго лепшыя сарты — Пепін шафранны, Пепін-кітайку, Шафран-кітайку, Славянку і Таежнае (для Сібіры)— з заходнееўрапейскімі скораплоднымі сартамі і з амерыкажкім сортам Залатое надзвычайнае.
Залатое надзвычайнае асабліва цікавіла Мічурына.
Гісторыя гэтага сорту цікавая.
У канцы мінулага стагоддзя ў Амерыцы, на выстаўках пладаводства, паявіўся сорт яблык, якія вызначаліся сваёй велічынёй, прыгожай афарбоўкай і вельмі добрым смакам.
Амерыканскі прафесар Старк, уладальнік буйнай садоўніцкай фірмы, вучоны-пладавод, які добра ведаў лепшыя сарты яблынь Амерыкі і Еўропы і разводзіў іх у
Плоданашэіше яблыні Шафран-кітайка.
пітомніках сваёй фірмы, арганізаваў пошукі дрэва — родапачынальніка гэтага сорту.
Гаспадаром дрэва аказаўся бедны фермер з Заходняй Віргініі. Невялікі садок, разбіты ім на беднай камяністай глебе, прыносіў настолькі нязначны даход, што фермер ледзь зводзіў канцы з канцамі. На адным з яго дрэў, вырашчаных з насення, і паявіліся цудоўныя яблыкі Гольдэн-дэлішыёз — Залатое надзвычайнае.