Жыццё і праца Мічурына

Жыццё і праца Мічурына

Выдавец:
Памер: 154с.
Мінск 1950
52.28 МБ
Вось як атрымаў Іван Владзіміравіч сорт ігрушы з ■незвычайна салодкімі пладамі.
Ад скрыжавання старадаўняга сорту ігрушы Царскай з амерыканскай ігрушай Айдэго ён атрымаў гібрыд. Сеянцы гібрыда раслі ўсе ў аднолькавых умовах, але да аднаго з іх Іван Владзіміравіч прымяніў асобы рэжым. Ён прымешваў да* глебы пэўныя колькасці вапны, рагавых апілак, спажыўнай солі. А пад кару гэтага сеянца адтогод, на працягу пяці год, упырскваў 14-процантны раствор цукру.
Гэты сеянец даў плады настолькі салодкія, што атрымаў назву Сурагат цукру. Сёстры-ж гэтага сеянца, г. зн. дрэвы, вырашчаныя з насення таго-ж плоду гібрыда, былі выхаваны ў звычайных умовах і далі плады з нязначным процантам змяшчэння цукру.
Выхаванне дрэва, абдумана, па плану, прымяня<емае Мічурыным, рабіла цуды. У садзе яго паяўляліся ўсё новыя і новыя цудоўныя сарты пладовых дрэў, ягаднікаў, дэкаратыўных раслін, руж.
* , *
*
Ці можна скрыжаваць ігрушу з рабінай?
Усякі разважлівы чалавек адказаў-бы — нельга. Але для Мічурына не існавала слова «нельга»! Гісторыя «стварэння многіх яго сартоў часам падобна да казкі, да легенды, —■ і ўсё-ж гэта рэальная рэчаіснасць. Аб гэтым
сведчаць усе цудоўныя расліны пітомніка Мічурына — геніяльнага фантазёра, які воляй і непахіснай упартасцю ператвараў казку ў цудоўную быль.
Мічурын хацеў агрымаць міжвідавы гібрыд паміж ігрушай і рабінай. Але ігруша не прымала пылку рабіны. Рабіна не хацела скрыжоўвацца з ігрушай. Надта далёкія па паходжанню і па развіццго гэтыя расліны.
Каб пераадолець нескрыжоўваемасць, Мічурын зрабіў дослед папярэдняга вегетатыўнага збліжэння двух раслін. На дарослае дрэва ігрушы была прышчэплена галінка
Ра.біна фінляндская, прышчэпленая на ігрушу.
аднагадовага сеянца рабі-
ны. Яна прыжылася, зацвіла. Але сокі падшчэпа — ігрушы — пераходзілі ў прышчэпленую галінку і змянялі яе ўласцівасці. Такім чынам, калі на наступны год было праведзена скрыжаванне паміж ігрушай і квітнеючай на ёй галінкай рабіны (пылком ігрушы апылілі кветкі рабіны), апыленне ўдалося, завязаліся плады, якія і па велічыні і па якасці значна адрозніваліся ад звычайнай рабіны.
А на другім дрэве, на рабіне з прышчэпленай галінкай ігрушы, пасля апылення павіслі на галінцы плады ігрушы.
(3 сеянцаў атрыманых гібрыдаў праз многа год A. С. Тіханавай, пляменніцай і вучайіцай Мічурына, быў атрыман сорт вельмі буйнай і салодкай рабіны. Пазней гэты-ж метад вегетатыўнага збліжэння, а затым сумесі пылку пры апыленні даў магчымасць вучаніцы Мічурына Т. А. Гаршковай атрымаць новую рас-
7.	Жыццё і праца Мічурыпа.
97
ліну — яблык-ігрушу. Гібрыды яе ўжо некалькі год прыносяць плады ў мічурынскім садзе.)
* *
*
Адным з вельмі арыгінальных спосабаў, пры дапамозе якога Мічурын прымушаў скрыжоўвацца паміж сабою розныя віды, з’яўляецца апыленне сумессю пылку. Упершыню ён прымяніў гэты спосаб яшчэ ў 1892 годзе, калі выводзіў свае выдатныя сарты руж.
Апыленне Кітайкі пылком зімняга белага Кальвіля доўга не ўдавалася Мічурыну: апыленыя кветкі заставаліся бясплоднымі, гэта значыць не давалі завязі. Песцікі не прымалі чужога ім пылку.
А вывесці новы сорт, падобны да Кальвіля белага, Мічурыну вельмі хацелася, паколькі белы Кальвіль лічыцца адным з самых лепшых сартоў яблынь.
Дрэўца Кальвіля белага зімовага расло ў Мічурына ў кадцы.
У 1907 годзе Мічурын перамяшаў пылок з яго кветак з пылком другога французскага сорту — Ранета шампанскага, і гэтай сумессю апыліў Кітайку. На гэты раз на Дітайцы паспелі плады, і ён атрымаў гібрыднае насенне. Але сеянцы прынеслі яму нямала клопатаў.
Кожны год маладыя, адросшыя за лета галіны вымярзалі. Тады Мічурын прымяніў да іх той-жа прыём, якім ён выхоўваў Кандыль-кітайку: прышчапіў вочкіпочкі з юных сеянцаў у крону Кітайкі.
Прышчэпка ўдалася. Замест адрэзаных уласных галінак на Кітайцы развіліся парасткі з вочак і выдатна перазімавалі. А на чацверты год пасля прышчэпкі дрэўца пакрылася цудоўнымі пладамі, якія па выгляду нагадвалі Кальвіль, а па смаку не ўступалі пладам заходнееўрапейскіх сартоў Кальвіля і Ранета шампанскага. Так пры дапамозе сумесі пылку быў выведзен новы еорт з гучнай назвай Шампанрэн-кітайка або, як жартуючы называў яго Мічурын, «сын двух бацькоў».
*
Яшчэ больш цікавы метад, якім Мічурын дамагаўея магчымасці скрыжаваць патрэбныя яму расліны, — гзта метад «пасрэдніка».
Само слова «пасрэднік» паказвае, што паміж двума раслінамі, выбранымі селекцыянерам для вывядзення новага сорту, павінна быць нейкае трэцяе, якое звязвае
Плады ігрушы і рабіны на адным дрэве.
Сумесь пылку ігруш для апылення яблыні. (Схема.).
іх. Для таго, каб знайсці пасрэдніка, Мічурыну трэба было добра вывучыць раслінныя формы, над якімі ён працаваў. I да гэтага метада ён прышоў не адразу.
У маладосці, у час сваіх падарожжаў па садахТамбоўскай вобласці, ён бачыў, як у аранжарэях багатых памешчыкаў далікатным колерам цвітуць персікі і наліваюцца сакавітыя плады, пакрытыя тонкім пушком.
У 1885 годзе ён задумаў вырасціць паўночны персік, які мог-бы расці ў нас у сярэдняй паласе Расіі. Персікі, пасеяныя насеннем, як мы ўжо гаварылі, не вытрымалі нашых зім і ўсе вымерзлі. Заставаўся адзін шлях — гібрыдызацыя.
Але родственных персіку відаў, вынослівых да марозаў, у нашых шыротах не было.
У Манголіі расце дзікі міндаль-бабоўнік. Міндаль — родзіч персіку. Але ўсе-ж скрыжаванне персіка з міндалём-бабоўнікам у Мічурына вышла няўдалым, — гэтыя віды надта далёкія адзін ад другога.
Трэба было знайсці нейкую расліну, пасрэдніцкае звяно, якое звязала-б іх.
У Паўночнай Амерыцы расце дзікі персік Давіда, блізкі да віда культурных персікаў. Гэты від у Амерыцы і ў Кітаі селекцыянерам удавалася скрыжоўваць з культурным персікам.
Іван Владзіміравіч выпісаў з Амерыкі персік Давіда, а з Манголіі — прывычны да марозаў дзікі міндаль-бабоўнік і ў 1903 годзе скрыжаваў гэтыя два віды.
Скрыжаванне прайшло ўдачна. Завязаўся
Міндаль Пасрэднік з пладамі. плод. Вырашчанае з
костачкі гібрыда дрэўца было названа міндалём Пасрэднікам — прамежкавым гібрыдам.
Мічурын разлічваў, што калі кветку гэтага гібрыда міндаля апылінь пылком сапраўднага персіка—амігдалюс персіка, — то можна будзе, нарэшце, атрымаць марозаўстойлівы сорт.
Міндаль расце марудна. Дае плады толькі праз тры-чатыры гады. Мічурын паскараў рост сеянцаў Паорэдніка, паліваючы глебу ваколдрэў растворам марганцавакіслага калія, і аднагадо-
выя сеянцы пакрыліся
кветкамі. Можна было Апыленне квітнеючага міндаля скрыжоўваць. Мангольскі Пасрэдніка пылком культурнага міндаль перадаў Пасрэд-	персіка.
ніку марозаўстойлівасць
і позняе цвіценне, а дзякуючы ўдзелу ў яго паходжанні амерыканскага дзікага персіка, ён аказаўся здольным да скрыжавання з культурным персікам.
Адзін з адборных сеянцаў Пасрэдніка вырас, стаў выключна вынослівым дрэвам, з шчодрым ураджаем міндаля. Пры апыленні яго кветак пылком буйнаплодных сартоў персіка, ён даваў да 20 процантаў завязей, прычым форма пладоў заставалася падобнай да міндаля.
У суровыя бясснежныя зімы вымярзаюць нават старыя выпрабаваныя сарты Антонаўкі, Скрыжапеля і іншыя. Міндаль Пасрэднік расце цудоўна і прыносіць плады. Расце ён і ў садзе Мічурына, і ў Маскве.
Аднак работу над атрыманнем паўночнага персіка Мічурын так і не закончыў, даручыўшы прадаўжаць яесвайму вучню Якаўлеву
* , *
*
Іван Владзіміравіч упершыню ў гісторыі пладаводства даказаў, што гібрыды можна атрымліваць не толькі палавым шляхам, з насення, але і вегетатыўным спосабам.
Адным з такіх вегетатыўных гібрыдаў быў мічурынскі Ранет бергамотны.
Антонаўка шасцісотграмовая прыносіла буйныя цудоўныя яблыкі на дзіва ўсім казлоўскім садаводам. 3 адборнага, круглай формы насення яе Мічурын атрымаў некалькі сеянцаў. Адзін з іх быў незвычайнага выгляду: буйны, з пушыстымі круглымі лісцямі. Вочкі ад гэтага сеянца двухгадовага ўзросту Іван Владзіміравіч прышчапіў на трохгадовы дзічок ігрушы. Прышчэпка ўдалася, яблыня на ігрушы расла некалькі год, але лісце на прь’шчэпку паступова траціла сваю апушанасць і ападала. Думаючы, што гэта прызнак выраджэння і са зробленага доследа нічога не выйдзе, Мічурын хацеў адрэзаць прышчэплены парастак і выкінуць яго, але тут выявіў, што падшчэп — ствол ігрушы — захварэў сухой гангрэнай і, відавочна, гэтая хвароба адбілася і на прышчэпленай галінцы яблыні, таму і лісце ў яе ападала.
I тут яму раптам прышла ў галаву думка, якая непакоіла яго яшчэ калісьці ў юнацтве —■ а што, калі прыкапаць галінку прышчэпка, ці не дасць яна сама новых карэнняў?
Ен прыгнуў ігрушавы дзічок да зямлі і прыкапаў яго да самай асновы прышчэпленай галінкі яблыні. У гэтым месцы штамба якраз утварыўся наплыў —■ патаўшчэнне.
Праз два месяцы галінка яблыні, якая ляжала на зямлі, прыўзнялася, і яе зялёнае свежае лісце яўна паказала, што яна жывая і будзе жыць, — яна ўтварыла ў зямлі свае ўласныя карэнні.
Такі прыём «адводак» галінкі ад старой расліны практыкуецца садаводамі для размнажэння ягадных кустарнікаў — агрэсту, вінаграду і ійшых, але яблыні і ігрушы звычайна не акараняюцца. Гэта быў першы выпадак нават у багатай практыцы Мічурына.
Ад хворай ігрушы адрэзалі акараніўшуюся галінку, і яна стала хутка расці на сваіх карэннях і ператварылася ў стволік — штамб новага дрэва.
Праз тры гады гібрыд зацвіў і прынёс дзіўныя плады. Па форме яны нагадвалі ігрушы, а афарбоўку мелі зблычную. I смак іх быў нейкі сярэдні паміж ігрушамі і яблыкамі.
Ігрушападобныя плады вегетатыўнага гібрыда Ранет бергамотны (першае плоданашэнне)-. (Зменш.)
Гэты выпадак з прышчэпленым гібрыдам, народжаным яшчэ ў 1898 годзе, стаў прадметам доўгіх разважанняў для Мічурына. Ён зрабіў вывад, што стварэнне гібрыдаў вегетатыўным шляхам зусім магчыма, але прышчэпка на старых дрэвах часта бывае няўдалай таму, што для гэтага бяруцца расліны з устанавіўшыміся ўжо пэўнымі спадчыннымі рысамі. Яны вось і перашкаджаюць прышчэпу атрымаць якія-небудзь новыя якасці ад падшчэпа. Тут-жа былі ўзяты дзве зусім юныя расліны, у адной і той-жа стадыі развіцця, яшчэ не склаўшыяся, і падшч.Э'П перадаў прышчэ-пу частку сваіх спадчынных уласцівасцей. Значыць, узрост злучаемых дрэў мае вельмі вялікае значэнне для атрымання новых сартоў, Адсюль было ўжо недалёка да тэорыі «ментара», тэорыі, якая, як мы бачылі, адыграла затым такую значную ролю ў работах Мічурына.