• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццё і праца Мічурына

    Жыццё і праца Мічурына


    Памер: 154с.
    Мінск 1950
    52.28 МБ
    He спыняючыся на дасягнутым, Лысенка прадаўжае развіваць і паглыбляць вучэнне Дарвіна, Мічурына, распрацоўвае повыя метады накіраванага змянення спадчыннасці арганізмаў і правярае іх на калгасных і соўгасных палях, прыцягваючы да навукі шырокія масы даследчыкаў і селекцыянераў.
    Совецкая сельскагаспадарчая навука, узначальваемая прэзідзнтам Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук Т. Д. Лысенка, цесна звязана з практыкай соцыялістычнай гаспадаркі, служыць народу.
    Мічурынскія метады пераўтварэння прыроды, дапоўненыя і пашыраныя новымі тэарэтычнымі палажэннямі Лысенка аб шляхах накіраванага змянення спадчын-
    насці арганізма, прымяняюцца цяпер ва ўсіх галінах раслінаводства і жывёлагадоўлі.
    * * *
    Вучні і паслядоўнікі Мічурына ў пладаводстве прадаўжаюць яго работу ў гэтай галіне, развіваючы яго ідэі і праводзячы ў жыццё яго запаветы.
    У-г. Мічурынску, дзе сканцэнтравана багацейшая спадчыннасць мічурынскіх раслін — «гібрыдны фонд», — работу вядуць яго непасрэдныя бліжэйшыя вучні.
    Акадэмік Павел Ніканоравіч Якаўлеў, лаурэат Сталінскай прэміі, прафесар Плодагародніннай ВНУ і Педагагічнага інстытута, як мы ўжо гаварылі, быў адным з самых блізкіх вучняў Мічурына.
    Ен вядзе вялікую работу па селекцыі ігруш. 3 50 сартоў фонда гібрыдных сеянцаў мічурынскіх ігруш П. Н. Якаўлеў выхоўвае і выдзяляе новыя марозаўстойлівыя сарты, з лепшымі якасцямі пладоў. Яго задача — стварыць новыя сарты ігруш, якія павінны захаваць усе лепшыя якасці мічурынскіх сартоў і ў той-жа час быць высокаўраджайнымі і скораплоднымі, гэта значыць прыносіць першыя плады не на сёмы—дзесяты год свайго жыцця, а на трэці або чацверты.
    Каб вывесці такія сарты, у пітомніку штогод праводзяцца тысячы скрыжаванняў маладых сеянцаў мічурынскіх ігруш з усурыйскімі, кітайскімі і лукашоўскімі ігрушамі з Далёкага Усхода і з паўднёвымі сартамі ігруш.
    Паўторнае скрыжаванне лепшых гібрыдаў усурыйскай ігрушы, адабраных на працягу некалькіх год, з лепшымі формамі мічурынскіх і заходнееўрапейскіх ігруш далі вельмі каштоўныя гібрыдныя формы. Лепшымі з іх з’яўляюцца гібрыды паміж усурыйскай ігрушай і Лясной прыгажуняй; усурыйскай і Любіміцай Клапа; Дачка Бланкавай і Бергамот эсперэн. Гібрыд, атрыманы ад апошняй камбінацыі, вызначаецца асаблівай зімастойкасцю, ён не церпіць ад хвароб, уласцівых ігрушам, a плады яго па арамату і смаку не ўступаюць паўднёвым.
    Прадаўжаючы работу Івана Владзіміравіча па вывядзенню персіка для сярэдняй паласы Саюза, П. Н. Якаўлеў упершыню ў селекцыйнай практыцы пладаводаў ат-
    Калгаснікі праводзяць у полі кастрацыю каласоў па метаду акадэміка Т. Д. Лысенка.
    рымаў гібрыды цёрну і персіка, вішні і персіка, міндаля і персіка.
    * * *
    Дваццаць з лішкам год працуе ў мічурынскіх садах і Сямён Фёдаравіч Чарненка.
    Да рэволюцыі ён працаваў на Украіне і ўжо ў той час вывеў па метадах Мічурына некалькі новых сартоў яблынь — Фенікс, Пепін Чарненка, Дыяна.
    У 1926 годзе ён прыехаў паказаць іх Мічурыну.
    — Я знайшоў у яго, — гаворыць С. Ф. Чарненка, — спачуванне да маіх работ. Ён зразумеў, што я, адзінокі даследчык, працую па яго метадах. Я ўбачыў падтрымку і спачуванне з яго боку, і гэта акрыліла мяне. 3 яшчэ большай энергіяй я ўзяўся за справу вывядзення новых сартоў.
    С. Ф. Чарненка працуе над вывядзеннем зімастойкіх, ураджа'йных сартоў з добрымі смакавымі якасцямі, сартоў, якія маглі-б захоўвацца амаль да новага ўраджаю. У якасці вытворнікаў ён бярэ для скрыжавання мічурынскія, заходнееўрапейскія і старарускія сарты, якія да гэтага часу захавалі сваё значэнне ў садаводстве.
    Лаурэат Сталінскай прэміі прафесар С. Ф. Чарненка аглядае свой новы сорт яблык.
    Многія яго сарты яблынь атрымалі пашырэвне ў цэнтральных раёнах Саюза, а перад Вялікай Айчыннай вайной сарты Пепін Чарненка і Дыяна часта можна было сустрэць у калгасах Варонежскай і Курскай абласцей.
    Яго яблыня Перамога — дачка Антонаўкі і Дальвіля каралеўскага — па прыгажосці, смаку і лёжкасці з’яўляецца выключным сортам. Таксама вельмі добры яго сорт Аранжавае, атрыманы ад скрыжавання двух леп-
    10. Жыццё і праца Мічурына.	137
    шых -мічурынскіх сартоў; Бельфлёр-кітайкі і Шафран-кітайкі.
    Сорт Пяршынец, атрыманы ад скрыжавання Бельфлёра з Папіроўкай, даў дрэвы, якія вызначаюцца тым, што з раннелетніх яны ў пару спеласці становяцца познезімовымі па выспяванню. Гэты сорт вельмі добра развіваецца ў Беларусі, на Украіне і ў высокагорных раёнах.
    Цікавую задачу паставіў перад сабой прафесар Чарненка,стварыць такі сартымент яблынь, каб пладамі іх можна было карыстацца круглы год. «Яблыневы календар» адкрываюць яго два сарты — Ліпеньскае і Ружовае надзвычайнае (дрэўца яшчэ маладое, але ўжо ў першыя гады плоданашэння яно прыносіла да шасцісот пладоў). У жніўні выспявае Ружовы наліў, атрыманы ад скрыжавання двух старых рускіх сартоў: Белага наліва і Баравінкі, прыгожага, зімастойкага дрэва. У верасні здымаюць Пяршынец і захоўваецца ён да лютага. Аніс апортавы захоўваецца да сакавіка і красавіка. Баравінка анісная можа ляжаць да мая. I, нарэшце, лепшыя сарты Сямёна Фёдаравіча — Суворавец, Перамога і Пепін Чарненка — здымаюць з дрэва ў кастрычніку і лістападзе, і яны могуць захоўвацца ў лёжцы таксама да мая. Толькі на чэрвень нехапае яблык!.. Але ўжо праводзіцца работа над стварэннем самага позняга яблыка — гібрыды Антонаўкі з Перамогай хутка стануць у шэрагі новых сартоў. Таленавіты вучань Мічурына вырошчвае і выхоўвае свае гібрыды па загадзя намечанаму плану: яго новы сорт будзе самым познім і самым стойкім — ён будзе захоўвацца да чэрвеня.
    Участак гібрыдных сеянцаў у сорак тысяч дрэў, з якіх прафесар Чарненка адабраў у апошнія гады і пакінуў для работы толькі восемнаццаць тысяч, кожны год дае ўсё новыя цудоўныя сарты.
    Восем з іх прыняты ўжо дзяржаўнай памалагічнай камісіяй з вышэйшай ацэнкай і ўвайшлі ў стандарт, гэта значыць рэкамендаваны для развядзення ў садах, і дваццаць шэсць сартоў прыняты для выпрабавання ў апорных пунктах.
    Гэтая вялікая работа прафесара С. Ф. Чарненка адзначана ўрадам і партыяй. За свае заслугі ў галіне пладаводства ён у 1947 годзе атрымаў званне лаурэата Сталінскай прэміі.
    * * *
    Як не адзначыць сярод малодшага пакалення вучняў Мічурына Хасана Карымавіча Енікеева і Сяргея Іванавіча Ісаева!
    Хасан Енікееў, па нацыянальнасці татарын, былы беспрытульны, пасля некалькіх год работы на станцыі юннатаў у Маскве, юным комсамольцам прыехаў да Мічурына. Спецыяльнасці ў яго не было ніякай. Ен быў прынят у пітомнік чорнарабочым. Але як хутка ён стаў памочяікам і адным з любімых вучняў Мічурына!
    «Шатанёнак», «віхарок», ласкава і любоўна называў ■яго Мічурын за нястомную, кіпучую дзейнасць, уменне заўсёды і ўсюды справіцца з даручанай работай, знайсці выхад з кожнага цяжкага становішча, за яго вернасць і адданасць мічурынскай справе.
    Цяпер X. К. Енікееў, які папрацаваў многа год у мічурынскіх садах, стаў буйным спецыялістам па пладаводству, кандыдатам сельскагаспадарчых навук і працуе на Маскоўскай доследнай пладова-ягаднай станцыі.
    Тэмай сваёй работы ён узяў вывядзенне зімастойкіх, ураджайных і скораспелых сліў для сярэдняй паласы Саюза. Ім выведзена ўжо некалькі сартоў, прынятых у выпрабаванне апорнымі пунктамі, а слівы Мічурынская і Салодкаплодная прыняты ў стандарт.
    He менш цікавая работа С. I. Ісаева. Ен прыехаў працаваць у Мічурынск, у Навукова-даследчы інстытут ім. I. В. Мічурына пасля сканчэння вышэйшай школы, папярэдне атрымаўшы падрыхтоўку на Маскоўскай цэнтральнай станцыі юннатаў, дзеёнпрайшоў шлях ад вучня да кіраўніка юннатарскай работай.
    Сур’ёзны і ўдумлівы вучоны, бязмежна адданы ідэі Мічурына аб шырокім развіцці рускага пладаводства, Ісаеў выбраў тэмай сваёй навуковай дзейнасці «накіраванае выхаванне» маладых гібрыдаў.
    Вось Карычнае паласатае, адна з любімых рускіх яблынь, — марозаўстойлівае дрэва, але ў яго дробныя плады і плоданосіць яно пачынае на восьмым —дзевятым годзе. Яго скрыжавалі з Уэлсі канадскім, буйнаплодным сортам. Магутнае дрэва, са ствалом, нібы вылітым з бронзы, увесь выгляд якога паказвае незвычайную моц і сілу, пакрыта пладамі; яно ўступіла ў пару плодана-
    шэння значна раней, чым звычайныя дрэвы яблыні Карычнае, дае вялікія ўраджаі буйных і смачных пладоў.
    Вось другі такі-ж прыгажун-гібрыд. Аніс — рускі стары сорт з Паволжжа, вельмі марозаўстойлівы, ураджайны, але з дробнымі пладамі — параднілі з еўранейскім сортам — Кальвіль зімовы. Калісьці, яшчэ да рэволюцыі, яблыкі Кальвіля прывозілі ў Пецербург і прадавалі ў магазінах па 1 р. 20 к. золатам, кожны яблык у асобным мяшэчку.
    Гібрыд гэтых двух сартоў з’яўляецца па сваіх якасцях выключным.
    Аніс, Баравінка, скрыжаваныя з Парменам зімовьш залатым, не менш цудоўныя сарты. Моцныя дрэўцы вынеслі бракоўку марозам апошніх год, у іх выявіўся ўплыў мацярынскай расліны, а скораплоднасць і цудоўны смак пладоў яны атрымалі ад бацькі— Залатога Пармена.
    Участак дрэў, над якім дванаццаць год працуе С. I. Ісаеў, працуе настойліва і натхнёна, — адзін з самых цудоўных участкаў саду Навукова-даследчага інстытута' ў Мічурынску. Работа Ісаева з’яўляецца яркім доказам правільнасці спадзяванняў Мічурына на моладзь, якая ідзе па яго шляху. Сяргей Іванавіч Ісаеў, які дасягнуў пэўных вынікаў у сваёй навукова-даследчай рабоце, імкнецца перадаць свой вопыт другім, — ён прафесар Саратаўскага сельскагаспадарчага інстытута, загадвае кафедрай селекцыі і ў апошнія гады толькі на лета прыязджае ў Мічурынск працаваць над сваімі гібрыдамі, якія сталі «дарослымі».
    * * *
    Новыя сарты выведзены за апошнія гады многімі вучнямі Мічурына, якія прадаўжаюць яго работу ў Цэнтральнай генетычнай лабараторыі і Асноўным пітомніку I. В. Мічурына.
    Сярод іх выдзяляюцца яблыні Майскае і Краса саду — I. С. Гаршкова (над апошнім сортам ён працаваў дваццаць восем год); яго-ж ігруша Нарадная і вельмі добры сорт маліны.
    3 яблынь, выдзеленых A. С. Тіханавай з мічурынскага фонда, прыняты ў стандарт Рэкорд Мічурына і Ціханаўскае.
    I. A. Талмачоў, прадаўжаючы работу Мічурына па вывядзенню новай расліны — гібрыда паміж смародзінай і агрэстам, — вывеў выдатны сорт чорнай смародзіны. які ён назваў Памяць Мічурына. Буйныя, салодкія ягады на кустах выспяваюць адразу, адначасова, і не авыпаюцца.