Жыццё і праца Мічурына
Памер: 154с.
Мінск 1950
Старк купіў дрэва за дзесяць тысяч долараў, з умо вай, што фермер перадасць яму права ўласнасці на Гольдэн-дэлішыёз, выкарчуе ўсе астатнія дрэвы на ферме і больш не будзе займацца садаводствам.
Дрэва было акружана рашоткай, узята пад ахову, і чаранкі гэтага дрэва штогод скарыстоўваліся для прышчэпкі толькі ў пітомніках Старка. Праз некалькі год сады гэтага сорту прынеслі фірме Старк каласальныя даходы і шырокую вядомасць.
Пра гэты сорт пісалі, што ў «прамежак часу з 1895 па 1922 год толькі адзін з пітомнікаў Старка размножыў і распаўсюдзіў сем мільёнаў семсот пяцьдзесят тысяч
дрэў Дэлішыёз, і ўсе яны атрымалі паходжанне ад аднаго дрэва, вырасшага з аднаго семя. Калі дапусціць, што толькі адна чвэрць гэтых дрэў жыве і плоданосіць, то мы атрымаем лічбу ў два мільёны; улічваючы штогадовыя страты, нават пры вельмі скромнай ацэнцы, можна лічыць, што рыначная прадукцыя гэтых дрэў складае што~ год сто дваццаць тысяч тон, мінімум на суму дванаццаць мільёнаў долараў у год. I ўсё гэтае штогадовае багацце абавязана сваім паходжаннем аднаму зыходнаму семю».
Так у Амерыцы адзін удалы сорт з’явіўся крыніцай спекуляцыйнага абагачэння спрытнага прадпрыймальніка.
Мічурын, які стварыў сотні сартоў, ніколі не думаў аб асабістым багацці, не прадаваў сваіх сартоў, ён ствараў іх для ўсяго народа.
Чым-жа, апрача прыгожага знешняга выгляду і смаку пладоў, быў цікавы гэты сорт для Мічурына?
Яблыня Задатое надзвычайнае — адзін з самых скораплодпых у свеце сартоў. Яна прыносіць плады ўжо на другі год жыцця і вызначаецца пастаяннай штогадовай і прытым багатай ураджайнасцю. Плады яе па прыгожай форме, афарбоўцы, выдатнаму смаку і лёжкасці амаль не маюць сабе роўных.
Доўті час спробы Мічурына атрымаць чаранкі або прышчэпленыя саджанцы гэтай яблыні заканчваліся няўдачай — амерыканская фірма Старка, атрымаўшая манаполію на развядзенне гэтага сорту, не жадала мець сапернікаў, тым больш у асобе такога спецыяліста, як Мічурын.
Нарэшце, зімой 1932 года, па просьбе Мічурына, яму прывезлі з Амерыкі не дрэўцы, а скрыню яблык Залатое надзвычайнае.
Мічурын вельмі ўзрадаваўся падарунку. У 1933 годзе ад пасеву насення гэтых яблык вырасла сто сеянцаў, якія здзівілі яго яшчэ адной, уласцівай толькі ім, якасцю: у маладога сеянца развіваецца такая магутная каранёвая сістэма, што карэнні ўтвараюцца нават над паверхняй глебы ў ніжняй частцы штамба. Яны выраслі не толькі вышэй месца прымацавання семядолі (зародкавых лісточкаў), але і паміж ніжнімі сапраўднымі лісцямі сеянца. Гэта гаворыць аб асаблівай магутнасці будовы данай яблыні, што крайне каштоўна для скрыжавання яе з
іншымі сартамі для вывядзення асабліва ўраджайных і скораплодных сартоў.
Іван Владзіміравіч, апрача таго, адзначыў, што ва ўсіх сеянцаў Залатога надзвычайнага форма лісцяў, парасткаў і почак была зусім аднолькавая. Гэта азначала, што кветка гэтай яблыні самаапыляецца, а не апыляецца пылком другога сорту.
Мічурын завяшчаў вучням, скрыжоўваючы Залатое надзвычайнае з рускімі сартамі, вывесці лепшы ў свеце сорт яблыні *.
I яшчэ адну важную работу з яблынямі намеціў Мічурын: стварыць «лячэбны яблык».
Пра гэта добра напісаў паэт Сцяпан Шчыпачоў у сваім вершы «Мічурын»:
...Он в рукн взял прнроду, Запальчнвый, жявой.
Сады во всех шнротах О нем шумят лнствой. Но не успел одну он Осушествнть мечту: Он яблоко на старостн Хотел взрастнть в саду, В котором удалось бы Открыть такой секрет, Чтоб, яблока отведав, Прожять еіце сто лет.
«Лячэбны яблык»... Ен павінен замяніць многія лякарствы, якія вылечваюць хваробы; даць сілу і вынослівасць арганізму чалавека ў барацьбе з хваробамі, слабасцю....
Таленавіты вучоны і мысліцель, Мічурын заўсёды і ва ўсім шукаў і знаходзіў магчымасць палепшыць, упрыгожыць і захаваць чалавечае жыццё.
1 Сеянцы Залатога надзвычайнага не вытрымалі суровых зім нашага клімату. Яны загінулі праз некалькі год пасля смерці Мічурына. Але задача, пастаўленая Мічурыным — увесці ў культуру нашых садоў скораплодныя яблыні, скарыстаўшы для скрыжавання з Залатым надзвычайным і заходнімі сартамі нашы марозаўстойлівыя сарты, — застаецца актуальнай і ў сучасны момант. Над ёй працуюць яго паслядоўнікі — С. Ф. Чарнёнка, С. I. Ісаеў і іншыя.
Яблыня Залатое надзвычайнае не вытрымала суровых зімовых марозаў Тамбоўскай вобласці, але яна добра расце і прыносіць ужо цудоўныя плады ў Краснадарскім краі на Майкопскай пладова-ягаднай станцыі.
Жыватворны ўплыў пладоў, ягад, розных цалебных раслін ён неаднаразова выпрабоўваў і на сабе, і на сваіх блізкіх. Яблыкі асабліва карысны людзям. Але плады розных сартоў яблынь далёка не ўсе аднолькавыя па свайму складу. Лепшымі яблыкамі заўсёды лічыліся кісла-салодкія. Гэтая натуральная цяга смаку чалавека пацвердзілася дадзенымі навукі. Хімічным аналізам было ўстаноўлена, што ў яблыках змяшчаюцца ў розных колькасцях і спалучэннях кіслоты: лімонная, яблычная, шчавелевая, аскарбінавая і іншыя; змяшчаецца цукар, мінеральныя солі і вітаміны. Апошнім навука надае ў цяперашні час вялікае значэнне як вяшчэствам, якія павышаюць ахоўныя сілы арганізма ў барацьбе з рознымі захворваннямі. Кіславаты смак яблык не толькі прыемны,—кіслоты яблык карысны чалавеку, яны садзейнічаюць абмену вяшчэстваў у арганізме.
Яблыкі Антонаўкі прызнаюцца многімі ўрачамі лепшым лякарствам пры лячэнні страўнічных захворванняў.
Колькасць вітамінаў у розных сартах яблык неаднолькавая. Некаторыя сарть' змяшчаюць нязначныя дозы вітамінаў, іншыя, асабліва кісла-салодкія, значна больш. Мічурын паставіў перад селекцыянерамі-пладаводамі задачу стварэння яблыні, плады якой былі-б найбольш багаты патрэбнымі нам вітамінамі і кіслотамі. «Лячэбны яблык» — гэта праблема, магчыма, недалёкага будучага.
Яе будуць вырашаць сумесна біёлагі, хімікі і пладаводы нашай краіны.
* *
Мічурын раіў таксама сваім вучням звярнуць вялікую ўвагу на вывядзенне новых сартоў арэхаў — грэцкага, фундукаў і на палепшанне дзікага арэшніка-ляшчыны.
«Арэхі — гэта хлеб будучага»,—гаварыў Мічурын.
«Хлеб будучага!»... Над гэтымі словамі Мічурына варта падумаць маладым, пачынаючым садаводам.
Паводле аналізаў Сочынскай доследнай станцыі субтрапічных культур, ядро фундука змяшчае да сямідзесяці процантаў тлушчаў, да пятнаццапі — бялковых вяшчэстваў, каля дзесяці процантаў іншых вяшчэстваў і голькі пяць процантаў вады.
Некаторыя сарты фундука могуць захоўвацца на працягу 5—6 год. Гэта нібы «кансерваваныя тлушчы». Мічу-
рын, працуючы з самымі рознастайнымі раслінамі, прышоў да вывада, што арэхі ў значнай ступені могуць з’яўляцца заменай хлеба.
I сапраўды, па змяшчэнню спажыўных вяшчэстваў, асабліва бялкоў і тлушчаў, лёгка засваяемых арганізмам чалавека, арэхі з’яўляюцца адным з самых карысных прадуктаў расліннага свету. Да гэтага часу яны былі ў нас прадметам раскошы, ласункам. У будучым яны павінны стаць звычайным прадуктам харчавання.
Іван Владзіміравіч сам вывеў сорт грэцкага арэха, які расце і зараз у яго пітомніку, салодкі каштан, некалькі сартоў фундука, скрыжоўваючы дзікі арэшнік — ляшчыну — з культурнымі паўднёвымі фундукамі.
Наша краіна багата дзікімі відамі арэхаплодных — масівы кедравых лясоў у Сібіры, дзікі грэцкі арэх у рэспубліках Сярэдняй Азіі і на Каўказе, ляшчына ў лясах Цэнтральнай зоны Саюза — ужо ў цяперашні час даюць сотні тон арэхаў штогод.
На горных схілах Крыма, Каўказа, Дагестана, па равах і схілах узгоркаў сярэдняй часткі Саюза, на бросавых землях, дзе земляробствам займацца немагчыма, у лясных полеахоўных палосах могуць расці кусты і дрэвы новых акультураных сартоў арэхаў.
Пасаджаныя адзін раз, арэхі могуць прыносіць ураджай на працягу многіх год. Апрацоўка і догляд не патрабуюць вялікіх затрат працы, а кожны гектар пасадак дае штогод 15—20 цэнтнераў каштоўнай прадукцыі.
* * *
Чалавек шырокіх, рознабаковых інтарэсаў, які валодаў к канцу жыцця абшырнейшымі навуковымі пазнаннямі, Мічурын працаваў не толькі з пладовымі раслінамі. Ен вырошчваў у сваім пітомніку, паляпшаў і перарабляў кветкі, дэкаратыўныя і лекавыя расліны, кок-сагыз, сою, пробкавае дрэва, чай, рыс, які мог-бы расці без паліву, таматы, дыні, кавуны. У апошнія гады жыцця ён працаваў над стварэннем шматгадовых кавуноў, дынь, агуркоў, скрыжоўваючы іх з тладыянтай — шматгадовым амурекім гарбузом; хацеў вырасціць кавун, які мог-бы захоўвацца ў свежым выглядзе адзін-два гады... I вельмі шкадаваў, што не паспеў папрацаваць са збожжавымі раслінамі.
Навукова-даследчы інстытут імені I. В. Мічурына ў г. Мічурынску.
У 1932 годзе горад Казлоў быў пераіменаваны ў Мічурынск.
К та.му часу тут ужо быў арганізаваны рад устаноў, звязаных з дзейнасцю Мічурына: пладова-гароднінны інстытут і тэхнікум, дзе рыхтуюцца кадры селекцыянераў і высокакваліфікаваных садаводаў-мічурынцаў; Усесаюзны навукова-даследчы інстытут пладова-ягадных культур, які кіруе сеткай доследных пладаводніцкіх станцый' у розных зонах СССР. У былым манастыры была створана Цэнтральная генетычная лабараторыя, абсталяваная самымі дасканалымі апаратамі і прыборамі.
Цяпер Іван Владзіміравіч атрымаў шырокую магчымасць навукова абгрунтаваць, растлумачыць свае метады і ўдасканальваць іх.
У асноўным пітомніку на беразе Ляснога Варонежа працаваў ён сам з групай бліжэйшых вучняў і памочнікаў. Цэнтральнай генетычнай лабараторыяй і рэпрадукцыйным пітомнікам, які размнажаў мічурынскія сарты, загадваў Іосіф Сцяпанавіч Гаршкоў.
У асобных секцыях Цэнтральнай генетычнай лабараторыі займаюцца цяпер селекцыянеры, генетыкП батанікі, фізіёлагі, глебаведы, аграхімікі і іншыя вучоныя розных спецыяльнасцей агранамічнай навукі, і ва ўсіх у іх адна мэта і задача: ажыццявіць і замацаваць дасягненні Мічу рына, зрабіць іх здабыткам усяго народа.
На святкаванне шасцідзесяцігадовага юбілея работы Івана Владзіміравіча (у верасні 1934 года) з’ехаліся прадстаўнікі розных навуковых устаноў не толькі нашага Саюза, але і іншых краін. Гэта было ўсенароднае свята.
Кіраўнік партыі і ўрада Іосіф Вісарыёнавіч Сталііі прыслаў Мічурыну прывітальную тэлеграму:
«Таварыпіу Мічурыну, Івану Владзіміравічу.
Ад душы віншую Вас, Іван Владзіміравіч, у сувязі з шасцідзесяцігоддзем Вашай плённай работы на карысць нашай вялікай РадзімЫ. Жадаю Вам здароўя і новых поспехаў у справе пераўтварэння пладаводства. Моцна лаціскаю руку. I. Сталін»1.