Жыццё і праца Мічурына
Памер: 154с.
Мінск 1950
* * *
Што гэта? Казка? Фантазія?
He!
Гэта— ажыццёўленая мара вялікага пераўтваральніка прыроды Івана Владзіміравіча Мічурына.
«У навуцы няма шырокай слупавой дарогі, і толькі той можа дасягнуць яе ззяючых вяршынь, хто, не палохаючыся стомленасці, узбіраецца па яе камяністых сцежках».
К а р л Маркс
ГАДЗІННІКІ і РАСЛІНЫ
У канцы 1872 г. у горад Казлоў Тамбоўскай губерні прыехаў высокі юнак — Іван Владзіміравіч Мічурын.
Хударлявы твар з вялікім ілбом, сур’ёзны, сканцэнтраваны позірк карых вачэй рабілі прыемнае ўражанне на акружаючых.
Апрануты небагата, але чыста, «па-гарадскому», паважны і крыху марудлівы ў рухах, ён здаваўся значна старэйшым за свае семнаццаць год.
У тыя гады Казлоў быў маленькім, заштатным гарадком, якіх так многа было раскінута на неабсяжных прасторах нашай краіны.
Небрукаваныя пыльныя вуліцы. Увосень невылазная, чарназёмная гразь.
На галоўнай, Маскоўскай вуліцы — гасціныя рады, двухпавярховыя дамы купцоў, начальства, духавенства. У цэнтры сабор і вялізная плошча, звычайна бязлюдная, а ў дні кірмашу набітая народам. Крыху далей — дамы ўсё больш аднапавярховыя, драўляныя, з палісаднікамі на вуліцу, лаўкай ля варот і невялікім садам-агародам ззаду дома. У садзе адзін-два дзесяткі дрэў і кустоў —
яблыні, ігрушы, вішня, агрэст, смародзіна. Аднастайныя, небагатыя садкі!
Герб горада — Казёл.
Ён красаваўся на жоўтых паліцэйскіх будках, на будынку гарадской управы.
Цераз Казлоў ішла шырокая шасейная дарога на Разань і Маскву, па ёй здаўна праходзілі з поўдня гурты жывёлы.
На ўскраіне горада з аднаго боку размясцілася «мірная абіцель» манахаў — Троіцкі манастыр, акружаны багатымі ўгоддзямі. Ля варот манастыра наладжваліся кірмашы; манахі збіралі багатую даніну з багамольцаў, якія прыязджалі з усёй акругі на пакланенне святыням і для закупкі розных тавараў хатняга ўжытку.
3 другога боку горада, на ўзгоркавым беразе рэчкі Лясны Варонеж, цясніліся бедныя домікі Данской Слабады, дзе здаўна пасяліліся прышэльцы-казакі з Дона. Слабада была шумная, вольная.
У горада была свая знаць: дробнапамесныя двараме, якія перасяліліся сюды з разораных памеспяў; шматлікія сем’і купцоў, конназаводчыкаў, хлебагандляроў. Астатнія жыхары — чыноўнікі, мяшчане і сяляне з прыпісных (так называлі сялян, якія перасяліліся ў гарады пасля вызвалення ад прыгоннай залежнасці).
У горадзе былі свае звычаі і прывычкі, якія здаўна ўстанавіліся і строга захоўваліся. Так, напрыклад, кожнае саслоўе мела сваю форму адзення і галаўнога ўбору.
Чыноўнікі насілі форменную тужурку з кантамі і бліскучымі гузікамі, на галаве фуражку з какардай — значком свайго ведамства. Сяляне і гандляры — чуйку і картуз з шырокім казырком. Мяшчане і купцы, якія бывалі ў Разані, Маскве, насілі летам капялюш, зімой — абавязкова каракулевую шапку.
Жанчынам належала выходзіць на вуліцу толькі з пакрытай галаівой; яны насілі хустку, касынку, а хто багацейшы і саліднейшы па становішчу — карункавы шалік або шляпку.
Лічылася бессаромным прайсці па вуліцы побач з жонкай — яна павінна была ісці на два, тры крокі ззаду мужа. Яшчэ больш бессаромным было — дзяЎчыне прайсці пад руку з маладым хлопцам.
Парушаць гэтыя звычаі — ісці супроць грамадскай думкі — лічылася злачынствам і ганьбай.
Жыццё ў горадзе працякала ціха і аднастайна. Жылі і карміліся працай рук сваіх і гандлем.
Асабліва ажыўляўся горад толькі ў час асенняга кірмашу. 3 усяго павета сюды з’язджаліся гандляры жывёлай, скурамі; сяляне везлі мяшкі з мукой, збожжам, тушы жывёл, вазы з бульбай, гароднінай, яблыкамі. З’язджаліся прасолы з Разані, Пронска, скупнікі з Тамбова, Варонежа і нават з Масквы і Пецербурга. Горад напаўняўся прыезджымі, і падзеі дзён кірмашу і гандлю часта з’яўляліся прадметам размоў >на доўгі час.
Год за шэсць да прыезду I. В. Мічурына ў Казлове адбылася вялікая падзея: сюды правялі чыгунку, злучыўшы горад з Разанню, а цераз яе і з Масквой.
На ўскраіне вырас вялікі вакзал. Побач з ім дамы чыгуначнікаў, службы, паравозарамонтны завод. У горадзе паявіліся новыя людзі ■—фабрычныя рабочыя, служачыя чыгункі. Часцей пачалі прыязджаць сюды і гандляры, і іншы прышлы народ у пошуках нажывы і работы.
Малады Мічурын таксама прыехаў шукаць работы.
Адукацыя ў яго была невялікая: скончыў павятовае вучылішча ў Пронску, вучыўся нядоўга ў гімназіі...
Юнака прынялі канторшчыкам на таварную станцыю з месячным акладам заробку ў 12 руб. 50 кап.
Пасяліўся ён у маленькім пакойчыку на Палтаўскай вуліцы. Жыў ціха, адзінока, апранаўся чыста, «кампанію» ні з кім не вадзіў. Удзень старанна працаваў у канторы, выпісваў накладныя, складаў ведамасці.
Увечары, пасля службы, калі яго маладыя таварышы, па-заліхвацку заламаўшы набок фуражку з какардай, ішлі ў карчму пагуляць у більярд або з важным выглядам прагульваліся па галоўнай вуліцы, юнак Мічурын сядзеў дома.
Увечары ён чытаў.
Чытаў не раманы або захапляючыя гісторыі. Яго цікавілі сельскагаспадарчыя кнігі і часопісы з артыкуламі па садаводству. Сэканоміўшы некалькі рублёў з свайго скромнага заробку, ён зрэдку выпісваў з Масквы і Пецербурга які-небудзь новы часопіс або каталаг рускіх і замежных пладовых дрэў.
Часта ён садзіўся да акенца свайго пакоя, дзе на падаконніку стаялі ціскі, былі раскладзены напільнікі і іншыя інструменты, і майстраваў маленькую дынамамашыну, разбіраў нейкія гадзіннікі.
Тады ля яго акна тоўпіліся хлапчукі, a то і дарослыя, падглядваючы, як пачынае круціцца цудоўная машына і запальваецца без газы маленькая круглая лямпачка.
Зімой Мічурын працаваў над праектам асвятлення станцыі Казлоў «пры дапамозе электрычнага току».
Гэта было новым, зацейлівым, і здавалася тады нязбыўнай марай.
Лямпаўшчыкі, на абавязку якіх была запраўка і запальванне карасінавых ліхтароў на станцыі, насміхаліся з доўгавязага «дзівака», а праект так і застаўся ляжаць на стале ў начальніка станцыі.
Але гадзіннікі — справа іншая! Спачатку то адзін, то другі з суседзяў прыносілі паказаць маладому майстру сапсаваныя гадзіннікі.
— Ці не паправіш?
Мічурын разбіраў, збіраў, правяраў гадзіннікі. Часам справа не ладзілася, але ён быў настойлівы. I часцей за ўсё зварочваў заказчыку гадзіннік «з парукай на адзін, на два гады».
Слава маладога май€тра гадзіннікаў расла, і хутка жыхары Палтаўскай вуліцы, убачыўшы высокага юнака, які вяртаўся з работы, з гонарам гаварылі:
■— Наш майстра гадзіннікаў!
Суседзям гадзіннікі папраўляліся бясплатна. Малапамалу круг заказчыкаў пашыраўся, і да заробку ў канторы дадаўся маленькі даход ад рамонту гадзіннікаў.
Надыходзіла вясна 1873 года.
Цёплая пара ўзнімалася ад зямлі. Пад платамі цягнулася насустрач сонцу маладая траўка. Жыхары Казлова браліся за рыдлёўкі, — надыходзіла пара апрацоўваць садкі і агароды.
Малады канторшчык склаў у скрынку свае інструменты і на маленькім кавалачку зямлі пад акном таксама разбіў «сад» — пасадзіў некалькі яблынь і ігруш, на акне ў скрынцы пасеяў насенне. Гэта былі першыя самастойныя работы Івана Владзіміравіча па садаводству.
*
На наступны год Мічурына павысілі ў пасадзе — прызначылі таварным касірам, а затым малодшым памочнікам начальніка станцыі.
Ен з захапленнем заняўся пытаннямі дакладнай механікі. Вывучаў тэлефонныя, тэлеграфныя і сігнальныя апараты станцыі, рамантаваў іх, сачыў за дакладнасцю работы.
Дабіўся ажыццяўлення свайго праекта. Упершыню жыхары Казлова ўбачылі на чыгуначнай станцыі электрычнае асвятленне; яго правёў Іван Владзіміравіч Мічурын.
На новай пасадзе Іван Владзіміравіч прабыў нядоўга. Павагай да начальства ён не вызначаўся; быў маўклівы, але пры выпадку ўмеў адпусціць разумнае, ядавітае слоўца. За нейкую насмешку з начальніка яго зноў перавялі ў канторшчыкі на ранейшы аклад у 12 руб. 50 кап.
Работа на станцыі, знаёмства з дакладнымі тэхнічнымі прыборамі і электрычнасцю аказалі вялікі ўплыў на юнака, садзейнічалі развіццю ў яго строгага лагічнага мышлення, уменню ставіць перад сабой пэўнае заданне і настойліва дабівацца яго вырашэння. Але тэхніка ўсё-ж не стала галоўным яго заняткам, мэтай жыцця.
Яго болып цікавілі расліны, работа ў садзе.
ДАСЛЕДЧЫК ПРЫРОДЫ
Любоў да раслін, да садаводства была як-бы спадчыннай у сям’і Мічурыных.
Прадзед Івана Владзіміравіча, збяднеўшы дваранін, у сваім памесці пад Калугай разбіў пладовы сад і нават вывеў асобы сорт ігрушы, якая пад імем Мічурынскай пашырылася садаводамі па ўсяму раёну і да нашага часу сустракаецца ў калужскіх садах.
Дзед і бацька Івана Владзіміравіча таксама займаліся садаводствам. Бацька, Владзімір Іванавіч Мічурын, служыў спачатку чыноўнікам ваеннага ведамства, вышаў затым у адстаўку і пераехаў з Калужскай губерні ў Разанскую, у Пронскі павет—■«Яблычны край».
Невялікае памесце Мічурыных «Вяршыня» — у восемнаццаць дзесяцін — было адным з маляўнічых куткоў Пронскага павета. У тыя гады тут вадзілася многа дробнага звера, пералётных птушак; у рэчках, якія перасякалі памесце, было многа рыбы. Ворнай зямлі ў Мічурыных было мала, але затое быў даволі вялікі стары пладовы сад.
■ Сярод дробнапамесных дваран овайго раёна Владзімір Іванавіч Мічурын быў вядомы як чалавек адукаваны і чытаны.
Стараючыся палепшыць сваю гаспадарку, ён выпісваў з Пецербурга лепшыя сарты насення ага , родных раслін, многа пра-
Мічурын у пяцігадовым узросце цаваў сам у садзе, спраў касцюме казачка. буючы ІіавяліЧЫЦЬ ураджай і даходнасць пладовых дрэў. Але маёнтак паступова прыходзіў у заняпад. Ураджай старога саду з кожным годам быў усё горшым. Іван Владзіміравіч быў апошнім, сёмым дчцем у сям’і і адзіным застаўшымся ў жывых. Сваіх братоў і сясцёр ён не памятаў: яны паміралі ў раннім дзяцінстве. Маці яго памерла, калі хлопчыку было ўсяго чатыры гады.
Хараство акружаючай прыроды, раздолле лугоў, узлескаў, адасобленае жыццё сядзібы былі першымі ўражаннямі дзяцінства маленькага Вані Мічурына. Любоў да прыроды, раслін, да ўсяго жывога стала асноўнай рысай яго характару на ўсё жыццё.
Прадастаўлены самому сабе, пазбаўлены мацярынскай ласкі, хлопчык рос замкнёным, сур’ёзным, але вельмі цікаўным і настойлівым. Праводзіў увесь час то ў садзе, то на лузе ля рэчкі. Любіў лавіць рыбу, пеўчых птушак,
назіраць за жыццём жывёл і раслін. Купленых цацак у яго ніколі не было. Кавалачкі дрэва, цагліны, галінкі дрэў ва ўяўленні дзіцяці рабіліся жывымі істотамі, з якімі ён любіў гуляць у самотным кутку сада. Асабліва яму падабалася насенне розных раслін. Маленькі даследчык прыроды збіраў яго, а потым высяваў дзе-небудзь у зацішным месцы, паліваў і цярпліва чакаў вынікаў пасеву.