Жыццё і праца Мічурына

Жыццё і праца Мічурына

Выдавец:
Памер: 154с.
Мінск 1950
52.28 МБ
«Я, як памятаю сябс, — пісаў пазней Іван Владзіміравіч, — заўсёды і поўнасцю быў паглынуты толькі адным імкненнем да заняткаў вырошчваць тыя ці іншыя расліны, і настолькі моцным было такое захапленне, што я амаль нават не заўважаў многіх астатніх дэталей жыцця; яны як быццам усе прайшлі міма мяне і амаль не пакінулі слядоў у памяці»
Дзевяці год хлопчыка адвезлі ў Пронск, дзе ён паступіў у павятовае вучылішча.
Летам, прыязджаючы на канікулы дацрў, ён дапамагаў бацьку працаваць у садзе і на пасецы, збіраў насенне, расліны для складання гербарыя, вёў дзённік назіранняў над з’явамі прыроды.
Аднойчы ён знайшоў недзе ў бацькі старадаўні калсндар графа Бруса з прадсказаннямі надвор’я на сто год наперад і з захапленнем вывучаў яго. Сярод дзіцячых сшыткаў Мічурына захаваўся пажоўклы ад часу дзённічак, у якім трынаццацігадовы хлопчык, захапляючыся «вопытам прадсказання надвор’я», замалёўваў сузор'і, фазы планет, адзначаў змяненні клімату, час цвіцення і выспявання раслін. He па гадах сур’ёзны і ўдумлівы, ён больш за ўсё цікавіўся прыродай і яе з’явамі, цураючыся таварышоў, іх дзіцячых гульняў і забаў.
Часам летам Ваня Мічурын гасціў у суседнім памесці, у цёткі Тацяны Іванаўны, разумнай і энергічнай жанчыны, якая ўсяляк заахвочвала яго заняткі батанікай і работу ў садзе.
Бацька і цётка вырашылі накіраваць кемлівага, здольнага юнака вучыцца ў Пецербургскі ліцэй, і пасля сканчэння павятовага вучылішча рыхтавалі яго да гэтага па курсу гімназіі. Але нечаканая цяжкая хвароба бацькі расстроіла ўсе планы.
1	J. В. М і ч у р ы н, Творы, т. I, Сельгасдзяржвыдавецтва, 1948, стар. 5.
2	. Жыццё і праца Мічурына.
17
Паездку ў Пецербург прышлося адкласці ■— не было сродкаў. Юнага Мічурына аддалі ў гімназію ў Разані.
Але і там прышлося вучыцца нядоўга. У бацькі часта нехапала грошай на плату за права вучэння, за ўтрыманне сына, на хабар гімназічнаму начальству. Такіх вучняў у старой царскай гімназіі не любілі. Прычапіўшыся да нязначнага ўчынка (хлопчык не зняў шапкі пры сустрэчы з дырэктарам на вуліцы, таму што быў моцны мароз, а ў яго балела вуха), іМічурына выключылі з гімназіі.
Вясной зноў ён працуе ў садзе, то ў цёткі, то дома ў бацькі.
У садзе хлопчык працаваў з задавальненнем і з веданнем сваёй справы. Яшчэ ў раннім дзяцінстве, пераймаючы ад бацькі, ён вучыўся рабіць прышчэпкі на дрэвах.
Прышчэпка — гэта адзін з самых асноўных прыёмаў вырошчвання культурнага пладовага дрэва. Насенне высяваецца н? градку. Маленькія дрэўцы, якія выраслі ў першы год, перасаджваюць на другую градку на большую адлегласць адно ад другога. Тут яны растуць, развіваюцца.
Што атрымаецца з гэтых сеянцаў?
Ці стануць яны дрэвамі з буйнымі салодкімі пладамі, ці з іх вырастуць дзічкі з дробнымі кісліцамі? Адказу прыходзіцца чакаць доўга: дзесяць — пятнаццаць год.
I вось садавод да маленькага сеянца, што расце на градцы — у «пітомніку», прышчэплівае толькі адну почку — «вочка», а іншы раз цэлую галінку—«чаранок» з старога дрэва, якое прыносіць ужо каштоўныя плады. Сеянец — гэта падшчэп, сваімі карэннямі ён цягне з зямлі патрэбныя пажыўныя сокі і перадае іх прыш ч э п у — прышчэпленаму вочку або чаранку. 3 прышчэпа вырастае парастак культурпага дрэва. Тады садавод адрэжа ўсю верхавінку падшчэпа ля самага месца прышчэпкі. Пакінутыя карэнні дзічкі жывяць. прышчэпленую галінку, і з яе ўтвараецца штамб-— ствол будучага дрэва.
Але прышчэпку можна рабіць не толькі маленькім сеянцам. Часам гэтую аперацыю робяць і з дарослым дрэвам.
Бывае так, што дрэва зламалася або яго крона і ствол загінулі ад марозу, але карэнні засталіся жывы-
мі. I вось ад карэнняў у наступны год узнікаюць маладыя парасткі — некалькі галінак.
Ці дадуць яны культурнае дрэва?
Садавод не чакае адказу. Ен адразае сухія галіны і сгвол, адразае і парасткі і прышчапляе да застаўшагася пянька дрэва, або толькі да адной галінкі парастка, чаранок добрага сорту.
Маленькі Ваня /Лічурын рана навучыўся працаваць прышчапным нажом. Бывала, у дзяцінстве, бацька нарэжа яму пучок галінак вярбы, таполі, арэшніку, і хлопчык гадзінамі сядзіць над імі, прывучаючыся рабіць правільную прышчэпку.
5 a
Акуліроўка (прышчэпка вочкам): rz-разрэз кары на падшчэпе, б—вочка почка, адрэзаная з кавалачкам кары; в—устаўленае і абвязанае вочка.
Капуліроўка (прышчэпка чаранком): п—адрэзаны чаранок; б—чаранок прышчэплены да дрэва.
Вось ён узяў галінку, асцярожна надрэзаў нажом кару ў выглядзе літары Т, адагнуў краі кары і прыставіў да аголенага пад карой слоя драўніны вочка, адрэзанае з другой галінкі. Прыціснуў зноў кару і асцярожна аб.матаў мяккай мачалай.
Тут трэба разлічваць дакладна і разрэз кары, і велічыню вочка, трэба «прыгнаць» іх адзін да другога. Гэта — акуліроўка, прышчэпка вочкам.
А вось другі прыём. Хлопчык адразае наўскасяк адну галінку і да яе прыстаўляе абчэсаны канец другой
Прышчэпка за кару.
галінкі-чаранка, таксама прыгнанай па размеру, абвязвае мачалай і абмазвае прышчэпку садовай замазкай, — гэта кап у л і р о ў к а, прышчэпка чаранком.
Так на адрэзаных галінках звьгчайных дрэў бацька вучыў сына, як рабіць прышчэпкі, і толькі іпазней, калі хлопчык засвоіў беспамылкова ўсе прыёмы, бацька дазволіў яму працаваць з пладовымі дрэвамі.
Хлопчык навучыўся рабіць прышчэпкі ўсімі выпрзбаванымі спосабамі спрактыкава’ных садаводаў: у расшчэп, расшчапляючы ствол дзічкі-падшчэпа і ўстаўляючы туды абчэсаны канец чаранка, і сядлом,
і казіным капытцам — у бакавы выраз, j падсвечнікам — пад кару дрэўца. I заўсёды яго прышчэпкі былі ўдалымі.
Івану Владзіміравічу споўнілася 17 год, калі бацька захварэў нервовым расстройствам і быў змешчан у больніцу,
Маёнтак за даўгі быў праданы з аукцыёна.
Вось тады малады Мічурын і паехаў у Казлоў, каб пачаць самастойнае жыццё. У Казлове, седзячы ў канторы або за разборкай гадзіннікаў, выточваючы на такарным станку якія-небудзь нехапаючыя-часткі механізмаў, ён часта думаў аб няўдалым жыцці бацькі, аб яго рабоце ў садзе, якая не дала яму ні маральнага задавальнення, ні сродкаў для жыцця, і вырашыў сам заняцца садаводствам, але па-іншаму, па-новаму.
Дома, у бацькі, ён перачытаў усе старыя кнігі па садаводству; тут, у Казлове, ён таксама прачытаў нямала кніг і часопісаў і прышоў да пераканання, што пры пасадцы саду трэба выбіраць самыя лепшыя сарты пла-
довых дрэў, а для гэтага трэба ведаць сарты, трэба вывучыць іх.
Малады Мічурын вывучае сарты па кнігах, якія ён знайшоў у Казлове.
Амаль 200 год назад (у 1758 г.) была выдана першая кніга па памалогіі (апісанне сартоў пладоў) A. Т. Бало, тава. У ёй было апісана больш шасцісот сартоў яблынь і ігруш, якія сустракаліся ў садах таго часу. A С. С. Рагозін, у сваёй кнізе «Паволжская памалогія», напісанай пазней, у адным толькі Паволжжы налічыў амаль трыста сартоў.
I, нарэшце, акадэмік В. В. Пашкевіч у кнізе «Агульпая памалогія» (выданай у 1870 г.) пісаў, што з усіх гэтых сартоў «значэнне могуць мець не больш якіхпебудзь дваццаці процантаў; астатнія-ж з'яўляюцца лішнімі ў садах і павінны быць заменены сартамі, якія маюць высокую каштоўнасць і значэнне, як для ўжывання ў свежым выглядзе, так і для розных спосабаў перапрацоўкі'».
Дзе-ж і як знайсці гэтыя каштоўныя сарты? Як ствараюцца новыя сарты?
Няўжо чалавек настолькі бяссільны, што не можа змяніць прыроду і будзе задавальняцца дрэннымі сартамі?
Такія пытанні займалі юнага Мічурына.
А ШТО ТАКОЕ СОРТ?
Прырода стварыла бясконцую рознастайнасць раслін. Усяго на зямным шары батанікі налічваюць да 300 тысяч відаў кветкавых раслін.
Але прайшло многа тысячагоддзяў жыцця Зямлі, перш чым першабытны чалавек з усяго акружаючага яго зялёнага царства выбраў найбольш карысныя для яго расліны і навучыўся сам вырошчваць іх, атрымліваць вялікія ўраджаі.
Вучоныя сцвярджаюць, што пшаніцу людзі пачалі разводзіць больш дзесяці тысяч год назад. Пры раскопках паселішчаў каменнага века было выяўлена некалькі сартоў пшаніцы. За шэсць тысяч год да нашага часу ў
Егіпце, на палях, штучна абвадняемых водамі Ніла, пшаніца прыносіла па два ўраджаі ў год.
Старажытнагрэчаскі пісьменнік Теофраст, які жыў больш чым за дзве тысячы год да нашага часу, пісаў пра земляробства Грэцыі:
«У пшаніцы многа сартоў. Яны атрымлівалі назву ад сваёй радзімы або ад іншых акалічнасцей і адрозніваюцца па афарбоўцы, велічыні і выгляду сваіх зярнят, a таксама па свайму дзеянню і спажыўнасці.
Некаторыя пшаніцы высяваюцца ўвосень, іншыя, наадварот, — вясной. Есць сорт, які 'выспявае ў тры, другі ў два месяцы. На Эўбеі гэты сорт патрабуе ад пасеву да выспявання сорак дзён».
Жыта старажытным жыхарам Зямлі было яшчэ незнаёма. Яно паявілася на палях спачатку як пустазелле пшаніцы. Там, дзе ўсе сарты пшаніцы вымярзалі, не выносілі суровага клімату, жыта — стойкае пустазелле — заставалася на палях, прыносіла ўраджай і, паступова выцесніўшы ў гэтых месцах вымярзаўшую пшаніцу, з дзікай ператварылася ў культурную збожжавую расліну.
Многія сарты пшаніцы, жыта, кукурузы вядомы чалавецтву вельмі даўно.
А пладовыя дрэвы?
Пладовыя дрэвы і ў цяперашні час сустракаюцца ў дзікім стане ў многіх месцах зямнога шара, не толькі ў гарачым, але і ва ўмераным клімаце.
Лясная яблыня, ігруша, сліва, арэх, ягадныя кустарнікі растуць і зараз у лясах нашага Саюза, утвараючы часам велізарныя масівы дзікіх зараснікаў. Напэўна, у старажытнасці людзі і пасяляліся там, дзе яны знаходзілі ваду і зараснікі пладовых спажыўных раслін.
Магчыма, што садаводства — майстэрства вырошчваць каштоўныя плады — узнікла нават раней, чым развядзеыне збожжавых раслін. Ва ўсякім выпадку за пяць-шэсць тысяч год да нашага часу сады Вавілона ў Азіі, у раскошнай даліне рэк Тігра і Еўфрата, ужо славіліся сваімі пладамі. Вавілонскія садаводы ведалі, напэўна, спосаб размнажэння пладовых дрэў пры дапамозе прышчэпак і ведалі многа сартоў.
Але ўсё-ж, што такое сорт? Як ствараецца новы сорт?
Людзі даўно заўважылі, што добрая, рыхлая глеба, паліўка, асвятленне, догляд змяняюць расліны. Яны лепш развіваюцца, прыносяць больш высокі ўраджай. Сярод мноства асобных прадстаўнікоў аднаго і таго-ж віду расліны чалавек паступова адбіраў выпадкова трапіўшыя яму экземпляры з найбольш буйнымі, спажыўнымі, смачнымі пладамі і размнажаў іменна іх.