Жыццё і праца Мічурына

Жыццё і праца Мічурына

Выдавец:
Памер: 154с.
Мінск 1950
52.28 МБ
Хацелася падзяліцца з садаводамі-даследчыкамі сваі'мі назіраннямі і практычнымі вынікамі іх.
У навуцы таго часу цвёрда ўстанавілася думка, што культурныя пладовыя дрэвы размнажаюцца толькі прышчэпкай чаранкоў на дзічкі. Вішні размнажаюцца толькі пасадкай каранёвых адросткаў. А ён выводзіў добрыя сарты вішань і ад пасеву насення-костачак. I яшчэ: пасадкай чаранкоў у зямлю можна разводзіць ягадныя ку■старнікі — смародзіну, агрэст. Мічурын паспрабаваў разводзіць чаранкамі і вішню. Чаранкі вішні, дзякуючы адпаведнаму догляду, выхаванню, утварылі карэнні — акараніліся. 3 чаранкоў выраслі вішнёвыя дрэўцы. Гэта было новым у садовай справе, такой з’явы не назіраў ніхто з рускіх садаводаў. Іван Владзіміравіч напісаў пра гэта артыкул і паслаў у часопіс «Русское садоводство», фэдагуемы славутым Грэлем.
Праз месяц артыкул вярнуўся з рэзалюцыяй рэдактара: — Мы друкуем толькі праўду!
Раз’юшаны ад абурэння, Мічурын выбег у сад, без -жалю вырваў некалькі чаранкоў вішні, нядаўна пасаджа■ных, але пакрытых ужо зялёнымі, глянцавітымі лісцямі, і так, з карэннямі, з зямлёй, запакаваў іх у скрынку і па■слаў у рэдакцыю.
Вазьміце! Атрымайце і ўпэўніцеся!
Вучоны доктар Грэль быў вельмі збянтэжаны. Ён баяўся, што калі здарэнне стане вядома чытачам, гэта падарве аўтарытэт часопіса, выклікае таксама недавер’е да яго асабістых пазнанняў. Грэль прыслаў Івану Владзіміравічу пісьмо з прабачэннямі, прасіў вярнуць артыкул, абяцаючы надрукаваць яго неадкладна...
Мічурын пакінуў гэтае пісьмо без адказу.
I нават тады, калі з новымі прабачэннямі і просьбай вярнуць артыкул для таго, каб надрукаваць яго, прыехаў у Казлоў намеснік рэдактара часопіса, генерал Геміліян, Мічурын адмовіўся.
Сумленны і патрабавальны ў адносінах да сябе, да сваіх работ, Мічурын патрабаваў таго-ж ад іншых, і нікому ў гэтых адносінах не патураў. Пра свае доследы і дасягненні ён пісаў толькі тады, калі быў упэўнены ў праваце сваіх меркаванняў, пісаў не для славы, не з-за ганарлівасці, а выключна кіруючыся жаданнем пазнаёміць ішырокія колы садаводаў са сваімі дасягненнямі ў ства-
рэнні новых сартоў і як мага больш пашырыць гэтыя. сарты.
Многія вучоныя таго часу пагардліва ставіліся да рабог Мічурына, называючы іх «пустымі выдумкамі», нікому не патрэбнай справай, а мічурынскія сарты — «незаконнанароджанымі гібрыдамі».
У тых-жа часопісах, дзе друкаваліся артыкулы маладога садавода, паяўляліся рэзкія, часта зняважлівыя для яго, заметкі праціўнікаў, якія сцвярджалі, што «метады Мічурына нічога агулы-іага з навукай не маюць».
Упэўнены ў праваце сваёй справы, у правільнасці: сваіх метадаў, заснаваных на шматлікіх назіраннях і вывадах практыкі, Мічурын у такіх выпадках гаварыў:
•— He шукаю пахвалы і не баюся дакораў.
Адказваючы сваім праціўнікам, ён іранічна пісаў:
«Так, навукі гібрыдызацыі пакуль не існуе, і слова гіб-рыдызацыя ў цяперашні час перакладаецца на агульназразумелую мову наступнымі словамі: сып, памешвай. боўтай, што-небудзь выйдзе іншае»1.
Але сам ён упарта прадаўжаў працаваць метадам гібрыдызацыі, скарыстоўваючы для скрыжавання ўсё новыя раслінныя формы, распрацоўваючы свае арыгінальныя спосабы і прыёмы скрыжавання для атрымання новы>: сартоў раслін.
САДАВОД 3 КАЗЛОВА
У садку на Маскоўскай вуліцы раслінам станавілася' ўсё цясней.
Больш цяжкім і складаным станавілася і жыццё сям’і Мічурыных. Паявіліся дзеці — сын Нікалай і дачка Марыя.
Майстэрню гадзіннікаў прышлося расшырыць. Над, вокнамі кватэры Мічурына паявілася новая шыльда:
уГадзіннікавая і аптычная майстэрня. \
Заказы прымаў Мічурын. Папраўкай акуляраў цалкам займалася жонка, Аляксандра Васільеўна, якая навучылася добра выконваць гэтую работу.
1 I. В. М ічу рын, Творы, т. I, Сельгасдзяржвыдавецтва. 1948, стар. XXXV.
Захоплены сваімі ідэямі — папоўніць сартымент пла~ дова-ягадных раслін сярэдняй паласы выдатнымі сартамі і перасяліць паўднёвыя культуры на поўнач, — Мічурын прадаўжае выпісваць усё новыя расліны.
Сярод садаводаў і ў тыя часы было многа аматараўадзіночак. Некаторыя з іх чыталі артыкулы Мічурына, перапісваліся з ім, абменьваліся парадамі, пасылалі яму чаранкі, насенне, самі размнажалі яго сарты. Гэта былі нешматлікія далёкія прыяцелі, у сэрцах якіх думкі Мічурына аб адраджэнні рускага садаводства знаходзілі водгук.
Пісьмы і пасылкі ішлі адусюль — з Далёкага Усхода, Крыма, Каўказа, Сярэдняй Азіі, Урала, Украіны...
Звыш шасцісот сартоў пладова-ягадных раслін паўночнага, паўднёвага і заходнееўрапейскага сартымента расло ў гэты час на маленькім кавалачку мічурынскага саду. Тут былі і старыя мясцовыя сарты, палепшаныя Мічурыным, і Дэлявар і Апорт амерыканскі, атрыманыя з Паўночнай Амерыкі, і Валаамскае Шырокалічка, выведзенае на востраве Валааме, на Ладажскім возеры, і CiHan сібірскі, атрыманы ад скрыжавання Кітайскай яблыні з крымскім Сары сінапам, і усурыйская культурная ігруша з Благавешчанска... Адных толькі яблынь расло тут сто дзевяноста пяць сартоў!
Штогод Мічурын скрыжоўваў, ’вырошчваў з насення новыя гібрыды і адбіраў з іх тое, што адпавядала яго планам. Няўдачы здараліся амаль кожны год. To вымярзалі дрэвы, якія ўжо аформіліся і пачыналі плоданосіць, то яны прыносілі нікуды непрыгодныя пладу, то яны задыхаліся ў цеснаце разросшагася саду.
Але Мічурын не здаваўся.
Няўдачы толькі падзадорвалі яго.
Так, напрыклад, ён задумаў вывесці персікі пасевам костачак. Сеянцы персікаў вельмі далікатныя, яны не вытрымалі суровай казлоўскай зімы, і Мічурын запісвае ў сваім дзённіку:
«Такім чынам, увогуле, з усёй колькасці ў 2.800 персікаў, не засталося ніводнага экземпляра зусім цэлага, тым не менш, на маю думку, гэта яшчэ не ёсць доказ немагчымасці культуры персікаў у нашай мясцовасці, і таму прадаўжаю барацьбу далей».
Дзве тысячы восемсот выпеставаных, выхаваных сеянцаў загінулі!
'Здавалася-б, чаго яшчэ чакаць, на іііто спадзявацца? Але ён піша:
«...Гэтага занадта дастаткова, каб убіць усякае спадзяванне на магчымасць культуры персіка ў нашай мясцовасці. Але... па-першае, чаго няма, таго і хочацца, а падругое, чаго не дасягала ўпартая, настоіілівая праца і цярленне чалавека? Трэба шукаць спосабы і шляхі»1.
* , *
*
Цесната пагражала гібеллю раслінам. А між тым неабходна было прадаўжаць пачатыя доследы далей, неабходна рассаджваць сеянцы, якія падраслі. Мічурын спра•бус яшчэ больш ушчыльніць пасадкі.
«Пасадзіць паміж дрэў і па плоту. Лічачы па чатыры вяршкі на кожную расліну, можна пратрымацца тры гады»2, — разлічвае ён.
Быў толькі адзіны выхад — купіць новы ўчастак і рассадзіць расліны, але грошай на гэта не было. Сад яшчэ не прыносіў дастатковага даходу, грошы трэба было накапдіваць. Мічурын складае гаспадарчыя каштарысы на бліжэйшае будучае, запісвае і ўлічвае ўсе расходы, каб якнебудзь не патраціць «лішняе». Сям'я амаль галадуе, часта абмяжоўваючыся ў дзень толькі пакупкай чорнага хлеба ды на дзве капейкі чаю на заварку.
Цяжкая, непасільная праца,. недаяданне, засмучальныя клопаты надламалі здароўе Івана Владзіміравіча. К вясне 1880 года ў яго зноў паявілася кровахарканне, прызнакі туберкулёза.
Згодна парады свайго прыяцеля Ершова, канторшчыка суседняй станцыі, Мічурын пераязджае на лета «на дачу». Гэтаму садзейнічала яшчэ тая акалічнасць, што перад сям’ёй Мічурына паўстала пытанне аб перамене кватэры: дом, у якім яны жылі, быў настолькі старым, што гаспадар вырашыў яго разбурыць. Прышлося закрыць майстэрню, даручыць цесцю назіраць за садам, узяць водпуск на рабоце і перасяліцца за горад.
Месца, дзе пасяліліся Мічурыны — стары поўразбураны млын каля дубравы «Харок», — было выключна
1 I. В. Мічурын, Творы, т. I, Сельгасдзяржвыдавецтва,1948, стар. 40.
2 Там-жа, стар. 20.
прыгожае і адзінотнае. Яно нагадвала Івану Владзіміравічу даўно забытую, закінутую сядзібу бацькі, дзе ён правёў сваё дзяцінства.
Чыстае паветра лясоў і палёў, непасрэдная блізасць некранутай прыроды, дзешавізна прадуктаў, якая дазваляла харчавацца значна лепш, чым у горадзе, хутка аднаўлялі сілы і здароўе Мічурына. Ен з захапленнем аддае цэлыя дні назіранням над дзікай прыродай і чытанню кніг.
Як змяняюцца і фарміруюцца расліны ва ўмовах натуралыіага адбору? Які ўплыў аказваюць розныя ўмовы асяроддзя на зменлівасць спадчыннасці? Як адбываецца апыленне ў прыродзе? — Гэтыя пытанні, якія хвалявалі яго пры работе ў садзе, тут, у выніку ўдумлівы’х, паслядоўных назірашіяў, знаходзяць сваё вырашэнне.
«Прырода, — піша ён, — як відаць, у сваёй творчасці новых форм жывых арганізмаў дае бясконцую рознастайнасць і ніколі не дапускае паўтарэння»1.
Гэтае палажэнне, якое сфарміравалася тут на лоне прыроды, з’явілася нібы краевуголыіым каменем тэарэтычнага абгрунтавання і тлумачэння далейшай работы Мічурына пры стварэнні новых форм культурных раслін.
Нанава прымяняемы ім метад аналітычнай селекцыі, гэта значыць свядомага адбору сеянцаў, пачаў выклікаць сумненні: адным адборам, нават самым старанным, цяжка было вывесці патрэбныя яму сарты. Станавілася відавочным, што найбольш дзейсным спосабам перароблі прыроды застаецца метад гібрыдызацыі, які ён, праўда, яшчэ не зусім упэўнена, даўно прымяняў у рабоце.
* * ❖
3 1888 г. Мічурын, нарэшце, атрымаў магчымасць шырэй разгарнуць работу. Ен купіў на ільготных умовах, у растэрміноўку, участак зямлі ў шасці кіламетрах ад Казлова пад слабадой Турмасава.
Грошай хапіла толькі на пакупку зямлі. Наняць рабочых не было за што.
3 дапамогай жонкі і яе сястры Мічурын асвайваў участак: выкарчоўвалі пні, капалі ямы, уночы вярталіся
і I. В. Мічурын, Творы, т. I, Сельгаслзяржвыдавецтва, !ЯІ8. стар. 496.
4»
4. Жыццё і праца 'Мічурына.
ў горад, каб раніцой пераносіць на сваіх плячах на новае месцажыхарства адну за другой партыі дрэў і ўсе найбольш каштоўныя расліны з старога саду.
У Турмасаве было дзе разгарнуцца. Цудоўная чарназёмная глеба, лес, які з’яўляўся аховай маладому саду, блізкасць’ вады, а галоўнае, самае галоўнае, — вялікі ўчастак для работы. Усё радавала!
Але колькі працы, колькі бяды перанесла ўся сям'я! Летам туліліся ў маленькім, наспех зробленым шалашы, і толькі на зіму пабудавалі мазанку з двух пакояў, і то адзін з іх прышлося заняць для насення і ўсялякага садовага інвентару. Часта клаліся спаць галоднымі.