Жыццё і праца Мічурына
Памер: 154с.
Мінск 1950
У нас яна можа расці ўсюды — і на Урале, і ў Волагдзе, і ў Сібіры, і ў Смаленску.
Калі прайшла суровая зіма 1897 года, і вясной фермеры падлічвалі свае страты, аказалася, што ўсе сарты сліў, чарэшань і вішань Канады загінулі канчаткова.
Вытрымала толькі Пладародная Мічурына.
У 1898 годзе з’езд канадскіх фермераў прыслаў Мічурыну пісьмо.
«Шаноўнейшы сэр!
Вы выратавалі вішню для садоў Канады. У мінулую зіму страшэнныя, сямідзесяціградусныя марозы 1 загубілі ў наіпых садах усе вішні без выключэння, апрача тых, якія носяць ваша паважанае імя, з характарыстыкай Plodorodnaya Fesund. Гэта, мусіць, лепшая вішня свету па холадастойкасці, па зімавынослівасці. Просім' паведамляць нас аб вашых далейшых адкрыццях і по спехах».
* . *
*
Пісьмо канадскіх фермераў і ўзрадавала, і азадачыла Мічурына.
У чым сакрэт такой нябачанай марозаўстойлівасц? Пладароднай?
ёіі пачаў успамінаць усю гісторыю яе паходжання.
Ды яна-ж атрымала паходжанне ад той самай карлікавай вішні Грыёт, якую ён вывеў пятнаццаць год назад, і артыкул пра якую так несправядліва зганьбілі ў часопісе Грэля, сумняваючыся ў арыгінатарстве Мічурына.
Праўда, Пладародная не засталася такім карлікам, як Грыёт. Дрэвы Пладароднай даходзілі вышынёй да двух метраў. Але ўсё-ж яна захавала і марозаўстойлівасць, і пладавітасць, і позняе выспяванне, і ўсе добрыя якасці пладоў той карліцы, якая была выведзена ў самым пачатку работ, на закінутым бедным пустыры за домам па Маскоўскай вуліцы.
А глеба-ж там была бедная, шчэбневая.
Дык вось дзе разгадка! Усяму віной тлустая турмасаўская глеба! Яна робіць далікатнымі сеянцы.
На чарназёмнай, багатай перагноем глебе сеянцы растуць бурна, добра развіваюцца, даюць многа парасткаў, «жыруюць», як гавораць садаводы. Але ўнутраная будова тканей расліны робіцца рыхлай, сырой, нястойкай.
1 Па Фарэнгейту.
Дык вось чаму сеянцы яго гібрыдаў станавіліся слабейшымі і пачалі адхіляцца ў бок сваіх паўднёвых продкаў. Яны трацілі прыстасаванасць да новай радзімы і таму вымярзалі.
Значыць, участак для пітомніка ён выбраў няправільна. Уся справа ў глебе!
Непазбежная ліквідацыя турмасаўскага саду, знішчэнне дзесяткаў дрэў, якія праявілі сваю няўстойлівасць; прызнанне новай памылкі, у выніку якой амаль бясплодна загінулі праца, сродкі, намаганні ўсёй сям’і на працягу дванаццаці год жыцця, — такі цяжкі ўдар мог-бы зламаць і кінуць у роспач кожнага чалавека.
Мічурын, які з гораччу ўсвядоміў сваю памылку, мужна перанёс няўдачу і знайшоў у сабе дастаткова сіл і энергіі, каб пачаць усю работу нанава.
Гэта быў урок, жорсткі ўрок, які зрабіла яму прырода, і на аснове якога ён вывеў сваю тэорыю аб уплывё кліматычных і глебавых умоў на фарміраванне новага расліннага арганізма, новых спадчынных якасцей сорту.
Маладыя гібрыдныя сеянцы нельга песціць і шанаваць. Нельга даваць ім занадта багатае жыўленне. Сеянцам гібрыдаў трэба ціхае, захаванае ад вятроў месца, лёгкая, бедная глеба, суровыя спартанскія ўмовы.
I вось, калі сеянцы загартуюцца, выстаяць, выжывуць у суровых умовах жыцця і падыйдуць да пары плоданашэння, тады ім трэба ствараць іншы рэжым, іншыя ўмовы жыцця — угнойваць, паліваць, даглядаць за імі.
Тады з іх атрымаецца сапраўдны каштоўны сорт!
«Пястунак у пітомніку быць не павінна!» — вырашыў Мічурын.
Участак непрыгодны. Сад трэба перанесці на іншае месца.
Мічурын доўга хадзіў па ваколіцах Казлова, але цяпер ужо не ў пошуках раслін, — ён шукаў прыгоднага месца для саду.
Выбар яго быў незвычайны.
Куток саду на беразе ракі Лясны Варонеж у 1948 г.
На ўскраіне Казлова, за Данской Слабадой, ён знайшоў нікуды непрыгодны лугавы ўчастак на беразе ракі Лясны Варонеж.
Участак нізінны, затапляемы ў паводку, занесены пяском і ілам. Тут была сенажаць, арандаваная ў памешчыка жыхарамі Данской Слабады. 3-за яго, пры перадзелах сенажаці, было нямала спрэчак і сварак — ніхто не хацеў яго браць у свой пай.
Калі Мічурын прышоў у слабадское праўленне з прапановай купіць гэтую зямлю, яго палічылі амаль страціўшым розум. «Вучоны-дзівак», — празвалі яго жыхары Данской Слабады.
У 1899 годзе ўчастак быў куплен. Але якой цаной! Прышлося прадаць і закласці ўсё, што было колькі-небудзь каштоўнае ў сям’і. Прышлося зноў, пасля некалькіх год перадышкі, абмяжоўваць сябе ў самым неабходным.
Тут, на новым месцы, не трэба было выкарчоўваць старыя дубы, як на турмасаўскім участку, але работы было не менш. 3 дзесяці гектараў два былі заняты ракой
і балотам, астатнія — пясок ды гліна, на якіх і травы сенакосныя не растуць, усё сітняк ды асака! Палавіна ўчастка была непрыгоднай для справы.
Але глеба, на думку Мічурына, была прыгоднай для пітомніка новых сартоў.
Прышлося праводзіць адводныя каналы, каб ахаваць участак ад полых вод ракі Каменкі, якая ў гэтым месцы ўпадае ў Лясны Варонеж, ад забалочвання, ад размыву ракою нізкіх месц.
Пераносіць дрэвы з старога турмасаўскага саду прышлося зноў на ўласных плячах. Пастаяннымі памочнікамі былі толькі свае — жонка, дзеці, сястра жонкі.
Ліічурын быў у сябе, у сваёй гаспадарцы, і землякопам, і плотнікам, і столярам, і вартаўніком.
Яму было ўжо 45 год; ранняя сівізна пабяліла яго бараду, глыбокія маршчыны ляглі на ілбе і вакол рота. Спіна ад цяжкай работы пачала горбіцца. Але вера ў правату, у будучае сваёй справы не пакідала яго. Вясёлы і задаволены, ён беражліва перацягваў свае каштоўныя гібрыды, капаў для іх ямы, садзіў...
— Вось гэта ўчастачак, чорт ведае што! — прыгаварваў ён. — Ужо калі тут вырас, дурная галава, — не выдасць ніколі!
Пітомнік і сад на беразе Ляснога Варонежа стаў з цягам часу славутай рэдкасцю, чароўным садам, які вабіў да сябе ўсе жывыя, творчыя сілы нашай краіны.
Стаў!
А пакуль цяжкія, крывавыя мазалі націралі на руках Мічурын і яго жонка, прыводзячы ў парадак новы ўчастак і з трывогай думаючы пра тое, як прыжывуцца тут і яны самі і іх дрэвы.
НАРАДЖЭННЕ СОРТУ
Рана вясной зацвітае пладовы сад. Кветкі паяўляюцца на дрэве раней, чым лісце.
Надыходзіць гарачая пара ў жыцці селекцыянера — нравядзенне штучнага апылення.
Яшчэ не распусціліся бутоны кветак. Селекцыянер падыходзіць да дрэва, асцярожна пінцэтам рассоўвае да60
лікатныя пялёсткі, аглядае ў лупу кветку, абрывае тычынкі з пыльнікамі і сабірае іх у слоік.
Гэта бацькаўская расліна. Пылок яе яшчэ не гатоў, але сабраны ў слоік, ён даспее к пэўнаму тэрміну.
Вось другое дрэва — маці. Рука селекцыянера гэтак-жа асцярожна раскрывае бутоны і вышчыпвае, выкідае тычынкі. Кветка к а с т р ы р а в а н а, яе пылок ужо пе можа трапіць на песцік і апладніць яго. На гэтыя мацярынскія кветкі, на якіх застаўся песцік, надзяваюц-
Сабраныя ў слоікі тычы.нкі з пыльнікамі захоўваюцйа ў асобных сасудах, пакуль пылок паспее і яго трэба будзе пералесці на кастрыраваныя кветкі мацярынскіх раслін.
ца белыя марлевыя мяшэчкі; яны ахоўваюць кветку ад выпадковага пылку. Пад марляй прадаўжае развівацца кветка, расце і выспявае песцік, і на яго рыльцы паяўляецца кропелька, нікчэмная кропелька вільгаці: падыходзіць момант, калі песцік гатоў прыняць пылок.
Селекцыянер падыходзіць да дрэва з слоікам паспеў■шага ўжо пылку, здымае кісейнае пакрывала і кістачкаіі або кавалачкам пробкі, надзетай на дрот, лёгкім дакрананнем пераносіць на рыльца падрыхтаваны пылок бацькаўскай расліны. Зноў надзявае мяшэчак і на галінку з апыленымі кветкамі падвешвае невялікую этыкетку, на якой адзначана, якія сарты ўзяты для скрыжавання і час перанясення пылку.
Але поўнаіі упэўненасці, што пылок прынят песцікам, яшчэ няма. Таму працэс апьілення кветкі паўтараюць 1 — 2 разы, пакуль рыльца не падсохне. Часам зверху марлевых каўпачкоў надзяваецца папяровая трывуголка, каб ахаваць апыленую кветку ад дажджу і расы.
Тонкая, карпатлівая работа, патрабуючая не толькі ўмення, але і ўвагі, цярплівасці і любві да справы.
Пад марляй спеюць плады.
Кастрацыя кветкі — выдаленнс тычынак з пыльнікамі на кветках мацярынскай расліны
Іх трэба берагчы, адкінуць лішнія галінкі, якія перашкаджаюць доступу паветра, сонца. Трэба атрымаць з іх каштоўнае насенне, якое нясе ў сабе пэўныя задаткі і бацькі, і маці.
Простае скрыжаванне паміж раслінамі мясцовых і паўднёвых сартоў Мічурын прымяняў ужо даўно, але гібрыднае патомства не заўсёды аказвалася ўстойлівым. Пры скрыжаванні з мясцовымі сартамі, яно заўсёды атрымлівала адхіленні ў бок мясцовых сартоў. Тады Іван Владзіміравіч пачаў падбіраць для скрыжавання бацькоўскія пары, далёкія паміж сабою па сваёй геагра62
Апыленыя кветкі на дрэве да выспявання пладоў заікрываюцца марлевымі або пергаментнымі мяшэчкамі,
фічнай радзіме, гэта значыць такія, якія растуць у розных краінах, у розных геаграфічных шыротах, і, апрача таго, аддаленыя па родству, гэта значыць розных відаў або нават родаў расліны.
Дарвін пісаў, што «ў жывёл і раслін скрыжаванне паміж рознымі рознавіднасцямі або паміж індывідуумамі адной і той-жа рознавіднасці, але рознага пахсджання, надае патомству асаблівую сілу і пладавітасць».
Гэта ведаў і Мічурын. Гэта былі і яго думкі. Каб вывесці добрыя сарты ў суровых кліматычных умовах Казлова, трэба было знайсці сярод раслін усяго свету асабліва зімастойкія віды пладовых дрэў, якія маглі-б перадаць гэтую самую важную якасць — холадаўстойлівасць—паўднёвым сартам.
У Мічурына ў гэты час ужо былі вялікія, бяс«спрэчныя веды па батаніцы. Ен ведаў расліны тундры тайгі, саланчакоў, бязводных стэпаў і трапічных лясоў. Ведаў іх радаслоўную, ведаў іх жыццё і ўмовы вырошчвання, ведаў, што яны могуць даць ва ўмелых руках арыгінатара — стваральніка новых сартоў.
Загадзя вывучыўшы тыя расліны, якія ён хацеў скрыжаваць, ён вырашаў, якія якасці і ўласцівасці павінен атрымаць гібрыд і ад мацсры, і ад бацькі.
Як спрактыкаваны будаўнік, ён чарціў план будынка і, адпаведна гэтаму, падбіраў будаўнічы матэрыял, месца, метады будоўлі. Чалавек павінен ведаць, які сортяму патрэбны, і рабіць яго з загадзя абдуманым намерам, асэнсавана, а не наўздагад.
Гэта было ўжо не простас майстэрства садавода з Казлова. Гэта была творчасць новых форм — пераўтварэнне прыроды.
У калекцыі пладовых дрэў у Мічурына былі расліны і спякотнага поўдня, і суровай поўначы, расліны раўнін і горных схілаў. I ён радніў іх паміж сабой па загадзя .абдуманаму плану.