Жыццё і праца Мічурына

Жыццё і праца Мічурына

Выдавец:
Памер: 154с.
Мінск 1950
52.28 МБ
Удзень была служба, куды трэба было ісці пехатой па сем вёрст туды і назад; увечары, да позняй ночы, і рана на зары — з двух гадзін раніцы — работа ў садзе.
Вось у такіх умовах быў заснаваны першы ў гісторыі пладаводства Расіі пітомнік, работа ў якім праводзілася новымі метадамі.
Толькі праз год, калі сад пачаў прыносіць невялікі даход ад продажу саджанцаў, Мічурын змог пакінуць службу на чыгунцы і цалкам аддацца любімай справе.
Гадзіннікавая і аптычная майстэрня ў Казлове была закрыта.
Праўда, у рабочым пакоі Мічурына, у невялікім доміку, пабудаваным, нарэшце, у Турмасаве, віселі гадзіннікі розных сістэм і памераў, але цяпер Мічурын толькі зрэдку займаўся імі.
Нястомны даследчык і філосаф, у перыяды яяўдач у садзе, ён зноў, як у дні маладосці, браўся за гадзіннікі. Разбіраючы і збіраючы іх, абдумваў прычыны сваіх памылак.
I не толькі з гадзіннікамі вазіўся ён. Маленькія ціскі і такарны станок, якія стаялі ў кутку, ведалі і іншую работу. Ен сам змайстраваў апырсквальнік для раслін, барометр, акуліровачны нож, затым акуліровачную машынку, за якую праз некалькі год немцы прапаноўвалі патэнт і вялікую суму грошай. Але гэтыя работы цікавілі яго толькі як магчымасць палепшыць, рацыяналізаваць работу ў садзе.
Усё-ж галоўным клопатам і работай быў сад. Калі раней Мічурына называлі ў горадзе «Наш майстра гадзіннікаў», то цяпер ён атрымаў новую мянупжу — «Садавод з Казлова».
Зволіўшыся са службы, Іван Владзіміравіч амаль oes выезду жыў у Турмасаве, аддаючы рабоце ў садзе не рэдкія вольныя гадзіны, а ўвесь свой дзень.
Перанесеныя на тлустую ўрадлівую глебу, дрэвы хутка акрыялі, некаторыя з іх прыносілі ўраджай і радавалі нястомнага гаспадара.
«Гандлёвы пітомнік», як яго называў Мічурын, усё павялічваўся і пачаў даваць невялікі ’даход, які цяпер быў адзінай крыніцай сродкаў для існавання сям’і і далейшага прадаўжэння доследаў.
Зелянелі стройныя градкі сеянцаў, за імі ягаднікі, a паміж градкамі буйна разрасталіся мічурынскія абрыкосы, персікі, тутавае дрэва, масліна — прышэльцы поўдня.
Летам маленькі, чысценькі домік Мічурына, акружаны зелянінай саду, кустамі самых рознастайных руж і ін шых кветак, радаваў яго жыхароў і рэдкіх наведвальнікаў сваёй прыгажосцю, раздоллем. Бесклапотным спакоем, уцехай веяла ад гэтага цудоўнага кутка зямлі.
Здавалася, што мара Мічурына аб магчымасці спакойна рабіць, ствараць новыя сарты, блізка да ажыпцяўлення.
А між тым бясконцыя клопаты непакоілі Мічурына.
Садаводы Казлова і яго ваколіц з недавер’ем ставіліся да новых сартоў Мічурына; іх коснасць і адсталасць прыгняталі і раздражнялі Івана Владзіміравіча. Алс ён не падаў духам: ён глыбока верыў у перавагу сваіх еартоў перад старымі.
3 1884 года ён самастойна штогод выпускае прэйскурант сваіх сартоў і пасылае яго ў многія садовыя ўстановы Расіі.
«іПоўны ілюстраваны прэйскурант фруктовым, дэкаратыўным дрэвам і кустарнікам, a . таксама свежага збору насенню пладовых дрэў, якія ёсць у садовай установе Івана Владзіміравіча Мічурына» не быў падобны да звычайных рэкламных каталагаў рускіх і замежных гандлёвых прадпрыемстваў.
Паставіўшы перад сабою мэту садзейнічаць развіццю айчыннага садаводства, Мічурын скарыстоўваў свой прэйскурант, як адзіны сродак больш пашырыць свае прагрэсіўныя ідэі сярод рускіх садаводаў. Ен указваў на
памылковасць метада грэлеўскай акліматызацыі шляхам прышчэплівання паўднёвых сартоў на мясцовыя холадастойкія падшчэпы і на неабходнасць стварэння сваіх айчынных сартоў; заклікаў садаводаў, не засмучаючыся магчымымі няўдачамі, прадаўжаць справу развядзення садоў, адмовіцца ад пераймання ўсяго замежнага, а паляпшаць і папаўняць рускія сады шляхам вывядзення сваіх мясцовых сартоў, —■ «... акліматызацыя раслін магчыма толькі шляхам пасеву насення» *, — пісаў ён. Тут-жа ён даваў падрабязныя парады, як і што трэба рабіць у садзе, як даглядаць за ім, тлумачыў перавагі выведзеных ім новых сартоў пладовых дрэў, ягаднікаў, кветак і дэкаратыўных раслін, якія ёсць у яго ў пітомніку, і асабліва падкрэсліваў, што жыццездольнасць і ўстойлівасць сеянцаў у садах непарыўна звязаны з характарам выхавання іх у пітомніку.
Выпусціўшы ў свет свой прэйскурант, Мічурын ускладаў вялікія спадзяванні на заказы.
Спадзяванні аказаліся дарэмнымі.
Скромны, надрукаваны ў маленькай казлоўскай друкарні прэйскурант садавода, які прапаведуе нейкія новыя ідэі, новыя думкі, не мог канкурыраваць з пышнымі каляровымі каталагамі сучасных яму фірм, прапаноўваўшых свае, часта далёка не каштоўныя сарты, пад гучнымі замежнымі назвамі. Мічурын траціць апошнія грошы на аб’явы ў газетах і часопісах, пасылае свае каталагі на кірмашы, раздае іх праваднікам, кандуктарам паяздоў, разносчыкам-гандлярам яблыкамі...
— Ад раздачы дваццаці тысяч каталагаў атрымаецца ето заказчыкаў, — разлічвае ён.
Але роўнадушнасць і неразуменне з боку садаводаў, недавер’е і насмешкі з боку аўтарытэтаў афіцыяльнай навукі застаюцца ранейшымі. Заказаў мала!
Зноў для Мічурына настаюць гады нястачы і цяжкай работы.
He маючы магчымасці наняць дастаткова рабочых для догляду за садам і пітомнікам, які ўсё расшыраўся, ён прымушае няспынна працаваць усю сям’ю; забываю-
1 I. В. М і ч у р ы н, Творы, т. I, Сельгасдзяржвыдавецтва, 1948, стар. 124.
чы вра сон, пра ежу, працуе сам, натхняемы адной думкай, адным спадзяваннем — дабіцца ажыццяўлення сваёй мары.
«ПЯСТУНАК У ПІТОМНІКУ БЫЦЬ HE ПАВІННА!>
Участак у Турмасаве ўсё больш папаўняўся добрымі каштоўнымі сартамі.
Цудоўныя плады прыносілі яблыні: Антонаўка паўтарафунтовая (шасцісотграмовая), Славянка — гібрыд Антонаўкі з Ананасным ранетам, Сонечная магілёўка, Трувор, атрыманы ад мясцовага сорту Скрыжапеля і Ранета залатога бленгеймскага — аднаго з лепшых еўрапейскіх сартоў.
Вішні радавалі вока багаццем і прыгажосх.ю пладоў. Саджанцы іх, хоць і не ў вялікай колькасці, усё-ж рас-
Славяяка — адзін з лепшых мічурынскіх сартоў (зменш.). (Малюнак I. В. Мічурына).
Дрэвы Славянкі не баяцца ні марозаў, кі апёкаў, ні захворванняў, і штогсд прь носець вялікі ўраджай прыгожых і смачных пладоў, якія можна захоўваць да вясны.
купляліся аматарамі-садаводамі з іншых раёнаў і адусюль атрымлівалі пахвальныя водгукі. Аднак сам Іван Владзіміравіч звяртаў на іх мала ўвагі, яго больш цікавілі яблыні, ігрушы і паўднёвыя расліны — абрыкос, персік, вінаград.
Тысячы скрыжаванняў праводзіў ён кожны год.
Пазнаёміўшыся з пладовымі раслінамі амаль усяго свету, ён у сваім уяўленні бачыў карціны і ўмовы расліннага жыцця ўсіх краін і браў адтуль шматлікія расліны для сваёй работы. Паўднёвыя расліны — апыляльнікі —
раслі ў яго ў кадушках у пакоях. Насенне паўночных узыходзіла на градках у садзе.
Некаторыя з гібрыдных сартоў праяўлялі ўжо выключныя надзвычайныя задаткі.
Добра раслі сеянцы чарэшні Лауэрмана, гібрыды паўднёвага Рэнклода, скрыжаванага з Цернаслівай, і каўказскай айвы з поўдзікай айвой Сарэпцкай.
Мічурын цяпер па вопыту ведаў, што трэба быць асабліва цярплівым і чакаць, калі яны парадуюць яго цудоўнымі пладамі, чакаць, магчыма, многа год.
Але праходзілі гады, і дрэўцы, у поўным росквіце сіл, з галінамі, ужо гатовымі пакрыцца кветкамі і пладамі,
Плод яблыні Антонаўка шасцісотграмовая (зменш.).
Антонаўка тэсцісотграмовая выведзена Мічурынын ад Антонаўкі магілёўскай белай, на якоз ён заўважыў галінку з асабліва буйныпі пладамі. Чаранкі гэтай галінкі былі прышчэплены на падшчэп яблыні. Прышчэпленае дрэўца праз некалькі год пачало прыносіць плады, якія амаль у тры разы перавышалі па велічыні звычайныя яблыкі Антонаўкі.
не вытрымлівалі суровых ветраных зім або ранніх халодных вёснаў і гінулі адно за другім.
Гінулі абрыкосы, вінаград... Пнулі, выраджаліся. трацілі сваю вынослівасць самыя каштоўныя гібрыдныя сарты яблыні, як Кандыль-кітайка, якую Мічурын вывеў ад скрыжавання паўднёвага Кандыль сінапа і Кітайкі...
Мічурын ўсё часцей хмурыўся і ўпарта шукаў прычыну няўдач.
Прызнаць, што вінаваты толькі клімат, ён не хацеў. Гэта азначала-б, што ўся яго работа няправільная і трэ-
ба адмаўляцца ад намечанай мэты — перасяліць паўднёвыя расліны на поўнач.
Пакутлівыя сумненні апаноўвалі Івана Владзіміравіча. Няўжо дванаццаць гадоў работы ў Турмасаве прайшлі амаль дарэмна?
Ен зноў сеў за кнігі. Перачытаў Дарвіна.
Вучэнне Дарвіна' дапамагло Мічурыну навукова абгрунтаваць яго практычныя доследы, пацвердзіла яго ўласныя думкі аб зменлівасці відаў. Але як перарабіць уласцівасці раслін, як замацаваць спадчынныя змяненні, ужо атрыманыя шляхам гібрыдызапыі і адбору, — на гэта ён не мог атрымаць адказу ў Дарвіна.
У гэтыя гады цяжкіх сумненняў і пошукаў Мічурына выручылі вішні, тыя самыя вішні, рабоце з якімі ён раней надаваў так мала значэння.
У 1897 годзе ў Канадзе, у Паўночнай Амерыцы, лютавалі небывала жорсткія марозы, якія даходзілі да 50°Ц.
Клімат Канады яшчэ халаднейшы, чым у нас у сярэдняй паласе Расіі. Пладаводства там развіваецца з цяжкасцю — перашкаджаюць суровыя зімы. Але ўжо з 1890 года ў Канадзе шырока, на тысячы гектараў, раслаўсюдзілася вішня Пладародная Мічурына.
Як трапіла ў Канаду мічурынская вішня?
У нас, у царскай Расіі, артыкулы Мічурына толькі зрэдку друкавалі ў часопісах, ды і то з усялякімі агаворкамі. Мічурынскія сарты спрабавалі размнажаць толькі нямногія садаводы.
А ў Амерыцы ў той час артыкулы Мічурына не толькі перакладалі і друкавалі, іх уважліва вывучалі і на праклыцы правяралі яго сарты.
Амерыканскія дзялкі адразу ацанілі, якія шырокія магчымасці развіццю садаводства могуць даць ідэі і работы Мічурына. Дэпартамент земляробства ЗША накіраваў у Расію, у захалусны Казлоў, прафесара Мейера, славутага паляўнічага за раслінамі, спецыяліста «бюро прывозу іншаземных раслін» ЗША.
Фрэнк Мейер яшчэ ў 1890 годзе вывез з Казлова саджанцы вішні Пладародная Мічурына, і яна хутка заняла ганаровае месца ў садах Канады.
Цвіценне вішні Пладародная Мічурына.
Чым-жа была выдатная гэтая вішня? Перш за ўсё, яна апраўдала сваю назву: з кожнага дрэва, не гледзячы на яго невялікія па,меры, можна сабіраць да трыццаці пяці кілаграмаў буйных і прыгожых ягад. Дрэвы вызначаюцца вялікай марозаўстойлівасцю; пладовыя почкі, якія звычайна ўтвараюцца з восені, лёгка пераносяць зімовыя марозы. Вось гэтыя якасці заваявалі Пладароднай Мічурына славу аднаго з лепшых сартоў вішні ў Амерыцы. Былі яшчэ дзве вартасці ў гэтай вішні: плады яе выспяваюць у жніўні і трымаюцца на дрэве да верасня, калі астатнія вішні ўжо сходзяць, і, апрача таго, Пладародная Мічурына — адзін з рэдкіх у свеце сартоў вішні, якая самаапыляецца, таму яе лёгка размнажаць на вялікіх плошчах адну, без падсадкі другіх сартоў для апылення.