• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццё і праца Мічурына

    Жыццё і праца Мічурына


    Памер: 154с.
    Мінск 1950
    52.28 МБ
    3. Жыццё і праца Мічурына.
    33
    могуць атрымацца не з насення, а толькі шляхам прышчэплівання на дзічкі чаранкоў або вочак добрага сорту.
    А факты, заўважаныя Мічурыным у прыродзе, гаварылі іншае. Ён памятае: адзін раз дома, у бацькі, здарыўся пажар. На двор да Мічурына збеглася многа дзяцей і дарослых. Яны абрывалі спелыя вішні ў садзе і выплёўвалі костачкі. Костачкі былі тут-жа ўтаптаны ў зямлю. Вясной наступнага года на гэтым участку паявіліся ўсходы маладых вішнёвых дрэўцаў. Дзічкі ці не дзічкі? Іх пакінулі расці без усякага нагляду. I на чацверты год яны ўзрадавалі гаспадароў буйнымі добрымі вішнямі.
    Гэта было выпадковасцю, але зараз, у 1884 годзе, гэты эпізод, які ўспомніў Мічурын, прымусіў яго глыбока задумацца над з’явамі прыроды і з'явіўся пачаткам новага этапа ў яго рабоце.
    Трэба сеяць пабольш добрага насення і з сеянцаў, рырасшых з насення, адбіраць лепшыя.
    Ен заняўся адборам.
    $ * $
    Твор Дарвіна «Аб паходжанні відаў шляхам натуральнага адбору» быў упершыню надрукаваны ў 1859 годзе. Але яшчэ задоўга да паяўлення і навуковага абгрунтавання тэорыі Дарвіна людзі навучыліся рабіць штучны адбор.
    Сярод многіх тысяч як быццам 'аднолькавых раслін чалавек заўважаў такую, якая вылучалася якой-небудзь карыснай уласцівасцю, напрыклад, спажыўнымі буйнымі карэннямі або пладамі, асаблівым выглядам або араматам кветак і таму падобнае.
    Выбраўшы гэтую расліну і атрымаўшы з яе насення патомства, чалавек зноў адбіраў, ужо з другога пакалення, толькі тыя расліны, у якіх гэтая ўласцівасць, гэтае змяненне паявілася зноў. Пры дапамозе такога адбору на працягу некалькіх пакаленняў і стварыліся новыя, палепшаныя формы раслін, — гэта і ёсць штучны адбор, або аналітычная селекцыя.
    Гэтак-жа, шляхам штучнага адбору, людзі вывелі многа парод карысных для сябе хатніх жывёл. Самка быка да прыручэння яе чалавекам, напэўна, давала ў дзень не больш аднаго-двух літраў малака, неабходных
    для харчавання яе цяляці. Адбіраючы на племя тых кароў, якія давалі болып малака, ствараючы для іх лепшыя ўмовы жыцця і харчавання, чалавек шляхам адбору вывеў пароды кароў, якія даюць да трыццаці і больш літраў малака ў дзень.
    Штучны адбор — справа нялёгкая. Каб заўважыць сярод мноства аднолькавых раслін або жывёл нейкую адну патрэбную рысачку, нейкае змяненне, якое абяцае ў будучым быць карысным, трэба добра ведаць жывыя арганізмы і ўмець заўважаць іх асаблівасці. Часта-ж новае змяненне выражана зусім слаба, і трэба быць вельмі ўважлівым, каб усё-такі адзначыць і затым развіць і ўзмацніць яго ў патомстве.
    Гаворачы аб штучным адборы, Мічурын пісаў у сваім рабочым дзённіку: «Трэба быць глыбока назіральным, якім могуць быць назіральныя толькі людзі, жыццё якіх складае адно цэлае з прыродай»1.
    А Мічурын быў іменна такім чалавекам.
    «3 прыродай адным жыццём ён дыхаў...»
    * *
    Сярод маладых дрэў, вырасшых з насення, якое ён выпісваў адусюль або збіраў сам у час вандравання па чужых садах, ён пачаў адбіраць лепшыя з лрызнакамі добрых сартоў.
    Форма лісцяў, іх колер, сетка жылак на лісце, якая ў раслін рознага віду бывае рознай, даўжыня чаранка, агульная будова маладога сеянца, якая паказвае на яго добрае або дрэннае развіццё, таўшчыня яго парасткаў,— усё гэта не ўнікала ад уважлівага дапытлівага позірку садавода-даследчыка.
    3 уласцівым яму чуццём, у гэтых дробных прызнаках ён угадваў якасці будучых дрэў, характар іх развіцця, магчыма, будучы лёс сорту.
    Ен адбіраў лепшыя сеянцы, назіраў за іх ростам, развіццём, асаблівасцямі цвіцення і, нарэшце, за якасцямі пладоў, якія паяўляюцца ў першыя гады плоданашэння маладых дрэў.
    Пазней Мічурын распрацаваў цэлую сістэму прызнакаў, паводле якіх садавод, назіраючы маладыя сеянцы,
    1 I. В. Мічурын, Творы, том III, Сельгасдзяржвыдавецтва, 1940, стар. 323.
    можа даведацца загадзя — добрымі ці дрэннымі яны будуць у дарослым стане, ці варта працаваць з імі далей або знішчыць іх.
    Жывыя арганізмы — расліны і жывёлы, як дзікія, так і культурныя, — падвержаны розным змяненням. Сярод такіх змяніўшыхся арганізмаў адбываецца пастаянны натуральны адбор. Выжываюць толькі тыя, якія лепш прыстасазаліся да ўмоў свайго існавання. Гэты працэс натуральнага адбору ў прыродзе і быў прычынай таго, што з прасцейшых арганізмаў, якія ўзніклі ў прыродзе мільёны год назад, паступова атрымалі паходжанне 'найбольш складаныя, дасканалыя расліны і жывёлы, што насяляюць у наш час зямны шар.
    Тыя жывыя істоты, якія ў працэсе змяненняў робяцца больш слабымі, менш прыстасаванымі да змяніўшыхся ўмоў жыцця, гінуць. Яны выміраюць.
    Гэты закюн, закон эвалюцыі — паступовага змянення ўсяго жывога на зямлі, адкрыты вучоным Дарвіным, даў тлумачэнне многім незразумелым з’явам.
    Як паявілася жыццё на Зямлі?
    Адкуль атрымалася ў прыродзе такая рознастайнасць форм жывёл і раслін? Чаму так многа падабенства ў будове і развіцці як быццам зусім розных арганізмаў? Як могуць расліны і жывёлы прыстасоўвацца, прыладжвацца да акружаючых умоў жыцця? Як узнікаюць у прыродзе новыя віды і рознавіднасці раслін?
    Гэтыя пытанні хвалявалі многіх удумлівых людзей.
    Рэлігія адказвала на іх: усё створана богам. Навука не магла даць яснага і дакладнага адказу.
    Англійскі вучоны Чарлз Дарвін упершыню растлумачыў паходжанне, развіццё і ўдасканаленне жывых істот. Глыбокі, сур’ёзны вучоны, Дарвін дваццаць год прысвяціў вывучэнню гэтага пытання. У 1831 г. ён адправіўся ў кругасветнае плаванне на караблі «Бігль» у якасці натураліста і ў час падарожжа сабраў велізарныя калекцыі розных жывёл і раслін, якія з’явіліся яркім доказам яго тэорыі аб няспыннай зменлівасці жывых арганізмаў у прыродзе.
    Затым, пасяліўшыся ў сельскай мясцовасці, у сваім памесці недалёка ад Лондана, Дарвін заняўся вывучэн-
    нем практычнага вопыту сельскіх гаспадароў Англіі, якія выводзілі новыя сарты раслін і новыя пароды жывёл шляхам штучнага адбору. Сабраўшы велізарную колькасць матэрыялаў, Чарлз Дарвін падагуліў факты селекцыйнай практыкі — вынікі практычнай дзейнасці чалавека, а таксама навуковыя пошукі вучоных свайго часу і на аснове гэтага адкрыў законы эвалюцыі арганічнага свету.
    Тэорыя Дарвіна аб паходжанні відаў паклала пачатак зусім новаму разуменню жыцця прыроды, адкрыла новую старонку ў навуцы біялргіі. Яна разбурыла старое ўяўленне аб нязменнасці арганічнага свету, нібыта раз і назаўсёды створанага богам.
    Уласцівасць зменлівасці, характэрная ўсякай жывой істоце, праяўляецца па-рознаму. Адны органы жывой істоты змяняюцца хутчэй і болып рэзка, другія — менш ? павольней. Уласцівасць зменлівасці абмяжоўваецца іншай не менш важнай уласцівасцю — спадчыннасцю.
    Спадчыннасць Дарвін разумеў як здольяасць арганізма захоўваць прызнакі, атрыманыя ад бацькоў, і перадаваць іх свайму патомству1. Так, напрыклад, з насення яблыні вырасце яблыня, а не дуб. Ад авечкі народзіцца авечка, а не якая-небудзь іншая жывёла. Кожны арганізм, кожнае жывое цела патрабуе пэўных умоў для свайго развіцця і жыцця; дзякуючы ўласцівасці спадчыннасці жывое цела імкнецца захаваць прызнакі і якасці не толькі сваіх бацькоў, але і ранейшых пакаленняў свайго віду.
    Але ўмовы жыцця, асяроддзе, якія акружаюць жывое цела, няспынна змяняюцца і, прыстасоўваючыся да іх, змяняецца і арганізм; у яго паяўляюцца новыя патрабаванні, новыя прызнакі, прычым карысныя прызнакі, накапляючыся з пакалення ў пакаленне, павольна ўзмацняюцца і перадаюцца па спадчыне, а бескарысныя і шкодныя — аслабляюцца і могуць зусім знікнуць.
    Так у прыродзе адбываецца натуральны (адбор найболыіі стойкіх, прыстасаваных арганізмаў, — паяўляюцца повыя формы раслін і жывёл.
    1 Паводле азнанэнмя Т. Д. Лысенка, пад тэрмінам спадчыннасць. мы разўмеем «прыроду жывога цела..., уласцівасць жывога цела патрабавайь пэўных умоў для свайго жыцця, свайго развіцця 5 пэўна рэагаваць на тыя або іншыя ўмовы».
    Дарвін даказаў, што ўсякая жывая істота — расліна або жывёла — мае сваю гісторыю развіцця, што з цягам часу свет, які акружае нас, няспынна змяняўся і змяняецца. I толькі ведаючы і ўлічваючы гісторыю жыцця, можна зразумець яго законы і змяняць іх.
    3 вучэннем Дарвіна Мічурын пазнаёміўся, калі ў яго накапілася многа нявырашаных пытанняў. Цяжкі быў шлях даследчыка-самавучкі.
    Замест сувязей з вучонымі, парад з імі, яму даводзілася самастойна абдумваць, выпрацоўваць і правяраць свае тэарэтычныя меркаванні, маючы толькі малюсенькі ўчастак зямлі і запісныя кніжкі, куды ён заносіў усякую новую думку, назіранне, вывады штодзённых, практычных доследаў.
    * *
    Усё змяняецца. У свеце няма застылых форм. Усё паддаецца змяненню.
    Гэтыя думкі Дарвіна былі і яго думкамі.
    Знаёмства з вучэннем Дарвіна дапамагло Мічурыну растлумачыць цэлы рад фактаў, якія ён назіраў у сваёй рабоце, і назаўсёды адмовіцца ад памылковай тэорыі I рэля. Яна дорага абышлася Мічурыну: 10 год амаль бескарыснай працы (1875— 1885 г.г.), калі ён цярпеў няўдачы адну за другой, але, не пакідаючы работы, прадаўжаў упарта вывучаць тайны прыроды, законы развіцця раслін, прадаўжаў свае доследы, перарабляючы і змяняючы расліны на аснове гэтых законаў.
    Дарвін даказаў, што жывыя істоты ўсё больш узбагачаюцца рознастайнымі прыстасаваннямі дзякуючы натуральнаму адбору.
    Мічурын-жа, асноўваючыся на вучэнні Дарвіна, шукаў і знайшоў шляхі, як. самому ствараць новыя формы, якія маюць асаблівую гібкасць у адносінах прыстасавання да акружаючага асяроддзя.
    ПЕРШЫЯ УДАЧЫ
    Працуючы ў садзе на Маскоўскай вуліцы, яшчэ прывучаючы па метаду Грэля далікатныя сарты да суровага клімату Рускай раўніны, I. В. Мічурын прышчэпліваў у хроны мясцовых вынослівых падшчэпаў зразкі паўднёвых
    ігруш — Бэра Арданпон, Масляністай Анжалікі, Дзюшэс Ангулем, Зімовай цукровай, Бэра Люксембург і іншых.
    Чаму іменна гэтыя ігрушы прыцягвалі яго ўвагу?
    Сярод ігруш, якія растуць у садах сярэдняй паласы, ёсць многа добрых старых сартоў — Тонкаветка, Бессямянка, Сапяжанка і іншыя. Але гэтыя сарты маюць адзін значны недахоп —• плады выспяваюць летам і не могуць доўга захоўвацца. Іх трэба спажываць непасрэдна пасля зняцця з дрэва.
    Для садаводаў развядзенне такіх ігруш было нявыгадным, таму што пры багатым ураджаі плады даводзілася прадаваць усе адразу па нізкай цане, якая не акупляла затрат на догляд за дрэвамі і збор ураджаю. Гэта прывяло да таго, што ў садах цэнтральнай Расіі ігрушавыя дрэвы пачалі саджаць у нязначнай колькасці.