• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццё і праца Мічурына

    Жыццё і праца Мічурына


    Памер: 154с.
    Мінск 1950
    52.28 МБ
    Вельмі цікавымі работамі занята Т. А. Гаршкова. Яна ўпершыню ў сусветнай практыцы пладаводства атрымала плоданосячыя гібрыды паміж яблыняй і ігрушай і прадаўжае работу Мічурына і яго вучня Чэпляева павывядзенню лепшых сартоў фундукаў. У 1948 годзе восемсот узораў (сорак тысяч арэхаў) высеяны для выпрабавання ў Цэнтральнай генетычнай лабараторыі ім. Мічурына і ў калгасе.
    Пяцьдзесят сем новых сартоў пладова-ягадных культур вывелі паслядоўнікі Івана Владзіміравіча ў Мічурынску. У гэтым годзе тры тысячы саджанцаў яны накіравалі ў розныя вобласці Саюза для выпрабавання ў вытворчых умовах.
    Вучэнне Мічурына аб свядомым кіраванні жыццём? раслінных арганізмаў, аб змяненні іх спадчыннасці ў пажаданым напрамку прымяняецца цяпер ва ўсіх галінах: раслінаводства, а методыка стварэння сартоў для кожнай вобласці і раёна дапамагае адваёўваць у прыродьг ўсё новыя прасторы для садаводства і для размнажэння іншых ■ кулыурных раслін. Сотні навуковых устаноў не толькі ў СССР, але і ў зарубежных краінах вывучаюць і прадаўжаюць навуковую работу Мічурына.
    Берагі Белага мора, суровы Урал, раўніны Сібіры,. Амурская тайга, Алтай, Закаўказзе і горныя схілы Дагестана з года ў год адзначаюць у сябе новыя культурныя расліны, якія паявіліся тут дзякуючы рабоце нястомных. энтузіястаў сельскай гаспадаркі — паслядоўнікаў Мічурына.
    «Іван Владзіміравіч Мічурын, — піша Т. Д. Лысенка, — належыць да такой катэгорыі вучоных, памяць аб якіх у совецкай краіне з цягам часу не згладжваецца,. а наадварот, значнасць іх стварэнняў увесь час расце, і
    ўдзячныя патомкі чэрпаюць з іх выдатных прац новыя і ■новыя ідэі ў сваёй творчай дзейнасці»х.
    МАРЫ АЖЫЦЦЯУЛЯЮЦЦА
    Перад намі карта Совецкага Саюза.
    За гады, якія прайшлі пасля смерці Мічурына, вельмі ■нязначна змяніліся яго абрысы. Але як змянілася і змяняецца на нашых вачах «аблічча краіны»!
    За палярным кругам, .на Мурмане, на Ігарцы выведзены і паспяхова вырошчваюцца новыя сарты гароднінных і збожжавых раслін. Асушаюцца балоты Беларусі і Калхіды і'на іх месны вырастаюць багатыя нівы, зацвітаюць новыя сады. Кавуны і дыні, двухсотпудовыя ўраджаі збожжавых пад Масквой, вінаград у Горкаўскай вобласці, чай у Краснадары, лімоны ў Грузіі і яблыкі на Урале, — новыя, нябачаныя раней пладовыя і тэхнічныя расліны ў нашай краіне, — гэта ўсё ствараецца рукамі людзей, натхняемых у сваёй рабоце дэвізам Мічурына: «Мы не можам чакаць міласцей ад прыроды; узяць іх у яе — наша задача!»
    Абнаўленне рускай зямлі, тое, аб чым марыў вялікі Ленін, тое, над чым шэсцьдзесят год працаваў Мічурын, ажыццяўляецца ў нашы дні...
    Сталінскія пяцігодкі, якія ператварылі адсталую, аграрную краіну—царскую Расію—у магутнейшы індустрыяльна-калгасны Совецкі Саюз, адкрываюць неабмежаваныя магчымасці далейшага развіцця сельскай гаспадаркі, узброенай сілай мічурынскага вучэння і творчым уздымам народных мас.
    У лютым 1947 года Пленум ЦК ВКП(б) вынес рашэнне:
    «Палепшыць пастаноўку селекцыйна-насеннаводчай работы і паставіць перад сельскагаспадарчымі органамі, ■селекцыйна-даследчымі ўстановамі і селекцыянерамі задачу вывядзення ў бліжэйшыя два-тры гады высокаўраджайных, прыстасаваных да мясцовых умоў сартоў збожжавых, зерне-бабовых, маслічных культур і траў».
    1Т. Д. ЛысенкаЗа развіццё вучэння Мічурына, газета «Соцналнстнческое земледелне» ад 7 чэрвеня 1945 г.
    «Сорт вырашае поспех справы», — вучыў Іван Владзіміравіч Мічурын. I гэта не толькі ў пладаводстве. Значэнне сорту гэтак-жа важна для ўсіх сельскагаспадарчых культур.
    Гістарычнае рашэнне Лютаўскага пленума адкрывае шырокі шлях для творчай работы селекцыянераў, стваральнікаў новых, каштоўных культур. К канцу пяцігодкі ва ўсіх абласцях, краях і рэспубліках пасевы сельскагаспадарчых культур будуць праводзіцца лепшымі, адборнымі сартамі, прызначанымі для кожнага раёна.
    На гэтым-жа пленуме ЦК ВКП(б) намечана разгор'нутая праграма далейшага развіцця і ўздыму садаводства.
    Задача стварэння ў нашай краіне багацця пладоў і ягад павінна быць завершана ў бліжэйшыя дзве-тры пяцігодкі, — вырошчванне пладовых дрэў патрабуе працяглага часу.
    Совецкія садаводы за гады пасля рэволюцыі правялі вялікую работу. У царскай Расіі садамі і ягаднікамі было занята ўсяго 655 тысяч гектараў, з іх 400 тысяч належала памешчыкам і манастырам. Перад Вялікай Айчыннай вайной плошча, занятая садамі, узрасла да 1 мільёна 600 гектараў; новыя сарты, новая агратэхніка садоў значна павялічылі іх ураджайнасць. А практычнае
    Сцелючыяся пладовыя дрэвы ў Сібіры.
    прымяненне мічурынскіх метадаў пераўтварэння хрыроды дало магчымасць пашырыць садаводства ў самыя аддаленыя паўночныя і ўсходнія раёны краіны.
    Асаблівага поспеху ў развіцці садаводства дабілісд паслядоўнікі Мічурына ў Сібіры, на Алтаі, на Урале, на Далёкім Усходзе. Там, дзе пладовыя дрэвы налічваліся адзінкамі, зрэдку дзесяткамі, зараз ёсць звыш дваццаці тысяч гектараў калгасных і соўгасных садоў. У іх вырошчваюцца як мічурынскія сарты ў сцелючайся і куставой форме, так і мясцовыя новыя сарты.
    Трыста сартоў пладовых і ягадных раслін вывеў Іван Владзіміравіч Мічурын, чатырыста сартоў вывелі яго вучні і пгслядоўнікі; значная частка гэтай колькасці выведзена піонерамі паўночнага пладаводства — навуковымі работнікамі доследных станцый і асобнымі аматарамі.
    Зімастойкія сарты яблынь, маліны, агрэсту былі выведзены ў Валагодскай губерні В. В. Спірыным, які марыў аб палях-ягадніках на поўначы. Яго сарты размнажаюцца ў Архангельску, Котласе, Сыктыўкары, а ў Нікольску на аснове яго пітомніка арганізаван першы паўночны апорны пункт садаводства.
    Вялікую работу па вывядзенню новых сартоў і размнажэнню іх правёў М. А. Лісавенка, доктар сельскагаспадарчых навук, лаурэат Сталінскай прэміі, кіраўнік Алтайскай пладова-ягаднай станцыі, заснаванай тут па парадзе I. В. Мічурына. Раёны Горнаалтайска, Бійска, Барнаула да рэволюцыі не мелі ніякіх садоў, а за апошнія пятнаццаць год, з дапамогай станцыі, у калгасах Алтайскага краю закладзена звыш трох тысяч гектараў пладова-ягадных насаджэнняў.
    Ігрушы і слівы Н. Н. Тіханава, вучня Мічурына, які працуе на Далёкім Усходзе, лукашоўскія ігрушы — Цёма, Поля, Ольга, Амурская прыгажуня, выведзеныя A. М. Лукашовым у Хабараўску, славяцца далёка за межамі Далёкага Усхода, — у Сібіры і на Урале.
    Вялікую работу па развіццю сібірскага пладаводства праводзіць Новасібірскае таварыства мічурынцаў, якое налічвае ў сваіх радах звыш тысячы членаў, а таксама Омскі сельскагаспадарчы інстытут і Мінусінскае доследнае поле Краснаярскага края. У 1934 годзе, калі арганізавалася гэтая станцыя, у Мінусінскім раёне было ўсяго пятнаццаць гектараў садоў. Зараз сады закладзены
    ва ўсіх калгасах раёна на плошчы ўдзевяцьсотгектараў, а ўсяго ў вобласці — да двух тысяч гектараў. Звыш паўтара мільёна саджанцаў разышлося з гэтай станцыі па розных раёнах Сібіры. Навуковая работа вядзецца ў цесным садружастве з садаводамі і даследчыкамі мясцовых калгасаў.
    Суцэльным горадам-садам становіцца г. Молатаў.
    Каля трох тысяч гектараў садоў, засаджаных сартамі мясцовых садаводаў-аматараў, расце ў калгасах Свердлоўскай вобласці.
    Буйнаплодныя сярэднерускія і мічурынскія сарты пладовых дрэў добра растуць у садах Сібіры і Урала ў сцелючайся форме. Зімою яны цалкам скрываюцца пад пакровам снегу. Гэты метад пасадкі, распрацаваны прафесарам Омскага сельскагаспадарчага інстытута А. Д. Кізюрыным, дазваляе яшчэ шырэй развіваць паўночнае пладаводства. Лепшы мічурынскі сорт Пепін шафранны расце ў сцелючайся форме ў Сібіры не горш, чым у Мічурынскім пітомніку.
    Даследніцтва сібірскіх, алтайскіх і уральскіх пладаводаў, якое разлілося шырокай хваляй, з’явілася выніжам прымянення творчых метадаў Мічурына.
    Аднаўляецца садаводства Украіны, Беларусі, Крыма, сярэдніх абласцей Саюза, якія асабліва пацярпелі ў час Вялікай Айчыннай вайны і суровых зім апошняга дзесяцігоддзя.
    Пасадкі ў новых садах робяцца і старымі мясцовымі, праверанымі сартамі і, у значнай меры, сартамі совецкай селекцыі. Пасля працяглых выпрабаванняў у розных раёнах, у розных кліматычных умовах на васьмідзесяці шасці занальных доследных станцыях і апорных пунктах, якімі кіруе Навукова-даследчы інстытут пладаводства ім. Мічурына ў Мічурынску, зацверджан стандарт самых лепшых марозаўстойлівых ураджайных сартоў. У яго ўвайшло звыш двухсот сартоў яблынь, ігруш, сліў, чарэшань, абрыкоса, смародзіны, выведзеных совецкімі пладаводамі, у іх ліку 55 сартоў, створаных асабіста Мічурыным.
    У сярэдняй паласе Совецкага Саюза мічурынскія сарты размнажаюцца ўжо ў адзінаццаці тысячах месц!
    Вакол Мічурынска вырасла зялёнае кальцо садоў у некалькі тысяч гектараў. Толькі ў адным соўгасе ім. Мічурына закладзены пітомнікі мічурынскіх сартоў на пяцістах дваццаці гектарах.
    Ажыццяўляецца мара I. В. Мічурына: яго сарты ідуць не ў асобныя садкі кулакоў-багацеяў, а на вялізныя масівы садоў калгасаў і соўгасаў. I работа ў гэтых садах вядзецца не ўручную, а новымі ўдасканаленымі, прыстасаванымі для садаводства машынамі.
    Недарма, ствараючы свае сарты, Мічурын клапаціўся аб тым, каб яны раслі невысокімі аднароднымі дрэвамі, каб іх можна было апрацоўваць машынамі, а ўбіраць багатыя ўраджаі пладовымі камбайнамі!
    * *
    Паўночны вінаград! Аб ім марыў Мічурын, вырошчваючы ў сваім пітомніку асобныя невялікія кусцікі, выводзячы новую для Казлова культуру. Зараз у мічурынскіх садах вялікая плантацыя вінаграду штогод прыносіць ураджай цудоўных спелых ягад; кожная гронка ва-
    Цвітуць мічурынскія сады ў гор. Мічурынску.
    жыць да поўкілаграма і выспявае ў ліпені, у жніўні і ў пачатку верасня.
    У 1944 годзе ўрад вынес рашэнне аб шырокім развіцці вінаградарства ў сярэдняй зоне Саюза. Вінаградныя соўгасы ствараюцца ў раёнах Сярэдняга Паволжжа — Саратаўскай і Куйбышаўскай абласцях, вакол Масквы, у Варонежскай, Тамбоўскай абласцях, дзе магчымасць культуры вінаграду ўжо даказана многімі даследчыкамі, паслядоўнікамі Мічурына. У Мічурынску выведзены новыя сарты — Чорны салодкі, Ружовы, Сеянец Маленгра, сарты, якія перавышаюць па якасці першыя мічурынскія сарты Паўночны белы і Паўночны чорны і па смаку не ўступаюць паўднёвым сартам.
    Для развіцця садаводства і вінаградарства за гады совецкай улады ўрад адпусціў звыш мільярда рублёў, не лічачы тых капіталаўкладанняў, якія былі зроблены калгасамі.