Жыццё і праца Мічурына

Жыццё і праца Мічурына

Выдавец:
Памер: 154с.
Мінск 1950
52.28 МБ
Амаль з юнацкім энтузіязмам ён ставіць цяпер перад сабой рад новых задач і працуе над іх вырашэннем. Маштабы навукова-даследчай работы пітомніка ўзрастаюць з кожным годам.
К 1926 году колькасць скрыжаванняў у мічурынскім садзе дайшла да ста тысяч, было закладзена пяць новых матачных калекцыйных садоў з суцэльнымі насаджэннямі з мічурынскіх сартоў. На ўчастках пітомніка налічвалася трыццаць тысяч гібрыдных сеянцаў розных раслін.
Толькі цяпер Іван Владзіміравіч атрымаў магчымасць палкам аддацца любімай рабоце. У яго былі памочнікі, вучні, была матэрыяльная забяспечанасць, якая дазваляла яму, не абмяжоўваючыся ў сродках, ставіць шматлікія доследы, правяраць свае метады пераўтварэння прыроды.
I ён працуе нястомна.
* , *
3 1929 года ў Казлове арганізаваны першы ў краіне тэхнікум для падрыхтоўкі спецыялістаў-селекцыянераў пладова-ягадных культур.
Даўнейшая мара Івана Владзіміравіча аб падрыхтоўцы кадраў ажыццявілася.
У тым-жа годзе вышаў з друку яго першы том твораў «Вынікі поўвекавых работ», аб’ёмістая праца методыкі селекцыі, якая з’явілася, паводле слоў акадэміка Т. Д. Лысенка, «незамянімым, не маючым пакуль сабе роўнага, кіраўніцтвам не толькі па селекцыі і генетыцы пладова-ягадных раслін, але і па селекцыі і генетыцы ўсіх іншых сельскагаспадарчых культур» Ч
ПЕРШЫЯ ВУЧН!
Іосіф Сцяпанавіч Гаршкоў прышоў ла Мічурына ў 1921 годзе. Сур’ёзны юнак у старым паношаным шынялі яшчэ нядаўняга байца Чырвонай Арміі, Гаршкоў адразу ацаніў усё значэнне і веліч мічурынскай навукі.
Аграном па адукацыі, ён уважліва і ўдумліва прыслухоўваўся да слоў Мічурына на сходах і вырашыў пайсці да яго ў памочнікі. Мічурын, які яшчэ не прызвычаіўся да ўвагі з боку аграномаў і адносіўся з недавер’ем да чыноўных людзей, сустрэў Гаршкова — раённага інструктара — сурова. Ён наладзіў яму сапраўдны экзамен.
Адказы маладога агранома спадабаліся Івану Владзіміравічу, спадабалася і сур’ёзнасць дваццацігадовага комсамольца, яго дзелавітасць і гатоўнасць выконваць усякую работу.
—■ Прымушу гной капаць — і капай, ямы капаць — капай, — гаварыў яму Мічурын.
Гаршкоў не пярэчыў.
Ён уважліва слухаў старога, калі той вадзіў яго па садзе, паказваючы сваю гаспадарку.
«Цяжка аднаму справіцца з такой вялікай справай, — думаў Гаршкоў.— А справа вартая, вельмі вартая: гэтым-жа гібрыдам — будучым сартам — цаны няма! I, бадай, такіх ва ўсім свеце не знайсці!»
Гаршкоў вырашыў свой лёс. Яго месца не ў канцылярыі Райземаддзела, а тут — у мічурынскім садзе!
Ён прыкідваў ужо ў думках, што трэба зрабіць, агледзеў паламаную агарожу, направіў дзве-тры палкі ў агарожы...
* I. В. М і ч у р ы н, Вынікі шасцідзесяпігадовых работ. ОГІЗ — Сельгасдзяржвыдавецтва, 1936, стар. IX
I. B. Мічурын з I. С. Гаршковым у садзе.
Гэта яшчэ больш выклікала прыхільнасць у Мічурына ў карысць новага памочніка.
«Гаспадарскі хлопец!»—■ хітра пасмейваючыся пра сябе, ду.маў ён.
А памочнік усё аглядваў, разглядваў, выпытваў... Яшчэ баязліва і няўпэўнена вырашаў, што справу трэба расшыраць, рухаць яе на палі краіны...
Малады, поўны сіл і энергіі, настойлівы і патрабавальны да сябе і да другіх, гэтак-жа, як і яго настаўнік, Гаршкоў стаў незамянімым памочнікам Мічурыну. Ён адразу праявіў сябе незвычайным адміністратарам. Дабіўся ў Райземаддзеле матэрыялаў, атрымаў адзінаццаць гектараў манастырскай зямлі для размнажэння мічурынскіх сартоў, хадзіў, пераконваў, настайваў і дамагаўся свайго.
Прыцягнуў новых памочнікаў, рабочых, і сам нароўні з імі працаваў і столярам, і плотнікам, і садаводам, і вартаўніком на новым участку.
Было цяжка. Краіна перажывала яшчэ гады разрухі; грошы, матэрыялы для будоўлі даводзілася здабываць з невераемным напружанне.м. У той-жа час трэба было
зламіць коснасць, руціну, недавер’е, якія яшчэ не былі зжыты ў адносінах да мічурынскай справы з боку акружаючага населыііцтва.
Як часта даводзІлася Гаршкову вытрымліваць амаль што бітвы са сваімі суседзямі-манахамі, якія засталіся ў манастыры. Слепа і бяздумна яны ў адзін дзень губілі і разбуралі справу, якую ён ствараў месяцамі. To коні і каровы патравілі пасевы, то ўсе маладыя дзічкі аказваліся вырванымі і паламанымі варожымі рукамі...
Гаршкоў рэдка жаліўся Мічурыну, зберагаў яго спакой. Зноў аднаўляў разбуранае; лаяў, сароміў, пераконваў, пагражаў і ўсё-ж дамагаўся свайго. Справа расла, расшыралася і моцна станавілася на ногі.
Рэпрадукцыйны пітомнік, закладзены на землях былога манастыра, з кожным годам расшыраўся і выпускаў тысячы саджанцаў мічурынскіх сартоў, якія разыходзіліся па ўсёй краіне.
3 гэтага часу жыццё Іосіфа Сцяпанавіча Гаршкова непарыўна звязана са справай Мічурына, якой ён прадаўжае служыць і да гэтага часу, аддаючы ёй усю сваю сілу, энергію і незвычайны талент арганізатара і адміністратара.
* * *
Мічурын прадаўжаў работу ў асноўным садзе.
К гэтаму часу ў яго было некалькі вучняў і памочнікаў: яго пляменніца A. С. Тіханава, A. Н. Бахарэў, С. Ф. Чарненка, X. К. Енікееў і другія.
Але адным з самых блізкіх вучняў Мічурына быў Павел Ніканоравіч Якаўлеў.
Упершыню Якаўлеў трапіў у мічурынскі сад маленькім адзінаццацігадовым хлопчыкам.
Сад Мічурына тады вельмі вабіў да сябе казлоўскіх дзяцей: тут былі самыя смачныя ў горадзе яблыкі. Хлапчукі арганізоўвалі дзёрзкія набегі, пралазячы пад калючым дротам, набівалі кішэні яблыкамі і стрымгалоў кідаліся ўроссып, заўважыўшы строгага гаспадара або пачуўшы брэх яго жоўценькіх і злых сабачак.
Набегамі кіраваў Паша Якаўлеў.
Аднойчы ён папаўся. Сабачка схапіў яго за пятку якраз у той момант, калі ён пралазіў пад дротам. Гаспадар адбіў хлапчука ад сабак, узяў за руку, правёў па садзе, паказаў яму многа цудоўных дрэў і 36
Іван Владзіміравіч з П. Н. Якаўлевым (справа) аглядаюць сеянцы гібрыдаў.
пладоў і, пасля строгага ўнушэвдя, усё-ж нарваў яму яблык і адпусціў. 3 таго часу ватага Пашы Якаўлева болып не паяўлялася ў садзе.
Але сам Якаўлеў прышоў да Мічурына праз многа год, калі, скончыўшы сельскагаспадарчую школу, стаў ужо работнікам зямельнага аддзела. Яго цягнулі сюды далёкія дзіцячыя ўспаміны пра «дзівака»-садавода, пра цудоўныя плады мічурынскага саду...
Цяпер ён прышоў вучыцца ў Мічурына.
Як і Гаршкоў, які прышоў да Мічурына раней, ён не адмаўляўся ні ад якой чорнай работы, капаў, сеяў, цягаў зямлю, а ўвесь вольны час праводзіў з АІічурыным — ■вучыўся ў яго назіраць і пакараць прыроду.
Мічурын любіў яго як сына і стараўся як мага паўней перадаць цікаўнаму вучню свой вопыт, веды, накопленыя ў доўгія гады ўпартай адзінокай работы. Ад свайго вучня Мічурын патрабаваў поўнага падпарадкавання той ідэі, якой ён сам аддаў усё жыццё. Яму ён давяраў самыя адказныя доследы і работы, асабліва па правя-
дзенню скрыжаванняў і выхаванню сеянцаў сваіх кавітоўных гібрыдаў.
Два-тры разы ў дзень яны абодва абыходзілі сад. аглядаючы і адзначаючы малейшыя змяненні ў цікавіўшых Мічурына раслінах. Пазней, калі Мічурын хадзіў ужо з цяжкасцю, ля многіх дрэў былі пастаўлены лавачкі, і яны, седзячы тут, нібы чыталі на раслінах, разгадвалі скрытыя тайны прыроды.
Калі Якаўлеў вырашыў вучыцца далей і паступіць аспіранта.м у Ленінградскую Акадэмію навук, Мічурын спачатку быў засмучаны тым, што яго пакідае верны памочнік, але потым сам-жа па-бацькоўску даваў парады і раіў вучыцца як мага старанней. Ен разумеў, што цяпер без дакладных навуковых ведаў цяжка ажыццявіць і прадаўжаць пачатую ім справу пераўтварэння прыроды.
Зімой Іван Владзіміравіч пісаў яму цёплыя, сардэчныя пісьмы, просячы берагчы сябе і жадаючы поспеху ў занятках, а вясной нязменна патрабаваў яго звароту ў пітомнік.
«Зразумей, што ты безумоўна патрэбны мне неадкладна пасля спаду полай вады...» — пісаў ён Якаўлеву.
Верны вучань Мічурына ўпарта пераадольваў цяжкасці навукі ў лабараторыях Акадэміі; займаўся замежнымі мовамі, якіх ён раней ніколі не вывучаў, працаваў з мікраскопам над вывучэннем структуры клеткі, над з’явамі спадчыннасці, асновамі генетыкі і селекцыі і ні на мінуту не забываўся пра сваю работу ў Мічурына. Вясной ён вяртаўся ў пітомнік.
Сваю навуковую работу Павел Ніканоравіч пачаў яшчэ ў першыя гады знаходжання ў пітомніку. Спачаткў ён задумаў вывесці яблыкі і ігрушы з араматам лімона. Скрыжаванне ігрушы з лімонам шляхам апылення было асуджана на яўную няўдачу. Якаўлеў паспрабаваў гэта зрабіць іншым шляхам. Ен узяў два сеянцы гадавалага ўзросту — ігрушу і лімон, — адрэзаў кавалачкі кары з аднаго і другога і, цесна звязаўшы іх у месцы адрэзу,. пасадзіў у адзін гаршчок. Яны зрасліся, як два блізняцы, перадаючы адзін другому ідучыя па ствалах сокі. Мічурын адобрыў зацею маладога даследчыка. Гэта быў дослед атрымання гібрыда не палавым, а вегетатыўным шляхам, — ідэя, якой сам Мічурын аддаваў многа часу і ўваіі.
У маленькай цяпліцы, прыбудаванай да акна пакоя, — у «Пашынай цяпліцы», — пад шклянымі каўпакамі.раслі ігрушы на памеранцах, памеранцы на ігрушах, лімоны на айве. Пяць год рос лімон на ігрушы, жывячыся сокамі карэнняў ігрушы. Пад уплывам лімона ігруша зусім змяніла свае паводзіны, ператварылася ў вечназялёную расліну і не скідвала лісцяў увосень.
3-за ад’езду ў Ленінград Паўлу Ніканоравічу прышлося «закрыць» сваю цяпліцу, але гэтымі сваімі доследамі ён яшчэ раз пацвердзіў правату мічурынскага палажэння аб тым, што пры ўмяшанні чалавека можна да непазнавальнасці змяніць кожную форму расліны, можна ствараць зусім новыя формы раслін, нябачаныя ў прыродзе.
ПЕРАУТВАРЭННЕ ПРЫРОДЫ
Абшырныя, рознабаковыя веды, незвычайная назіральнасць і вынаходніцтва дапамаглі Івану Владзіміравічу давесці свае мет-ады пераробкі раслін да такой дасканаласці, што яны, прадаўжаючы і развіваючы ідэі Дарвіна, у той-жа час з'явіліся новым раздзелам у біялагічнай навуцы нашага часу.
Дарвін растлумачыў гістарычнае развіццё арганізмаў у жывой прыродзе. Але практыка штучнага адбору таго часу мела істотныя недахопы: людзі, якія займаліся штучным адборам, маглі толькі знаходзіць, адшукваць патрэбныя адхіленні ў існуючых відах раслін і жывёл, а ствараць такія адхіленні, выклікаць зменлівасць яны яшчэ не ўмелі. Уся іх работа была заснавана на выпадковых знаходках патрэбных змяненняў або адхіленняў у арганізмах.
Вось чаму Дарвін у сваёй працы пісаў, што «зменлівасць... кіруецца бясконца складанымі і невядомымі законамі» 1 і што «памылкай будзе сказаць, што чалавек «умешваецца ў справы прыроды» і ўтварае зменлівасць» 2.