Жыццё і праца Мічурына
Памер: 154с.
Мінск 1950
Набліжалася адзінокая старасць.
Страшна было, што некаму перадаць сваіх пітом'цаў, некаму даручыць незакончаныя доследы, яшчэ не вырашаныя задачы...
Дзеці Івана Владзіміравіча — сын Нікалай Іванавіч і дачка Марыя Іванаўна — к гэтаму часу жылі ўжо самастойным жыццём, асобна ад бацькі. 3 Іванам Владзіміравічам заставалася толькі верная сястра яго жонкі—• Анастасія Васільеўна Пятрушына і пляменніца Аляксандра Сямёнаўна Плаценкіна (па мужу Тіханава). Абедзве яны таксама бязмежна былі адданы Мічурыну, як і яго жонка, і іх нястомныя клопаты і дапамога ў гэтыя пакутныя гады некалькі згладзілі цяжар страты.
Была і яшчэ адна акалічнасць, якая дала сілы старэючаму Мічурыну падавіць асабістае гора і прадаўжаць работу: многія з выдатных гібрыдаў уступалі ў пару плоданашэння і пацвердзілі некаторыя яго тэарэтычныя меркаванні ў галіне генетыкі і біялогіі.
He гледзячы на нястачу, гора і нездароўе, Іван Владзіміравіч прадаўжаў працаваць у садзе і весці навуковую работу. Ён стараецца прывесці ў парадак свой архіў
1 I. В. М і ч у р ы н, Творы, т. I, Сельгасдзяржвыдавецтва, 1948, стар. 262.
чарнавых запісаў, абгрунтаваць метады навуковай селекцыі пладовых раслін; падрыхтоўвае да выдання артыкул аб правілах выхавання гібрыдных сеянцаў (які вышаў пазней—у 1917 г.— у часопісе «Садовод»).
У садзе ў гэтыя гады добра плоданосяць новыя сарты: Славянка, Бэра зімовая Мічурына, Аркад зімовы, Цёрн салодкі, першыя плады даюць Бельфлёр-кітайка, Пепін-кітайка, Флава.
Але ўсё-ж к 1917 году сад Мічурына ўяўляў сумнае відовішча. Цесната, запушчанасць (хівораму, аслабеўшаму старому 62 год цяжка было амаль аднаму спраўляцца з усёй работай), адсутнасць агарожы і аховы, крадзяжы, выкліканыя харчовымі цяжкасцямі, непазбежна звязаныя з паломкай і псаваннем дрэў, — усё вяло да знішчэння пітомніка.
Надышоўшая рэволюцыя змяніла становішча.
»1.
Стары горад Казлоў, дзе спрадвеку ўсімі справамі запраўлялі купцы, гандляры і духавенства, сустрэў рэволюцыю, звяржэнне царызма панура. Рэволюцыя, прыход да ўлады большэвікоў ламалі вякамі склаўшыяся ўстоі і звычаі мяшчанскага быту, выклікалі глухі пратэст былых «гаспадароў» горада і іх прыхільнікаў.
Інакш сустрэў Кастрычніцкую рэволюцыю Мічурын. Глыбокі мысліцель, філосаф-матэрыяліст, які ўмеў глядзець далёка ў будучае, ён вітаў рэволюцыю такімі словамі:
«Толькі-б было шчырае жаданне працаваць для агульнай карысці, весці справу па шляху прагрэса, а не чапляцца за старыя формы жыцця і таўчыся на адным месцы, жалкаваць аб учарашнім дні. Сусветнае жыццё няспынна ідзе ўперад і затрымаць гэты рух не можа ніхто, а ўсе штучна пастаўленыя тармазы, ды і з ініцыятарамі іх, будуць непазбежна змецены» Ч
Совецкая ўлада толькі фарміравалася ў горадзе, яшчэ бушавала грозная хваля грамадзянскай вайны,
1 I. В. М і ч у р ы н, Вынікі шасцідзесяпігадовых работ, ОГІЗ — Сельгасдзяржвыдавецтва, 1936, стар. XI.
яшчэ грымелі выстралы ў глухіх завулках, калі на вуліцах Казлова паявілася высокая сухарлявая фігура Мічурына, які за апошнія гады амаль не пакідаў свайго пітомніка.
Ён прышоў да старшыні толькі што арганізаванага павятовага зямсльнага аддзела і заявіў:
— Я хачу працаваць для новай улады!
Тое, чаго не маглі ацаніць царскія чыноўнікі, тоўстасумы гарадской казённай управы, было блізкім, зразумелым і патрэбным уладзе рабочых. У той-жа дзень на паседжанні калегіі зямельнага аддзела было пастаўлена пытанне аб аказанні дапамогі «адзінаму ў Расіі пітомніку па вывядзенню новых сартоў пладовых раслін».
He гледзячы на цяжкія матэрыяльныя ўмовы, перажываемыя ўсёй. краінай, Мічурына і яго дзецішча акружылі ўвагай і клопатамі.
Совет вынес пастанову — прызнаць пітомнік народнай уласнасцю, забяспечыць сям’ю Мічурына харчаваннем, дровамі, павялічыць і абгарадзіць участак.
18 лістапада 1918 года Народны камісарыят земляробства прыняў пітомнік Мічурына ў сваё веданне. Іван Владзіміравіч быў зацверджан загадчыкам пітомніка, яму было прадастаўлена права запрашаць памочнікаў, падабраць неабходны штат супрацоўнікаў для шырокага разгортвання работы. Упершыню за ўсё жыццё ён быў вызвалены ад клопатаў вышукваць сродкі для сваёй навуковай дзейнасці.
Гэты год быў незвычайным у жыцці Мічурына.
Раней ён толькі зрэдку бываў у горадзе, жыў амаль адшчапенцам у сваім садзе. Цяпер ён часта паяўляецца ў зямельным аддзеле, удзельнічае ў агранамічных нарадах, кансультыруе работнікаў зямельнага аддзела і аграномаў па пытаннях селекцыі, узняцця ўраджайнасці, барацьбы з засухай. Заклікае работнікаў сельскай гаспадаркі шырэй і глыбей знаёміцца з яго метадамі пераўтварэння прыроды, пераробкі раслін і прымяняць іх на практыцы.
POCKBIT ПІТОМНІКА
Вясной у маленькім доміку і ў садзе на беразе Ляснога Варонежа пачалося новае жыццё.
Усё часцей цішыню саду парушалі экскурсіі рабочых, сялян, студэнтаў, вучоных-спецыялістаў... I Мічурын, які нібы памаладзеў, забыўся пра сваю хваробу, паказваў наведвальнікам свае цудоўныя гібрыды, растлумачваў, як, якімі метадамі, якой доўгай працай і клопатамі ён выпесціў іх.
Моладзь цягнецца да яго.
Прыходзяць вучыцца ў Мічурына і дапамагаць яму працаваць у садзе маладыя спецыялісты — Іосіф Сцяпанавіч Гаршкоў і Павел Ніканоравіч Якаўлеў, якія сталі потым бліжэйшымі вучнямі і паслядоўнікамі Івана Владзіміравіча.
К 1919 году ў пітомніку было больш васьмісог відаў раслін, сабраных тут Мічурыным з усяго зямнога шара, і, .апрача таго, матачныя дрэвы і новыя гібрыдныя сеянцы.
Пашырэнне мічурынскіх сартоў у царскай Расіі ішло надзвычай марудна. 3 1888 да 1916 года па шасцідзесяці губерпях, паводле падлікаў Мічурына, разышлося не болып пяцідзесяці тысяч саджанцаў яблынь, ігруш, сліў і іншых пладова-ягадных раслін новых сартоў. Іх выпісвалі садаводы-аматары.
Многія мічурынскія сарты, не атрымаўшы размнажэння, маглі загінуць, знікнуць бясследна для патомства. Гэта добра разумеў I. С. Гаршкоў, запрошаны Мічурыным у якасці памочніка. Ён і заняўся арганізацыяй масавага размнажэння мічурынскіх сартоў, але не ў самім пітомніку, у якім не было дзе ўжо разгортваць работу, а на землях былога Троіцкага манастыра.
Тут, на новым месцы, маладым дрэвам было прывольней, іх не залівала полай вадой, пе грызлі вадзяныя пацукі і зайцы, як было на беразе Ляснога Варонежа ў старым пітомніку.
Кожную весну партыі маладых саджанцаў пасылаліся адсюль ва ўсе канцы краіны: у соўгасы, у нанова арганізуемыя калгасы, аматарам-адзіночкам. На іх месцы зноў вырасталі рады новых пітомцаў-саджанцаў мічурынскіх сартоў.
Дом I. В. Мічурына на беразе Ляснога Варопежа, у якім ён жыў і працаваў, пачыпаючы з 1900 года.
У 1921 годзе ў Казлове ўпершыню была арганізавана выстаўка пладоў выведзеных Мічурыным сартоў.
Старшыня Соўнаркома, Владзімір Ільіч Ленін, зацікавіўся работай Мічурына і запатрабаваў прыслаць яму даклад аб дзейнасці казлоўскага селекцыянера.
Соўнарком у пачатку 1922 года паслаў тэлеграму ў Тамбоў:
«Доследы па атрыманню новых культурных раслін маюць велізарнае дзяржаўнае значэнне. Тэрмінова прышліце даклад аб доследах і работах Мічурына Казлоўскім павеце для даклада старшыні Соўнаркома таварышу Леніну. Выкананне тэлеграмы пацвердзіце» *.
А летам таго-ж года пітомнік наведала Дзяржаўная камісія, на чале са старшынёй ВЦВК’а М. I. Калініным, які потым яшчэ раз прыязджаў наведаць Мічурына і ў сваіх пісьмах да яго заўсёды выказваў глыбокую сімпатыю і павагу.
1 I. В. Мічурын, Творы, т. I, Сельгасдзяржвыдавецтва, 1948, стар. 61.
I. B. Мічурын з сям'ёй і супрацоўнікамі ў сваім пакоі (1923 г.).
Падышоў 1923 год, год першай пасля рэволюцыі Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі.
Гаршкоў едзе на выстаўку з пладамі мічурынскага саду.
Мічурын хвалюецца. Яму ўсё здаецца, што ў скрынкі паклалі не тое, што трэба. Здаецца, што на гэтай выстаўцы ён «зняславіцца», эксперты не прызнаюць ніякай каштоўнасці ў яго дзецішчах!
Па некалькі разоў ён прымушае Гаршкова вымаць са скрынкі адны і класці другія, яшчэ лепшыя яблыкі, ігрушы...
Ехаць у Маскву сам Мічурын не можа.
Гаршкоў паехаў адзін, суправаджаемы парадамі на дарогу Івана Владзіміравіча і ўсіх яго дамашніх.
Новыя сарты Мічурына трэба было абараніць, адстаяць перад вучонымі-экспертамі, сярод якіх яшчэ былі людзі, якія недаверліва ставіліся да метадаў «казлоўскага садавода».
6. Жыццё і праца Мічурына.
81
У Маскве Гаршкоў робіць даклад аб рабоце Мічу^ рына, паказвае прывезеныя ім плады, тлумачыць, расказвае, пераконвае... Справа-ж Мічурына — гэта і яго справа! Тут вырашаецца лёс, будучае рускага пладаводства, рускай селекцыйнай навукі!
1923 год быў годам, калі імя Мічурына стала шырока вядома ўсёй краіне. Цудоўная горка пладоў мічурынскага саду, вырасшая на выстаўцы ў павільёне садаводства, выклікала здзіўленне, захапленне і ўсеагульнае прызнанне нават самых заўзятых праціўнікаў, якія так доўга сумняваліся ў правільнасці арыгінальных мічурынскіх метадаў вывядзення новых сартоў.
Мічурыну была прысуджана вышэйшая ўзнагарода— дыплом ЦВК СССР.
Гаршкоў вяртаўся з Масквы акрылены поспехам, будуючы грандыёзнейшыя планы, складаючы ў думках незвычайныя каштарысы... •
Цяпер яны з Мічурыным разгорнуць работу!
He на адзінаццаці-дванаццаці гектарах! Сотні, тысячы, мільёны гектараў зоймуць мічурынскія сарты!
Гаршкоў не паспеў першы ўзрадаваць настаўніка, тэлеграма з Масквы перагнала яго.
«Глыбокапаважаны Іван Владзіміравіч, эксперты Першай Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі, пазнаёміўшыся з Вашымі экспанатамі, шлюць Вам сардэчнае прывітанне, пажаданне здароўя і прадаўжэння такіх бліскучых поспехаў у справе стварэння новых сартоў» В
* , *
*
У гэтым-жа годзе Соўнарком РСФСР вынес пастаіюву аб прызнанні пітомніка ўстановай агульнадзяржаўнага значэння і расшырэнні яго да ста гектараў.
A 25 кастрычніка 1925 г. у Казлове, пры ўдзеле цэнтральных, мясцовых партыйных і грамадскіх арганізацый, быў урачыста адсвяткаваны пяцідзесяцігадовы юбілей дзейнасці Івана Владзіміравіча Мічурына.
He распешчаны ўвагай людзей, скромны вучоны-адзіночка, Мічурын быў глыбока ўзрушаны ўсеагульным прызнаннем яго заслуг.
1 I. В. М і ч у р ы н, Творы, т. I, Сельгасдзяржвыдавецтва, 1948, стар. 63.
I. B. Мічурын у сваім рабочым кабінеце (1926 г.).