Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

Жыццёвы меланж

Радзім Гарэцкі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 648с.
Мінск 2013
178.76 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
РАДЗІМ ГАРЭЦКІ
ЖЫЦЦЁВЫ МЕЛАНЖ
Радзім Гарэцкі
ЖЫЦЦЁВЫ МЕЛАНЖ
Публіцыстычныя артыкулы. лірычныя замалёўкі, мініяцюры, эсэ
Мінск «Кнігазбор» 2013
УДК 821.161.3.09+929 Гарэцкі
ББК S3 3(4Бея)
Г20
Аўтар выказвае падзяку Міжнароднаму грамадскаму аб’яднанню «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» за дапамогу ў выданні кнігі.
ISBN 978-985-7089-09-3
© Гарэцкі Р.. 2013
© Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2013
Прадмова
Жыццёвы меланж — так я называю жанр кароткіх замалёвак, мініяцюр, нярэдка блізкіх да вытрымак з дзённікавых запісаў якія тычацца розных здарэнняў, праяў, эпізодаў штодзённага жыцця і выкліканых імі пачуццяў, думак. Сюды ж трапляюць успаміны ці роздумы пра розных сяброў, знаёмых, выдатных дзеячаў літаратуры, культуры і навукі, часта звязаныя з іх юбілейнымі датамі. Тэрмін «меланж» (фр. — сумесь) шырока вядомы ў геалогп. Ён уяўляе сабой своеасаблівае геалагічнае цела, якое складзена з самых разнастайных парод, з іх сумесі, мешаніны, што робіць такое ўтварэнне вельмі стракатым, рознакаляровым, цікавым і загадкавым на выгляд. Такую ж назву носіць і прыгожаятканіна, якая зроблена з сумесі афарбаваных у розныя колеры валокнаў. Геалапчны меланж утвараецца пры розных стрэсавых з’явах, напрыклад, калі адзін вялікі блок, a то і магутны сегмент зямной кары насоўваецца на другі, трэцца аб яго, рухаецца ўдоўж ці ўпоперак яго з агромністай сілай. У выніку ў памежжы гэтых блокаў, у разломныя зоны, якія іх дзеляць, адрываюццаразнастайныя па рэчавым складзе, колеры і памерах глыбы і кавалкі горных парод, накопліваюцца тут, і ўтвараецца такім чынам геалагічны меланж.
Так і ў жыцці людзей уздзеянне чалавека на чалавека, адной супольнасці людзей на другую, краіну на краіну, прыродных феноменаў і іншых самых разнастайных з’яў выклікае стрэсавыя сітуацыі, як станоўчыя, так і адмоўныя, якія і застаюцца ў памяці чалавека. Так узнікае «жыццёвы меланж» — сумесь самых розных з’яў, фізічных і душэўных водгукаў чалавека на рух і развіццё падзей. .. Яны фіксуюцца ў памяці, адлюстроўваюцца на палотнах мастакоў, у сродках масавай інфармацыі, творах пісьменнікаў і музыкантаў, афіцыйных дакументах і г. д.
У 80-90-я гг. мінулага стагоддзя і ў самы пачатак новага я зрэдку запісваў некаторыя моманты «жыццёвага меланжу», выступаўу друку з успамінамі пра братоў Гарэцкіх, іх сяброў і блізкіх, пра сваіх калег
па навуцы, дзеячаў культуры і літаратуры, асабліва ў сувязі з юбілеямі. Апрача таго па розных тэмах прыйшлося выступаць на шматлікіх канферэнцыях, нарадах, з’ездах. Таму тэксты гэтага перыяду маюць троху раскіданы нераўнамерны змест і ў гэтую кнігу ўключаны толькі некаторыя з іх. Жыццёвы меланж навукоўца ў друку пачаўся з кніжкі «Вечна жыве Беларусь!» (2003), дзе і былі змешчаны многія са згаданых матэрыялаў.
У апошнія 5-6 гадоў я пачаў больш сістэматычна і ўважліва сачыць за падзеямі майго жыццёвага меланжу, таму што дзякуючы Яну Чыквіну і Галіне Тварановіч гэтая мая лірычная проза пачала рэгулярна друкавацца ў часопісе «Тэрмапілы» (№ 12-16). Асабліва я ўдзячны Галіне Тварановіч, якая ўвесь час падтрымлівала мяне ў гэтай справе і нават надрукавала добрую рэцэнзію’ і, мусіць, толькі таму «жыццёвы меланж» здолеў вырасці да асобнай кніжкі, якую я і прапаную чытачам. Таксама я ўдзячны Наталлі Рудкоўскай, якая прыняла ўдзел у падрыхтоўцы рукапісу кнігі.
1 Twaranowic, Н. «Жыццёвы меланж» Радзіма Гарэцкага / Н Twaranowic II Studiai zprice slawistyczne —№ VI. Na pograniczu nauk i kultur — Opole, 2011. — P 315-321.
I. ПАЧАТАК (1992-1994).
УЖО HE БССР, А СУВЕРЭННАЯ БЕЛАРУСЬ
Мінеральная сыравіна і незалежнасць Беларусі1
Развіццё цывілізацыі заўсёды апіралася на спажыванне карысных выкапняў. Без мінеральнай сыравіны немагчыма гаспадарчая дзейнасць чалавека, яго існаванне. Карысныя выкапні і іх запасы распаўсюджаны нераўнамерна па краінах свету, таксама як і іх выкарыстанне. Увесь час ідзе барацьба за мінеральныя рэсурсы. Няма такой крашы (апрача, можа, былога СССР), якая б была поўнасцю забяспечана ўсімі відамі карысных выкапняў Таму гандаль мінеральнай сыравшай складае больш за чвэрць усяго міжнароднага таваразвароту. Сучасная структура цэн на сыравіну, прадукты яе перапрацоўкі і гатовыя вырабы вельмі часта прыносяць найбольшую выгоду тым краінам, якія купляюць мінеральную сыравшу. Выгадней прадаваць гатовы прадукт, чым сыравіну Яскравы прыклад — Японія, прамысловасць якой працуе амаль цалкам на прывазной сыравше. Бывае і наадварот, калі краіна някепска жыве галоўным чынам за кошт экспарту нафты, як Кувейт. Але гэта крайнія выпадкі. Звычайна бываюць прамежкавыя сітуацыі. Чым большае багацце нетраў краіны, чым рацыянальней яно выкарыстоўваецца, тым больш магчымасцей мець сапраўдную незалежнасць. У гісторыі мінулай і сучаснай мы маем многа прыкладаў палітычнага прымусу праз мшеральную сыравіну.
Зараз, калі Беларусь абвясціла сябе суверэннай крашай, марудна, але ўсё ж крочыць да сваёй незалежнасці, вельмі важна прынцыпова па-новаму паглядзець на багацце яе нетраў і рацыянальнае выкарыстанне мінеральных рэсурсаў.
Традыцыйнае ўяўленне аб беднасці нетраў Беларусі геолагамі адкінута. Сярод важнейшых карысных выкапняў — калійная соль (прагнозныя запасы 80 млрд т), якая ўжо здабываецца больш за 25 гадоў Практычна невычэрпныя запасы каменнай
1 Літаратура і мастацтва. — 1992. — 10 красавіка.
солі. За 30 гадоў здабыта 85 млрд т высакаякаснай нафты, a кожны год зараз мы здабываем 2 млн т. Шырокавядомыя па ўсёй Беларусі кар’еры па здабычы розных відаў будаўнічых і іншых матэрыялаў: цэментная сыравіна. мел, даламіты, гліны і суглінкі, тугаплаўкія і вогнетрывалыя гліны, пясчана-жвіравая сумесь, пяскі для вырабу шкла, граніты для здабычы жарствы (шчэбеню), каалін, сапрапелі і г д. Надзвычайна важнае значэнне маюць радовішчы падземных вод: прэсных і мінералізаваных.
Геолагамі знойдзены многія радовішчы розных карысных выкапняў, якія яшчэ не эксплуатуюцца. Разведаны два радовішчы жалезных руд (прагнозныя запасы звыш 1,5 млрд т). Гэтыя радовішчы комплексныя: разам з жалезам тут ёсць тытан, ванадый, фосфар, кобальт, германій, серабро, золата Вядома вельмі перспектыўнае радовішча рэдкіх і рэдказямельных элементаў, без якіх немагчыма развіццё радыёэлектронікі, авіяі ракетабудаўніцтва, ядзернай і рэнтгенаўскай тэхнікі і г. д. Разведаны буйны сланцавы басейн з прагнознымі запасамі 11 млрд т, вугляносны басейн з трыма паверхамі пластоў вугалю. Знойдзена радовішча рэдкага мінералу — даўсаніту, якое мае прамысловыя запасы. 3 даўсаніту можна атрымліваць алюміній і соду. Вядомы радовішчы фасфарытаў, цыялітаносных сіліцытаў і інш. Вялікія запасы маюць мінеральныя расолы — поліметалічны водны канцэнтрат «беларусіт». Гэта «вадкая руда», з якой можна атрымаць ёд, бром, калій, літый, стронцый і іншыя рэдкія і рассеяныя элементы. Сам расол з вялікай перспектывай можа выкарыстоўвацца ў раслінаводстве, жывёлагадоўлі, прамысловасці, медыцыне.
Геолагамі ў многіх мясцінах Беларусі адшуканы багатыя рудапраяўленні розных металаў: чорных і легіруючых (жалеза, ванадый, тытан, кобальт, нікель, малібдэн, вальфрам), каляровых (медзь, цынк, свінец, волава), высакародных (золата і серабро). Вядомы рудапраяўленні рэдкіх і рэдказямельных элементаў графіту, мармуру, гранату, бурштыну, алмазаў і інш.
Трэба адзначыць, што пералічаныя радовішчы не так проста выкарыстаць, бо здабыча карысных выкапняў патрабуе спачатку вялікіх эканамічных затрат (якія потым, безумоўна, акупяцца), а таксама выклікае складаныя экалагічныя праблемы, якія неабходна адразу прадбачыць.
Новыя палітычныя і эканамічныя ўмовы незалежнасці Беларусі патрабуюць і новага, больш гаспадарчага падыходу да мінеральных рэсурсаў. Неабходна распрацоўка спецыяльнай дзяржаўнай праграмы па праблемах мінеральнай сыравіны. Патрэбнаглыбокая эканамічная ацэнкамінеральна-сыравіннай базы. Адсутнасць да гэтага часу каштоўнай ацэнкі карысных выкапняў у нетрах і практыка дармовай перадачы іх запасаў прамысловай вытворчасці робяць уражанне, быццам багацце нетраў для грамадства не мае цаны. У бліжэйшы час неабходна прыняць закон аб нетрах.
Незалежнасць рэспублікі патрабуе карэннай змены кіравання народнай гаспадаркай, змены многіх структур сучаснага ўрада, многіх кіраўнікоў, якія засталіся з часу камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Апошняе асабліва важна, бо сучаснай гаспадаркай незалежнай краіны можа кіраваць толькі высокакампетэнтны спецыяліст. Час, калі дзейнічаў прынцып «где бы нн работать, лншь бы руководнть», прайшоў.
Для пошукаў новых карысных выкапняў, разведкі і распрацоўкі ўжо вядомых радовішчаў, эканамічнай ацэнкі мінеральных рэсурсаў і іх выкарыстання, а таксама для вядзення агульнай мшеральна-сыравіннай палітыкі неабходна стварыць міністэрства (ці камітэт) геалогіі і выкарыстання мінеральных рэсурсаў. Такое міністэрства павінна падначаліць сабе ўсе справы, якія датычацца мінеральнай сыравіны. Калі раней яно рабіла толькі пошукі і разведку радовішчаў карысных выкапняў дык зараз яно павінна адказваць і за распрацоўку. Да гэтага часу кожнае ведамства здабывала свае карысныя выкапні. Усе радовішчы звычайна змяшчаюць некалькі карысных мінералаў а пры такой сістэме здабываецца, як правіла, толькі адзін з іх, a
іншыя ідуць у адвал. Новае міністэрства, якое будзе адказваць не за адно, а за ўсе карысныя выкапні, будзе зацікаўлена весці сапраўднае комплекснае выкарыстанне мінеральнай сыравіны.
Міністэрствагеалогіі і выкарыстання мінеральных рэсурсаў павінна праводзіць дзяржаўную палітыку па рацыянальным выкарыстанні ўсіх неабходных Беларусі мінеральных рэсурсаў. Таму яно будзе даваць рэкамендацыі на заказы ў іншых краінах і на тую мінеральную сыравіну, якой няма на Беларусі, але якая ёй патрэбна. Важна наладзіць выгадны для краіны гандаль сыравінай. Ужо зараз мы маглі б гандляваць калійнай і спажыўнай соллю, сапрапелямі, мінеральнай і пітной вадой. Праз некаторы, досыць блізкі час можна было б наладзіць продаж ці абмен «вадкай рудой» — расоламі. He за гарамі і распрацоўка іншых карысных выкапняў, асабліва рэдказямельных элементаў, жалезнай руды. Вялікая праблема— паліўная сыравіна. Сваёй нафты Беларусі нехапае. Але плату затранзіт праз нафтаі газаправоды, якія ідуць па тэрыторыі Беларусі, можна браць нафтай і газам. Сучасныя нафтаперапрацоўчыя заводы з глыбокай перапрацоўкай нафты ў Наваполацку і Мазыры таксама павінны даваць нам частку гатовага прадукту. Ужо зараз трэба ставіць навуковыя і эксперыментальныя работы па комплексным выкарыстанні беларускіх гаручых сланцаў і вугалю.