• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Уразіў беларускі культурна-асветніцкі цэнтр «Полацак» у Кліўлендзе — вялікі будынак на краі прыгожага зялёнага парку з сажалкай у нізіне, які нам з гонарам паказалі Янка Ханенка, Кастусь Калоша і інш. Тут мы прынялі ўдзел у службе ў царкве і ў пікніку, які амаль кожны тыдзень спраўляюць беларусы Кліўленда. Чулі зладжаны царкоўны хор пад кіраўніцтвам К. Калошы і цудоўныя песні ў выкананні многіх удзельнікаў хору «Васілёк» пад кіраўніцтвам Вольп Лукашэвіч. 3 апетытам пакаштавалі смачную беларускую ежу, прыгатаваную нястомнай ЕвайЯраховіч. Сустрэліся з сучасным эмігрантам: баяніст-віртуоз, які бліскуча выконвае розныя рэчы ад класікі да частушак. He можа знайсці працу па спецыяльнасці (зарабляў мыццём посуду ў рэстаране, зараз беспрацоўны), і таму ўвесь час вялікі сум у вачах, якія зноў святлеюць толькі тады. калі ён бярэ ў рукі баян. Янка Раковіч звазіў паглядзець адзін з цудаў свету — Ніягарскі вадаспад.
    3 Чыкага і яго мэрыяй нас пазнаёмілі Вера і Вітаўт Рамукі, якія бяруць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці: кожны год адзначаюць свята абвяшчэння незалежнасці БНР (у гэты дзень каля мэрыі Чыкага, як і ў некаторых іншых гарадах Амерыкі, уздымаецца беларускі бел-чырвона-белы сцяг), на Каляды робяць беларускую елку і г. д. Брат Веры Нікодэм Жызнеўскі
    ўзяў у нас інтэрв’ю для радыё, бо адзін раз у тыдзень вядзецца 10-хвілінная перадача на беларускай мове. 3 дзейнасцю Беларуска-Амерыканскай нацыянальнай рады і беларускай праваслаўнай царквы Св. Юрыя нас пазнаёмілі Міхась Каленік і Мікола Латушкін
    Зноў «аднапавярховую» Амерыку мы больш падрабязна ўбачылі ў Гранд-Рапідс, дзе нас гасцінна прынялі Вера і Мікола Прускі. Апошні ў сваёй хаце мае маленькую друкарню, выдаў шэраг беларускіх кніг, а зараз адзін рэгулярна выдае газету «Беларускі дайджэст», шмат сіл аддае Цэнтру гуманітарнай медыцынскай дапамогі, у тым ліку і Беларусі.
    У Таронта (Канада) адбылася 21 -я сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі, якую арганізавалі Згуртаванне беларусаў Канады і Беларуска-Амерыканскае задзіночанне пад дэвізам: «За незалежную і дэмакратычную Беларусь». Сустрэча адбылася ў Беларускім рэлігійна-грамадскім цэнтры (царква Св. Кірылы Тураўскага) і гатэлі «Трумпф Говард Джонсан». У першы дзень абмяркоўваліся наступныя тэмы: генацыд у Курапатах; каардынацыя намаганняў за здабыццё незалежнасці і дэмакратыі Беларусі, узаемадзеянне паміж старэйшым і малодшым пакаленнямі; справадапамогі ахвярам чарнобыльскай бяды; нашы захады перад уладамі Канады і Злучаных Штатаў да іх спрыяння дэмакратычнаму працэсу і рынкавым рэформаму Беларусі. На другі дзень адбылася літургія, якую правёў архіепіскап Мікалай, потым пленарны сход і канцэрт, а ўвечары сяброўская вечарына. Мерапрыемствы прайшлі пад кіраўніцтвам Міколы Ганько — старшыні Згуртавання беларусаў Канады. Апрача нас, у сустрэчы ад Беларусі прынялі ўдзел прадстаўнікі БНФ Валянціна Трыгубовіч і народны дэпутат Вярхоўнага Савета рэспублікі Алесь Шут, а таксама былы старшыня Рады ЗБС «Бацькаўшчына» Яўген Лецка. Былі атрыманы прывітанні ад губернатара штата Агаё і ад некаторых грамадскіх арганізацый 3TT1A і Беларусі. На жаль, ні прадстаўнікоўурада Беларусі, ні прывітання ад іх не было. На пленарным сходзе, які вельмі
    добра вяла Алеся Кіпель, выступілі М. Ганько, А. Шукелойць, Я Сажыч (старшыня Рады БНР), А Шут, Р Гарэцкі, Я Запруднік, В. Кіпель. Канцэрт адбыўся сіламі жаночагахору «Васілёк» (з дапамогай Васіля Калошы і Анатоля Лук’янчыка), салістаў Вольгі Лукашэвіч, Любы Серпевіч і Ларысы Стэльмашэнка.
    Былі прыняты тры галоўныя дакументы: рэзалюцыя, заява пра палітычнае становішча на Беларусі і прывітанне Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку Сход завяршыўся спяваннем беларускага нацыянальнага гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
    Пасля сустрэчы, але ў яе рамках пад кіраўніцтвам Раісы Жук-Грышкевіч і айца Аляксандра Надсана адбылося паломніцтва да Беларускага Крыжа ў прошчы ў Мідлендзе.
    3 дапамогай М. Ганько мы разам з А. Шутам змаглі наведаць у Рычманд-Хіл (каля Таронта) Ёркскі цэнтральны шпітальпаліклініку разам з бальніцай, якая абслугоўвае Ёркскі раён. Па абсталяванні, камп’ютарызацыі, абслугоўванні лепшую бальніцу цяжка ўявіць. Наша так званая лечкамісія не вытрымлівае ніякага параўнання і выглядае як самая ўбогая ўстанова. У шпіталі ў якасці нянек і іншых падсобных супрацоўнікаў дапамагаюць даглядаць хворых добраахвотнікі, якія апрануты ў спецыяльныя ружовыя халаты. Хуткая дапамога так арганізавана, што яна прыязджае па выкліку праз 3-5 хвілін.
    Пасля вяртання ў ЗША Раіса Станкевіч (дачка вядомага літарагуразнаўцы і грамадскага дзеяча Станіслава Станкевіча) адвезла нас у мястэчка Эленвіл у Кітсцільскіх гарах, дзе мы на дачы «Родны Кут» правялі незабыўныя два дні разам з Юляй і Паўлам Андрусішынымі — бацькамі вядомага спевака Данчыка, яго бабуляй Янінай Каханоўскай, Элеанорай і Лёнем Норыкамі, Антонам Шукелойцем, суседзямі-ўкраінцамі. Прыгожая мясцовасць, чыстае паветра і цудоўныя песні Данчыка на магнітафоннай стужцы спрыялі сяброўскай гутарцы на розныя тэмы. Давялося пабываць у гасцях у Вольп і Масея Сяднёвых, у якіх слухалі вершаваныя і празаічныя словы Масеевы, елі
    смачную Масееву кашу і дыхалі салёным паветрам Атлантычнага акіяна, няспешна крочачы босымі нагамі па мяккім пяску і пяшчотнай вадзе
    Хочацца перадаць самую шчырую сардэчную падзяку ўсім беларусам ЗША і Канады, з якімі мы бачыліся, за надзвычайна цёплую сустрэчу. Дзякуючы ім мы за акіянам адчувалі сябе спакойна і добра, як на бацькаўшчыне. Было прыемна і радасна сустракацца з суайчыннікамі, якія так цудоўна захавалі чысціню беларускай мовы, замілаванне і любоў да Бацькаўшчыны, да беларускасці. Якія складаныя і цяжкія лёсы напаткалі большасць беларусаў! Рэаліі жыцця перавысілі ўсе самыя фантастычныя прыдумы! Мы з цікавасцю знаёміліся з вялікімі здабыткамі беларускага замежжа, з яго культурай, якія павінны зліцца ў адзінае рэчышча агульнай беларускай культуры. Мы адчулі, што большасць беларусаў, з якімі мы сустракаліся, гатовы разам з намі аддаць свае сілы дзеля ўсеагульнага адраджэння Беларусі і перш-наперш стварэння самастойнай дзяржавы. У гэтай справе нашы суайчыннікі могуць шматдапамагчы не толькі прапагандай Беларусі на ўсіх узроўнях, але і сваім уплывам на ўрады краін, дзе яны жывуць, спрыяючы правільнай іх палітыцы ў адносінах да Беларусі, дапамагаючы эканамічным накірункам дзейнасці, арганізуючы сумесныя прадпрымальншкія структуры і г д. Тут неабходна агульнае супрацоўніцтва пасольстваў, прадстаўнікоў Беларусі ў ААН, а таксама розных дзяржаўных і грамадскіх арганізацый бацькаўшчыны з беларускімі эмігрантамі.
    Мы ўбачылі, што ў беларусаў замежжа таксама існуе шмат праблем. На жаль, адсутнічае адзінства паміж сабой — раз’ядноўвае прыналежнасць да розных рэлігійных напрамкаў, да прыхільнікаў БНР ці БЦР, да крывічоў ці замежнікаў і інш Як і на Беларусі, няма адзінства ў дэмакратычных рухах і партыях, якія так і не змаглі аб’яднанца на выбарах Прэзідэнта. Асабістыя амбіцыі перамаглі і нанеслі вялікія страты ў здзяйс-
    ненні беларускай нацыянальнай ідэі. Няўжо так здарыцца і пры новых выбарах у Вярхоўны Савет Беларусі?
    Узшкаюць важныя пытанні аднаўлення беларускага замежжа ў Паўночнай Амерыцы — патрэбны маладыя сілы. Неабходна падрыхтаваць і свяшчэннаслужыцеляў для амерыканскіх цэркваў. He менш важна захаваць архівы. Найважнейшыя матэрыялы, відаць, трэба перадаць на Бацькаўшчыну, але нядрэнна мець і апорныя архіўныя пункты, магчыма ў Гайнаўцы для Еўропы і ў Кліўлендзе для Амерыкі. Абмяркоўвалася думка пра стварэнне Саюза беларускіх медыкаў. Вельмі карысны абмен студэнтамі, навукоўцамі, камерсантамі, арганізацыя ўзаемнага турызму, летнікаў, выстаў, канцэртаў сустрэч дзеячаў культуры і навукі і г. д. Эмігранты могуць дапамагчы ў розных міжнародных мерапрыемствах, у тым ліку і спартыўных (напрыклад, у правядзенні Алімшйскіх гульняў, якія ў 1996 г. адбудуцца ў ЗША), і г. д. Неабходна прыцягваць беларускіх эмігрантаў да напісання артыкулаў для энцыклапедый, наладзіць абмен літаратурай, арганізаваць магчымасць падпіскі на розныя выданні Беларусі і г. д.
    Каб дайсці нам, усім беларусам, — і на бацькаўшчыне, і ў замежжы — да сапраўднай Беларусі, патрэбна аб’яднанне сіл на шляху нацыянальнага адраджэння Беларусі.
    Вярталіся мы на радзіму поўныя ўражанняў, карысных назіранняў, прапаноў, з больш яснымі перспектывамі ў працы ЗБС «Бацькаўшчына». У вялікім кантрасце з аэрапортамі ЗША. Канады, Ірландыі, якія поўныя людзей, розных магазінаў, рэстаранаў, кафэ, Мінскі аэрапорт сустрэў цішынёй і пустэчай мармуровых залаў. Дарэчы, страшна дрэнны сэрвіс, антысанітарны стан нашых туалетаў проста адштурхоўваюць ад паездак на Беларусь замежных турыстаў, у тым ліку нават нашых суайчыннікаў. Так мы губляем турызм, а з ім багацце і прыцягальнасць краіны. Аб гэтым таксама былі размовы з многімі беларусамі замежжа. Прыляцеўшы на Беларусь, мы падумалі: «О Беларусь! Калі ж ты станеш па-сапраўднаму
    культурнай, багатай, цывілізаванай дзяржавай9 Ці дачакаемся мы таго часу, для набліжэння якога мы гатовы зрабіцьусё, што можам, не шкадуючы сіл і намаганняў?»
    1994
    Успамін пра М. Гарэцкага
    Ha III Гарэцкіх чытаннях у Магілёве (сакавік 1994 г.) быў Янка Брыль. Ён мне параіўзвярнуццадажонкі МаксімаТанка, якая ў пачатку 20-х гг. вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі ў Максіма Гарэцкага. Можа, запісаць якія-небудзь успаміны? Зайшоў да Максіма Танка па справе выбараў у Акадэмію навук Беларусі. У калясцы сядзела Любоў Андрэеўна. Я спытаў наконт успамінаў пра Максіма Гарэцкага. Яна адказала: «На жаль, ужо амаль нічога не памятаю, асабліва якія-небудзь падрабязнасці ці выпадкі. Адно вельмі добра памятаю, дык гэта тое, што, калі Максім Гарэцкі пакідаў нашу гімназію, мы так шкадавалі аб гэтым, што ўсе — і вучні, і настаўнікі — моцна плакалі».
    1994
    Усіх люблю на Беларусі
    На Вялікдзень каля кафедральнага сабора стаяў недалёка ад Зянона Пазьняка. Каля яго круціліся некалькі прыгожых сімпатычных дзяўчат і ўсяк стараліся, каб ён звярнуў на іх увагу. Я яму кажу: «Вось як вас любяць дзяўчаты».
    — Мяне любіць уся Беларусь.
    — Ну, ёсць і такія, якія вас не любяць
    — А я іх усё роўна люблю. Я ўсіх на Беларусі люблю. Калі б яны гэта ведалі, дык таксама мяне любілі б.