Магчыма, вялікі закон спадчыннасці, уласцівы і прыродзе і чалавецтву, які, як мы бачылі, дзейнічае на тэрыторыі Беларусі мільён гадоў, і не даў канчаткова разбурыць беларушчыну, на якую ўжо сотні гадоў і з Захаду і з Усходу ідзе навала новаўтварэнняў і якую, на жаль, нярэдка стараюцца ўзарваць і знутры. Калі раней гены беларускасці захоўваліся галоўным чынам простым сялянствам, якое было бліжэй за ўсіх да роднай прыроды, да сваёй зямлі, не хварэла чужой культурай і з’яўлялася базай нацыянальнага адраджэння, то цяпер паланізацыя і русіфікацыя праніклі ў самую глыбіню народную, і сцяг адраджэння амаль поўнасцю перайшоў да нацыянальна свядомай часткі беларускай інтэлігенцыі, што значна павялічвае цяжкасці на шляху адраджэння. Менавіта па гэтай жа субмерыдыянальнай паласе, аб якой я ўжо гаварыў, прайшла мяжа Заходняй і Усходняй Беларусі, тут ідзе і «народападзел» паміж «заходнікамі» і «ўсходнікамі», кожныя са сваім менталітэтам. Калі на захадзе адчуваецца моцны польскі ўплыў, а ў рэлігіі — каталіцызм, дык на ўсходзе — «тут русскнй дух, тут Русью пахнет» і большасць людзей — праваслаўныя Калі на захадзе болыл захавалася беларуская самасвядомасць, імкненне людзей да самастойнай дзяржавы, рынкавых адносін, наўсходзе манкурцтвадасягнула значна большых памераў, вельмі пашырана настальгія па былым СССР і сацыялістычнай гаспадарны. Калі на захадзе большасйь выбаршчыкаў галасавала за Зянона Пазьняка і Станіслава Шушкевіча, дык на ўсходзе — за Аляксандра Лукашэнку і Вячаслава Кебіча. Геаграфічнае становішча Беларусі ў самым цэнтры Еўропы на скрыжаванні палітычных, ваенных, гандлёвых і іншых шляхоў моцна паўплывала на яе гістарычны лёс, на імкненне суседзяў далучыць да сябе гэтую тэрыторыю. Адсюль бясконцыя войны, якія знішчалі вялікую колькасць людзей. Змена межаў, палітычнага стану, дзяржаўнасці монна ўплывалі на нацыянальныя, канфесійныя і культурныя ўзаемаадносіны, якія рабіліся вельмі складанымі; з мудрагелістым перапляценнем і інтэрферэнцыяй усіх з’яў Забарона беларускай мовы, моцная паланізацыя і русіфікацыя прывялі да заняпаду ўласна беларускай культуры і таму многія выхадцы з Беларусі сталі выдатнымі дзеячамі культуры суседніх ці іншых народаў. Дастаткова ўспомніць Адама Міцкевіча і Фёдара Дастаеўскага, Станіслава Манюшку і Міхаіла Глінку, Ігната Дамейку і Мікалая Пржавальскага і інш. Культурная спадчына многіх сыноў Беларусі не лічыцца беларускай. Але элементы беларушчыны ў большасці з іх прысутнічаюнь, і гэта вельмі важны напрамак даследчай працы. Многія з’явы кулыуры можна лічыць супольнымі здабыткамі народаў-суседзяў. У маі 1995 г мы адзначалі 150-годдзе з дня нараджэння ўраджэнна в. Свольня Дрысенскага павета (зараз Верхнядзвінскі р-н) Віцебскай губерні, выдатнага рускага натураліста і падарожніка Івана Чэрскага, які заўсёды пісаў пра сябе, што ён — сын ліцвіна. Атрымаўшы прапольскае выхаванне, быў сасланы ў Сібір за ўдзел у паўстанні К Каліноўскага Сібір стала для яго другой радзімай, вывучэнню якой ён прысвяціў усё свае жыццё. Цяжкая гісторыя Беларусі садзейнічала шматлікай эміграцыі беларусаў як на Захад, так і на Усход. Узнятыя на кангрэсе праблемы немагчыма разглядаць без укладу беларускай дыяспары ў кулыуру, навуку і іншыя напрамкі дзейнасці Беларусі і іншых краін. Агульнабеларуская культура — гэта сінтэз культур беларусаў свету: метраполіі, дыяспары і ўсіх беларусістаў. Вельмі важнае пытанне — працяг дыялогу па вяртанні культуры і гістарычных каштоўнасцей Беларусі як з заходніх, так і з усходніх краін. У геалогіі існуюць два вельмі эфектыўныя метады даследаванняў — параўнальна-геалагічны і картаграфічны, якія, на маю думку, могуць прынесці вялікія здабыткі ў тых праблемах, якія мы зараз з вамі разглядаем. Падобнае да беларускага становішча з мовай, самасвядомасцю этнасу, вызваленчых і адраджэнцкіх рухаў мелі і маюць многія іншыя нацыі (славакі, чэхі, македонцы і інш ). Вывучэнне такіх феноменаў, узаемнае параўнанне іх стану і развіцця дапаможа лепш зразумець гістарычную і сучасную сітуацыю, атаксама прадбачыць магчымыя шляхі далейшых напрамкаў змяненняў і неабходных дзеянняў. Картаграфія — найбольш сціслы і аб’ектыўны графічны паказ сінтэзу тых ці іншых ведаў. Таму картаграфаванне разнастайньгх паказчыкаў і элементаў культуры, мовы, фальклору, гісторыі, этнасу — надзвычайна эфектыўны метад даследаванняў, які трэба больш шырока ўжываць. Безумоўна, тут патрэбны вельмі вялікі банк даных, які немагчыма стварыць без сучаснай камп’ютарнай тэхнікі. Прыкладам такой цікавай праны з’яўляецца «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак», які зараз асобнымі тамамі выходзіць з друку. На заканчэнне я хацеў бы звярнуць увагу на экалагічны стан — стан дому нашага, які мае два аспекты — глабальны і рэгіянальны (тэрытарыяльны). На жаль, абодва выклікаюць вельмі вялікую трывогу. На Беларусь з захаду ідуць кіслотныя дажджы, з усходу насоўваецца велізарная азонавая дзірка, якая навісла над большай часткай Расіі. Крызісны стан гаспадаркі, нізкая агульная культура, варварска-спажывецкі падыход да прыроды не садзейнічаюць паляпшэнню экалагічнай сітуацыі і ў самой краіне. Да таго ж дабаўляецца чарнобыльская навала. Небяспечнасць экалагічнай катастрофы ў тым, што яна прыходзіць паступова, непрыкметна, чалавек не заўважае яе падыходу і раптоўна аказваецца перад жудаснай безданню. Калі гэта здарыцца, чалавецтва будзе мець толькі адну галоўную праблему: як выжыць. Але будзе ўжо позна... Пакуль агонь беларускай нацыянальнай ідэі будзе гарэць у сэрцах беларусаў, пакуль наш розум будзе імкнуцца здзейсніць мару пра дзяржаўнасць Беларусі, пакуль будзем любіць і шанаваць нашу Бацькаўшчыну, пакуль не пакінем матчыну мову, не здрадзім ёй, не адарвёмся, як той Антэй, ад роднай зямелькі нашай, датуль Беларусь будзе непераможнай, датуль будзе жыць беларускі народ. Жыве Беларусь! 1995 Вялікі беларус1 Пакінуў нас яшчэ адзін Вялікі Беларус — не стала Максіма Танка. Сціскаецца сэрца, сум ахоплівае душу, калі падумаеш, што больш ужо ніколі не ўбачыш гэтага прыгожага чалавека, не пачуеш яго ўзнёслага слова, не пасмяешся з яго раптоўнага жарту, не падзівішся такім трапным вершаваным імправізацыям, не адчуеш цудоўнай чалавечай цеплыні і добразычлівасці, якія шырокім біяполем заўсёды ішлі ад яго магутнай поста- 1 Наша слова. — 1995. — 16-23 жніуня. ці. Смуткуе кожны сумленны беларус, плача ўся краіна, бо смерць Максіма Танка— нацыянальная жалоба. Сапраўдны нацыянальны беларускі паэт, гонар не толькі былой савецкай, але і сусветнай літаратуры, ён увабраўу сябе ўсе подыхі зямлі беларускай, увесь свет бліскавіц, блакіт неба і азёр нарачанскіх. Ён ніколі не здрадзіў Беларусі, яе народу, найбольш міламу яго сэрцу нарачанскаму краю, сваёй роднай Пількаўшчыне, з якой зусім нядаўна прыязджаў развітвацца і дзе завяшчаў пахаваць сябе, каб навечна зліцца з гэтай святой зямелькай і спачыць побач з магілай матулі. Паэт вялікай філасофскай думкі, Максім Танк не раз звяртаўся да роздуму пра адвечныя агульначалавечыя праблемы. Адначасова з-пад яго пяра выходзілі пяшчотныя лірычныя вершы. Разнастайнасць тэматыкі яго твораў здзіўляе — усё, што тычылася чалавецтва, асабліва яго Банькаўшчыны, цікавіла паэта. Дабро і зло, любоў і нянавісць, мір і вайна, чалавек і прырода, зямля і космас, мінулае, сучаснае і будучае — усё знайшло месца ў творах паэта. Максім Танк як выдатны майстар прыгожага пісьменства і чалавек энцыклапедычных ведаў быў абраны правадзейным членам Акадэміі навук Беларусі, у якой ён прабыў больш за 20 гадоў. Ён не часта выступаў на агульных сходах акадэміі, але адна яго прысутнасць рабіла гэтыя сходы больш урачыстымі, больш паспяховымі. Многа цяжкасцей перанёс паэт у сваім жыцці: нялёгкае сялянскаедзяцінства, падпольная дзейнасць, Лукішская турма, ваеннае ліхалецце, смерць родных і блізкіх... Але аптымізм не пакідаў яго, і ён верыў у лепшае жыццё народа і краіны і як мог змагаўся за гэта. Хаця і быў пісьменнік аблашчаны савейкай уладай, атрымаўшы многія ўзнагароды, прэміі, пасады, што, безумоўна, радавала і падтрымлівала сілы, але ён бачыў недахопы тых часоў і вельмі перажываў за бясконцыя хібы таталітарызму. Асабліва балела сэрца за стан мовы, культуры, беларускасці. Горка перажываў заняпад гаспадаркі, вёскі, адчуваў у гэтым агульную нашу віну, у тым ліку і сваю асабістую: Апусцелі хаты I ў маёй Пількаўшчыне. На ўсю вёску — адна калыска, Якую калыша Транзістарная калыханка. * * * Ды і я тут — не без віны. Калісьці першы Падаўся быў у свет За зманлівай славай. Ён ніколі не жаліўся на здароўе, але вялікія сінякі і прыпухласці пад вачыма выдавалі хваробу. Жывучы ў адным доме, я часта бачыў Максіма Танка, які нетаропка ішоў у магазін ці проста на прагулку. Яго стомленая, але яшчэ стромкая і магутная фігура звяртала на сябе ўвагу. Ён ішоў задумлівы, мудры, і здавалася, што вось зараз у яго думках нараджаецца новы вобраз, новы верш. Вельмі сумленны і добразычлівы, Максім Танк абуджаў у людзей надзвычайны давер. Так, ПаўлінаМядзёлка напрыканцы свайго жыцця, пакідаючы Мінск, аддала два сшыткі сваіх успамшаў маёй маці —Ларысе Гарэцкай з наказам перадаць іх праз 25 гадоў пасля яе смерці менавіта Максіму Танку, бо верыла, што ён лепш за ўсіх ведае. як з імі трэба будзе абысціся. Прайшло 20 гадоў, і маці зразумела, што ёй ужо пара паклапаціцца пра сшыткі. Яна нашсала і пазваніла Яўгену Іванавічу. Ён зайшоў да нас. Мы доўга размаўлялі, старэйшыя ўспаміналі мшулае. Паэт пакінуў кнігу «Лірыка» з надпісам: «Глыбокапаважанай Ларысе Іосіфаўне Гарэцкай. Ад усяго сэрца. Мінск, 17.03.1990». Праз тры гады ўспаміны П. Мядзёлкі «Сцежкамі жыцця» былі надрукаваны ў часопісе «Полымя» з вельмі добрым змястоўным уступам Уладзіміра Калесніка. Максім Танк любіў вандраваць і быў вельмі лёгкі на пад’ём. Аднойчы пазваніў мне Ніл Гілевіч і запрасіў прыняць удзел у паездцы, якую ён і В А. Лашковіч арганізавалі на керамічную фабрыку ў Радашковічы. Сабралася нас чалавек сем. Вельмі хацелі запрасіць Максіма Танка, але сумняваліся, ці паедзе — слаба сябе адчувае і жонка хворая. Пазванілі — і ён адразу згадзіўся. Сустракаліся з працаўнікамі фабрыкі, жыхарамі пасёлка, аглядалі фабрычны музей керамікі. Адбылася вельмі добрая сардэчная сустрэча. Як пажартаваў Яўген Іванавіч: «Вось і аднавілі дні навукі і культуры». Дарэчы, тады прагучала з вуснаў Максіма Танка яго «Балада пра гліну»: