1995 Мы выбіраем жыццё Беларусь перажывае цяпер не лепшыя часы — і ў эканамічным плане, і ў палітычным. На Бацькаўшчыне не ў пашане беларускасць, патрыятызм, пачуццё нацыянальнай годнасці. Гэтапраблемы нашы ўнутраныя. Алеякмоцнаяны адгукаюіша на суайчынніках за мяжой, на аўтарытэце Беларусі. Мінула пяць гадоў, як адбылася Устаноўчая канферэнцыя, на якой было ўтворана ЗБС «Бацькаўшчына». Тры гады таму адбыўся сход беларусаў блізкага замежжа і трохі больш як два гады таму — Першы з’езд беларусаў свету. У тыя часы хаця і марудна, але працэс нацыянальнага адраджэння пачаў ісці. Была прынята Дэкларацыя аб незалежнасці Беларусі, а потым—даволі дэмакратычная Канстыту цыя Рэспублікі Беларусь. Былі прынятыдобрыя законы абдзяржаўнасці беларускай мовы, пстарычных сімвалах, адкрываліся беларускія школы, ліцэі, садкі, здруку выйшлі многія выданні па гісторыі, культуры Беларусі, вярнуўся да нас шэраг рэпрэсіраваных твораў, у тым ліку аўтараў беларускага замежжа, была прынята дзяржаўная праграма «Беларусы ў свеце» і г. д. Мы змаглі тады наладзіць сумесную працу з многімі суполкамі і арганізацыямі беларусаў, якія даўно дзейнічалі ў далёкім замежжы і былі наноў створаны ў блізкім замежжы. На сходзе беларусаў блізкага замежжа і Першым з’ездзе беларусаў свету прыняты звароты да беларускага народа, да парламента і ўрада, у якіх прапаноўваліся канкрэтныя вельмі важныя сумесныя дзеянні па кансалідацыі нацыі дзеля духоўнага, дзяржаўнага і эканамічнага адраджэння нашай Бацькаўшчыны. На жаль, урад В. Кебіча і паслухмяная яму пракамуністычная большасць Вярхоўнага Савета не спрыялі рабоце ў пабудове самастойнай Беларусі, блакіравалі правядзеннерэформаўу эканоміцы (яны толькі дэклараваліся), марудзілі з прыняццем паўнацэнных законаў (без аглядкі на нядаўняе мінулае) і г. д. Народная гаспадарка разбуралася, народ бяднеў, ішоў наступ на ўсё пракаветна беларускае. Таму, насуперак намаганням былых улад, прэзідэнцкія выбары прайшлі пад лозунгам замены мінулага курсу, бо людзі патрабавалі перамен. Гэта і вырашыла тое. што былы кіраўнік урада пацярпеў паражэнне. Зноў у беларусаў метраполіі і замежжа з’явіліся надзеі на першага Прэзідэнта. Быў прыняты шэраг пазітыўных зваротаў да Прэзідэнта і рэзалюцый розных нарад, у тым ліку вельмі грунтоўныя ўдзельнікаў 21-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі. Але сучаснае кіраўніцтва рэспублікі — паўнацэнны пераемнік урада В. Кебіча, які не адзін раз пацвердзіў гэта ў сваіх інтэрв’ю. Перамен фактычна ніякіх не атрымалася, нават, наадварот, павялічыліся тыя жтэндэнцыі. Калі раней гаварылася толькі аб эканамічнай інтэграцыі з Расіяй, аб адзінай «рублёвай зоне», дык зараз ужо не хаваецца імкненне і да палітычнага аб’яднання. Нажаль, назіраюццадалейшае падзенне эканомікі, развал народнай гаспадаркі. За мяжой беднасці ўжо большая частка людзей краіны Ганебны рэферэндум, які быў праведзены пад вялікім уціскам улад і сродкаў масавай інфармацыі з многімі парушэннямі, прывёў да ліквідацыі гістарычных сімвалаў Беларусі і зноў паставіў беларускую мову на мяжу небыцця. Трэба пагадзіцца з даволі трапнымі словамі М. Грыба на IV канферэнцыі Таварыства беларускай мовы: «Няма мовы — няма нацыі, няма нацыі — няма дзяржавы». Але справядліва будзе, калі сказаць і наадварот. Людзі краіны не адчуваюць сябе спакойна, стабільнасці ў рэспубліцы няма, расце крымінальная небяспека. Прэстыж Беларусі падае, чаму асабліва спрыяюць такія нецывілізаваныя з’явы апошняга часу, як збіццё дэпутатаў Вярхоўнага Савета, забарона свабодных прафсаюзаў, прыкрая псторыя з падручнікамі і экзаменамі ў ВНУ, забарона шэрагу газет і тэлеперадач, процістаянне Прэзідэнта і парламента (бачыце, дэпутаты «зажралнсь», прынялі «крммннальные законы» і г. д ), знішчэнне двух грамадзян ЗША на паветраным спартыўным шары, неканстытуцыйнасць многіх выдадзеных Прэзідэнтам указаў і г. д. Ужо некалькі разоў з вуснаў Прэзідэнта былі выказванні аб прамым прэзідэнцкім праўленні. Усё гаворыць пра тое, што краіна рушыць да дыктатуры. Карэспандэнт«Народнай газеты», асвятляючы I Міжнароднуюканферэнцыю«Бяспека-95» (Польшча), адзначаў: «Почтй все в свойх докладах вспомйналн Беларусь, но, к сожаленню, только в отрййательном смысле, с точкй зрення западной демократйй». У Карагін — прэзідэнт Беларускага Саюза прадпрымальнікаў — адзначыў, што «немны советуют друг другу работать в Россйй, а не в Беларусн — там хоть й трудностч, й войны, но развйтйе сйіуацйй подлежйт хоть какой-то логмке» (Беларуская газета. 1995. 16 кастрычніка). Такія адносіны прыводзяць да таго, што, напрыклад, за апошнія 1,5 года інвестыцыі ў суседняй значна меншай Літве склалі больш за 400 млн долараў, а ў Беларусі ў мінулым годзе — 93 млн, сёлетаж— усяго 2,7 млн долараў. Палітычны курс сучасных улад Беларусі нядаўна выразна выказаў сакратар ЦК ПКБ, кіраўнік фракцыі камуністаў новага Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Васіль Новікаў: «Сегодня в СНГ, в Европе, да й, пожалуй, во всем мйре шнроко взвестно, что нменно Беларусь на уровне государственной полйтйкй целеустремленно прокладывает курс йз Беловежья к древнему московскому Кремлю» (Народная газета. 1995. 4-6 лістапада). ЗаразБеларусь стаіць перад важнай падзеяй — паўторнымі выбарамі. Галоўнае — гэта аб’яднаіша вакол дэмакратычных сіл, вакол беларускага нацыянальнага шляху і перш за ўсё — вакол дзяржаўніцкай ідэі. На жаль, многія пытанні, якія хвалююйь нашых замежных суайчыннікаў, да гэтага часу так і засталіся пытаннямі. Асабліваўскладнілася жыццёмногіх беларусаў блізкага замежжа. Шмат якія праблемы могуць вырашыць толькі дзяржаўныя ўлады. Многае мы абмяркоўвалі на нашых сустрэчах, з’ездах, канферэнцыях, звярталіся з пытаннямі да ўлад, але толькі некаторыя з іх атрымалі станоўчае рашэнне. Нам неабходна зноў абмеркаваць усё, што хвалюе беларусаў, і пастарацца наблізіцца да вырашэння наспелых пытанняў. Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» — не палітычная арганізацыя, але яна стаіць за самастойнасць Беларусі, за яе моцную дзяржаўнасць, за нацыянальнае адраджэнне ва ўсіх сферах: эканоміцы, культуры, мове, адукацыі і інш. Ад аб’яднання беларусаў усяго свету — блізкага і далёкага замежжа і асабліва тутэйшых беларусаў, — ад іх намаганняў, самасвядомасці і імпэту залежыць лёс усёй нацыі: ці будзем мы жыць, ці загінем як своеасаблівы народ. Мы павінны выбраць жыццё! Няхай жыве беларуская ідэя і жыве Беларусь! 1995 Узаемадзеянне паміж захадам і ўсходам у прыродзе і грамадстве Беларусі1 Кругабег часу адлічыў ужо 4 гады з Першага міжнароднага кангрэса беларусістаў Эйфарыя радаснага, хаця цяжкага і павольнага ўздыму Адраджэння, калі была абвешчана незалежнасць краіны беларусаў, былі прыняты Закон аб мовах, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і іншыя, змянілася цяпер вялікім спадам, цяжкім сумам і едкай гаркотай: пачаўся шалёны напад народную мову, на свабоду слова, старажытныя беларускія сімвалы, адчуваецца непаважлівасць да культуры, навукі, інтэлігенцыі, ідзе паступовая здача незалежнасці — спачатку эканамічнай, а затым і палітычнай. Таму я з асаблівай прыемнасцю і любасцю бачу столькі прыхільнікаў беларускасці. Тут і беларусы з метраполіі, і беларусы з далёкага і бліжняга замежжа, і небеларусы па нацыянальнасці, але ўсіх аб’ядноўвае любоў да Беларусі — гэта сапраўдныя спрыяльнікі і рупліў- 1 Выступленне на Другім міжнародным кангрэсе беларусістаў у маі 1995 г. цы беларушчыны. Вялікае дзякуй усім тым, хто сабраўся тут, шчырая падзяка вам, хто нёс і нясе ў сваім сэрцы Беларусь! Чалавек — часшнка прыроды, таму яго гісторыю, яго дзеянні цікава разгледзець на фоне гісторыі зямлі, на якой ён жыве, паглядзець, якія сувязі паміж імі, як глыбока ўваходзяць іх карані. Калі мы зробім такі экскурс у некалькімільярдную геалагічную гісторыю Зямлі, то ўбачым, што Еўропа падзяляецца на дзве часткі: усходнюю — больш старажытную (прыблізна 1,5-2-мільярдную)— Усходне-Еўрапейскі кратон (ад грэч. крэпасць) — і заходнюю, значна больш маладую, Заходне-Еўрапейскую платформу. Мяжа між імі праходзіць па магутнай транс’еўрапейскай зоне разломаў, якая ідзе праз востраў Барнхольм на Балтыцы, крыху на захад ад Варшавы і наўекрай Украінскіх Карпат. Тэрыторыя Беларуеі знаходзінца на заходняй ускраіне Усходне-Еўрапейскага кратона, і праз яе праходзіць галоўная сумерыдыянальная геатэктанічная вось гэтага кратона. Яна ўяўляе сабой паласу найбольш высокага залягання крышталічных парод фундамента, якая аб’ядноўвае іх выхады на зямную паверхню на абшарах Скандынаўскага (Балтыйскага) і Украінскага шчытоў. Гэта паласа прыблізна ідзе ад Фінскага заліва, праз Чудскае возера, Пскоў, к захаду ад Мінска і ўсходу ад Пінска. Кратон з захаду абмываўся палеаакіянам Япетус, зусходу — Уральскім палеаакіянам. Натэрыторыю Беларусі перыядычна з захаду пранікалі хвалі кароткіх, але больш глыбокіх мораў акіяна Япетус, а з усходу — болыл працяглых і шырокіх мораў ад Уральскага акіяна. Час ад чаеу воды гэтых мораў злучаліся ў бурным віры менавіта на тэрыторыі Беларусі. Усё гэта адбывалася на фоне перамяшчэння кратона па свеце і яго паваротаўу розныя бакі 3 гэтай прычыны 800 млн гадоўтаму наш кратон быў у паўднёвым паўшар’і, сучасны Захад быў Усходам, а сучасны Усход — Захадам, а з паўднёвага полюса Зямлі на тэрыторыю Беларусі насунуўся магутны покрыўны ледавік. Толькі каля 400 млн гадоў таму да ўеходняга кратона Еўропы далучыліся землі Заходняй Еўропы, стварыўшы адзіны мацярык. У чацвярцёвы (антрапагенавы) перыяд ужо з поўначы на Еўрапейскі мацярык насунуліся новыя пакроўныя ледавікі, на перыферыі якіх жылі маманты і іншыя жывёлы. З’явіўся і чалавек. Цікава адзначыць, што самы малады (13,5 тыс. гадоў таму) мамант знойдзены ў Беларусі Зараз вучоныя прыйшлі да высновы, што маманты загінулі па простай прычыне — іх з’еў чалавек. Значыць, калі ў Сібіры і ў Заходняй Еўропе чалавек ужо з’еў усіх мамантаў апошнім мамантаедам быў чалавек на тэрыторыі Беларусі. Спадчыннасць геалапчнага развіцця адзначанай раней паласы высокага стаяння крышталічных парод прывяла да таго, што менавіта да яе прыстасаваны водападзел Балтыйскага і Чорнага мораў Таму гандлёвыя шляхі, вельмі важныя для гістарычнагаразвіцця Усходняй Еўропы, пралягалі праз землі, прыстасаваныя да вызначанай паласы, і перш-наперш праз тэрыторыю этнічнай Беларусі. Гэта — «шлях з вараг у грэкі», Прыпяцка-Бужскі і Заходне-Дзвінскі шляхі.