• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Геалагічная гісторыя Зямлі налічвае больш за 4,5 млрд гадоў. Эвалюцыя геалагічнага развіцця, сутнаснь якога ў нараджэнні новага на аснове старога, у стварэнні ўсё новых непаўторных геалагічных эпох, прывяла да ўзнікнення ў геалагічнай гісторыі перыяду антрапагену, перыяду з’яўлення чалавека з яго
    1 Выступленне на міжнароднай навуковай канферэнцыі «Рым IV», чэрвеньліпень 1993 г.
    магутнай дзейнасцю — вяршыні эвалюцыйнага развіцця Зямлі і жывёльнага свету.
    На тэрыторыі нашых краін у антрапагенавым перыядзе было некалькі мацерыковых пакроўных зледзяненняў, якія пасля таяння пакінулі так званыя канцовыя ледавіковыя ўтварэнні. Яны складаюць узвышшы — самыя прыгожыя мясціны з цудоўнымі ўзгоркамі, маляўнічымі далінамі, дзіўнымі рэчкамі, мноствам блакітных азёраў. Менавіта гэтыя рэпёны даюць найвыдатнейшы фальклор, адсюль выходзіць найбольшая колькасць самых таленавітых паэтаў, празаікаў, мастакоў і іншых дзеячаў культуры.
    Межы як паміж геалагічнымі і фізіка-геаграфічнымі рэгіёнамі, так і этнічныя, моўныя, культурныя, канфесійныя і шшыя могуць быць самымі разнастайнымі. Яны бываюць рэзкімі 1 паступовымі, прыкметнымі і нябачнымі, прамалінейнымі і хвалістымі, вузкімі і шырокімі, «на замку» і празрыстымі, зменлівымі і пастаяннымі, мабільнымі і стабільнымі. I толькі межы супольнасцяў людзей могуць мець пачуццёвы характар: добразычлівасці і варожасці, міру і вайны, праўды і хлусні, дабрыні і зла, культуры і варварства. Вывучэнне межаў і памежжа -—■ найцікавейшы напрамак навуковай дзейнасці Менавіта на стыку навук часта робяцца выдатныя адкрыцці. Так і на стыку розных культур, на іх памежжы можна знайсці найцікавейшыя феномены. Трэба адзначыць, што на мяжы геалапчных блокаў, у разломных зонах, канцэнтруюцца зямныя стрэсы, якія час ад часу разраджаюцца ў выглядзе землятрусаў рознай сілы. На межах і памежжах дзяржаў і іншых чалавечых супольнасцей таксама хутчэй, чым дзе-небудзь у іншых мясцінах, ствараюцца напружанні рознага характару. Толькі глыбокае вывучэнне асаблівасцей памежжаў, іх эканамічнага. палітычнага, культурнага і іншага стану і суадносін паміж сабою стварае ўмовы для талерантнасці, супакою і міру, прыводзіць да разрадкі ўзнікшых стрэсаў. У гэтымужо не толькі навукова-
    фундаментальны напрамак дзейнасці ў дадзенай праблеме, але і найважнейшы прыкладны аспект даследаванняў.
    Калі паглядзець на Еўрапейскі кантынент цалкам, можна ўбачыць, што яго сярэдзінны мерыдыян праходзіць праз Літву, Беларусь, Украіну, сярэдзінная паралель — праз Польшчу, Беларусь, Расію. Перакрыжаванне гэтых мерыдыяна і паралелі знаходзіцца каля р. Бярэзіны на паўднёвы ўсход ад Ігумена (зараз Чэрвень) Тут — геаграфічны цэнтр кантынентальнай Еўропы. Такое геаграфічнае становішчагэтых краін і асабліва Беларусі заўсёды выклікала наймацнейшы апетыту кожнай з дзяржаў. Таму межы краін тут мяняліся як у калейдаскопе, a разам з імі мяняліся і суадносіны кулыур, моў канфесій.
    У цэнтры Еўропы некалі існавалі старажытнабеларускія княствы — Полацкае, Тураўскае і Смаленскае, прабеларускае Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, прапольская Рэч Паспалітая, Руская імперыя. А колькі разоў мянялася мяжа БССР за час бальшавіцкай улады! Гэтыя гістарычныя і палітычныя падзеі мойнаўплывалі на развіццё і ўзаемадзеянне культур суседніх народаў Многія дзеячы культуры, літаратуры і навукі мелі родныя карані ў адным народзе, магутнай галінай развівалі культуру і навуку другога, а вяршыняй сваёй дзейнасці належалі да трзцяга. Таму многіх адных і тых жа славутых дзеячаў нашых народаў кожны часта лічыць сваім. На вялікіх абшарах цэнтра Еўропы ствараліся такія складаныя і мудрагелістыя ўзоры перапляценняў кулыур, што разабрацца ў гэтых з’явах не так лёгка, але надзвычай цікава, і тут мы маем сапраўдны скарб, выдатнейшы матэрыял для даследчыкаў.
    Да суайчыннікаў на другі бок Зямлі1
    Разам са старшынёй Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Ганнай Сурмач ляцім на 21-ю сустрэчу беларусаў Паўночнай Амерыкі (Таронта, 3-5 верасня), а па дарозе хочам пабачыцца з беларусамі ЗША і Канады. 3 сумам адзначаем, што на мытні дэкларацыі на многіх мовах, апрача беларускай. Але затое з пачуццём гонару сядаем на самалёт кампаніі нашай краіны «Белавія» і яшчэ з большай радасцю чуем, як маладыя прывабныя сцюардэсы даюць аб’явы на беларускай і англійскай мовах. Аэрапорт Шэнан — перасадка на вялікі (больш за 400 пасажыраў) лайнер ірландскай авіякампаніі. Як удала скарыстала Ірландыя сваё геаграфічнае становішча! А знаходжанне Беларусі ў цэнтры Еўропы на скрыжаванні шляхоў ці зможа наш урад таксама выкарыстаць для ўзбагачэння сваёй краіны9
    Паводле неафіцыйных падлікаў, беларусаў па штатах у ЗТТІА прыведзеныху вядомай кнізе ВітаўтаКшеля «Беларусы ў ЗІТТА» колькасць нашых суайчыннікаў там больш за 800 тыс., а з улікам Канады не менш за 1 млн. Але па прыездзе ў Амерыку і Канаду мнопх з іх прымусова стараліся запісаць рускімі, палякамі ці ўкраінцамі, ды і самі яны часта хутка асіміляваліся сярод гэтых і іншых нацыянальнасцей. Свядомых беларусаў-эмігрантаў якія стварылі існуючыя зараз згуртаванні, царкоўныя і грамадскія арганізацыі, навуковыя і культурныя цэнтры, выдалі мнопя кнігі, часопісы, газеты і г. д., значна менш. Але менавіта яны трымалі і развівалі многія дзесяцігоддзі беларускасць у Паўночнай Амерыцы, і мы ехалі да іх.
    Зора Кшель (галоўны рэдактар газеты «Беларус») і Вітаўт Кшель (дырэктар Беларускага інстытута кулыуры і мастацтва ў Нью-Ёрку) пазнаёмілі нас з выдатнай Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкай і асабліва з яе славяна-балтыйскім аддзелам, у якім ёсць досыць багаты блок беларускай літаратуры Дарэчы,
    1 Голас Радзімы, — 1994. — 13 кастрычніка.
    пазней мы былі ў такіх жа бібліятэках Кліўленда, Чыкага і ва ўніверсітэцкай бібліятэцы Таронта. Гэта сапраўдныя палацы з вялікай колькасцю літаратуры з усяго свету, зручнымі заламі, картатэкай накамп’ютарнай аснове. Найбольш багата беларуская літаратура — якмастацкая, так і навуковая — прадстаўлена ў Таронта. Тут за некалькі хвілін на камп’ютары я змогубачыць назвы і сваіх прац, і прац маіх беларускіх калег-геолагаў Зусім малую колькасць выпадковых выданняў мы ўбачылі ў Чыкага, дзе загадчыца славянскай літаратуры, украінка па паходжанні, растлумачыла: «ніхто не цікавіцца». Кіпелі пазнаёмілі з важнай працай, якую яны зараз вядуць: выданнем газеты «Беларус», падрыхтоўкай бібліяграфіі ўсіх выданняў беларускага замежжа, бязвыплатнай адпраўкай гэтых выданняў у Мінск у Нацыянальную бібліятэку Беларусі.
    Вельмі цікавыя маршруты па Нью-Ёрку правёў з намі вялікі знаўца горада старшыня Беларуска-Амерыканскага Задзіночання Антон Шукелойць. 3 гонарам убачылі наш бел-чырвонабелы сцяг сярод амаль 200 сцягоў незалежных краін свету каля будынка ААН. На жаль, у крамах было незлічона сувеніраў (у тым ліку сцяжкоў, бірулек з сімваламі) розных краін, апрача беларускіх. Чаму гэта не хвалюе каля дзясятка нашых прадстаўнікоў у ААН і пасольстве? Продаж сувеніраў — не толькі прапаганда, але і валюта дзяржаве. Каля знакамітай Уол-стрыт бачылі мемарыяльную дошку, прысвечаную чалавеку, які адкрыў у Нью-Ёрку першую навучальную школу, але толькі спадар Антон і тыя людзі, якім ён гэта гаварыў, ведаюць, што той дзеяч быў беларусам. Безумоўна, не маглі не з’ездзіць на караблі да статуі Свабоды, чэрава якой набіта турыстамі — яны марудна на працягу 1,5 гадзіны ўздымаюцца, адлічваючы 354 прыступкі, да самай яе галавы, каб хвіліну глянуць адтуль на небаскробы Нью-Ёрка.
    Цікавыя размовы пра жыццё беларусаў у Амерыцы, пра навуку і культуру адбыліся з прафесарам хіміі Нью-ёркскага гарадскога ўніверсітэта, кіраўніком танцавальнага ансамбля
    «Васілёк» Алай Орса-Рамана, прафесарам Фрэнкам Рамана, з вядомым гісторыкам, журналістам і грамадскім дзеячам Янкам Запруднікам, мастачкай Галінай Русак, прэзідэнтам Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі Расціславам Завістовічам. Паўлінай і Яўгенам Сурвіламі, Алексам Сільвановічам.
    Адбыліся нашы сустрэчы і выступленні з мноствам пытанняў пра жыццё на Беларусі ў фундацыі імя П. Крэчаўскага (Нью-Ёрк), у Саўт-Рыверы, а затым у Кліўлендзе, Чыкага. Наведалі беларускія цэрквы (а іншы раз слухалі службу) у Нью-Брансуіку, Саўт-Рыверы, Кліўлендзе, Чыкага (уніяцкую і праваслаўную), Таронта Пакланіліся праху суайчыннікаў на беларускіх могілках у Саўт-Рыверы і Кліўлендзе — акуратныя, дагледжаныя, з надпісамі па-беларуску.
    Мне асабліва цікава было сустрэцца і пагаварыць з Антонам Адамовічам (жыве зараз у вельмі ўтульным доме для састарэлых пенсіянераў у Нью-Ёрку), Інай Рытар (Каханоўскай) — пісьменніцай, псеўданім Аляксандра Саковіч (Кліўленд), сёстрамі Ірэнай і Людвікай Будзькамі (Чыкага), якія добра ведалі майго дзядзьку Максіма Ёарэцкага.
    Васіль Мельянавіч — вядомы грамадскі дзеяч, заснавальнік кампаніі «Беларуска-Амерыканская інфармацыйная служба» для садзейнічання прафесійным і эканамічным кантактам Амерыкі і Беларусі — з вялікай прыязнасцю пазнаёміў нас як з «аднапавярховай» Амерыкай (Гановер і іншыя гарады), так і са сталіцай — Вашынгтонам, дзе мы з прыемнасцю наведалі «сваё» беларускае пасольства У гарадах, вёсках і на фермах— утульныя дамы-катэджы, вакол абавязковыя чыстыя зялёныя газоны з падстрыжанай травой (маленькімі трактарамі стрыгуць амаль раз у тыдзень), каля дома 3^1 аўтамабілі для кожнага члена сям’і (яны неабходныя, бо грамадскі транспарт, апрача вялікіх гарадоў, ездзіць рэдка). Здзіўляюць гандлёвыя цэнтры з велізарнымі магазінамі (прадуктовымі, прамтаварнымі, будаўнічымі, аўтамабільнымі, канцылярскімі і іншымі), у якіх можна купіць ці заказаць усё, што патрэбна, і ў якіх няма ніякай
    чарп. Часта сустракаюцца жоўтыя «школьныя аўтобусы», якія возяць у школу тых дзетак, якія жывуць больш чым за 1 мілю ад школы, ім поўны прыярытэт на дарогах, Каля дамоў — невялікія паштовыя скрынкі, праз якія можна як атрымаць, так і паслаць карэспандэнцыю. На многіх не толькі афіцыйных, але і прыватных дамах лунае амерыканскі сцяг, бо большасць жыхароў(і гэтагаворыццазгонарам) — «нацыяналісты», што тутразумееццаяк патрыёты. Выклікаюць зайздрасць адносшы да інвалідаў: усюды пра іх памятаюць, і таму ёсць розныя каляскі, спецыяльныя туалеты, сцежкі, прыступкі ў аўтобусах і г д. Гэтыя людзі адчуваюць сябе нармальна, актыўна жывуць і нават смела ўсюды вандруюць.