1 Выступленле на II міжнародным кангрэсе ў абарону дэмакратыі і культуры: «Незалежная прэса: свабодаі адказнасць», жнівень-верасень 1995 г. жывуць, Таму і грамадства наша пакуль не стала посттаталітарным, Яно застаецца па сваёй сутнасці такім. як і было. Проста нам крыху адчынілі фортку вольнасці і галоснасці, і мы пасля доўгага знаходжання ў душным паветры закрытага грамадства так узрадаваліся гэтай свежай плыні, што, ледзь не задыхнуўшыся ад шчасця, паддаліся вялікай эйфарыі. Цяпер нас зноў аблілі халодным душам, паступова прымушаючы пайсці з адкрытай прасторы цывілізаванага чалавецтва ў замкнутую клетку паліцэйскага таталітарызму. Але тыя выдатныя заваёвы, якія адбыліся ў гэты кароткі пстарычны час развалу савецкай імперыі (афіцыйнае атрыманне незалежнасці і дзяржаўнасці, зацвярджэнне сваёй Канстытуцыі, дзяржаўнасці беларускай мовы і г. д.), мы аддаваць не хочам і не збіраемся. Так лёгка атрымаўшы дзяржаўнасць, нашы ўлады не шануюць гэтага вялікага дару, аб якім марылі і за які змагаліся многія лепшыя сыны Беларусі. Наадварот, яны знаходзяцца ў стане страшэннай настальгіі па былым Савецкім Саюзе і таму бачаць толькі адзш шлях: зноў зліцца з Расіяй ці пабудаваць новы ўсходнеславянскі саюз. Самае галоўнае сёння — гэта аб’яднаць усе сілы вакол беларускай нацыянальнай ідэі самастойнай дзяржаўнасці, усім кіраўнікам розных партый і рухаў каму Бацькаўшчына, родная Беларусь дарагая, пакінуць свае непамерныя амбіцыі, што заўсёды перашкаджалі дэмакратам выступаць разам. Пабудова дэмакратычнай цывілізаванай еўрапейскай дзяржавы — галоўная мэта патрыятычных сіл Беларусі. Як шсаў яшчэ Янка Купала ў 1919 г у артыкуле «Незалежнасць»: «... Толькі адна поўная дзяржаўная незалежнасць можа даць і праўдзівую свабоду, і багатае існаванне, і добрую славу нашаму народу». У гэтай высакароднай справе вялікая роля належыць сродкам масавай інфармацыі, галоўны інструмент якой — слова, асабліва роднае матчына слова. Але такую ролю можа выканаць толькі незалежная прэса, а мова — беларуская. На жаль, стан і той і другой вельмі цяжкі. Беларуская мова — бясцэнны скарб нашага народа, усяго чалавецтва, якая не загінула пад стагадовымі забаронамі, цяпер, пасля ганебнага рэферэндуму, зноў пастаўлена пад пагрозу знішчэння. Пад кіраўніцтвам прэзідэнцкай адміністрацыі ідзе наступ і на мову, і на прэсу. Пашырэнне мовы ва ўрадавых колах рэзка скарацілася. Калі і чуем яе ад Прэзідэнта, дык часцей толькі ў двукоссі, як здзек. Асабліва дастаецца слову «спадар». Большасць чыноўнікаў пасля рэферэндуму рабалепна перайшлі на рускую мову, хаця многія добра ведаюць і беларускую. Са справаводства яе зноў амаль цалкам выгналі, што пярэчыць прынятаму Закону аб мовах, закрываюцца беларускамоўныя школы, класы і садкі, забараняюцца новыя падручнікі, не маюць дастатковай падтрымкі беларускія выданні і г. д. Няўтульна адчувае сябе беларускамоўны беларус у Беларусі. Які парадокс: Беларусь без беларускага слова! Расправа з галоўнымі рэдактарамі вядучых газет краіны, поўнае падпарадкаванне большасці газет, цалкам тэлебачання і радыё «замяталінскаму»1 кантролю выклікае абурэнне. Цікава разважаюць пра прэсу кіраўнікі нашай краіны (як сучасны, так і папярэдні): «Я ім даю грошы, а яны мяне і ўрад яшчэ крытыкуюць!» Як быццам гэтыя грошы іх асабістыя, a не народныя. Як яшчэ адзін прыклад грубага ўмяшання хачу прывесці працу кантралёраў Прэзідэнта на чале з Даўгалёвым2, якія правяралі дзейнасць выдавецтва «Навука і тэхніка». Адной з вялікіх крамолаў адзначана выданне па-за планам многіх беларускамоўных кніг па заказу Таварыства беларускай мовы. Яны патрабуюць зняць з працы віцэ-прэзідэнта АН Беларусі, які курыруе выдавецтва, і яго дырэктара. Навату хрушчоўскабрэжнеўскі і часткова сталінскі час зняць віцэ-прэзідэнта акадэміі з пасады мог толькі яе Агульны сход. ' Замяталін У. П. — палкоўнік, начальнік галоўнага ўпраўлення грамадскапалітычнай інфармацыі, намеснік кіраўніка Адміністрацыі ПрэзідэнтаРэспублікі Беларусь. 2 Даўгалеў В. Б. — віцэ-прэм’ер Рэспублікі Беларусь. Які сум ахоплівае, калі падыходзіш да кіёскаў, — амаль няма беларускамоўных газет і часошсаў, гандаль захапіла руская мова і што яшчэ горш — малапісьменныя, бульварнага кшталту газеткі, нізкапробны дэтэктыў і парнаграфія. Купіць «ЛіМ», «Наша слова», «Голас Радзімы», «Полымя» і іншыя беларускамоўныя выданні амаль немагчыма. Няма падшскі на гэтыя часопісы і газеты як у блізкім, так і ў далёкім замежжы, хаця, здавалася, гэта някепскі прыбытак, прычым у валюце. Барацьба за беларускую мову, за незалежную прэсу — найважнейшая палітычная справа. Зноў вялікая надзея на беларускіх шсьменнікаў і журналістаў. Менавіта яны больш за ўсіх у часы бальшавіцкай улады захавалі беларускую мову, кулыуру, беларушчыну, а адсюль, можнасказаць, і ўсю нацыю. 3 вялікай удзячнасцю і пашанай схіляю перад імі галаву Вось вам і праблема: пісьменнік і палітыка. Хацелася б і маіх калег — беларускіх вучоных, асабліва з Акадэміі навук Беларусі, заклікаць быць больш актыўнымі ў пытаннях дзяржаўнасці, мовы, беларускасці, тым больш, што перад імі ёсць такі яскравы прыклад, як папярэднік акадэміі — Інбелкульт, які быў сапраўдным цэнтрам беларускага нацыянальнага адраджэння. Як далёка нам да яго! На сучаснага грамадзяніна не менш, чым прэса, а, можа, значна больш уплываюць радыё і асабліва тэлебачанне. На жаль, нашатэлебачанне больш расійскае, беларуская частка — пад пільным дзяржаўным кантролем, а прафесійны ўзровень нізкі. [... ] Уплыў прэсы на жыхароў краіны настолькі вялікі, што пры размове з тым ці іншым чалавекам можна пазнаць, якія газеты ён чытае. Трэба быць вельмі ўважлівымі да фактаў, недапушчальны ніякія адхіленні ад праўды, недасканаласці, a тым больш хлусня, нават, здавалася б, і невялікая. [... ] Высокая культура, асаблівая адказнасць павшны быць уласцівы СМІ. Толькі агульнымі намаганнямі творчай і тэхнічнай інтэлігенцыі, сродкаў масавай інфармацыі, усіх патрыётаў краіны мы зможам захаваць сваю незалежнасць, пабудаваць беларускую дзяржаву, стварыць адкрытае цывілізаванае грамадства. Для гэтай мэты не пашкадуем сваіх душэўных і фізічных сіл! Ну, а Беларусь? Як яна? Жыве, як і жыла ўсё па той жа вядомай прытчы У Караткевіча: мае найпрыгажэйшы кавалак зямлі, які Бог пакінуў для сябе (хаця некаторыя тэрыторыі ўжо сталі «зонай Сталкера» братоў Стругацкіх і экалагічная сітуацыя вельмі небяспечная), занадтаталерантны беларус, як і раней, у асноўным «спіцьу шапку» і не спяшаецца вырвацца на шырокую прастору цывілізацыі, ну а кіруе ім начальства, пра якое скажам у двукоссі (як яно пра нашу мову) «самае лепшае», «самае беларускае», «самае дэмакратычнае». Дык дакуль такое будзе? Культура беларускага тэлебачання На адкрыцці помніка Алесю Адамовічу на могілках у Глушы жалобны мітынг вёў Янка Брыль, які першым сказаў цёплыя, усхваляваныя, шчырыя словы прашсьменніка. Увесь час запісвала прамовы, здымала камерай група супрацоўнікаў нашага беларускага тэлебачання. Праз некаторы час да Янкі Брыля падыходзяць некалькі чалавек з БТ і просяць сказаць для тэлебачання «пару слоў». «Дык што вам сказаць? Я ж толькі што выступаў», — адказвае Іван Антонавіч. «А вы паўтарыце тое, што казалі на моплках». — «Прабачце, але я не папугай, каб паўтараць адно і тое ж». Увечары ў «Панараме» дыктар тэлебачання пры паказе адкрыцця помніка на магіле Алеся Адамовіча пералічвае народных пісьменнікаў, якія там прысутнічалі: Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Янка Маур . Вось яна, «высокая культура» нашага тэлебачання! 1995 Гуртам рабіць справу Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» арганізавала сустрэчу кіраўнікоў беларускіх суполак замежжа і сяброў Вялікай рады, на якой вельмі правільна сказаў мудры Янка Брыль — прыблізна так: «Мы ўсе добра ведаем, што павшны рабіць іншыя, а самі робім мала. Калі крытыкаваць, дык канкрэтна. Займаемся самаедствам, не ўмеем займацца чарнавой справай. Трэба не шукаць недахопы адзін у аднаго, а гуртам рабіць справу нацыянальнага адраджэння». Наконт агульнай цяжкай сітуацыі, на якую многія скардзіліся, ён, спаслаўшыся на народныя выказванні ў сваёй вёсцы і папрасіўшы прабачэння за грубыя словы, адзначыў: «Перажылі лета гарачае, перажывём і г... сабачае». 1995 Зорка раўняецца свастыцы Успомніў, як у 1973 г. з нагоды навуковай канферэнцыі я ўпершыню трапіў у Парыж. У той час там праходзілі выбары ў Нацыянальны сход Францыі. Парыж быў аблеплены партрэтамі кандыдатаў у дэпутаты, і сярод іх я з гонарам убачыў знаёмы твар Жоржа Маршэ — генеральнага сакратара Камуністычнай партыі Францыі. Але разам з тым на многіх сценах будынкаў метро, плакатах былі намалёваны знакі: зорка раўняецца свастыцы. Мяне гэта тады вельмі ўразіла. Я пачаў думаць: чаму так? Ужо ў той час і асабліва пазней, у перабудову, калі мы сталі больш адкрытымі, а галоснасць і праўда прабілі маўклівасць і хлусню, я зразумеў, што такія знакі маюць сэнс. У нас не было ні сацыялізму, ні тым больш камунізму, а быў ленінізмсталінізм, была бальшавіцкая ўлада. Па сутнасці, і фашызм, і бальшавізм — блізкія сістэмы таталітарызму, дыктатура адной партыі і асабліва яе вярхушкі. Ужо ў 1918 г адным з першых актаў бальшавікоў быў акт аб чырвоным тэроры, дзе ўпершыню сцвярджалася неабходнасць арганізацыі канцэнтраныйных лагераў. 3 тых часоў пачалі ўжывацца пазасудовыя рэпрэсіі. Сталін пазней пісаў: «Рэпрэсіі ў галіне сацыялістычнага будаўніцтва з’яўляюцца неабходным элементам наступлення». Быў створаны карны «ордэн мечаносцаў» (ЧК)унутры Савецкай дзяржавы. Далюдзей ставіліся не з пункту гледжання Чалавека, а толькі як да «вінціка». Абодва дыктатарскія рэжымы, па сутнасці, былі блгзкія, a па колькасці знішчаных людзей (асабліва сваіх найлепшых) сталінскі значна перавысіў гітлераўскі. Падыход да войнаў таксама быў блізкі — захопнійкі. Была ганебная фінская, a потым зусім не «нечаканая» Другая сусветная войны. Блізкасць рэжымаў спарадзіла і вялікае перадваеннае сяброўства — дастаткова прыгадайь пакт Молатава-Рыбентропа. сумесны парад войскаў у Брэсце напярэдадні вайны. Цяпер у Расіі ўздымаюць галовы і бальшавізм, і фашызм, прычым яны нярэдка разам ладзяць і свае мітынгі. Назіраецца, на жаль, той жа, што і раней, падыход і да людзей, пра што гаворыць чачэнская разня. Нядаўна ў «йзвестнях» на першай старонцы кінуўся ў вочы характэрны загаловак: «Под новой вывеской возрождается старое КГБ». Беларусь уцягваецца ў расійскі вір Асабліва небяспечныя для нас падпісаныя ўрадам дагаворы і пагадненні пра сумесную ахову дзяржаўнай мяжы, агульную мытную службу, ваенныя аэрадромы ўзброеных сіл РБ і РФ, стратэгічныя сілы РФ натэрыторыі Беларусі і інш. Да нас спакойна прыязджаюнь Жырыноўскі, Баркашоў, іх сябры і інш. Наша краіна робіцца «рыбалоўнай сеткай» крымінальнага свету ўсіх краін СНД, які імкнецца пашырыцца на Захад. Ідзе знявага мовы, сімвалаў краіны. Усё гэта стварае вялікую небяспеку звароту да таталітарызму і дыктатуры на Беларусі. Сапраўднай дэмакратыі трэба быць дбайнай!