• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    1994
    Як вітацца
    На Вялікдзень 1994 г. быў на службе ў кафедральным саборы. Калі Філарэт з крыжам падышоў да В. Кебіча, той пацалаваў яму руку. Адзін з пісьменнікаў на гэта мне сказаў: «Ён зараз (а справа была перад прэзідэнцкімі выбарамі) не толькі руку, але і ж... пацалуе». Троху пазней на прыёме ў пасольстве адной з краін Захаду я стаяў побач з досыць вядомым былым супрацоўнікам ЦК КПБ Ідзе мітрапаліт Філарэт. Мы прывіталіся, а мой субяседнік раптам кідаецца да Філарэта і цалуе яму руку. Яму неяк нялоўка перада мной, і ён кажа: «Не ведаеш, як з ім і вітацца».
    1994
    He адракацца ад боскага
    Па запрашэнні Міколы Купавы выступаў разам з Тэрэзай Голуб пра творчасць і жыццё Максіма Гарэцкага ў Мінскім мастацкім ліцэі. Поўны клас маладых, светлых, прыгожых вачанятак з цікавасцю ўважліва глядзелі на нас і сачылі за шляхам няведамага ім (на шчасце!) жахлівага жыцця ў час сталінскага «сацыялізму». Я сказаў, што мнопх дзяцей прымушалі адмаўляцца ад бацькоў — «ворагаў народа». Пасля сустрэчы адна дзяўчынка адначасова са страхам і надзеяй у голасе спыталася ў мяне: «А вы не адмовіліся?» Я адказаў, што бацькі, як і Бацькаўшчына, даюцца чалавеку ад Бога, і таму ад іх ніколі, якія б яны ні былі, адмаўляцца нельга, тым болын ад такіх цудоўных людзей, як мае. Яна з нейкай палёгкай і ўдзячнасцю паглядзела на мяне — апраўдаў яе ўражанне. Дзякуй табе, дзяўчынка, за давер!
    1994
    Ганаровыя і замежныя члены АН Беларусі
    Бюро Прэзідыума АН Беларусі ў 1994 г. вырашыла абраць ганаровых і замежных членаў акадэміі. Апошнія такія выбары былі 35 гадоў таму. Я, як вшэ-прэзідэнт, курыраваў Аддзяленне хімічных навук і навук аб Зямлі і Аддзяленне гуманітарных навук, таму з магчымымі кандыдатамі гэтых навуковых напрамкаў мне прыйшлося весці размовы аб іх згодзе.
    Пазваніў у Новасібірск акадэміку A. А. Трафімуку — выдатнаму геолагу-нафтавіку, намесніку старшыні Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук, члену Прэзідыума РАН, дырэктару Інстытута геалогіі і геафізікі, аднаму з арганізатараў СА РАН. Ён адразу рэзка адмовіўся: «Какой же я нностранный член АН Беларусн, еслн я белорус, родом нз Брестской областн? Это — моя роднна, й я в ней не могу быть нностранным». Пазней A. А. Трафімук, як член КПРФ, нязгодны з палітыкай кіраўніцтва Расіі, адмовіўся ад ордэна, які па Указу Б. Ельцына павінен быў атрымаць.
    Пазваніў Васілю Быкаву. Той папрасіў падумаць, а на наступны дзень таксама катэгарычна адмовіўся: «Не хачу ніякай ласкі ад сучасных улад, у тым ліку і ад акадэмп. Я ў такой акадэміі нават ганаровым быць не хачу, бо яна поўнасцю савецкая і вы вымушаны будзепе хутка выбіраць такіх камуністаў, як Іван Антановіч, а я побач з ім сядзець не буду. Я б з прыемнасцю адмовіўся і ад мінулых узнагарод, бо яны мне перашкаджаюць жыць». I праўда, праз некалькі гадоў кандыдатам у членыкарэспандэнты АН Беларусі быў вылучаны Антановіч, але яго не абралі.
    3 Нілам Гілевічам вёўдоўпя перамовы, бо ён вагаўся — хацеў быць не ганаровым, а правадзейным членам АН Беларусі. Так і адмовіўся даць згоду на выбары.
    Янка Брыль і Пімен Панчанка далі згоду і сталі першымі ганаровымі членамі постсавецкай АН Беларусі. Асабліва быў задаволены ўжо зусім хворы Пімен Панчанка і шчыра дзякаваў
    нам, калі я разам з В. Банько (вучоны сакратар Аддзялення гуманітарных навук) прыехалі да яго на кватэру ўручыць дыплом ганаровага акадэміка. Мы ж былі рады, што падтрымалі настрой і дух славутага паэта перад вечным адыходам яго ў іншы свет (праз год ён памёр).
    Я зрабіў так многа намаганняў, каб гэтыя выбары адбыліся, бо лічыў іх першым крокам да аб’яднання беларускай інтэлігенцыі на шляху нацыянальнага адраджэння. Адна прысутнасць на агульным сходзе АН Беларусі такіх постацей, як Максім Танк, Янка Брыль і інш., рабіла сходы больш урачыстымі, а па сутнасці, і больш нацыянальнымі, што так заўсёды не хапала нашай акадэміі.
    1994
    «Я ліцвін»
    Калі я рабіў уступнае слова на нарадзе міжнароднага геолага-геафізічнага праекта «Еўрапроба» ў Мінску, я коратка расказаў пра гісторыю Беларусі, пра Вялікае Княства Літоўскае. Мой навуковы настаўнік, віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук акадэмік А. Л. Яншын, які выдатна ведае псторыю, але тую, афіцыйна-рускую, вельмі здзівіўся многім невядомым яму фактам. Калі яго жонка, Фідан Тауфікаўна, спытала яго, дык хто ён, як ураджэнец Смаленска, па нацыянальнасці, Аляксандр Леанідавіч, паслухаўшы мяне, напалову жартам — напалову ўсур’ёз адказаў: «Я ліцвін».
    1994
    Ці мова вінавата?
    Запрасілі на пасяджэнне Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, дзе Ніл Гілевіч рабіў даклад пра выкананне Закона аб мовах. Дэпутаты Жукоўскі, Б. Савіцкі (выступалі па-руску), Булахаў (аказваецца, можа размаўляць і
    на беларускай мове) растлумачылі, што яны не размаўляюць па-беларуску, бо гэтая мова не надта распрацаваная, да гэтага часу ідуць спрэчкі па яе правапісе, таму лепш гаварыць паруску, чым не зусім дасканала па-беларуску. Выходзіць, што не яны, народныя дэпутаты Беларусі, а мова ў гэтым вінавата. 1994
    Дзе захавалася мова?
    Наканферэнцыі «Беларуска-амерыканскія гісторыка-культурныя ўзаемадачыненні» паміж Янкам Брылём і мной сядзела пасол Польскай Рэспублікі прафесар беларускай мовы Эльжбета Смулак і паведала нам: «Неяк заходзіць да мяне вельмі сімпатычная жанчына і размаўляе на прыгожай беларускай мове. Аказваецца, гэта жонка паэта Генадзя Бураўкіна— Юля. Пытаюся: «Адкуль так добра мову ведаеце?» — «Навучылася ў беларускіх эмігрантаў у Амерыцы». Вось парадокс: мова беларуская лепш захавалася ў эмігрантаўу Амерыцы, чым на Бацькаўшчыне
    1994
    «У яго адна ёсць мерка праўды...»1
    Разам з сардэчнымі віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі, якія я з вялікай шчырасйю перадаю нашаму славутаму Васілю Быкаву з нагоды яго 70-годдзя, трэба адзначыць, што такія народныя волаты, такія магутныя постані з’яўляюцца вельмі рэдка, і таму пройдунь дзесяцігоддзі, і наш час, магчыма, будуць успамінаць як эпоху В. Быкава, так, як мы зараз вывучаем эпоху Ф. Скарыны. Феномен В. Быкава — яшчэ адна праява таленавітасш беларускага народа, і таму юбілей гэты — свята народнае
    1 Змена. — 1994 — 18 чэрвеня
    Мне, як навукоўцу, вельмі блізкая проза В. Быкава. Як і ў навуцы, так і ў творах Быкава галоўная мэта — дасягненне ісшны, праўды. Захапляе такое глыбока дасканалае і ўмелае даследаванне душы чалавечай, яе хістання, зменлівасці, развіцця, асаблівы ўздым у час выбару паміж жыццём і смерцю. Ён адзін з першых у савецкай літаратуры насуперак сацрэалізму, поўнасцю ў той час яе захапіўшаму, з вялікай мужнасцю сказаў жудасную праўду пра Другую сусветную вайну, як некалі таксама праўду пра Першую сусветную вайну напісаў мой дзядзька Максім Гарэцкі. I ў гэтай праўдзе больш антываенных матываў, чым у многіх хлуслівых падфарбаваных творах так званай антываеннай літаратуры.
    Мне блізкі Васіль Быкаў сваёй нязломнай грамадзянскай пазіцыяй барацьбіта за беларускую нацыянальную ідэю — у гэтым ён наш сучасны прарок, як некалі ў адраджэнскі час пачатку стагоддзя быў Янка Купала. Нясхільны змагар за вольнасць народную, за незалежнасць дзяржавы беларускай, за яе мову і культуру, ён па праву быў абраны першым прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету «Банькаўшчына», і таму мне не так проста і з вялікім хваляваннем давялося прыняць ад яго гэтую пасаду. Я шчаслівы, што магу бачыць, слухаць і чытаць В. Быкава, і веру: пакуль будзе жыць Беларусь — будуць жыць і творы Васіля Быкава, а гэта значыць — жыць ім вечна.
    1994
    Сяброўская падтрымка
    Калі пасля бацькі памірае ўжо зусім старая і хворая маці, разумееш, што гэта непазбежны закон жыцця і нават ёй палёгка (як кажуць, адмучалася), усё роўна сэрца ные ад страты, а кроплі слёз самі з’яўляюцца на вачах. Пакуль жывуць бацькі, адчуваеш сябе больш спакойным і мацнейшым, а з іх адыходам сам пераходзіш у першы рад, у які ў любы момант можа прыйсці па цябе хударлявая баба з касой 2 жніўня — у
    вельмі гарачы летні дзень — памерла мая маці. 3 аднаго боку, хочацца застацца зусім аднаму і ўспамінаць яе ў мшулым, а з друтога — як добра, што прыходзяць спачуванні і падтрымка ад блізкіх, сяброў і знаёмых — паняволі робіцца лягчэй. Я быў вельмі ўдзячны многім з іх, асабліва Янку Брылю, які, пачуўшы ад некага аб гэтай сумнай падзеі, прыйшоў на пахаванне, дзе ён і Роза Зінава сказалі вельмі цёплыя словы, а потым пабыў і на памінках, і гэта нягледзячы на тое, што на наступны дзень ён адзначаў сваё 77-годдзе.
    1994
    Апантанасць да ведаў
    На агульным сходзе Акадэміі навук Беларусі, які павшен быў пачацца а 10-й гадзіне раніцы, чакалі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнку, таму асабліва глядзелі, каб усё было ў парадку. Я хвілін за 50 да пачатку зайшоўу вялікую залу паглядзець, ці ўсё падрыхтавана да сходу. У зале нікога, толькі сядзіць адзін Давід Моўшавіч Голуб — наш самы старэйшы акадэмік (яму больш за 93 гады). Пытаюся ў яго:
    — Давід Моўшавіч, чаму так рана прыйшлі?
    — Ды прызвычаіўся ў такі час ездзіць на працу — вось рана і апынуўся тут.
    А потым дадаў:
    — Але вы не думайце, што я дарма марную час. Вось бачыце, я сяджу і вывучаю англійскую мову — словы новыя вучу.
    I паказаў мне вялікі ліст з пералікам англійскіх слоў і іх перакладам нарускую. Вось гэта апантанасць да ведаў!
    1994
    П. ПРАЦЯГ (1995-1999).
    БЕЛАРУСЬ — ПРЭЗІДЭНЦКАЯ ДЗЯРЖАВА. ПАСЛЯ РЭФЕРЭНДУМУ
    Амбіцыі — вышэй за справу
    Зноў нашы дэмакраты пасварыліся: БНФ абвінавачвае Партыю згоды (Г. Карпенка) у развале блока і наадварот. На жаль, наша дэмакратыя пакуль што не здольная стварыць нешта станоўчае, моцнае і сталае, ёй лягчэй разбурыць. Амбшыі вышэй за справу.
    1995
    Інтэлігентнасць ва ўсім
    Быў на канферэнцыі «Незалежнасць СМІ», якую наладзіў ПЭН-цэнтр Беларусі. Калі садзіліся ў аўтобус, перад Янкам Брылём раптам аказалася жанчына з вялікім і цяжкім чамаданам. Янка Брыль ад нечаканасш неяк разгубіўся, у яго само сабой вырвалася: «Як жа быць — дактары забараняюць мне падымаць што-небудзь цяжкае9» Але тут жа падхапіў чамадан і ўнёс яго ў салон аўтобуса.
    1995
    Дакуль такое будзе?1
    Амаль агульны страх жыхароў крашы, дэмагагічная хлусня ўладаў, адсюль скрытае пачуццё раба і двудушнасць у большасці людзей — самыя характэрныя рысы таталітарызму. Толькі некаторыя найбольш адважныя асобы, такія, як Алесь Адамовіч, дзень нараджэння якога мы будзем з вялікай павагай і светлай памяццю адзначаць 3 верасня, змаглі сказаць уголас усю праўду. А ён ведаў, што гэтым шкодзіць сваёй кар’еры, свайму дабрабыту, але захаваў чыстым сваё сумленне. Ці засталіся гэтыя рысы страху, хлусні і двудушнасці ў наш час так званага посттаталітарнага грамадства9 На жаль, цалкам