• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    1995
    Сын ліцвіна, славуты на ўвесь свет
    (Да 150-годдзя з дня нараджэння Івана Чэрскага)'
    Яго імя носяць працяглая (больш за 1500 км) горная сістэма паміж рэкамі Калыма і Яна ў Якуцп і Магаданскай вобласці, горны хрыбет у Забайкаллі (Чыцінская вобл ), пасёлак на р. Калыма ў Якуціі (былы Ніжне-Калымск), найвышэйшая (2763 м) вяршыня Байкальскага хрыбта, адзін з вулканаў Тункінскай упадзіны на Усходнім Саяне, даліна паміж Усходнім Саянам і Енісейскім кражам, два ледавікі на Байкальскім хрыбце, камень (зараз назіральная пляцоўка) на ўзбярэжжы Байкала каля вытокаў Ангары, стаянка першабытнага чалавека каля Іркуцка, некалькі выкапнёвых жывёл, вуліцы ў Маскве і Пскове. Рэдка хто з вучоных і падарожнікаў можа мець такі выдатны набор назваўу свой гонар. Імя Чэрскага стаіць побач з такімі вядомымі натуралістамі, як Аляксандр Гумбальт, Пётр Сямёнаў-Цяньшанскі, Мікалай Пржавальскі і інш. Усё жыццё яго — подзвіг, які здолеў зрабіць чалавек без спецыяльнай адукацыі — вучоны самавук, пражыўшы усяго 47 гадоў.
    Кожны народ, кожная нацыя лічаць за гонар мець такога славутага сына Таму за прыналежнасць да сябе за яго змагаюцца і палякі, і літоўцы, і рускія, і беларусы. У гэтым сэнсе цяжэй за ўсё беларусам, бо іх тэрыторыя спачатку належала Рэчы Паспалітай, якая ў другой палове свайго існавання была ўжо чыста польскай, а потым — Расійскай імперыі. У выніку сыны зямлі беларускай рабіліся дзеячамі польскімі ці расійскімі. Так здарылася і з Чэрскім. Па паходжанні ён, безумоўна, беларус. Нарадзіўся ў фальварку Свольна Дрысенскага павета Віцебскай губерні (зараз Верхнядзвінскі раён) 3 (15) мая 1845 г. Яго бацька — Дзяменцій Іванавіч — з даволі багатай мясцовай шляхты, памёр, калі сыну было ўсяго 10 гадоў. Сам Чэрскі пра сябе заўсёды шсаў, што ён — «сын ліцвша», як сябе і называлі
    1	Звязда. — 1995. — 13 мая.
    ўсе жыхары Вялікага Княства Літоўскага, незалежна ад нацыянальнасці (у тым ліку і беларусы). Ён скончыў Віленскую гімназію, а затым там жа вучыўся ў шляхецкім інстытуце. Вельмі здольны, ён вылучаўся веданнем пяці моў, добрым выхаваннем, элегантнасцкх вясёлым характарам, палкасцю 18-гадовым юнаком прыняў удзел у паўстанні пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага і быў сасланы ў Омск радавым лінейнага батальёна. 3 таго часу Сібір, якой ён прысвяціў усё астатняе жыццё, стала для яго другой радзімай. Такім чынам, па паходжанні Чэрскі — беларус, выхаванне меў пралольскае, а стаў вялікім рускім падарожнікам і вучоным.
    22 гады пражыў 1. Чэрскі, як палітычны ссыльны, спачатку ў казармах Омска, а затым працуючы ў Іркуцку ва УсходнеСібірскім аддзеле Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства. Яму прыйшлося перажыць знявагу, несправядлівасць, пастаяннае адчуванне зняволенасці, дрэнных умоў жыцця (нярэдкіх на грані сапраўднай беднасці), а затым зайздрасці і інтрыг. Да ўсяго гэтага дабавіліся хвароба сэрца, рэўматызм, галаўныя болі, нервовасць. Але нястрымнае імкненне да ведаў, да адкрыцця новага было непахісным. Пры недахопе кніг, спрыяльных бытавыхумоў ён вучыўся і працаваў па 12-16 гадзін у суткі. Пашанцавала на настаўнікаў і калег па працы: у Омску значны ўплыў на маладога пачынаючага навукоўца зрабіў вядомы географ Г. Патанін, зямляк бібліяфіл У. Квяткоўскі, a ў Іркуцку — зямляк заолаг Б. Дыбоўскі і геолаг А. Чаканоўскі. Вялікае значэнне мелі сустрэчы і перапіска з акадэмікамі А. Міндэндорфам, Ф. Шмітам, Ф. Брантам, А. Штраухам, Ф. Плеске, П. Сямёнавым-Цяньшанскім і інш. Галоўнаймэтай жыцця стала прага пазнання прыроды шляхам падарожжа па глухіх, яшчэ невядомых, але найпрыгажэйшых і найцікавейшых мясцінах Сібіры. Яго самы часты сказ: «Калі б людзі не вандравалі, як пазналі б яны прыгажосць і веліч свету...»
    Найбольшых дасягненняў Чэрскі дабіўся ў галіне геалогіі і геаграфіі. Але ён быў сапраўдны натураліст з надзвычайна
    шырокім профілем: значны след пакінуў у заалогіі, анатоміі, археалогіі, метэаралопі, цікавіўся батанікай, этнаграфіяй, фальклорам і інш. Чэрскі адкрыў многа розных геаграфічных аб’ектаў, у тым ліку новыя хрыбты, першым знайшоў і даследаваў палеалітычную стаянку ў Сібіры, сабраў і апісаў шэраг сучасных і выкапнёвых жывёл. Яго можна лічыць адным з заснавальнікаўэвалюныйнай геамарфалогіі. Іван Дзяменцьевіч вывучаў геалагічную будову Саян, Прысаяння, Прыангар’я, басейнаў рэк Селенп і Тунгускі, паштовага тракту ад Іркуцка да Урала і інш. Асабліва вялікую вядомасць мелі яго комплексныя даследаванні возера Байкал. За гэтыя працы Чэрскі быў узнагароджаны Рускім геаграфічным таварыствам малым сярэбраным і малым залатым медалямі, а затым і залатым медалём імя Ф П. Літке.
    Вясёлы і добразычлівы, праўдзівы і сумленны, сціплы і ўважлівы да людзей, заўсёды гатовы прыйсш на дапамогу, ён валодаў асобым дарам прывабліваць да сябе. Яго любілі простыя сібірскія сяляне і мясцовыя жыхары — якуты, бураты, юкагіры, Вельмі працавіты, патрабавальны да іншых і асабліва да сябе, акуратны, мужны, валявы, знаходлівы, мэтанакіраваны, апантаны — гэтыя якасці, выхаваныя ім у шматлікіх вандраваннях, дапамагалі пераадолець усе цяжкасці палявой працы і нялёгкага жыцця, бліскуча выканаць разнастайныя даследаванні.
    Атрымаўшы доўгачаканую амністыю, Чэрскі з жонкай і шасцігадовым сынам пераехаў у Пецярбург, дзе пражыў амаль сем гадоў і дзе яго чакала павага і шырокая вядомасйь. Як лепшаму знаўцу Сібіры, яму даручылі абагульніць геолага-геаграфічныя веды па Сібіры ў шматтомнае выданне «Землеведенне Азнн». Ён многа працуе над гэтай манаграфіяй, выдае кнігу пра калекцыю паслятрацічных млекакормячых Новасібірскага архіпелага, выступае з дакладамі пра геалогію Азіі. Чэрскага выбіраюнь сябрам многіх навуковых таварыстваў: Рускага
    геаграфічнага, Пецярбургскага мінералагічнага, Пецярбургскага прыродазнаўчага, Маскоўскага даследчыкаў прыроды, Маскоўскага аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, Маскоўскага археалагічнага. Але Чэрскаму душна ў горадзе, яго цягне Сібір, клічуць падарожжы. Нягледзячы на дрэнны стан здароўя, ён усё ж дабіваецца, каб яго паслалі ў трохгадовую экспедыцыю ў раён рэк Калымы, Індыгіркі і Яны. У пачатку 1891 г. Чэрскі разам з жонкай і 11-гадовым сынам выехалі з Пецярбурга, А за паўгода да таго яны з радасцю наведалі родзічаў у Беларусі, бо памяць аб роднай Бацькаўшчыне таксама заўсёды жыла ў хворым і багатым сэрцы Івана Дзяменцьевіча.
    Апошняя экспедыцыя была хоць і цяжкай, але вельмі цікавай і выніковай. Амаль не вывучаная велізарная тэрыторыя прынесла Чэрскаму многа радасці ад адкрыцця новага ў напрамках размяшчэння вядомых і яшчэ зусім невядомых хрыбтоў, іх геалагічнай будовы, знаходак карысных выкапняў, збору калекцый мінералаў жывёл і раслін і г. д. Усе матэрыялы вучоны старанна апрацаваў у час зімоўкі ў Верхне-Калымску. Але ў пачатку 1892 г, рыхтуючыся да новага летняга маршруту, Чэрскі адчуў, што стан здароўя ў яго зусім кепскі. Ён піша «Скорбный лнст» (так звалі бальнічны лісту дарэвалюцыйных бальніцах), дзе падрабязна заносіць даныя аб сваім адчуванні У маі ён шша «Открытый лнст М. П. Черской» — такія лісты выдаваліся чыноўнікам пры паездках па справах службы. У гэтым лісце ён адзначае, што сумняваецца ў тым, што дажыве да ад’езду экспедыцыі, і таму даручае давесці яе да канца сваёй жонцы, якая павінна даплыць да Ніжне-Калымска і зрабіць усе назіранні.
    1	чэрвеня экспедыцыя ўсё ж адплыла па Калыме. Яшчэ 25 дзён ён. сабраўшы ўсю волю, знешне зусім спакойны, кіруе экспедыцыяй, вядзе запісы, а калі не імае сілы трымаць аловак, дыктуе жонцы і сыну свае назіранні Чалавек вялікай адказнасці, жалезнай волі і мужнасці, Чэрскі ў апошні дзень жыцця
    просіць жонку і сына пасля пахавання абавязкова закончыць экспедыцыю і ўсе калекцыі і запісы даставіць у Пецярбург. Гэты запавет яны гераічна выканалі.
    У заімцы Калымскае, дзе пахаваны вучоны, у 1943 г. быў пастаўлены помнік «Выдаюшемуся йсследователю Свбнрн, Калымы, Йндйгмркй й Яны. Геологу й географу Нвану Дементьевччу Черскому (1845-1892) от благодарных потомков».
    Беларуская зямля не йавінна забываць сваіх славутых сыноў. Сярод іх Іван Чэрскі. Ужо ёсць вуліца імя Чэрскага ў Верхнядзвінску; намаганнямі энтузіяста— настаўніка гісторыі Б. Шымукаў Свольні адкрыты музей Чэрскага, там жа на месцы фальварка Беларускае геаграфічнае таварыства паставіла помнік—вялікі валун. Тутудзень 150-годдзя з дня нараджэння нашага вялікага земляка Беларускае геаграфічнае і Беларускае геалагічнае таварыствы правялі навуковую канферэнцыю. Але светлае імя славутага вучонага патрабуе большага ўшанавання ў помніках на радзіме, у назвах вуліц Віцебска і Мінска, у далейшым вывучэнні яго спадчыны і жыцця.
    1995
    Птушка
    Прачнуўся ад яскравых промняў сонца, якія весела гулялі па твары. Гляджу — на градцы маленькая птушачка: шэравькая, a грудкалілова-карычневая, вочкі чорненькія, круглявыя — так і бегаюць, ножкі высокенькія, стромкія — цудоўная прыгажуня лясная. Убачыўшы мяне, прыціхла, не варушыйца, каб не заўважыў. Я падышоў бліжэй — не адлятае. Я тоненька пасвістаў. Устрапянулася, прыслухалася, узняла галоўку, пакруціла ёю у адзін бок, друп і раптам адказала падобным свістам. Я паўтарыў — яшчэ падобней. Яна азірнулася і шукае Яго. Няма. Я зноў свіснуў. Адказала, а свайго сябра не бачыць. Але наўсякі выпадак узнялася на лапкі, распусшла сваю каляровую грудку,
    ускінула галоўку — глядзі, якая я прыгожая, ідзі сюды, вясна ж заве! Я засвістаў яшчэ больш танюсенька, больш ласкава... Яна адазвалася мілагучнай трэллю і закруцілася на тонкіх лапках у танцы радасці і гукання. Так мы размаўлялі хвілін пяць, радуючыся аднаўленню прыроды, вясноваму подыху, шчасцю жыцця. Раптам я аступіўся, ад чаго і свіст мой здаўся нейкім нізкім, грубым. Птушка анямела, глянула на мяне пужліва, зразумеўшы, што гэта пяе не Ён, а нейкае вялікае страшыдла. Яна адразу прыпала да зямлі, грудка сціснулася, галоўка ўехала ў цельца, вочкі схаваліся. Разбеглася і паляцела шукаць сапраўдную песню кахання, свайго любага, сваё шчасце. ..
    1995
    Чмель
    У пакой дачнага доміка ўляцеў вялізны чмель. Гудзе, лётае з месца на месца, кідаецца на акно, але выйсці на волю няма як. I мне страшна: раптам сядзе ды кусне. А яму яшчэ страшней: трапіў у палон і выбрацца з яго не можа. Ад хвалявання ён яшчэ больш шпарка лётае, гудзіць прарэзліва. Я адкрыў дзверы і стараюся яго направіць у вольны свет, але ён так нервуецца, што кідаецца куды заўгодна, апрача адчыненых дзвярэй. Пужаў ён мяне, яшчэ больш пужаў яго я, але нічога ў нас не атрымлівалася. Я стаміўся, і ён ужо шумеў з апошніх сіл. Тады я выйшаў у суседні пакой і стаў так, каб мяне не было відаць. Чмель сеў, сулакоіўся, агледзеўся і праз хвіліну шпарка сігануў у адкрыты свет, на волю.