• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Многія функцыі, якія выконвала раней Міністэрства геалогіі СССР і яго ўстановы, зараз павінны перайсці да рэспублікі. Г эта дзяржаўнае зацвярджэнне запасаў розных радовішчаў карысных выкапняў, іх кадастр і баланс, інспекцыя дзяржаўнага геалагічнага кантролю, экспертыза ўсіх відаў геолагаразведачных работ, дзяржаўная геалагічная (а больш правільна — эколага-геалагічная) здымка, рэдакцыйна-выдавецкі савет па зацвярджэнні і выданні геалагічных і іншых карт, геалагічны фонд і даведачна-інфарманыйны цэнтр з банкам геолага-геафізічныхданых і г. д. Відаць, такому міністэрству трэба перадаць праблемы геадэзіі і картаграфіі.
    Непасрэдна разнастайную дзейнасць геалагічнага і мінеральна-рэсурснага напрамку павінны праводзіць шматлікія самастойныя прадпрыемствы: геалагічныя, геафізічныя, геадэзічныя, буравыя, картаграфічныя (Мінская картфабрыка), па здабычы калійнай і каменнай солі («Беларуськалій»), нафты («Беларусьнафта») і інш. Міністэрства ў адносінах да іх выступае як заказчык, а прадпрыемства—як выканаўца дзяржаўных заказаў Адначасова яны вядуць і іншую прадпрымальніцкую дзейнасць. Вельмі важна, каб за здабычу кожнай вагавай ці аб’ёмнай адзінкі любога карыснага выкапня прадпрыемства плаціла дзяржаве. Фінансаванне асноўных геалапчных даследаванняў, а таксама і ўтрыманне міністэрства павінна ісці за кошт сродкаў ад адлічэння за здабычу і выкарыстанне карысных выкапняў.
    У сваёй дзейнасці Міністэрства геалогіі і мінеральных рэсурсаў Беларусі павінна апірацца на акадэмічную і галіновую навуку. Ва ўсіх еўрапейскіх краінах ёсць геалагічныя таварыствы, якія рэгулярна праводзяць сумесныя сесп па геалапчных праблемах Еўропы. Таму неабходна геалагічнае таварыства Беларусі. Вельмі важна не згубіць тыя навуковыя і галіновыя сувязі, якія былі з рознымі рэспублікамі былога СССР, бо геалагічныя структуры не маюць дзяржаўных граніц. Каб вывучыць геалапчную будову, трэба аб’яднаць намаганні геолагаў мнопх краін. He менш актуальная праблема — падрыхтоўка кадраў геолагаў, таму неабходна адкрыццё групы геолагаў на базе геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
    Улічваючы катастрафічную экалагічную спуацыю, якая звязана не толькі з эксплуатацыяй радовішчаў карысных выкапняў, трэба звярнуць увагу на неабходнасць незалежнасці Камітэта па экалогіі. Ён павінен мець права вета на любое дзеянне, якое груба і неразумна парушае экалагічны стан прыроды.
    Беларусы павінны аб’ядноўвацца1
    Сёння ў нас надзвычайная падзея: упершыню беларусы былога Саюза, а цяпер СНД ці, як кажуць, бліжняга замежжа (хоць яно па адлегласш іншы раз і не зусім блізкае) сабраліся разам, каб абмеркаваць многія пытанні свайго аб’яднання, праблемы нацыянальнага адраджэння, шляхі да стварэння па-сапраўднаму самастойнай еўрапейскай дзяржавы Беларусі, усе жыхары якой маглі б «людзьмі звацца». Улетку 1993 г. на Купалле нас чакае Форум беларусаў свету. Аб такіх падзеях, як сённяшняе і наступнае, зусім нядаўна, некалькі гадоў таму мы маглі толькі марыць.
    Я хачу звярнуць вашу ўвагу на геапалітычнае знаходжанне Беларусі, ад якога ў многім залежалі і будуць залежань лёс і гісторыя краіны. Большасць географаў лічайь, што крайнія кропкі кантынентальнай Еўропы наступныя: на поўначы — мыс Нордкін, на поўдні — мыс Марокі, на захадзе — мыс Рока і на ўсходзе — Паўночны Урал. Калі ўзяць гэта за аснову, дык я падлічыў, што на пасярэднім мерыдыяне Еўропы (28°45') ці блізка ад яго ляжаць такія гарады, як Полацк, Лепель, Барысаў, Беразіно, Асіповічы, а на пасярэдняй шыраце (53°34') — Масты, Мір, Стоўбцы, Мар’іна Горка, Клічаў, Быхаў, Чэрыкаў, Клімавічы. Геаграфічны цэнтр Еўропы знаходзіццаў сярэдзіне трохвугольніка паміж гарадамі Чэрвень-Асіповічы-Клічаў на адлегласці 2 км на 3. — Пд. 3. ад в. Чыжаха на р. Бярэзіне. Як бачым, Беларусь — самая сярэдзіна Еўропы. Праз нашы землі ішла сувязь паміж Усходняй і Заходняй Еўропай, паміж паўднёвымі народамі і паўночнымі. 3 аднаго боку, гэтадапамагала развіццю культуры і дзяржаўнасці ў часы Полацкага і Тураўскага княстваў затым і Вялікага Княства Літоўскага, у часы Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, Францішка Скарыны і Міколы Гусоўскага, з другога (разам з бараньбой за беларускія землі Польшчы і Расіі)— прыводзіла да спуста-
    1 Выступленне на сходзе беларусаў блізкага замежжа 19 снежня 1992 г.
    шальных войнаў у якіх пнула да чвэрці, a то і палова беларусаў У справу фізічнага і маральнага знішчэння беларусаў вялікі ўкладунёс сталінскі генацыд, а цяпер дабаўляе чарнобыльская катастрофа і бездапаможнасць сучасных уладаў. Войны, тэрор і бедствы прыводзілі да велізарнай міграцыі беларусаў і іх глыбокай асіміляцыі. Усіх беларусаў па-замежамі рэспублікі ў краінах СНД больш за 2 млн, не менш іх і ў далёкім замежжы. А колькі былых беларусаў ужо не лічаць сябе беларусамі не толькі ў далёкіх краінах, але і на этнічна-беларускіх тэрыторыях (Браншчыне, Смаленшчыне, Пскоўшчыне, Віленшчыне, Беласточчыне). Ды і ў самой Беларусі!
    Таму вельмі прыемна, што ў мнопх мясцінах ствараюцца суполкі беларусаў, ідзе працэс адраджэння і аднаўлення. Але, на жаль, ён ідзе вельмі марудна. Мы ж павінны ўсвядоміць, што гэта, магчыма, апошняе адраджэнне — ці яно будзе, ці змарнее зусім, а з ім загіне і беларушчына. Якую нянавісць і злосць выклікаюць у многіх людзей намаганні зрабінь рэальным Закон аб дзяржаўнай мове! А мова наша ўжо. можна сказаць, запісанаўЧырвоную кнігу. Мне вельмі страшна, калі я падумаю: няўжо гэтацудоўная мілагучная старажытная мова трапіць у лік тых амаль 50 моў народаў былога СССР, якія зусім зніклі за мінулыя 73 гады? А ў якім цяжкім стане апынуліся нашы наныянальныя кулыура, мастантва, навука, адукацыя!
    Адраджэнне павінна быць інтэгральным: яно датычыцца не толькі роднай мовы, нацыянальнай культуры, навукі і адукацыі, але вымагае аднаўлення эканомікі і палітыкі. Усе гэтыя напрамкі цесна ўзаемазвязаны — без моцнай эканомікі і народнай гаспадаркі цяжка ўзняць культуру і навуку, і наадварот. На аснове сусветнага вопыту неабходна распрацаваць эканамічную мадэль развіцця Беларусі, патрэбна весці сваю больш незалежную эканамічную палітыку. У кіруючых уладах павінны працаваць сапраўдныя прафесіяналы — патрыёты Бацькаўшчыны, а не былыя і сучасныя наменклатуршчыкі. Трэба скарыстаць і геапалітычнае становішча краіны, як Mac-
    ты паміж захадам і ўсходам, поўднем і поўначчу. Суверэнітэт рэспублікі патрабуе і сваіх атрыбутаў самастойнасці: грошай, мытні, нацыянальнага войска і г. д.
    Толькі зрабіўшы ўсё пералічанае, мы зможам дабіцца стабілізацыі вытворчасці, палепшыць сваю гаспадарку, адначасова падняць навуку і культуру, і толькі тады Беларусь зможа ўвайсці як вольная, самастойная і магутная дзяржава ў садружнасць еўрапейскіх дзяржаў, а для гэтага ўсе сумленныя шчырыя беларусы павшны ўпарта працаваць на карысць Радзімы. Вялікае значэнне мае аб’яднанне беларусаў былога СССР і ўсяго свету. Неабходна пашырэнне эканамічных, навуковых і культурных кантактаў, стварэнне ў Беларусі спецыяльнага дзяржаўнага органа па сувязі з суайчыннікамі замежжа, адкрыцця ў Мінску Усебеларускага дома (напрыклад, у будынку Інбелкульта) і, наадварот, стварэнне беларускіх нацыянальна-культурных цэнтраў у розных краінах свету і г. д.
    Няхай пашыраецца і мацнее рух згуртавання беларусаў «Бацькаўшчына»!
    Хутка не будзе чаго адмерваць...1
    3 вялікім сумам прачытаў адкрыты ліст Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь «Семь раз отмерьте...» (Советская Белоруссня. 1992. 16 декабря), які нашсалі паважаныя члены Расійскай Акадэміі навук, кіраўнікі Сібірскага аддзялення, нашы землякі-беларусы. Асабліва ўзрушыла тое, што сярод іх быў мой даўні знаёмы, старэйшы сябра, выдатны вучоны геолаг-нафтавік, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат многіх прэстыжных прэмій Андрэй Аляксеевіч Трафімук. Ён нарадзіўся на Брэстчыне, пакшуў родны кут у дзяцінстве і з таго часу працуе ў Расіі, стаў поўнасцю рускамоўным, але ў апошнія гады некалькі разоў прыязджаў у Беларусь і досыць
    1 Наша слова. — 1993. — Студзень.
    добра ведае сучасны стан беларускай мовы на радзіме. А стан гэты жудасны... Можна хадзіць па гарадах Беларусі (у тым ліку і па сталіцы краіны Мінску) дзень, тыдзень, месяц, a то і больш і не пачуць ніводнай беларускай гамонкі. А калі раптам пачуеце, што нехта размаўляе па-беларуску, дык на яго аглядаюцца, як на экзатычную з’яву, з большай цікавасцю. чым на якога-небудзь рэдкага ў нас негра, індуса ці араба. У якой краіне такое магчыма?! На жаль, вельмі добры Закон аб дзяржаўнасці беларускай мовы мала што змяніў: мова аднаўляецца і адначасова працягвае паміраць. Безумоўна, зрухі ёсць і ўжо беларускую літаратуру і мову ў школах, здаецца, не вывучаюць па-руску, як гэта было раней. Адно ясна: наша мова, можна сказаць, ужо трапіла ў Чырвоную кнігу. Разам з моваю туды трапілі і беларусы, бо без мовы няма і народа. Наша цудоўная мілагучная старажытная мова патроху становіцца чыста экзатычнай, камернай.
    Хіба беларуская мова горшая за іншую? Яна так лёгка можа дайсці да сэрца чалавека, асабліва беларуса. Я вельмі добра памятаю слёзы на вачах Андрэя Аляксеевіча, калі ён у сваё 80-годдзе пачуў прывітанне, якое я зачытаў на беларускай мове. Ён сказаў, што яму так прыемна і радасна пачуць беларускую мову ў далёкім Новасібірску.
    Паважаныя сібірскія вучоныя-беларусы ў сваім артыкуле намякаюць, што ў Беларусі ў абарону двухмоўя (г. зн. у абарону рускай мовы, якая і так пануе тут) «по нзвестным прнчннам» (відаць, па боязі) «предпочнтают помалкнвать» у тым ліку і Акадэмія навук і «жнвушме в Беларусн спецналнсты». На жаль, у сапраўднасні большасць людзей маўчыць, калі справа ідзе аб абароне беларускай мовы, а ў многіх намаганні зрабіць рэальным Закон аб дзяржаўнай мове выклікаюць надзвычайную нянавісць і злосць. Дастаткова ўспомніць нядаўняе пісьмо 800 студэнтаў і выкладчыкаў Віцебскага педінстытута. Цікава адзначыць, што супраць беларускай мовы вельмі часта высту-
    паюць людзі не рускай ці іншай нацыянальнасці, а менавіта беларусы. Манкурцтва так іх ахапіла, што яны сталі самымі актыўнымі ворагамі беларускай мовы.
    Новасібірскія беларусы пішуць, што іх «...беспокоят начавшмеся в последнме месяцы попыткм прмнуждення к переходу на белорусскнй язык н точных наук, м техннкн ..»