Перш-наперш такой з’явы няма ні ў рэальным жыцці, таксама яна не прадугледжана і ў Законе аб мовах. Навуковыя працы ў галіне дакладных навук і тэхніцы як друкаваліся, так і друкуюцца амаль поўнасцю на рускай мове. Беларускаму вучонаму ніколі не пагражае ізаляванасць ад няведання рускай мовы, бо такое і ў сне ўявіць немагчыма. 3 другога боку, нашы абедзве мовы (таксама як і ўкраінская, і польская) настолькі зразумелыя адна адной, асабліва калі гэта датычыцца навуковай тэрміналопі, якая ў большай частцы з’яўляецца інтэрнацыянальнай. Я зноў хачу нагадаць шаноўнаму A. А. Трафімуку той час, калі ён прыехаў у Мінск на 50-годдзе Акадэміі навук БССР і слухаў мой даклад аб развіцці ў Беларусі навук аб Зямлі. Я зрабіў даклад на беларускай мове, і Андрэй Аляксеевіч адзначыў, што ён поўнасцю зразумеў усе думкі, выказаныя ў прамове Я цалкам згодзен з аўтарамі артыкула аб тым, што нельга замыкацца толькі ў сваёй мове. што навука заўсёды імкнулася да нейкай агульнай мовы, каб веды і адкрыцці распаўсюджваліся хутчэй і шырэй. Некалі такую ролю выконвалі грэчаская. затым лацінская, а цяпер англійская мовы. Таму неабходна друкаваць на больш распаўсюджаных мовах, і ў першую чаргу такіх, як англійская, руская, дасканала поўныя рэфераты артыкулаў, якія былі апублікаваныя на нацыянальных мовах. Безумоўна, мэтазгодна найбольш цікавыя працы друкаваць на рускай і англійскай мовах як у сваёй краіне, так і асабліва ў розных расійскіх і іншых міжнародных часопісах. Усё гэта можна вельмі добра рабіць пры дзяржаўнасці толькі адной беларускай мовы і неабавязкова з такой мэты мець «законнае» двухмоўе, бо ў рэальным жыцці яно і так будзе. Улічваючы сучасны стан беларускай мовы, прыняцце Закона аб двухмоўі азначала б самагубства для беларусаў і іх мовы. Страта мовы, а з ёю і цэлага народа — вось гэта і было б «опасной ошнбкой» і тым, «что впоследствнн будут называть «грнмасой нсторшз». Трэба ўсвядоміць, што для беларусаў настаў час магчыма апошняга адраджэння — ці яно будзе, ці змарнее зусім, а з ім загіне і беларушчына. Адраджэнне павінна быць інтэгральным, комплексным: яно датычыцца не толькі роднай мовы, нацыянальнай культуры, навукі і адукацыі, але абавязкова аднаўлення эканомікі і палітыкі, Алеў гэтым шэрагу напрамкаў мова займае асаблівае, галоўнае месца, таму няхай беларуская мова жыве ва ўсіх сферах дзейнасці беларусаў! Суверэнітэт Беларусі: шляхі станаўлення1 Вось ужо трэці раз мы адзначаем гэта вельмі важнае для Беларусі свята — Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь — абвяшчэнне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, якую 27 ліпеня прыняла сесія Вярхоўнага Савета БССР Да гэтага свята беларускі народ ішоў праз вялікія пакуты і цяжкія намаганні. Як вядома, старажытная дзяржаўнасць у Беларусі мае больш чым тысячагадовую псторыю. Найбольш магутным самастойным княствам Х-ХІІІ стст. было Полацкае. Славутыя імёны полацкіх князёў — Рагвалода і Рагнеды, Ізяслава і Усяслава Чарадзея — трывалаўвайшлі ўлетапісы і літаратурныя творы. Нядаўна мы адзначалі 740-годдзе каранайыі ў Навагрудку караля Міндоўга, што азначала пачатак утварэння на беларускай аснове новай магутнай поліэтнічнай і шматканфесійнай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. 1 Выступленпе на сходзе, прысвечаным 3-й гадавіне Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 24 ліпеня 1993 г. Яно забяспечыла незалежнасць і само існаванне беларусаў і іншых народаў княства ва ўмовах жорсткай барацьбы з крыжацкай навалай і мангола-татарскімі нашэсцямі. Вяршыняй яе вайсковага трыумфу з’явілася перамога ў Грунвальдскай (Дуброўніцкай) бітве 1410 г Вялікае значэнне мелі вядомыя тры Статуты Вялікага Княства, нашсаныя на дзяржаўнай беларускай мове. Гэта вяршыня заканадаўчых актаў таго часу. Яны сведчаць аб высокай дзяржаўнай культуры, адлюстроўваюць ідэі суверэнітэту, усеагульнасці права і г. д. Такія ўмовы грамадскага жыцця прывялі да значнага росту самасвядомасці беларусаў, развіцця высокай культуры, паглыблення дзяржаўных і нацыянальна-патрыятычных пачуццяў. Аб’яднанне Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай і ўтварэнне федэратыўнай Рэчы Паспалітай паступова прывяло да страты беларускай дзяржаўнасці. Беларускія землі папалі пад палітыку паланізацыі: закрываліся беларускія школы, забаранялася беларуская мова. Культура беларусаў зазнала моцны ўціск, яна метадычна вынішчалася. XVII стагоддзе — адна з найбольш змрочных старонак псторыі Беларусі. Ішла няспынная чарада расейска-польскіх войнаў. у ходзе якіх вынішчалася да паловы насельніцтва Беларусі. Падзелы Рэчы Паспалітай прывялі да далучэння Беларусі да Расійскай імперыі. Да паланізацыі дабавілася яшчэ больш моцная русіфікацыя. Але беларуская ідэя незалежнасці працягвала жыць. Яна знайшла найбольшае ўвасабленне ў шэрагу паўстанняў супраць царызму. Асабліва яскрава гэта праявілася ў барацьбе 1863 г пад кіраўніцтвам славутага сына беларускага народа Кастуся Каліноўскага. На пачатку XX ст. намаганнямі Беларускай Сацыялістычнай Грамады — першай нацыянальнай палітычнай партыі, «нашаніўскіх» адраджэнцаў быў сабраны Усебеларускі з’езд, які гвалтоўна быў разагнаны бальшавікамі Нягледзячы на гэта, 25 сакавіка 1918 г. усё ж была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка як незалежная вольная дзяржава, якую прызнаў шэраг краін Еўропы. Гэта была першая беларуская дзяржава пасля болыл чым 200-гадовай адсутнасці дзяржаўнасці. Каб не БНР, відаць, не было б і БССР, бо Кнорын — бальшавіцкі кіраўнік «Западной областн», куды ўваходзіла і Беларусь, лічыў, што «ннкакнх беларусов в Западной Коммуне нет. йх высмотрелн в ммкроскоп белорусскне нацноналмсты». Менавіта ў супрайьвагу БНР бальшавшкае кіраўніцтва вымушана было I студзеня 1919 г. прыняць у Смаленску Маніфест аб утварэнні БССР. У час савецкай улады ў залежнасці ад палітычнай кан’юнктуры неаднаразова ішоў гандаль беларускай тэрыторыяй без ведама беларускага народа і яго прадстаўнікоў. I вось цяпер зноў гісторыя дала нам шанц рэальна стварыць незалежную беларускую дзяржаву. Першыя нясмелыя крокі да яе мы ўжо зрабілі, але гэта толькі пачатак. Я мару і спадзяюся, што не толькі нашы праўнукі і ўнукі, але, можа, і мы самі, калі прыкладзём адпаведныя намаганні, дажывём да вольнай, дэмакратычнай, самастойнай, магутнай і багатай Беларусі. Але кожнаму грамадзяніну Беларусі трэба памятаць, што пакуль не прымем сапраўдную дэмакратычную Канстытуцыю і законаў, якім будуць падпарадкоўвацца ўсе жыхары, у тым ліку ўрад і парламент, датуль не будзе незалежнай Беларусі; пакуль не пойдзем шляхам больш самастойнай эканамічнай палітыкі, не зробім нашу краіну па-сапраўднаму нейтральнай, не створым беларускага войска, грошай і іншых атрыбутаў дзяржаўнасці, не бачыць нам незалежнасці; пакуль будзем так упарта ўшаноўваць Кнорына, Мяснікова, Суворава і іншых нядобразычліўцаў Беларусі, пакуль у нас свабодна будуць ганьбіць дзяржаўныя сімвалы — бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоню» і ў струнку стаяць пад гукі старога савецкага гімна, не жыць нам у самастойнай Беларусі; пакуль на дзяржаўнай мове не загавораць нашы ўлады — ад Вярхоўнага Савета і Савета Міністраў да сельскіх Саветаў пакуль беларуская мова не загучыць у гарадах і вёсках так, як гучыць зараз мова руская, а на захадзе Беларусі пачынае гучаць і мова польская, пакуль нацыянальная ідэя інтэгральнага адраджэння мовы, культуры, адукацыі, эканомікі, палітыкі, духоўнае нацыянальнае абуджэнне не авалодаюць народам Беларусі, не дайсці нам да Беларусі. Я хачу пажадаць, каб кожны грамадзянін Беларусі, незалежна ад яго нацыянальнасці, прыклаў усе намаганні да стварэння сапраўды самастойнай дзяржавы Беларусі, у якой вольна і багата будзе жыць кожны чалавек. Жыве і будзе жыць незалежная Беларусь! Падабенства лёсаў У лёсе Вітаўта Кіпеля і маім ёсць многа агульнага. Нарадзіліся ў Мінску. Бацькі — «нацдэмы» з Інбелкульта — арыштаваны ў 1930 г., а пазней высланы ў Расію, куды ў хуткім часе пераехалі і іх сем’і У вайну — эвакуацыя, але Вітаўт у Арле трапіў пад акупацыю, а я быў далей — ва Удмурціі. Вось тут напрамкі нашых рухаў разышліся: Вітаўт трапіўу Мінск і далей на Захад, а я на Усход — на Урал. Пасля вайны ён у Бельгп стаў геолагам, а я ў Расіі таксама атрымаў спецыяльнасць геолага. Вітаўту ЗША захапіўся праблемамі нацыянальнага адраджэння Бацькаўшчыны, зацікавіўся культурнай і літаратурнай, грамадскай дзейнасцю, нават стаў дырэктарам Беларускага інстытута кулыуры і навукі ў Нью-Ёрку, я значна пазней, ужо па вяртанні ў Мінск у самым канцы 1971 г., таксама адчуў схільнасць да такіх жа пытанняў. I вось мы абодва сядзім побач у прэзідыуме Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Рым-IV», прысвечанай кулыурнаму памежжу Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны (Гродна, 1993), дзе сустрэліся ўпершыню, хаця і чулі адзш пра аднаго раней. Амаль адначасова гаворым: «Як добра сядзім разам, нам пашанцавала, а вось бацькі нашы сядзелі значна горш...» 1993 Прыроднае і культурнае памежжа1 Як у жыцці і дзейнасці людзей, так і ў прыродных з’явах існуюць, з аднаго боку, вялікія ўзаемасувязі і захаванне спрадвечнага традыцыйнага, а з другога — імкненне да нараджэння новага, да стварэння ўсё больш разнастайнага. Ідзе бясконцая барацьба паміж спадчыннасцю і новаўтварэннем. Яна прыводзіць да цудоўных узораў разнастайных суадносін паміж сабой гэтых дзвюх з’яў і іх вынікаў. Рассяленне народаў, стварэнне этнасаў, кулыурных і моўных рэгіёнаў, асобных дзяржаў і іншых супольнасцей людзей цесна звязана з фізіка-геаграфічнымі ўмовамі. Прыроднае асяроддзе (рэльеф, клімат, глебы, ландшафт і г. д.) непасрэдна ўплывае на стварэнне і жыццё любых аб’яднанняў чалавека, на яго характар, фальклор, агульную кулыуру. Межы паміж імі часта прыстасаваны да рэк, берагоў мораў і акіянаў, горных хрыбтоў і г. д. У сваю чаргу гэтыя геамарфолага-геаграфічныя элементы йесна звязаны з геалагічнай будовай, і ў першую чаргу з так званымі разломамі — велізарнымі трэшчынамі зямной кары, якія звычайна з’яўляюцца межамі паміж буйнымі геалапчнымі блокамі-рэгіёнамі са своеасаблівай будовай і развіццём зямной кары. Таму, калі параўноўваць карты геалагічнага і фізіка-геаграфічнага раяніравання з картамі краін, этнасаў, кулыур і іншымі праявамі чалавецтва, можна ўбачыць шмат агульнага, спадчыннага. Адсюль вынікае, што псторыю чалавецтва, яго культуру трэба разглядаць на фоне фізіка-геаграфічнай і геалапчнай будовы і развіцця Зямлі.