• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Увечары горад здаўся нам зусім малалюдным, нейкім таямнічым. Магутныя гмахі касцёлаў, цэркваў, камяніц, у большасці значна разбураных, пустуючых, выглядаюць як казачныя цёмныя прывіды мінулага. Дзівішся прыгажосці гэтых будынкаў, а сэрца баліць ад таго, што цудоўная старажытнасць горада паступова разбураецца, не рэстаўрыруецца, не аднаўляецца, стаіць нямым дакорам усім нам, сучасным жыхарам Мсціслава,
    усёй Беларусі і ў першую чаргу іх кіраўнікам. Якім выдатным непаўторным горадам-музеем мог бы стаць Мсшслаў! Будзем спадзявацца, што ў хуткім часе не толькі на паперы, але і ў жыцці здзейсніцца такі цуд.
    * * *
    На наступны дзень па добра асфальтаванай дарозе паехалі ў Багацькаўку. Вакол прасторныя палі, усе, як воспінамі, пакрытыя так званымі лёсавымі прасадкамі — праваламі глыбінёйу некалькі метраў залітыя вадой і зарослыя розным хмызняком з бярозкамі і асінкамі. Па-мсціслаўску яны завуцца «аборкі». Гэты тэрмін замацаваўся ў геалагічнай літаратуры.
    Апрача прыехаўшых з Мсніслава, каля дома-сядзібы Максіма Гарэцкага сабраліся школьнікі і настаўнікі Курманаўскай сярэдняй школы. Падышлі Таццяна і Віктар Шнарскія — сын Клаўдзіі Іванаўны (маёй стрыечнай сястры) і яго жонка, — a пазней — больш далёкія родзічы па лініі Ефрасінні ПаповайГарэцкай Таццяна Агеева і яе муж. Абняліся.
    Нас урачыста сустрэлі адзетыя ў народныя строі школьніцы і ўручылі вялікі каравай — хлеб-соль, які я з удзячнасцю прыняў. 3 хаты гучала песня маёй бабулі, якую ўключылі на патэфоне. Валяншна ІДімашкова пазнаёміла сабраўшыхся з экспазіцыяй музея, апавядала пра жыццё братоў Гарэнкіх, што чаргавалася з выступамі школьнікаў, якія чыталі ўрыўкі з твораў М. Гарэнкага і нават паказалі невялічкую драматычную сцэнку Артысты былі апрануты ў адпаведныя беларускія адзенні і размаўлялі на добрай роднай мове. Усім вельмі спадабаліся маладыя здольныя дзяўчаты і хлопцы, а ў мяне ад замілавання нават з’явілася сляза. Я і А Бутэвіч дапоўнілі размову пра братоў Гарэцкіх, пра іх цяжкі шлях на ніве нацыянальнага адраджэння. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Людміла Акуленка ўручыла мне мсціслаўскую газету «Святло Кастрычніка» (22.05.2013). у якой да 120-годдзя з дня
    нараджэння Максіма Гарэцкага быў надрукаваны змястоўны артыкул «Шлях Максіма Гарэцкага да «Скарбаў жыцця».
    Пазней у «цёплай» палове хаты накрылі стол з багатым пітвом і закускай. Так прыемна зноў было пабыць у роднай хаце майго таты, дзядзькі і ўсіх блізкіх багацькаўцаў разам з людзьмі, якія з такой павагай і шчырай любоўю ўспаміналі братоў Гарэцкіх. Я з хваляваннем аглядаў усе куткі хаты — і калыску, і печку, і пралку, і абраз у куце — як раптам да нас уляцела ластаўка, пакружылася над нашым сталом і вылецела. Мы аж уздрыгнулі ад нечаканасці такога прылёту — здалося, што душа Максіма звярнулася дадому і прывітала нас. He паспелі мы абгаварыць гэты цуд, зноў ўляцелі ў хату ўжо дзве ластаўкі — як душы двух братоў, пра якіх мы вялі размову і якіх успаміналі — спачатку праляцелі над нашымі галовамі, гютым некалькі разоў зрабілі кругі над палацямі каля печцы, дзе даўным-даўно звычайна браты, калі былі дзеткамі, сядзелі і ўважліва слухалі цудоўныя песні сваёй маці і казкі дзядзіны Хрысцёны. Ластаўкі яшчэ раз пакруціліся над намі, як быццам развітваліся, і вылецелі зноў, ужо назаўсёды.
    Віктар Шнарскі правёў нас да моплак, якія знаходзяцца супраць руін цаглянага будынка былой школы паміж Малой і Вялікай Багацькаўкай. Усклалі кветкі намогілкі бабулі Ефрасінні, дзеда Івана, а таксама маёй стрыечнай сястры, маці Віктара — Клаўдзіі Шнарскай. 3 сумам перайшлі на дарогу праз гразкае балоцістае дно канавы, якая больш за сто гадоў была вірлівай рачулкай Віранкай. У самой Малой Багацькаўцы, калі мы ўпершыню з татам і маім братам Усяславам прыехалі сюды, канава была яшчэ з вадой, а цяпер зусім высахла. Калі ў 1936 г. Максім Гарэцкі быў апошні раз у Малой Багацькаўцы, ён апісаў усе хаты вёскі і іх жыхароў — хат было 35. Пазней будаваліся яшчэ і новыя. Цяпер засталося толькі некалькі жылых хат як у Малой, так і ў Вялікай Багацькаўцы. Большасць хат стаяць з забітымі вокнамі, a то і пахіленымі, закінутымі. Самыя маладыя яе жыхары — Віктар, які ўжо пенсіянер, і Таццяна будзе
    пенсіянеркай на насгупны год. Сумна, вельмі сумна глядзець на ўміраючую вёску, жыццё і лёс жыхароў якой з пачатку яе існавання так выдатна апісаў Максім Гарэцкі ў «Камароўскай хроніцы». Здавалася, неўміручыя жыццёвыя падзеі ніколі не пакінуць гэтую мілую прыгожую вёску Ці адродзіцца яна? Хочацца стаць на калені і прасіць прабачэння ў той зямелькі, у той вёскі, у той хаты, якія былі сапраўдным родным кутом маі.м дзеду і бабулі, тату і дзядзьку і якія маё пакаленне ўжо амаль згубіла і не захавала. Але калодзеж з лепшай у акрузе крынічнай вадой ды музей-сядзіба ўсяляюць думку, што не можа загінуць такое цудоўнае месца і ажыве нанова.
    * * *
    У Мінск рухаліся праз Горкі. Заехалі ў Горацкую раённую нэнтральную бібліятэку імя МаксімаГарэцкага, дзе нас вельмі прыветліва сустрэлі беларускамоўныя супрацоўнікі бібліятэкі на чале з загадчыцай Наталляй Міхайлаўнай Ермалаевай. 3 удзячнасцю яны прынялі ад нас кнігі, якія мы прывезлі ў бібліятэку. Паказалі нам новую залу, якая будзе прысвечана М. Гарэцкаму і дзе будзе размешчаны бюст пісьменніка работы 3. Азгура, партрэт, шэраг фота і іншыя экспанаты пра яго жыццё і творчасць. Мне падаравалі даведнік «Горацкі Гарэцкі», які мае наступныя раздзелы: Горкі ў жыцці і творчасці Максіма Гарэцкага; Вершы, прысвечаныя М. Гарэцкаму; Выданні аб жыцці і творчасці М. Гарэцкага; Кнігі твораў М. Гарэцкага.
    Наведалі месца, дзе стаяў да «Дажынак» дом, у якім жыў М. Гарэцкі з сям’ёю. Роўнае месца з густой зялёнай травой нават зусім не нагадвае, што тут зусім нядаўна стаяў досыць вялікі будынак,
    2013
    Кіраўнік адміністрацыі — чалавек слова
    У пачатку лютага 2013 г. я атрымаў ад кіраўніка Кіраўскай раённай адміністрацыі Н. Ф. Сакалова ліст, у якім адзначалася, што «Адлшнйстрацйямутіцітацьногорайона «Город Кйров й Кйровскйй район» вмае 2013 годаувековечйтместо, связанное с трудовой деятельностью М. М. Горецкого установленйем меморйалыюй доскн на зданйе бывшей школы».
    У канцы мая я праглядаў сайт «Хартыя» і з некаторым здзіўленнем ад такой рэдкай для нашага часу акуратнасцю і вялікай удзячнасцю Кіраўскай адміністрацыі і яе кіраўніку Н. Ф. Сакалову прачытаў:
    «24 мая в Кйрове Калужской областй открыта меморйальная доска в честь классйка белорусской лйтературы Макснма Г'орецкого. Пйсатель жйл в этом городе два последннх года своей жйзнй.
    Доска открыта на здатш бывшей Песоченской средней школы № 1. В ней Максйм Горецкйй работал два учебных года: преподавал русскйй язык й лйтературу. Здесь в нояб-
    ре 1937 года был арестован органаші НКВД, й 10 февраля 1938 года расстрелян в Вяземской тюрьме.
    В нынешнем году отмечается 120-летнйй юбйлей белорусского просветятеля, чье ймя й труды на его йсторйческой родйне пользуются огромным уваженйем й любовью. Ведь Максйм Горецкгій — одйн йз создателей белорусского лйтерапіурного языка, стоял у йстоков нацйональной лйтературы, создал немало прекрасных пройзведетш. прожйл короткую, но весьма насыіценную добрымй созйдательнымй деламй жйзнь. Он знакомнл белорусов с достйженйямйрусскойлйтературы: перевел народной язык «Слоео о полку Мгореве», ряд пронзведетій Горького, Фадеева н другйх пйсателей. Составнл й йздап русско-белорусскйй п белорусско-русскйй слоеарй. В ucmopuu культуры оставйл свой след как лйтературовед, лйнгвйст, фольклорйспі, лйтературный крйтйк, журналйст, редактор. Кроме эпюго, МакснмГорецкйй постояшю преподавал в вузах й технйкумах, стоял у йстоков созоання нацйональноіі Академйй наук».
    2013
    Змест
    Прадмова	3
    I.	ПАЧАТАК (1992-1994). УЖО HE БССР, А СУВЕРЭННАЯ БЕЛАРУСЬ
    Мінеральная сыравіна і незалежнасць Беларусі 	 7
    Беларусы павінны аб’ядноўвацца	 12
    Хутка не будзе чаго адмерваць	 14
    Суверэнітэт Беларусі: шляхі станаўлення 	 17
    Падабенства лёсаў	20
    Прыроднае і культурнае памежжа	21
    Да суайчыннікаў на другі бок Зямлі	24
    УспамінпраМ. Гарэцкага 	 32
    Усіх люблю на Беларусі	32
    Як вітацца 	 33
    He адракацца ад боскага	33
    Ганаровыя і замежныя члены АН Беларусі 	34
    «Я ліцвін» 	 35
    Ці мова вінавата?	35
    Дзе захавалася мова? 	36
    «У яго адна ёсць мерка праўды...» 	36
    Сяброўская падтрымка 	 37
    Апантанасць да ведаў 	38
    II.	ПРАЦЯГ (1995-1999).
    БЕЛАРУСЬ — ПРЭЗІДЭНЦКАЯ ДЗЯРЖАВА.
    ПАСЛЯ РЭФЕРЭНДУМУ
    Амбіцыі — вышэй за справу	41
    Інтэлігентнасць ва ўсім	41
    Дакуль такое будзе?	41
    Культура беларускага тэлебачання 	45
    Гуртам рабшь справу 	46
    Зорка раўняецца свастыцы 	46
    Сын ліцвіна, славуты на ўвесь свет (Да 150-годдзя з дня нараджэння Івана Чэрекага) 	48
    Птушка 	 52
    Чмель	 53
    Мы выбіраем жыццё 	 54
    Узаемадзеянне паміж захадам і ўсходам у прыродзе і грамадстве Беларусі 	 57
    Вялікі беларус (Максім Танк.)	62
    3 думкаю пра народ (lean Мележ) 	 68
    Апантаны слуга Кліо (Мікалай Улашчык)	 70
    Гены спадчьшы	73
    «Одобрям-с» і абяцанкі 	 73
    Віхар спраў адхіляе ад суму	 74
    Свабода слова 	 75
    Губляю вучняў і сяброў 	 78
    Беларусь — крыніца талентаў для культур іншых краін 	 78
    Добры прымус 	 79
    У майстэрні Заіра Азгура 	79
    Патрэбна глыбокая гуманізацыя адукацыйных працэсаў 	 83
    Абыякавасці не цярпеў (Алесь Адамовіч) 	 84
    «Дзеці нацдэмаў» 	93
    Сэрца рвецца на Радзіму 	 93
    Да юбілею Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі	94
    Радасць жыцця 	 98
    Адам Бабарэка — выдатны беларускі адраджэнец і літаратурны крытык	 99
    Г. Ф. Мірчынк — выдатны геолаг-чацвярцічнік 	 101
    III,	ПРАЦЯГ ДАЛЕЙШЫ (2000-2005). БЕЛАРУСЬ НА МЯЖЫ СТАГОДДЗЯЎ
    Мова робіць НАН Беларусі беларускай 	 107
    Беларусь — багатая еўрапейская краіна 	 107
    Браты Гарэцкія і Уладзімір Дубоўка 	 110
    «Усё, што я рабіў у сваім жыцці, я рабіў для маёй Радзімы і яе славы...» (Барыс Kim) 	 124
    Вялікае каханне 	 126
    «Нацыянальнае» на чужой мове 	 127
    Хто кім крушць? 	 128
    Незалежнаспь 	 128
    У край «шчаслівага» дзяцінства 	 133
    Янка Купала і браты Гарэіікія 	 150
    Якуб Колас і браты Гарэцкія 	 162
    «Недабіткі» 	 169
    Знатакі літаратуры 	 169
    Прызвычаіліся 	 170
    Дзесяцігодцзе Першага з’езда беларусаў свету 	 170
    Мясцовае самакіраванне 	 175