У канцы вечара ў музеі Максіма Багдановіча У А. Гілеп уручыў дырэктару музея Таццяне Шэляговіч цікавы дакумент — зварот, які па яго ініцыятыве ў 1991 г. падпісалі 40 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі аб перазахаванні праху Максіма Багдановіча з Ялты ў Беларусь. Дарэчы, ён назваў і тых, якія падпісалі зварот тады і прысутнічалі сёння на вечары. Гэта— A. I. Вярцінскі, Э. Агуновіч, нечакана пачуў і сваё імя, бо забыўся пра тое. Аднак прапанова, хаця была нават згода ЦК КПБ, не была здзейснена — знайшліся ўплывовыя людзі, якія былі супраць. Уладзімір Аляксандравіч запрасіў усіх гасцей узяць кветкі, якія падаравалі яму, і ўскласці да помніка Максіма Багдановіча. Ціхі вечар сустрэў нас, і мы ўрачыста пад густы снегапад схілілі галовы перад помнікам вялікага паэта і грамадзяніна Беларусі. Хутка прыгожа ўсыпаныя пушыстымі сняжынкамі мы і асабліва казачнага выгляду нашы жанчыны-чараўніцы натхнёна чыталі вершы, слухалі і сэрцам чулі цудоўныя словы паэта. Нам зусім не хацелася разыходзіцца. Узрушаныя і ўдзячныя Максіму Багдановічу і Уладзіміру Гілепу, пажадаўшы юбіляру здароўя і поспехаў, рушылі ў далейшы жыццёвы шлях з беларушчынай у сэрцы... 2013 Задашлівая памылка... Адна з лепшых вучаніц акадэміка Гаўрылы Гарэцкага Таццяна Васільеўна Якубоўская — палеакарполаг, кандыдат навук, прыхільніца культур беларусаў і беларускіх татар — звярнулася з г. Кірава (былая Вятка), дзе наведвала сваю родную сястру і дзе некалі жыўу ссылцы Максім Гарэцкі. У інстытуце зайшла да мяне і апавядала мне пра сваю паездку ў Кіраў, а ў канцы дадала: «А ведаеце, калі ўжо ехала на аўтобусе на вакзал, дык бачыла, як мільгануў надпіс у назвай вуліцы — Максіма Гарэцкага». Я вельмі здзівіўся, засумняваўся, і каб упэўніцца, ці так гэта, папрасіў яе нашсаць сваёй сястры ўдасканаліць назву той вуліцы. Праз некаторы час зноў прыходзіць да мяне Таццяна Васільеўна і кажа: «На жаль, праўда на вашым баку — то вуліца Максіма Горкага». Але гэтая памылка Т Якубоўскай прывяла мяне да думкі, а чаму не можа быць нейкай мемарыяльнай адзнакі ў горадзе, хоць і расійскім, дзе жыў і працаваў, як ахвяра сталшска-бальшавіцкіх рэпрэсій, вядомы беларускі пісьменнік? Паставілі ж помнік у Вязьме. Тады я, як старшыня Рэспубліканскага фонду імя братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх, напісаў адпаведныя лісты губернатарам і кіраўнікам Кіраўскай вобласці і г. Кірава, Калужскай вобласці і г. Кірава, Смаленскай вобласці і г. Вязьма, падкрэсліўшы, што2013 год — юбілейны, 120-годдзе класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Праз некаторы час чытаў адказы. «31.01.2013. Уважаемый Радйм Гаврйловйч! Рассмотрев Ваше пйсьмо об увековечйванші памятй классйка белорусской лйтературы М. М. Горейкого, сообіцаю следуюіцее: Матерйалы о жызнй й творчестве Максйма Нвановйча Горецкого ймеются в фондах Кйровского гіспюрйко-краеведческого музея. Тематйческйй комплекс о класснке белорусской лйтературы М. Н. Горецкого выставлен в постоянной нсторйческой композйцйй музея. В городе Кйрове сохраннлось зданйе бывшей средней школы № 1, в которой e 1935-193 7 гг. работал М. Н. Горецкйй. В настояйіее время в этом зданйй расположено государственное казенпое спецйальное (коррекгрюнное) образовательное учрежбенйе Калужской областй для обучаюіцнхся (воспйтаннйков) с огранйченнымй возможностямн здоровья «Кнровская спецйальная (коррекцйочная) обіцеобразовательчая школайнтернат 1 вйда». Адмйннстрацйя мунйцйпального района «Гэрод Kupoe й Кнровскнйрайон» в мае 2013 годаувековечйт место, связанное с трудовой деятельностью М. Н. Горецкого установлетіем меморйальной доскй на зданне бывшей школы. Глава Кйровскойрагюнной адмйнйстраішй Н. Ф. Соколов». «06.02.2013 г. Уважаемый Радйм Гаврйловйч! Вате обраіценпе об увековечйванйй памятй класснка белорусскойлйтературы Максйма МвановтаГорецкого, находйвшегося в ссылке с 1930 no 1935 год в г. Kupoee, no порученйю Губернатора Кнровской областй Н. Ю. Белых рассмотрено. Данньш вопрос будет включен в повестку дня блйжайшего заседанйя Coeema no топонймйймунйцйпального образовання «Город Кйрое» й komuccuu no устаноеке меморйальных досок w памятных знакое. О результатах рассмотренйя мы сообгцйм Вам дополнйтельно. Заместйтель Председателя Праейтельстеа областп —упраеляюйрш деламй ПравйтельстеаобластйА. В. Перескоков». «20.03.2013 г. В результате рассмотренйя обртцепйя рукоеодйтеля государственного фонда йменй братьее Максйма й Гаврішла Горецкпх Р. Г. Горейкого no eonpocy увековечйванйя памятй Максйма Мвановйча Горецкого на komuccuu no вопросам законностй, правопорядка, депутатской этйкй, соцйальным вопросам Coeema депутатов Вяземского городского поселенйя Вяземского района Смоленской областп сообіцаем: Ha meppumopuu Вяземского городского поселенйя, в раііоне улйцы Парковая 2 расположен памятнйк «Жертвам полйтйческнхрепрессйй», на котором увековечено ймя выдаюшегося сына белорусского народа М. 11. Горецкого. Ежегодно в день памятй жертв полшпйческйхрепрессйк вДень города Вязьмы й другйе памятные даты у памятнйка проводятся мйтйнгй. В меспіной й регйональной печатй регулярно публйкуются матерйалы о жйзті й научной деятельностй М. М. Горецкого. Жйтелй Вяземского городского поселенйя помнят н чтят пмя классйка белорусской лшпературы Максйма Нвановйча Горецкого. Данный памятнйк закреплен за обнйм йз учебных заведенйй города Вязьма. Предлагаем Вам прйслатьматерйалы о М. 14. Горецком для расшйренной публйкаіійй в местной печатй, a в перспектнве выпуска научного сборнйка, посвяіценного белорусскому ученому. Председапіель komuccuu no вопросам законноспш, правопорядка, депутатской эпшкй, соцйальным вопросалі Д. Е. Комаров». «12.04.2013 г. Уважаемый Радші Гаврйловйч! В рамках йсполненіія порученйя замеспштеля Председателя Правйтельства Кнровской областй .4. А. Г'алйцкйх йнформйруем, что вопрос прйсвоенйя одной йзулйц г. Кнрова йметі М. 11. Гореі{кого рассмотрен на заседанйй Coeema no топоншшы мунйцнпального образовання «Город Кйров». По нтогам рассхютренйя прйнято решенйе о нейелесообразносіті прйсвоенпя нанменованняулйце в городе Кнрове «улйца пменн М. 14. Горецкого». Дополнйтельно сообшаем. что no адресу: г. Кйров, ул. Свободы. 109. снесен дом. в котором прожйвал М. П. Горенкнй в 1930-1935 гг., й поспіроен новый жйлой дом. Глава департамента П. Н. Сырцев». 2013 V канферэнцыя беларусаў Балтыі і замежжа. Хведару Нюньку — 85 У Вільні 6-7 красавіка 2013 г. адбылася V канферэнцыя беларусаў краш Балтыі і замежжа, a 6 красавіка старшыня Таварыства беларускай культуры Хведар Нюнька адзначыў 85-годдзе. У святкаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі Літвы (арганізатары і вядоўцы — Хведар Нюнька, Леакадзія Мілаш, Алесь Адамковіч), Латвіі (на чале з Вячкам Целешам), Эстоніі (Зінаіда Клыга), Чэхіі (Юрка Станкевіч). 3 Беларусі прыехала досыць вялікая дэлегацыя: У Арлоў, А. Астапенка, Г. Бураўкін, В Голубеў, А. Макоўская, М. Скобла, А. Трусаў, С. Шушкевіч, Н. Шыдлоўская і інш. Сярод іх быў і я з Галінай. Прысутнічалі дзве гераічныя жанчыны — жонкі палітычных вязняў Марына Адамовіч-Статкевіч і Наста Палажанка-Дашкевіч. Канферэнцыя праходзіла ў сядзібе Таварыства беларускай кулыуры. Галоўнае пытанне: захаванне беларускай нацыі як на сваёй этнічнай радзіме, так і ў іншых краінах пражывання. Адзначалася, што нахабная і адкрытая русіфікацыя ў Беларусі выклікае праблему знішчэння беларусаў, прычым гэта праблема не толькі ўладаў, якая, як уяўляецца, зацікаўлена ў хуткім знікненні беларускамоўнага насельніцтва, а найперш праблема саміх жыхароў краіны. Зусім не зразумела, чаму беларусы самі адмовіліся ад самага святога — мовы, якая дадзена ім ад Бога і якую кожны з іх павінен першай у жыцці пачуць ад сваёй матулі. Беларусы замежжа, з’яўляючыся неад’емнай часткай беларускай нацыі, займаюцца захаваннем і развіццём беларускай кулыуры, яе папулярызацыяй у краінах свайго пражывання і гэтым нясуць веды пра Беларусь у свет. Беларусы замежжа забыты сваёй этнічнай Бацькаўшчынай, якая не робіць значных захадаў па падтрымцы сваіх суродзічаў. Яны чужыя для дзяржавы і ўспрымаюцца як замежныя грамадзяне. Калі за людзьмі іншых нацыянальнасцяў стаяць іх этнічныя дзяржавы — за беларусамі — ніхто. I таму чалавеку выгодна быць рускім, палякам, але толькі не беларусам. Патрэбна сістэмная падтрымка з боку беларускай дзяржавы. Без гэтага ідуць моцныя асіміляцыйныя працэсы ў краінах Балтыі і замежжа, калі беларусы нават другога пакалення ўжо не атаясамліваюць сябе з радзімай бацькоў, усё менш моладзі далучаецца да беларускіх суполак. Ад гэтага страчвае беларуская дзяржава. Вялікую справу робіць Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», займаючыся праблемамі беларускіх дыяспару розных краінах. Калі не будзе весніся ніякая праца з беларускімі дыяспарамі, яны з часам проста перастануць існаваць. У час канферэнцыі адбылася прэзентацыя дзвюх новых кніг: Станіслаў Шушкевіч прадставіў сваю кнігу, якая выйшла ў Маскве на рускай мове, а Міхась Скобла — кнігу лістоў і ўспамінаў Зоські Верас «Я помню ўсё» Была зроблена прапанова— неабходнаўсталяваць памятную шыльду ў Вільне гэтай выдатнай дзяячцы беларускай культуры. Вольга Мікалайчык прэзентавала свае новыя фільмы пра найноўшую гісторыю Беларусі. Усе ўдзельнікі канферэнцыі наведалі Лукішскі пляц, дзе ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага каля яго помніка. Адзначалася. што ў сувязі са 150-годдзем пачатку нацыянальнавызваленчага паўстання ў Беларусі і Літве з’явіліся некаторыя падпявалы сучаснаму рэжыму і імперскай думцы Расіі аб тым, што Мураўёў-вешальнік быў прагрэсіўны рэфарматар, а Каліноўскі і яго паплечнікі былі тэрарыстамі і ворагамі беларускага народа. Трэба дань годны адказ на такія заявы. Ідэі паўстання Каліноўскагабылі ўвасоблены ў ідэалах Беларускай Народнай Рэспублікі. У звароце да ўрада Рэспублікі Беларусь дэлегатаў ГТятай канферэнцыі беларусаў краін Балтыі ў прыватнасні адзначалася: «... звяртаемся да Вас з прапановай зрабшь найболыйважныя крокі, якія наітершмогуць дапамагчы спыніць асіміляцыю і пашырыць беларускую прысутнасгіь у рэгіёне: 1. Паскорыць прыняцце Закона «Аб беларусах замежжа». 2. Павялічыць колькасііь беларускамоўных праграмаў для спадарожнікавага вяшчання, бо беларусы, якія нарадзіліся ў замежжы, ужо не маюць магчымасці чуць беларускую мову. А беларуская мова — аснова існаватя беларускай нацыі. 3. Прыняць неабходныя захады па падтрымцы існых, а таксама стварэнні новых беларускіх школ у замежжы.