Пасля выбараў першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і вядомага рэферэндуму сітуацыя ў Беларусі з боку ўсіх уладавых структур у адносінах да беларускай мовы, літаратуры, культуры і наогул беларускасці рэзка змяніліся, таму наступныя юбілеі Максіма Гарэцкага былі значна больш сціплыя На 105-годдзе пісьменніка і 60-годдзе яго расстрэлу ў газеце «Звязда» ад 11 лютага 1998 г. быў надрукаваны мой артыкул «Пасмяротнае вяртанне на Бацькаўшчыну». Яшчэ раней М. I. Мушынскі ў часопісе «Гуманітарна-эканамічны веснік» (1997. № 3) змясціў артыкул «Несмяротнасць класікі: мастацкі, маральны і грамадзянска-патрыятычны запавет Максіма Гарэцкага». 15 лютага ў «ЛіМе» выйшаў артыкул Галіны Гарэцкай «Георгіеўскі кавалер» пра ўзнагароду яе бацькі ў 1914 г. Георгіеўскім крыжам 4-й ступені, a 16 лютага — артыкул Георгія Юрчанкі «Прайдуся па Гарэцкага, ступлю на Левановіча...» пра вуліцу імя М. Гарэцкага ў Мсціславе. «Наша слова» (18.02) змясціла паведамленне пра 105-ю гадавіну з дня народзін шсьменніка. Па ініцыятыве педагога Эльвіры Ярчак былі праведзены Гарэцкія чытанні сярэдніх школ «Браму скарбаў сваіх адчыняю...», якая прайшла ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, дзе выступілі настаўнікі сярэдніх школ Мінска і Мінскай вобласці 2-3 чэрвеня 1998 г. прайшлі чарговыя, VII Гарэцкія чытанні, матэрыялы дакладаў якіх былі надрукаваны толькі ў 2002 г. Пра гэтыя падзеі Э. Ярчак надрукавала артыкул «Духоўная спадчына» ў газеце «Голас Радзімы» (2.07), a 6 жніўня ў той жа газеце выйшаў артыкул Уладзіміра Конана «Летапісец сялянскай Атлантыды». 18 лютага 2003 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск) адбыліся XI Гарэцкія чытанні, прысвечаныя 110-годдзю з дня нараджэння Максіма Гарэцкага. Адначасова там жа была адкрыта выстаўка пра жыццё, літаратурна-мастацкую і грамадска-культурную дзейнасць пісьменніка, якую гэты музей арганізаваў разам з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва. Перад гэтым (13 лютага) у тым жа памяшканні прайшла прэзентацыя кнігі Т. С. Голуб «У творчай майстэрні класіка» (Мінск, 2002), якая была выдадзена выдавецтвам «Беларуская навука» да юбілею М. Гарэцкага. Аб гэтай прэзентацыі Эма Золава паведаміла ў «ЛіМе» (2003. 6 чэрвеня). Тое ж выдавецтва выпусціла ў свет манаграфічны нарыс (2-е выданне, выпраўленае і дапоўненае) Д. Бугаёва «Максім Гарэцкі» (2003), манаграфію (2-е выданне, выпраўленае) I. П. Чыгрына «Паміж былым і будучым. Проза Максіма Гарэцкага» (2003), а выдавецтва «Мастацкая літаратура» ў серыі «Беларуская проза XX стагоддзя» кнігу Максіма Гарэцкага «Прысады жыцця» (2003), у якую ўвайшлі апавяданні, аповесці «У чым яго крыўда?», «Меланхолія», «Ціхая плынь» і дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне» (укладанне Т Голуб). 19 лютагаў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі да юбілею пісьменніка адкрылася арганізаваная аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў выстаўка «Самабытны майстар слова», прысвечаная творчасці М. Гарэцкага. У «Полымі» (2003. №2) была надрукавана праца М. Гарэцкага «Маладняк» за пяць гадоў: 1923-1928» з прадмовай Т. Голуб. У «ЛіМе» (2003. 21 лютага) былі надрукаваны артыкулы Святланы Явар «Чужая праўда», Івана Шаладонава «Хрысціянская традыцыя» і Віталя Падстаўленкі «Не забі ў сябе добрае карэнне!». Таццяна Дасаева ў «Звяздзе» (2003. 20 і 22 лютага) змясціла артыкул «Максім Гарэцкі і Леаніла Чарняўская. Гісторыя кахання». Таварыства беларускай мовы да юбілею выдала памятны каляндарык. Анатоль Мяснікоў у «Звяздзе» (2003. 31 ліпеня) надрукаваў эсэ «Максімава доля». Яшчэ на 100-годдзе было вырашана выдаць на рускай мове кнігу М Гарэцкага «йзбранное». Хутка Л. Кананец падрыхтавала такі рукапіс, які атрымаў добрыя водгукі ад шэрагу рэцэнзентаў, у тым ліку і ад Г. Гарэцкай. Кнігу ўключылі ў план выпуску выдавецтва «Мастацкая літаратура», але янатак і не была надрукавана. Таму я, як прэзідэнт Рэспубліканскага фонду імя братоў Гарэцкіх, зноў звярнуўся ў снежні 2002 г. да дырэктара выдавецтваУ А. Мачульскагаз просьбайуключынь у план выданняў Некалькі разоў кніга трапляла ў такі план, але так і не ўбачыла свет. Перад юбілеем была выкрадзена мемарыяльная дошка з будынка, дзе калісьці знаходзіўся Інбелкульт, прычым гэта здарылася ўжо другі раз. Пасля першага крадзяжу яна была падкінута назад. А тут згінула канчаткова. На просьбу Згуртавання беларусаў свету «Банькаўшчына», якое тады змяшчалася ў тым будьтнку, паставійь новую дошку за свой кошт Мінгарвыканкам даў адмоўны адказ. 115-годдзю Максіма Гарэцкага былі прысвечаны XVI Гарэцкія чытанні, якія прайшлі 15лютага2008г. у Дзяржаўным музеі псторыі беларускай літаратуры. 3 прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў чытанняў звярнуліся Радзім Гарэцкі, Міхась Мушынскі, Анатоль Вярцінскі. У гэтым жа годзе выйшлі з друку матэрыялы чытанняў, у якія ўвайшлі 20 дакладаў Пра XVI Гарэцкія чытанні паведаміла газета «ЛіМ» (2008. 29 лютага) у артыкуле Сашы Дорскай «Перачытваем братоў Гарэцкіх». Кароткія звесткі аб пісьменніку да яго юбілею надрукавала газета «Наша слова» (2008. 20 лютага), а «Народная Воля» (2008. 22 лютага) змясціла фрагменты з артыкула Гаўрылы Гарэцкага «Брат Максім Гарэцкі». «Краязнаўчая газета» (2008. № 8, люты) надрукавала артыкул Генрыха Далідовіча «Класікі вяртаюцца. ..», да якога перадрукавала з кніп Радзіма Гарэц- кага «Ахвярую сваім «Я» урывак «Лёс пісьменніка — лёс пакалення». Ірына Філіпенка, супрацоўніца Горацкай бібліятэкі, у газеце «ЛіМ» (2008. 21 сакавіка) паведаміла, што «месяцлюты для Горацкай раённай бібліятэкі троіічы сімвалічны. Сёлета мінула 15 гадоў, як ёй надалі імя класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. 18 лютага споўнілася 115 год з дня нараджэння пісьменніка, a 10 лютага, 70 гадоў таму, ён быў расстраляны як «вораг народа». Вось так у адным зімовым месяцы перапляліся і сумныя, і ўрачыстыя даты». У артыкуле «Вялікі чалавек з Малой Багацькаўкі» яна адзначыла, што бібліятэка штогод святкуе дзень нараджэння славутага земляка, праводзіць літаратурна-музычныя кампазіцыі, сустрэчы з чытачамі, віктарыны, фотавыставы, дапамагае бібліятэкам і школам у арганізацыі такіх мерапрыемстваў. Газета «Новы час» — «Літаратурная Беларусь» (2008. 23-30 сакавіка) надрукавала да юбілею з Радыё «Свабода» артыкул «Ён заўсёды пісаў праўду». У другой палове 2008 г. выдавецтва«Мастацкая літаратура» выпусціла асобнай кнігай аповесць «Дзве душы» накладам 2000 экз. 15 лютага 2013 прайшлі XXI Гарэцкія чытанні, прысвечаныя 120-годдзю Максіма Гарэцкага. Напярэдадні юбілею ў Горках адбыліся непрыемныя падзеі, якія былі выкліканы мерапрыемствамі «Дажынкі-2012»; вырашана знесці адзіны захаваны ў Беларусі дом. у якім жыў шсьменнік і яго сям’я. Гэты дом яшчэ 20 гадоў таму рашэннем дзяржаўных структур быў абвешчаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю, пастанавілі ў ім адкрыць літаратурны музей Максіма Гарэцкага, дзе намячалася захаваць памяць не толькі пра пісьменніка, але расказаць і пра беларускую культуру і літаратуру Горак і ўсяго раёна. Аднак справа скончылася толькі ўстаноўкай мемарыяльнай дошкі, таму што за гэтыя два дзесяцігоддзі не знайшлі кватэры для жыхароў будучага музея. Але «Дажынкі» адразу вырашылі гэтыя пытанні: знайшлі, куды перасяліць людзей, a ад дома не засталося ніякага следу, ні якога-небудзь знака. За 20 год не змаглі выканаць і пастанову аб выданні на рускай мове кнігі М. Гарэцкага «Нзбранное». Нарэшце зараз янаўключана ў план выдавентва холдынгу «Мастацтва і літаратура» і яе кіраўнік Алесь Карлюкевіч перакананы ў выхадзе кнігі. Выйшлі з друку матэрыялы XX Гарэцкіх чытанняў, у якіх змешчаны 32 даклады. Паколькі гэтыя чытанні юбілейныя, вырашыў троху змяншь вокладку і дань на ёй здымак братоў Гарэйкіх не разам, а паасобку, прычым тых, якія былі зроблены ў апошнія гады волі перад іх «перасяленнем» у «архіпелаг ГУЛАГ». 3 прывітальным словам наХХІ чытаннях выступілі Васіль Зуёнак і Анатоль Бутэвіч Было заслухана каля 50 дакладаў Да юбілею пісьменніка ў выдавецтве «Беларуская навука» выйшла з друку другое, дапоўненае выданне кнігі Міхася Мушынскага «Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі», а выдавецтва «Мастацкая літаратура» надрукавала кнігу Алеся Марціновіча «Брама, адчыненая ў вечнасць: дзецям пра Максіма Гарэпкага: нарысы» (2013). Адначасова ён выдаў вялікі артыкул пад той жа назвай у часопісе «Полымя» (2013. № 1 і № 2) Часопіс «Роднае слова» (2013. № 2) спецыяльна да юбілею пісьменніказмясшў некалькі артыкулаў: Эмануіл Іофе «Максім Гарэцкі — беларусазнаўца», Таццяна Дасаева «Якуб Колас і Максім Гарэцкі», Алена Ярмоленка «Мастацкі свет ранніх апавяданняў Максіма Гарэцкага», Васіль Рагаўцоў «Вербальныя сродкі камічнага ў драматычным абразку «Жартаўлівы Пісарэвіч» Максіма Гарэцкага», Ганна Запартыка «Максім Гарэцкі ва ўспамінах сучаснікаў. Па матэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва музея літаратуры і мастацтва». 18 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі адбылася выстава «Браму скарбаў сваіх адчыняю...», на якой упершыню ўвазе наведвальнікаў прапанаваны рукапісная спадчына пісьменніка, у тым ліку вучнёўскія сшыткі з рукапі- сам «Камароўскай хронікі», аўтарскі пераклад на рускую мову «Віленскіх камунараў», накіды з апошняга твора «Скарбы жыцця». 19 лютага ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адчынілася выстава «Сябра майго далёкага юнацтва», назву якой падказалі радкі з ліста Якуба Коласа да Гаўрылы і Ларысы Гарэнкіх. У рамках музейнага праекта «Нашчадкі славутых людзей» выступілі з успамінамі Міхась Міцкевіч і Радзім Гарэцкі. Пра гэтую выставу ў «Краязнаўчай газеце» (2013. сакавік) паведаміла НастаКадыгрыбу артыкуле «Гістарычная сустрэча». 21 лютага адбылася прэзентацыя выставы ў Дзяржаўным музеі-архіве літаратуры і мастацтва, на якой можна было ўбачыць некаторыя асабістыя рэчы пісьменніка. Трэба адзначыць, што толькі тут на адкрыцці выставы прысутнічаў высокі чыноўнік — старшыня Дэпартамента па архівах У. I. Адамушка. 22 лютага ў сядзібе Таварыства беларускай мовы, як абвешчана ў «Нашым слове», «адбудзецца вечарына на 120-годдзе МаксімаГарэцкагазудзелам акадэміка Радзіма Гарэцкага», а пазней (27 лютага) адзначана: «Акадэмік Радзім Гарэцкі — адзін з заснавальнікаў ТБМ, сябар Рады ТБМ распавёў пра нялёгкі лёс дзядзькі і байькі, пра іхняе імкненне на Радзіму і адказаў на шматлікія пытанні». Прысутны на імпрэзе паэт Васіль Жуковіч падараваў мне акраверш, напісаны ім да юбілею Максіма Гарэцкага: