• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Зовеауюіцйй бюро запйсей актов гражданского состоянйя — подпйсь
    ? //еЛн<^ —
    45мйнутп 10-го февраля 1938 года, арешенйе Заседатія Тройкн прйведено в йсполненйе путем расстрела в 15 часов того же 10-го февраля 1938 г. Труггы зарыты наустановленную глубйну, о чем й составлен настояійіш акт в одном экземпляре». М. Гарэцкі ў спісе асуджаных лічыцца пад нумарам 30.
    Пасля таго, як стала вядома, што Максіма Гарэцкага расстралялі, я звярнуўся з просьбай у Кіраўскі гарвыканкам Калужскай вобласці прыслаць мне афіныйнае паведамленне аб смерні М. Гарэцкага. Праз некаторы час я атрымаў гэты дакумент з датай 6 чэрвеня 1992 г, з якога відна, што пісьменнік расстраляны 10 лютага 1938 г, а пра месца смерці напісана «не взвестно, Россня».
    10 лютага 1993 г. у Вязьме з дапамогай кіраўніка адміністрацыі раёна У. Рудніцкага адкрыты помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій. На адкрыцці сабраліся некалькі сот чалавек, у тым ліку і дэлегацыя з Беларусі на чале з першым намеснікам міністра культуры Уладзімірам Гілепам. Помнік пастаўлены
    	 ^сбГ 			
    в возрасте <„.. лат, о чем в кнвгв регйсірг^ав актов о сжертя
    СВМДЕТРЬСТВО 0 СМЕРТН
    ^г' г	
    
    .... йссяца
    дроааведена валясь,аа № Прячлаа сяерте
    Место смертш гарод, селеаме
    район	 . обзат, край . уеснубляка 	 Мегта регнстрацмм
    -
    
    Ч «’Ч’ W'^* л	г< &
    Дат*	я	°	
    /мі&іЛкййіян ЎТ^Асл (п*ф:)} КіЛйчЛ «KWB rpMlKhHHW» Cw'TWgljy
    Н-НК
    295035
    на ўскраіне горада (пачатак вул. Паркавая) каля крутога абрыву недалёка ад будынка турмы, дзе адбываў прысуд М. Гарэцкі. На чорнай стэле з лабрадарыту выбіты словы: «Предположйтельно на этом месте, где похоронены сотнй йзвестных й нейзвестных людей, жертв репрессйй, находйтся прах нзвестного белорусского тісателя, ученого й педагога Максйма Нвановйча Гэрецкого».
    * * *
    Амаль праз 6 гадоў пасля расстрэлу Максіма Г арэцкага і роўна праз 51 год пасля, але менавіта ў дзень яго нараджэння 18 лютагаў 1944 г. загінуў у баі з фашыстамі Леанід Максімавіч Гарэцкі (15.VII. 1922-18.11.1944). Пра гэта паведаміў дзядзьку Лёні Гаўрылу Гарэнкаму баец А. Хлюшчаў 21.05.44: «... Он погйб в бою под дер. Костково на восточном берегу рекн Шелонь Шймского раііона Ленйнградской областй. Похоронен на там же берегу в братскогі хюгй-
    Помнік на месцы расстрэлу
    М. I. Гарэцкага ў Вязьме (Расія)
    
    ле. [.. .] ваш Леонйд был хорошйм командйром для нас, очень тоже сожалеем». У раённым цэнтры Шымску стаіць стэла, на якой пералічаны пахаваныя ў бранкай магіле афіцэры і салдаты, у тым ліку і Л. М. Гарэцкі.
    * * *
    Леаніла Усцінаўна Чарняўская-Гарэцкая (16.XI.1893— 26.IX. 1976) з 1947 г. жыла ў Ленінградзе разам з дачкой Галінай Максімаўнай. Апошнія восем гадоў яна моцна хварэла і была прыкутая да ложка, a 26 верасня 1976 г. памерла. Дачка пахавала яе на Паўночных могілках, якія знаходзяцца недалёка ад Пулкаўскай абсерваторыі, на ўскраіне Санкт-Пецярбурга.
    * * *
    Галіна Максімаўна Гарэцкая (13.III.1921-20.IX.2006) пайшла ад нас на 86-м годзе жыцця Пахавалі яе побач з магілай маці. Аб смерці ГаліныМаксімаўны паведаміў Валянцін Яўгенавіч Тэадарчук (сын Юліі Паповай — дачкі брата Еўфрасінні Міхайлаўны Канстанціна), які прыслаў тэлеграму: «20.09.06 тйхо скончалась Галйна Максймовна Горецкая». Валянцін арганізаваўувесь рытуал пахавання і паставіў помнік.
    * * *
    Праз два гады Валянцін Тэадарчук на Паўночных могілках (8-й хвойный участок, ряд — 6, место — 49) паставіў агульны помнік усёй сям’і Максіма Гарэцкага, на якім зроблены такі надпіс:
    Семья
    ГОРЕЦКОГО
    Макснма ІІвановпча
    КЛАССНКА БЕЛОРУССКОЙ ЛНТЕРАТУРЫ
    1893 1938
    РЕПРЕССНРОВАН, РАССТРЕЛЯН, ПОХОРОНЕН
    В Г. ВЯЗЬМЕ,	РЕАБНЛНТНРОВАН
    Чернявская Леоннла Устнновна 1893 1976 БЕЛОРУССКАЯ ПНСАТЕЛЬННЦА
    ГОРЕЦКНЙ Леоннд Макснмовнч СТУДЕНТ-СОЛДАТ 1922 1944 ПОГНБ, ЗАІЦІІІЦАЯ ЛЕНННГРАД МЕСТО ЗАХОРОНЕННЯ НЕШВЕСТНО
    ГОРЕЦКАЯ Галнна Макснмовна
    ЛНТЕРАТУРОВЕД
    1921 -2006
    ННЗКНЙ ПОКЛОН. СЛАВА ВАМ.
    ОТ РОДНЫХ, БЛНЗКНХ, ПОЧНТАТЕЛЕЙ
    БЕЛОРУСОВ
    2013
    Дзве вясновыя прэміі
    1 сакавіка 2013 г. — у першы дзень вясны — Уладзімір Някляеў за раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» быў уганараваны прэміяй Ежы Гедройца, а прэміяй імя Святланы Навумавай, адным з заснавальнікаў якой з’яўляецца той жа Уладзімір Някляеў, у намінацыі «Журналістыка» — карэспандэнт Андрэй Пачобут, «Аналітыка» — Аляксандр Класкоўскі, «Надзея» — Павел Вінаградаў
    *
    Калі выйшаў часопіс «Дзеяслоў» (2012. № 6), я адразу з вялікай цікавасцю прачытаў «менскі раман» Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», які мяне ўразіў не столькі арыгінальнасцю пабудовы, колькі яскравай перадачай асаблівай атмасферы таго часу, часу маладосці герояў твора з іх рамантычнымі падзеямі, нягледзячы на жыццёвыя цяжкасці большасці людзей, звязаныя з яшчэ свежымі ваеннымі падзеямі і рэаліямі савецка-бальшавіцкага рэжыму. Відавочная аўтабіяграфічнасць і дакументальны стыль апавядання робяць герояў і падзеі рамана вельмі праўдзівымі па іх сутнасці, хаця, як і павінна быць у мастацкім творы, многія эпізоды не адпавядаюць поўнай дасканаласці ні па часе, ні па дэталях.
    Намаляваная Някляевым пэндзлем майстра жыццё маладога пакалення пасляваеннага савецкага часу настолькі тыпова
    не толькі для Мінска, але і для многіх іншых гарадоў Саюза. Успамінаючы свае студэнцкія гады, якія прайшлі ў Маскве, я бачу многа агульнага. Цяжкасці жыцця прыгняталі, але радасць маладосці перамагала. Вясёлыя жарты, падначкі, хохмы, пачуцці першага кахання і рэўнасці, тусоўкі юнакоў розных напыянальнасйяў, нейкая бестурботнасць — было найбольш цікавым і значным. Прыкметнае значэнне мелі і аўтаматы з газіроўкай, а часцей без (бо не заўсёды хапала грошай), якія дазвалялі смачна напоўніць страўнік і прыдушыць такое надакучлівае пачуццё голаду. Габрэйскае пытанне ўсплывала нярэдка даволі востра (асабліва ў канцы праўлення Сталіна). Вельмі яскрава Някляеў намаляваў вобраз Саламона Майсеевіча. Мне ён нагадаў дзеда майго сябра па студэнцкай групе Мішы Жаркова, які быў шаўцом на рынку. Такія ж, як у Мінску, у нас былі «баданне» з КДБ, сустрэчы і стычкі з «сексотамі», даносы і камсамольскія пасяджэнні з разборкамі парушальнікаў «маральных і ідэалагічных асноў савецкага жыцця» і г. д.
    Падзагаловак «мшскі раман» апраўданы тым, што адчуваецца шчырая любоў аўтара да горада маладосці, які ён так добра ведаў, настальгія па таму старому Мінску, які цяпер так моцна і, на жаль, непрадумана мяняецца і губляе тую былую сваю асаблівасць і прытульнасць.
    * * *
    Мне давялося ўручаць прэмію імя Святланы Навумавай у намінацыі «Надзея», а таксама медаля ў выглядзе ластаўкі жонцы пераможца Паўла Вінаградава Святлане, бо Павел у гэты час быў асуджаны на 5 сутак, што стала ўжо звычайным у нашай «дэмакратычнай» дзяржаве. 3 цёплымі словамі пажадання шчасня, любові маладой сям’і з прыемнасцю перадаў дыплом стромкай жанчыне, якая разам са сваім змагаром за вольную Беларусь мужна пераносіць усе цяжкасці.
    2013
    Адраджэнец на ніве культуры
    11 сакавіка 2013 г. споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння выдатнага дзеяча на ніве беларускай культуры Уладзіміра Аляксандравіча Гілепа. На наступны дзень у Дзяржаўным літаратурным музеі Максіма Багдановіча сабраліся яго сябры і прыхільнікі — кіраўнікі Мшістэрства культуры, беларускіх музеяў, члены Рады Беларускага фонда культуры і інш Вельмі цёпла і шчыра віншавалі юбіляра, яго жонку Рыму Віктараўну і іх слаўных дзяцей.
    Сялянскі хлопец з вёскі Вострава на Капыльшчыне У. Гілеп, скончыўшы гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Археалогія», усё жыццё прысвяціў адраджэнню і развіццю беларускай культуры ў самых разнастайных напрамках: археалогіі і музейнай справе, краязнаўстве і турызму, бібліятэчнай і клубнай справе, захаванні нацыянальнай спадчыны, выдавецкай дзейнасці і г. д. Ён не толькі таленавіты спецыяліст, але і выдатны арганізатар. Ужо з самага пачатку навуковай працы па археалогіі Уладзімір Аляксандравіч удзельнічаў як у шэрагу раскопак старажытных курганоў, так і ў стварэнні ўніверсітэцкага археалагічнага музея БДУ і Нацыянальнага музея псторыі і культуры Беларусі. Вялікі ўклад У Гілеп унёс у стварэнне экспазіцый і адкрыццё мемарыяльных комплексаў «Хатынь», «Курган Славы», Беларускага музея псторыі Вялікай Айчынай вайны і інш.
    15 гадоў У А. Гілеп працаваў намеснікам мшістра культуры Рэспублікі Беларусь. У гэты час па яго ініцыятыве і непасрэдным удзеле створаны псторыка-культурныя запаведнікі ў Полацку, Заслаўі, Нясвіжы. У апошнім ён адзін час на грамадскіх пачатках выконваў абавязкі дырэктара. Тут арганізаваў «Нясвіжскую акадэмію» і Міжнародны фонд «Нясвіж».
    Ужо больш за 15 гадоў Уладзімір Аляксандравіч узначальвае Беларускі фонд культуры, які праводзіць вялікую працу па вяртанні і захаванні нацыянальных культурных каштоў-
    насняў, па падтрымцы народнага мастацтва (значны рэзананс атрымалі фестывалі і кірмашы фальклорнага мастацтва), па адраджэнні духоўнай культуры старажытных малых гарадоў і інш Выклікае захапленне выдавецкая дзейнасць У Гілепа: выйшла 7 кнігу рамках праграмы «Вяртанне», 2 тамы «Славутыя імёны Банькаўшчыны», юбілейныя выданні А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш», А. Пушкіна «Евгеннй Онегйн», Якуба Коласа «Новая зямля», У. Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха», М. Багдановіча «Раманс», «Слуцкія ткачыхі», «Пагоня». Ён — заснавальнік і галоўны рэдактар папулярнай «Краязнаўчай газеты», якой 17 сакавіка 2013 г. споўнілася ўжо 10 гадоў Шмат часу ў юбіляра займае ўдзел у многіх міжнародных і рэспубліканскіх арганізацыях культурнага напрамку.
    Мне давялося з часу стварэння Беларускага фонду культуры ўдзельнічаць у працы Рады БФК пад кіраўніцтвам спачатку Івана Чыгрынава, а затым У А. Гілепа. Заўсёды я адчуваў вялікае задавальненне ад гэтай справы. Надзвычай добразычлівы, інтэлігентны, дзелавы, цудоўны чалавек з пачуццём гумару Уладзімір Аляксандравіч — вялікі знаўца праблем культуры — ствараў прыемную атмасферу працы Рады БФК, што дазваляла разумна і хутка вырашаць многія складаныя пытанні. Я асабліва ўдзячны Уладзіміру Аляксандравічу Гілепу за выдатную падрыхтоўку і правядзенне самых розных юбілейных урачыстасцяў і мерапрыемстваў у сувязі са 100-годдзем Максіма Гарэцкага ў 1993 г у якасці старшыні аргкамітэта.