Ларысы Іосіфаўны Гарэцкай. Па завяшчанні Паўліны Вікенньеўны Мядзёлкі, яна перадала мне яе ўспаміны. якія прасіла апублікавайь толькі праз 25 год пасляяе смерці». «1.111.1993. Поўнач. Перачытваю некапіорыя творы М. Гарэцкага. На фоне / нашаніўскай / сучаснай літаратуры ўзвышаецца яго рэнесансная постайь». Максім Танк не прыняў перабудову, асуджаў развал СССР, новую дэмакратыю.. «5.111.1989. Яшчэ ніколі ў нас не было такога балагана. Наша дэмакратыя стала падобнай да былой шляхецкай». «9.VI. 1992. Заканчвае сваё жышіё старое пакаленне, кульгаючы намыліцах. Усё стала прыкрым. Далей так нельга жыць. На вачах нацыяналізм перараджаеіійа ў шавінізм». «9X1. 1992. Па тым, як паводзяйь сябе некаторыя нашы змагары за дэмакратыю, я ўсё больш пераконваюся, ішпо яны, перамоггйы. стануйь не меншымі душыцелямі, як іх сталінскія папярэднікі». «7.Н.1994. Большая частка энергіі нашай апазіцыі ідзе на гуканні вясны, перайменаванне вуліц, разбурэнне помнікаў. Рымляне на сваіх помніках мянялі толькі галовы цэзараў, амы — да аснавання і ўзвядзеняя новых багоў яап едэсталы. Хуткаўзвядзем помнік 3. Пазняку, якога В. Быкаўужо не раз аб 'яўляў «пасланцом самога Бога» і пры імені якога патрабуюць ужо ўсіхуставаць». «28.ХІ. 1994. Я думаю, што дэмакратыя — ніякая не дэмакратыя, калі янаўскладяяе наша жыййё. калі людзі пакутуюць ад непаладкаў у краіне, калі западае навука, культура і іх асяоўная база — эканоміка. He трэба быць дальназоркім, каб без трывогі думаць іў такіх умовах не трывожыцца за нашу будучыню... » Яшчэу канцы жніўня 1994 г. Яўген Іванавіч ханеў напісаць завяшчанне, аб чым запісаў у дзённіку: «... вось так і не сабраўся... » 7 жніўня 1995 г Максім Танк памёр, а ў маі 1996 г. у газеце «Аргументы н факты в Беларусн» Мікола Мікуліч апублікаваў завяшчанне, якое хавалася ў сямейным архіве паэта. Завяшчанне Прашу СП Беларусі дапамагчы мяне пахаваць на Слабадскім магільніку, дзе пахаваны і мае бацькі. Калі памрэ раней Любоў Андрэеўна, крэміраваць і дапахаваць да мяне, бо і яе сваякі і мае ўсе знашйлі там свой вечны супакой. Я ёй многім абавязаны. Мы ўвесь свой век з ёю не разлучаліся, не хацелася б разлучацца нам і па смерці. Хаваць мяне прашу без ардэноў, музыкі і прамоў. He любіў я красавацца на гэтым свеце. Таму прашу пахаваць як найсціплей, як хавалі і хаеаюць спрадвеку ў нас усіх. Прасіў бы не ставіць і помніка. А калі гэта неабходна, можна будзе напісаць на бакавых гранях плоцікамаці, хто ляжыць побач з ёю. [...] I не надаваць майго імя ніякім школам, памятным мясцінам, бо і так лічу, перастарачіся мы ў гэтым. Зараз амаль на кожным доме, школе вісіг/ь па некалькі такіх мемарыяльных дошак, на якія ўжо ніхто не звяртае ніякаіі увагі. Усё гэта толькі ўносіць несусветную блытаніну, запаўняючы рознаіі «высакапарнай» непатрэбшчынай старонкі даведнікаў, гісторый, успамінаў, колькасі]ь якіх расце як снежны ком. Вось, здаегіца, і ўсё. Бывагіі(е! Максім Танк 2013 Мсціслаў-Багацысаўка-Горкі Па ініцыятыве дырэктара Мсйіслаўскага раённага гісторыка-археалагічнага музея Уладзіміра Шывянкова, якая была падтрымана старшынёй райвыканкама Васілём Віцінавым, яго намеснікам Святаславам Кусавым і загадчыкам аддзела кулыуры Наталляй Біскуп, 22 і 23 траўня 2013 г. у Мсціславе і Багацькаўцы прайшла канферэнцыя, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Гарэцкага. На ўрачыстасці запрасілі мяне з Галінай і Анатоля Бутэвіча, вядомага пісьменніка і грамадскага дзеяча (былога міністра, дыпламата, а цяпер — намесніка старшыні Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастантва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь). У вялікай зале Палаца культуры сабралася каля трохсот вучняў, настаўнікаў сярэдняй школы, лійэя і каледжа, а таксама прадстаўнікоў інтэлігенцыі горада, якія вельмі цёпла сустрэлі нас. Спачатку быў паказаны фільм Алы Вольскай «Неразгаданыя людзі», прысвечаны М. Гарэцкаму Пасля ўступнага слова вядучай выступілі Р. Гарэйкі і А. Бутэвіч, якія апавядалі пра жыццё і творчасць Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх, адраджэнцкі рух мінулага стагоддзя, развіццё і стан беларускай літаратуры, культуры, неабходнасць захавання беларушчыны, пачуццё патрыятызму і ўманаванне незалежнасйі краіны. Вельмі было прыемна, што моладзь уважліва, з разуменнем і, як нам здалося, з падтрымкай нашых думак слухала прамовы. У музей і раённую бібліятэку я перадаў шэраг кніг, прысвечаных жыццю і творчаспі Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх. Мы змаглі пазнаёмшцаз псторыка-археалагічным музеем. Вельмі ўдалае тлумачэнне давалі дырэктар музея У. Шывянкоў і навуковы супрацоўнік Валянціна Цімашкова Багатыя экспазіцыі выразна паказваюць гісторыю Мсшслава і яго людзей ад старажытнасці да сучаснасці. Задалося пахадзіць па гэтым цудоўным горадзе-музеі, каб больш-менш пазнаць якога па- трэбны многія дні, а можа і месяцы, але і беглы агляд зрабіў незабыўнае ўражанне. Перш-наперш узнёслы настрой прыдае рэльеф — паўднёвыя ўзгор’і Смаленскага ўзвышша з Замкавай, Троіцкай і Дзявочай гарамі, з якіх бачны дзіўнай прыгажосці краявіды. Тут працякае рачулка Віхра, якая праз дзясятак кіламетраў упадае ў больш магутную раку Сож. Мсціслаўская зямля здаўна была заселена, аб чым гавораць старыя курганы, селішчы і гарадзішчы. Пабачылі найбольш знакамітае гарадзішча — Замкавую гару на правым беразе Віхры. Гэта — высокі мыс на 2 гектары, абкружаны шырокімі і глыбокімі (да 25 м) ярамі, якія некалі былі запоўнены вадой. Стоячы на краі вала, аж страшна глядзець на дно яра. На замчышчы археолагі (пачынаючы ад славутага беларускага этнографа і археолага XIX ст. Е. Р. Раманава і да сучасных М. А. Ткачова і асабліва Л. А. Аляксеева) ускрылі жылыя і гаспадарчыя пабудовы XII1-X1V стст., знайшлі мноства розных рэчаў і прыладаў, у тым ліку берасцяную грамату. Мсціслаў упамінаецца з XII ст. як горад Смаленскага княства. 3 1180 г. цэнтр удзельнага Мсціслаўскага княства, калі смаленскі князь Раман Расціслававіч даў горад ва ўдзел сыну Мсціславу. Пры ўваходзе на Замкавую гару нядаўна ўсталяваны памятны знак у гонар сына князя Вялікага Княства Літоўскага Альгерда: «Сямёну Лугвену Альгердавічу роданачальніку князёў мсціслаўскіх, герою Грунвальдскай бітвы, фундатару праваслаўных святынь». Дарэчы ён жа ў 1380 г. заснаваў мсціслаўскі пустынскі Успенскі манастыр, які мы таксама наведалі. 3 XVII ст. ён стаў уніяцкім, а з 1839 г — зноў праваслаўны. Кідаецца ў вочы высачэнная шмат’ярусная званіца, далей — мураваны храм Успення Багародзіцы, царква Раства Багародзіцы і Пакроўская царква. Вядуцца рэстаўрацыйныя работы; будынкі школы, жылых дамоў, дзе жывуць манахі, гаспадарчыя пабудовы адноўлены і маюць добры выгляд. За гэтымі храмамі і будынкамі — круты спуск да малой рачулкі Аслянка (правы прыток Сожа), на беразе якой знаходзіцца знакамітая крыніца На яе базе створана купальня і побач пабудавана невялікая нарква. Яны прывабліваюць да сябемногіх людзей, якія пасля купелі і малітвы адчуваюць, што здароўе іх значна палепшылася, a то і зусім хвароба знікла. У памяшканні школы ў час рэстаўраныі нечакана на сцяне адной келлі праявілася нерукатворнае аблічча Хрыста Збавіцеля, пасля чаго колькасць паломнікаў у манастыр стала проста незлічонай з усёй Беларусі і суседніх краін. У вялікім лесе за купальняй і рачулкай бясконца спяваюць салаўі і кукуюць зязюлі, прадказваючы вечныя гады манастыру. Мсціслаў меў складаную гісторыю і перажыў узлёты і заняпады. Мяняліся ўлады, а з імі мяняліся і рэлігійныя прыхільнасці, прычым часта гвалтоўна: язычніцтва — хрысціянства, праваслаўе — уніяцтва — каталіцтва — праваслаўе. Вялікім гандлёвым горадам (да 30 тысяч жыхароў) ён стаў у XVI-XVII стст., калі былі пабудаваны мнопя кляштары. Частыя войны, пажары прыносілі значныя страты. Вайна паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй цягнулася трынаццаць гадоў не прайшла міма Мсціслаўскага ваяводства вайна са шведамі, калі горад наведаў Пётр I, не абмінула горад і вайна з французамі, першая, а затым і другая сусветныя войны. Асабліва моцныя пажары— 1858 і 1863 гг Мсціслаўбыў цэнтрам Мсціслаўскага княства, Мсціслаўскагаваяводства, затым правшцыі, пазней — павета (то Магілёўскай губерні, то Смаленскай) і, нарэшце, Мсшслаўскага раёна. Асабліва быў вядомы як буйны цэнтр ганчарных і керамічных вырабаў. Сучасны горад уражвае мноствам касцёлаў, кляштароў, камяніц XVII-XVIII стст.; кармеліцкі касцёл Успення Mam божай; езуіцкі касцёл з кляштаром, перароблены ў праваслаўны Мікалаеўскі сабор; Троіцкая йарква, бернардзінскі кляштар, царква Аляксандра Неўскага, Спаса-Праабражэнская царква, будынкі земскай управы, калегіума, аптэкі, гімназіі і інш. Захаваліся стагадовыя жылыя драўляныя дамы традыцыйнай архітэктуры, характэрныя для раёна гаспадарчыя пабудовы. Убачылі помнікі друкару Пятру Мсціслаўцу (іх два — адзін маладому, другі нядаўна пастаўлены ў дні святкавання славянскага пісьменства), загінуўшым у вайне абаронцам Мсціслава, мемарыяльную дошку Міхасю Ткачову. Па ўсім горадзе размешчаны арыпнальныя драўляныя скулыітуры жывёл і фальклорных персанажаў, якія ўпрыгожваюць скверы, падвор’і. Яны зроблены мясцовым майстрам Яўгенам Галаўковым. Горад чысты, увесь у пышнай зелені дрэў і кустоў, сярод якіх прыемныя драўляныя домікі з прыгожымі варотамі, утульны, спакойны. Мсціслаў налічвае каля 12 тысяч жыхароў, сустрэчы з якімі заўсёды рабілі прыемнае ўражанне сваёй прыветлівасцю, культурнасцю, спакоем. Адзінае, што вельмі было балюча, a часта выклікала моцнае абурэнне — гэта стан роднай мовы. Усе начальнікі размаўлялі па-руску, у лепшым выпадку — на трасянцы, хаця адчуваецца, што з прыхільнасцю адносяцца да беларускамоўных, прынамсі да нашай тройцы. Нават Наталля Біскун (загадчык аддзела культуры, ураджэнка Мсціслава), супрацоўнікі музея і мнопя іншыя не карыстаюцца беларускай мовай. Толькі вядучая канферэнцыі ды Уладзімір Шывянкоў размаўлялі па-беларуску, і то з цяжкасцю, бо няма адпаведнага асяроддзя. Большасць школ, аб’яў, назваў вуліц, надпісаў зроблена на рускай мове. У Беларусі чыноўніцкая адміністрацыйна-камандная рускамоўная «вертыкаль» зрабіла моцную вертыкаль і па мове, амаль зусім выціснуўшы беларускую мову з ужытку як у сваім асяроддзі, так і ў насельніцтва.