• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    перйіаадкрывалыйк. Іне толькі новых пгэм — філасофіі быірія ў пэўных ракурсах адкрывальнік. [...] Маштабнасцю асобы сваёй уражвае М. Гарэцкі. Чалавечай вышынёй уражвае. Сярод беларускіх пісьменнікаў, якіх накрыла эпоха Сталіна сваі.м вогненным валам, другога такога, можа, і няма».
    Своеасаблівы падрахунак анкеты падвялі Уладзіслаў Рубанаў у эсэ «Прарок» і Міхась Мушынскі ў нататцы «Аддамо належнае і рэдактарам» (ЛіМ. 1993. 5 сакавіка).
    У. Рубанаў «Максім Гарэцкі быў прарокам. У тым і соль, што, пішучы ў пэўным часе. геній як бы штурхае розум грамадства нстерад. дапамагае фарміравацца свядомасці наступныхпакаленняў». М. Мушынскі «Уасобе М. Гарэцкага, чалавека і пісьменніка, уражваюць цэласнасць і йшатграннасць натуры, мэтанакіраванасць ягонті дзейнасці, мастакоўская прадбачлівасць, здольнасць адчуваць, разумець першачарговыя задачы, якія жыццё ставіла перад нацыянальнай культурай, літаратурай. [...]М. Гарэцкі — гэтамастак-падзвіжнік, яго талент — талент дзеяча-адраджэнца, які верыўу свой народ, у шчаслівы лёс нацыі, уяго непазбежчы росквіт. [...]Жыватворная крыніца твораў М. Гарэцкага—высокаўсвядомленая нацыянальная ідэя. ідэя Байькаўшчыны».
    Многія газеты і часопісы, бібліятэкі і школы, клубы і музеі, радыё і тэлебачанне адгукнуліся на юбілей шматлікімі артыкуламі, выстаўкамі, вечарынамі і інш.
    У студзені 1993 г у Мсціславе адбылося свята вуліцы імя М Гарэцкага, якая была названа па ініцыятыве У Караткевіча раней.
    10 лютага 1993 г. (55 год з дня смерці пісьменніка) у Вязьме адкрыты помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій. Ён пастаўлены на ўскраіне горада (пачатак вул. Паркавая каля крутога абрыву недалёка ад будынка турмы, дзе адбываў прысуд М. Гарэцкі і дзе звычайна расстрэльвалі вязняў). На чорнай стэле з лабрадарыту выбіты словы: «Предположшпельно на этом месте, где похоронены сотнй йзвестных н нейзвестныхлюдей, жертв
    репрессйй, находйтся прах йзвестного белорусского пнсателя, ученого й педагога Максйма Пвановйча Горецкого». У дэлеганыю з Беларусі на чале з У Гілепам уваходзілі В. Зуёнак, I. Чыгрын, Р. Гарэцкі, У Пракапцоў, У Ліўшыц, С Маслоўскі, У Купрыянаў. Адкрыў мітынг, наякі прысутнічала некалькі сот чалавек, глава адміністрацыі раёна беларус У Рудніцкі. Пакрывала знялі У Ганчарук (старшыня савета дырэктараў г. Вязьма), А. Зялінскі (старшыня Смаленскай арганізацыі ахвяр палітычных рэпрэсій) і Р. Гарэцкі. Два апошнія, атаксамаі. Чыгрынаў, былая вучаніцаМ. ГарэцкагаР. Гарбаценка(зКалугі) і працаўнік Палаца культуры М Аўтуховіч былі выступоўцамі. Айцец Герасім асвяціў помнік. Шмат кветак і жменя зямлі з Малой Багацькаўкі ляглі каля помніка. Увечары адбылася сустрэча інтэлігенцыі горада з беларускай дэлегацыяй.
    У газеце «Рэспубліка» ад 13 лютага 1993 г. надрукавана паведамленне аб тым, што калектыў Радашковіцкага аб’яднання мастацкай керамікі па ўласнай ініцыятыве выпусйіў 150 медалёў з барэльефнай выявай Максіма Гарэцкага. Першымі ўладальнікамі медалёў сталі Ніл Гілевіч, Леанід Побаль, Ганна Сурмач, Генадзь Каханоўскі, Вячаслаў Ляшковіч. Большасць медалёў пастушла ў распараджэнне Радзіма Гарэцкага.
    16 лютага 1993 г. у Акадэміі навук Беларусі прайшла юбілейная навуковая канферэнцыя, на якой выступілі каля 30 чалавек, у тым ліку М. Мушынскі, Янка Брыль, У Конан, I. Чыгрынаў, К. Хромчанка, I. Германовіч, М. Мішчанчук, У Калеснік. У гэты ж дзень пазней у Доме літаратара—вечарына «Чалавек з Малой Багацькаўкі», на якой адбылася прэм’ера дакументальнага фільма «Максім Гарэцкі» (аўтар сцэнарыя і рэжысёр Уладзімір Колас).
    18 лютага 1993 г. у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках у аўдыторыі імя М I Гарэцкага (корпус № 4) пачалося пленарнае пасяджэнне Гарэцкіх чытанняў, якое ўступным словам адкрыў рэктар акадэміі В. А. Шаршуноў, а з дакладамі выступілі Н. Гілевіч, Р. Гарэцкі, М. Мушынскі. Затым прайшлі
    секцыйныя пасяджэнні: 1. «Жыццё і творчасць М. Гарэцкага. Вывучэннеяго творчасці ў школе»; 2. «Творчасць М. Гарэцкага і праблемы літаратуразнаўства», 3. «Асаблівасці мовы М. Гарэцкага». У фае была зроблена вялікая выстаўка. Пазней натым жа будынку адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі (аўтар Валяр’ян Янушкевіч). На ёй надпіс: «У гэтых мурах вучыўся (1908-1913)1 працаваў загадчыкам кафедры (1926-1928) класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі». Выступілі В. Шаршуноў, старшыня райсавета I Халява, Р. Гарэцкі, В. Янушкевіч. У Палацы культуры БСГА прайшоў рэспубліканскі ўрачысты вечар з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння М. I. Гарэцкага Адкрыў вечар Н. Гілевіч. Выступілі намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Дзямчук, М. Мушынскі, Я. Брыль, В. Рудніцкі, Р. Гарэцкі, старшыня Горацкага гарвыканкама В. Рындаў У канцэрце Краснапольскі народны тэатр паказаў спектакль па п'есе М. Гарэцкага «Свецкі чалавек». На наступны дзень урачыстасці праходзілі ў Горацкай раённай цэнтральнай бібліятэцы з нагоды прысваення ёй імя М. I. Гарэцкага. Выступілі С. Законнікаў, У. Паўлаў, 1. Чыгрынаў У якасці падарункаў бібліятэка атрымала бюст Максіма Гарэцкага, зроблены Заірам Азгурам, і партрэт пісьменніка (аўтар Уладзімір Шпартаў). У в. Малая Багацькаўка (Мсціслаўскі раён) быў адкрыты дом-музей, збудаваны па ініцыятыве сакратара ЦК КПБ A. Т Кузьміна на падмурку старой сядзібы. Аўтар экспазіцыі — М. I. Пратасевіч. На наступны год (19.11 1994) на будынку музея ўсталявана мемарыяльная дошка (аўтар Эдуард Астаф’еў) з надпісам: «Тут стаяла хата, у якой 18 лютага 1893 г. нарадзіўся класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі». Кароткі даведнік «Літаратурны музей Максіма Гарэцкага» пазней склаў У. М. Ліўшыц (1997).
    У памяшканні Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 23 лютага 1993 г. адбылася вечарына. якая завяршыла галоўныя юбілейныя ўрачыстасці ў Беларусі. Адкрыў яе старшыня Саюза пісьменнікаў В. Зуёнак, выступілі
    В. Каваленка, А. Лойка, Р. Гарэцкі. Прыняўудзел у вечары кіраўнік дзяржавы — старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. Шушкевіч, многія міністры, прадстаўнікі ўладаў, творчых саюзаў і арганізацый.
    Дзякуючы намаганням Міністэрства замежных спраў Беларусі (міністр П. К. Краўчанка), гэтая дата была ўнесена ў каляндар святкавання гадавінаў вялікіх людзей і гістарычных падзей ЮНЕСКА, які абвясціў 1993 год годам Максіма Гарэцкага, і 5 лістапада ў Парыжы адбылася ўрачыстая вечарына і экспанавалася выстаўка, прысвечаная жыццю і творчасці М. Гарэцкага. Ад Беларусі прынялі ўдзел П. К. Краўчанка, Н. М. Мазай, A. I. Бутэвіч, В. П, Шаранговіч, Р. Г. Гарэцкі.
    Да 100-годдзя пісьменніка была выдадзена паштовая марка, выйшла кніга Т М. Дасаевай «Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага». У час Першага з’езда беларусаў свету (10 ліпеня 1993 г.) адкрыта мемарыяльная дошка (аўтар Мікалай Бакуменка) на будынку былога Інбелкульта з надпісам: «Тут у 1925 г. у Інстытуце беларускай культуры працаваў Максім Гарэцкі, выдатны беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч».
    У тыя дні і троху пазней у многіх газетах асвятляліся пералічаныя падзеі і друкаваліся артыкулы пра юбіляра: «Голас Радзімы» (4.02) — Вячаслава Шалькевіча «Невядомы аўтограф»; «Звязда» (10.02) — «Пакланіцца Гарэцкаму ў вяземскія Курапаты»; «Голас Радзімы» (11.02) — Уладзіміра Казбярука «Мара пра вялікі сход»; «Рэспубліка» (13.02)—«Радашковіцкія майстры Гарэцкага шануюнь»; «Вяземскнй вестнйк» (13.02) — Владнммра Парфёнова «Победа над забвеннем»; «Звязда» (17.02)—«Быў ён з моцнага і трывалага беларускага роду, але пражыўусяго 44 гады»; «Рэспубліка» (18.02) — партрэтМ. Гарэцкага і падборку матэрыялаў «Максім Беларус з Багацькаўкі» з выказванняў Міхася Стральцова, Алеся Адамовіча, Гаўрылы Гарэцкага, Галіны Гарэцкай, Леанілы Чарняўскай-Гарэцкай, «Советская Белоруссня» (18.02)— Ірыны Міхайлавай «Алесь Адамовіч: «Есть что-то феноменальное в этом человеке...»;
    «Голас Радзімы» (18 02) — Сымона Белага «Прамень веры ў заўтрашні дзень»; «Народная газета» (20.02) — «Даражэй за ўсё для іх была Айчына»; «Культура» (22.02) — «Вялікі вернік»; «Звязда» (23.02) — Яўгена Пясецкага «Кнігарня» (15—28.02) — «Зямлі бацькоў пясняр самаадданы...», «Наша слова» (24.02) — Янкі Брыля «3 нагоды 100-гадовага юбілею Максіма Гарэцкага»; «Голас Радзімы» (25.02) — Галіны Агалакавай «Яго арыштоўвалі тры разы»; «Літаратура і мастацтва» (26.02) — Алеся Марціновіча «Ва ймя святога ўсім нам адраджэння»; «Рэспубліка» (26.02) — Эмануіла Іофе «Дачушка мая любімая ..»; «Чырвоная змена» — «Талент»; «Голас Радзімы» (4.03) — Дзіяны Чаркасавай «Скарбы яго жыцця»; «ЛіМ» (26.03) — Алеся Марціновіча «Юбілеем Гарэцкага падсвечана»; «Настаўніцкая газета» (26.06) — Дзмітрыя Бугаёва «Максім Гарэцкі» і інш. С. Дубавец у часопісе «Нёман» (№ 2) надрукаваў артыкул «Неюбілейнае слова», у якім, спасылаючыся на аповесць «Дзве душы» і аўтабіяграфічнасць многіхтвораў М. Гарэцкага, зрабіў бязглузды вывад. што маці пісьменніка, як гераіня аповесці Малання, магла падмяніць сваё дзіця на панскае. «й тогда шляхетскме корнн «черноземного» рода нужно нскать нменно в этой повестн». Г. Гарэцкая ў тым жа годзе ў «Открытом пнсьме в редакцню журнала «Неман» (№ 10) выказала сваю абуранасць такой «сенсацыяй», «оскорбнтельной для светлой памятм Ефроснньм Мнхайловны Горецкой».
    12 лшеня 1995 г. на плошчы Свабоды ў Мінску быў адкрыты помнік Максіму Гарэцкаму (аўтар Мікалай Рыжанкоў) з надпісам: «Максіму Г'арэцкаму— класіку беларускайлітаратуры Оа 100-годдзя з дня нараджэння. 18 лютага 1993 г.». У тым жа 1995 г. у Беларускай сельскагаспадарчай акадэмп (г. Горкі) пры кафедры беларускай і рускай моў (загадчык В. Зяньковіч) створаны кабінет-музей імя Максіма Гарэцкага з шырокай экспазіцыяй, прысвечанай яго жыццю і творчасці, і тым жа помнікам працы М. Рыжанкова. У гэтых пакоях працаваў М. fa-
    рэцкі. 17 лютага 1995 г. на доме, дзе жыў М. Гарэцкі з сям’ёю ў Горках, адкрыта мемарыяльная дошка з надпісам: «Угэтым доме з 1926 па 1928 г. жыў пісьменнік Максім Іванавіч Гарэцкі». У 1989 г. выдавецтва «Мастацкая літаратура» ўстанавіла прэмію імя М Гарэцкага (лаўрэаты Т Голуб, Л. Мазанік).
    Трэба падкрэсліць, што Гарэцкія чытанні, якія прайшлі ў юбілейныя дні ў Горках, былі другімі. Першыя прайшлі па ініцыятыве У М. Ліўшыца ў Горках 16-18 сакавіка 1992 г 3 таго часу яны сталі традыцыйнымі і адбываліся амаль кожны год.