Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

Жыццёвы меланж

Радзім Гарэцкі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 648с.
Мінск 2013
178.76 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Пахавалі Фёдара Антонавіча Піскунова на яго радзіме ў вёсцы Раманавічы на Гомельшчыне.
2013
Факсімільнае выданне
У самым канцы 2012 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі выпусціла ў свет факсімільнае выданне «Калядная пісанка 1913 год» (Вільня, 1913. Друкарня М. Кухты). Яно выйшла да 100-годдзя першага выпуску гэтай кнігі і напярэдадні 120-годдзя Максіма Гарэцкага.
У прадмове да кніп Калаўр Павел Уладзіміравіч, старшыня праўлення ААТ «Банк БелВЭБ», якое падтрымала выданне, піша: «Кніга «Калядная пісанка» была падрыхтавана маладымі беларускімі тсьменшкамі, якіяў далейшым будуць названы класікамі айчыннай літаратуры: Максімам Багдановічам. Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Гарэцкім і інш. Выданяе стала сведкам нараджэння новай беларускай літаратуры, увабраўшыў сябе найпетйае са створанагаў свой час».
Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша, адказны за выпуск, у «Пасляслоўі» адзначыў: «Калядяая пісанка», створаная роўна 100 гадоў таму назад
калектывам маладых беларускіх пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў, уяўляе сабой выключную з 'яву ў кулыпурным жыцці Беларусі. Яна стала адным з найвышэйшых дасягненняў таго фенамена, які сёння называецца «нашаніўскім адраджэннем». [ .]Артыкул «Наш тэатр» МаксімаГарэцкага, прыехаўшага ў 1913 г. на працуў Вільню, таксама лічыцца адной з найлепшых яго прац таго перыяду, у якой ён праявіўся як тэарэтык-публіцыст, зацікаўлены пытаннямі развіцця айчыннага драматычнагамастацтва / кулыпуры ў цэлым. Аўтар яскрава адлюстраваў адметпную тэатральную прыроду беларусаў, іх асаблівую тэатральную адоранасць ».
3 вялікай прые.мнасню і ўдзячнасцю атрымаў з рук Алеся Сушы факсімільнае выданне гэтага цудоўнага помніка беларускай кніжнай культуры і прыгожага пісьменства.
2013
Выбітны беларус
20 студзеня 2013 г. чарговая Рада ТБМ нечакана пачалася з хвіліны маўчання ў памяць аднаго з заснавальнікаў ТБМ, выдатнага гісторыка, археолага, краязнаўца, грамадскага дзеяча — адраджэнца Міхася Чарняўскага. Зусім нядаўна на папярэдняй Радзе ТБМ мы прынялі план працы ТБМ, у якім запісалі, што 7 сакавіка будзем адзначань 75-годдзе гэтага выбітнага беларуса, і раптам... Развіталіся з Міхасём Міхайлавічам 21 студзеня і пахавалі на радзіме, у вёсцы Круці Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
Добрых спраў М. Чарняўскага ў напрамку беларушчыны безліч. Апантаны вучоны ў галіне любімай археалогіі, ён у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі вывучаў матэрыяльную і духоўную культуру каменнага і бронзавага веку. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Неаліт Паўночна-заходняй Беларусі», удзельнічаўу стварэнні капітальных выданняў — «Гісторыі беларускага мастацтва», «Археалогіі Беларусі»,
«Гісторыі Беларусі» (6 тамоў) і інш. Напісаў шэраг цікавых кніг пра старажытныя часы, пра гісторыю ўдзельнікаў пасляваеннага антысавецкага супраціву і інш.
М. Чарняўскі заўсёды заставаўся верны сваім поглядам беларускага адраджэнца, нягледзячы на звальненне з працы і цяжкасці жыцця (працаваў рознарабочым) у сувязі з удзелам у клубе патрыятычнай інтэлігенцыі «Акадэмічны асяродак», які быўразгромлены КДБ у 1973-1974 гг. заіх«нацыяналізм». М. Чарняўскі — адзін са стваральнікаў БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў дацэнтам БДУ Ён шмат гадоў сябраваў з Ларысай Геніюш і захаваў яе вядомую кнігу «Споведзь».
Успамінаю нашы сустрэчы з Міхасём Чарняўскім. Заўсёды ўважлівы, добразычлівы, спакойны, беларускамоўны — адразу выклікаў сімпатыю. Мы з ім пазнаёміліся ў другой палове 70-х гг. у палявых экспедыцыйных умовах: ён даследаваў крэмнездабываючыя шахты ў раёне Ваўкавыска, а мы прыехалі з Э. А. Ляўковым вывучаць гляцыядыслакацыі, дзякуючы якім на зямную паверхню ледавіком былі выціснуты адклады мелавога перыяду геалапчнай гісторыі, у тым ліку адклады чыстагамелу і мергелю значнай магутнасці. Менавіта ў іх сустракаліся рознага памеру і формы канкрэцыі крэмняў. Старажытныя людзі, каб здабыць гэтыя крэмні, неабходныя ім для стварэння рознага тыпу прылад працы і палявання, рабілі даволі глыбокія шахты. Нашы сустрэчы і агульныя працы прынеслі добрыя вынікі: абмен ведамі паміж археолагамі і геолагамі быў вельмі карысным. Захопленыя сваімі навукамі і шчырай любоўю да роднага краю, мы хутка знайшлі агульную мову і сапраўднае сяброўства. У выніку гэтых і іншых палявых экспедыцый і даследаванняў М. Чарняўскі стаў сааўтарам кнігі «Старажытныя шахцёры на Росі» (1996), а Э. А. Ляўкоў выдаў кнігу «Гляцнотектоннка» (1980), якая выйшла пад маёй навуковай рэдакцыяй і якую яе аўтар абараніў у якасці доктарскай дысертацыі.
Значна пазней, калі я ўжо быў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі, да мяне зайшоў М. Чарняўскі разам з намеснікам дырэктара Інстытута гісторыі Міхасём Бічом і прапанавалі стварыць Фонд імя братоў Івана і Антона Луцкевічаў У хуткім часе, у пачатку 1993 г., у маім кабінеце сабраліся сябры фонду, і прадстаўнік Міністэрства юстыныі ўрачыста ўручыў нам афіцыйнае пасведчанне аб зацвярджэнні Фонду братоў Луцкевічаў. Хаця я быў абраны прэзідэнтам фонду і быў ім на працягу трох гадоў, усе шматлікія справы выконвалі ініцыятары стварэння фонду.
Міхась Чарняўскі пакінуў значную навуковую і літаратурную спадчыну, хаця і не паспеў ажыццявіць усе свае многія задумы. Яго імя назаўсёды ўшсана ў гісторыю беларускай гістарычнай навукі, кулыуры, нацыянальнага адраджэння.
2013
«Тварам да шыбеніцы»
2013 год — год 150-годдзя паўстання 1863-1864 гг. і 175-годдзе Кастуся Каліноўскага. Многія газеты, бібліятэкі, людзі адзначылі гэтую дату, агульнананыянальную дыктоўку пісалі з твораў Каліноўскага, а ў Літве і Польшчы юбілей праходзіў на вышэйшым узроўні. У Беларусі ўладныя структуры самі не адзначаюць, не падтрымліваюць, але і не забараняюць святкаваць такую адметную для нашай краіны дату.
Пазваніў мой даўні сябра Язэп Янушкевіч і запрасіўу Нацыянальную бібліятэку Беларусі, дзе 1 лютага 2013 г. адкрыецца выстава, прысвечаная юбілею, і адбудзецца прэзентацыя яго кнігі «Тварам дашыбеніцы». Добрая выстава, якая яскравапаказвае, што для беларусаў Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой, змагар за волю нашага народа, аб чым таксама вельмі пераканаўчапаведалі выступоўцы (А. Мальдзіс, Я. Янушкевіч, А. Бутэвіч і інш.). Язэп Янушкевіч выдаў добры зборнік, да якога напісаў у якасш прадмовы артыкул з назвай — цытатай
з Калшоўскага «Калі над табою маскаля ўжо не будзе!» Аўтар заканчвае свой артыкул словамі: «Бо да жыцця вяртае нас неўміручы пароль Кастуся, «апошняга караля Літвы»:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь!
Дык — жыве Беларусь! »
Далей у выданні прыведзены творы К. Каліноўскага «Мужыцкая праўда» (№ 1-7) і тры «Лісты з-пад шыбеншы» (на беларускай, польскай, украінскай і ангельскай мовах). Другую частку зборніка склала «Паэтычная Калінаўскіяна», у якой сабраны вершы 55 беларускіх аўтараў прысвечаныя тэме паўстання і яго кіраўніка.
Са зменай бальшавіцкай ідэалогіі ў Расіі зноў на імперскую змяніліся і погляды на паўстанне і на Каліноўскага: усё падаецца ў негатыўным святле. Шмат беларускіх гісторыкаў і дзеячаў, прыхільнікаў аб’яднання з Расіяй у адзін Саюз і тых, хто лічыць, што беларусы і рускія — адзін народ, ці «беларусы — тыя ж рускія, толькі са знакам якасці» (як адзначаў кіраўнік Беларусі), падтрымалі такую пазіцыю, стаўшы, такім чынам, «пятай калонай Расіі». Але ўсё роўна насельніцтва Беларусі шырока і патрыятычна ставіцца да юбілею Каліноўскага, што асабліваможназаўважыць паінтэрнеце. Актыўная беларуская моладзь нават пачала збіраць подпісы сярод жыхароў Мінска за ўсталяванне ў сталіцы помніка Кастуся Каліноўскаму.
Я прыгадаў што калі ў самым канцы 1971 г. звярнуўся з Масквы на пастаяннае месца жыхарстваў Мінск, дык атрымаў кватэру ў доме навуліцы Каліноўскага і ўжо тады дзівіўся, чаму няма помніка змагару за вольную Беларусь. Я нават выбраў выдатнае месца для помніка на нашай вуліцы — узгорак, дзе пазней пабудавалі Усясвяцкую царкву. Некалькі разоў казаў пра гэта нейкаму начальству, але ўсё дарэмна, але я ўпэўнены, што з часам з’явіцца помнік сапраўднаму беларускаму герою. 2013
Юбілеі Максіма Гарэцкага
Лёс Максіма Гарэцкага склаўся так, што пры жыцці ў яго не было ніводнагаафіцыйнага юбілею. У 20 год, яшчэ малады студэнт каморніцка-агранамічнага вучылішча, ён пачаў сваю літаратурную дзейнасць, надрукаваўшы ў «Нашай Ніве» апавяданне «У лазні». У 25 год Максім Гарэцкі разам з Янкам Купалам сустрэў рэвалюцыю ў Смаленску, быў сведкам страшэнных людскіх пакутаў ад бальшавіцкага рэжыму (па словах Янкі Купалы «цяжкі і жудкі 1918 г, у які ён быў як непрытомны») і пачаў пісаць аповесць «Дзве душы». У 30 год Гарэцкі ўжо вядомы пісьменнік (аўтар многіх твораў, у тым ліку і «Гісторыі беларускае літаратуры»), але нядаўна вызвалены з турмы Лукішкі і ў канцы 1923 г. пераязджае з сям’ёй з Вільні ў Менск. Ужо праз 7 гадоў, у 1930 г., хаця і прызнаны адным з «заснавальнікаў беларускай мастацкай прозы» (Антон Адамовіч), трапляе па сфальсіфікаванай справе «Саюз вызвалення Беларусі» ў «архіпелаг ГУЛАГ». Тут у Вятцы сям’я Максіма Гарэцкага адзначылаяго 40-годдзе святочнай вячэрай. тушанай капустай з алеем і самаварам гарбаты, а папярэдне варылі суп з забітага некім грака. Яшчэ праз 7 гадоў, 10 лютага 1938 г., Гарэцкі быў расстраляны ў г Вязьме, не дажыўшы да45 гадоў 8 дзён. Творы пісьменніка былі забаронены, большасць знішчана (па спісу Галоўліта БССР ад 3.V1 1937 «Гарэцкі М. —усе кнігі»), Імя і спадчынаМ. Гарэцкага пачалі варочацца да народа толькі амаль праз 30 гадоў.
Першы юбілей Максіма Гарэцкага (на жаль, ужо пасмяротны) прайшоў 28 лютага 1968 г. у клубе Саюза пісьменнікаў БССР. У запрашэнні напісана: «вечар прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Максіма Гарэцкага». Адкрыў і вёў вечарыну Янка Брыль, змястоўны даклад зрабіў Дзмітрый Бугаёў, які ў гэтым жа годзе надрукаваў першую манаграфію пра жыццё і творчасць пісьменніка, адзначыўшы, што М. Гарэцкі -— «арыгінальны пісьменнік і
таленавіты вучоны-даследчык, фалькларыст, мовазнаўца», «...адзін з пачынальнікаў нашай нацыянальнай празаічнай традыцыі». 3 успамінамі выступіў Юрка Гаўрук, яскравыя словы сказаў Язэп Семяжон, які паведаміў, што ў нямецкім часопісе «Sonntag» апублікавана рэнэнзія на раман «Віленскія камунары» прафесараТ. Н. Брароназ такой ацэнкай Гарэцкага: «... таленавіты майстра прозы, адзін з буйнейшых пісьменнікаў Беларусі». С. Станкевіч у газеце «Беларус» (сакавік 1968 г.) надрукаваў артыкул «Максім Гарэцкі (На 75-я ўгодкі ад нараджэньня пісьменьніка)».