Каб паскорыць справу з заканчэннем стварэння музея, Кузьмін далучыў да гэтай справы сакратара па ідэалогіі Магілёўскага райкама Л. У Пакуш і намесніка міністра культуры У В. Мацвеева. 3 апошнім на яго аўтамашыне я разам з Галінай Максімаўнай ездзілі ў Мсціслаў і Багацькаўку, размяркоўвалі з супрацоўнікамі культуры Магілёва і Мсціслава экспазіцыю музея-сядзібы і іншыя пытанні, якіх узнікала шмат і былі яны самага рознага кшталту. Для прыкладу прывяду мой ліст, які я вымушаны быў напісаць старшыні Магілёўскага Савета дэпутатаў В. С Лявонаву 17 кастрычніка 1990 г. Шаноўны Васіль Севасцьянавіч! Ужо больш 5 гадоў прайшло з таго часу, яку вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскагараёяа нарадзіме беларускага пісьменніка Максіма Гарэцкага пабудавана драўляная хата, якая. на думку сакратара ЦК КПБ А. Т. Кузьміна, Міністэрства культуры БССР, былога 1-га сакратара Мсціслаўскагарайкама КПБ Катушкіна і іншых, павінна стайь музеем-сядзібай, аднаго з класікаў беларускай літаратуры. Гэтае мерапрыемства з вялікай прыхільяас^ю сустрэліземлякі М. Гарэцкага, Саюз тсьменнікаў БССР і іншыя. 3 піаго часу кожны год ёсць намер адкрыць музей. Такія абяцанні давалі розныя прадстаўнікі розных устаноў з Мінска, Магілёва / Мсціслава. Але «абяцанкі-цацанкі...». Зараз спгановішча з музеем такое. Разам з Мініспгэрствам кулыпуры БССР работнікі кульпіуры Магілёва і Мсціслава закончылі экспазіцыю, / сядзіба-музэй гапюва для прыёму наведвальнікаў. Але дабрацца да вёскі і дома нялёгка. Болый года назад пачалі будаваць дарогу (1,5 км ад галоўнага шляху Горкі-Мсціслаў). Абяцалі пакласйі асфалып. Але ўсё разрылі / кінулі — дабірацца да вёскі стала яшчэ болый цяжка, чым раней. Жыхары вёскі пасля гэтагаўжо нерадуюцца адкрыціію музея, а толькі лаюцца і, мусіць, ужо не ганарацца, што ў іх нарадзіўся выдатны беларускі пісьменнік, а шкадуюць .. А мне шкада вяскоўцаў / вельмі крыўдна за пісьменніка.. Вялікая да Вас просьба: дапамажыце пракласці 1,5 км дарогі, каб нарэшце можна было б адкрыць музей. 3 павагаю пляменнік Максіма Гарэг^кага — Радзім Гарэцкі (дырэктар Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР, акадэмік АН БССР) Набліжалася 100-годдзе з дня нараджэння Максіма Г арэцкага, у час святкавання якога намячалася адкрыцьмузей-сядзібу. Летам 1992 г. Кузьмін запрасіў мяне паехаць з ім праз Магілёў, Мсціслаў у Багацькаўку. Едучы з мігалкай, без правілаў дарожнага руху, па дарозе з мілійыянерамі «пад казырок», хутка дабраліся да Магілёва, дзе сустрэліся з Ларысай Пакуш, у Мсціславе забралі Пятра Катушкіна і іншых удзельнікаў будаўніцтва і накіраваліея ў Багацькаўку, дзе нас сустрэла мая стрыечная сястраКлаўдзія — дачкаівана Гарэцкага, якая ўвесь час даглядала дом-сядзібу. 3 прыемнасцю ўбачыў гатовую хату, сфатаграфаваў яе (тое фота змешчана ў кнізе «Браты Гарэцкія»), Распрацаваная экспазіцыя не задавальняла, і тады дару- чылі занава зрабіць яе загадчыку аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаілу Іванавічу Пратасевічу, вопытнаму спецыялісту ў такіх справах. Пратасевічу я перадаў яшчэ шмат розных экспанатаў, сярод якіх ужо з’явіліся новыя матэрыялы пра апошнія гады жыцця Максіма Гарэцкага, у тым ліку пра яго расстрэл і матэрыялы з яго справы, а таксама шэраг кніг і рэчаў Гаўрылы Іванавіча. У лютым 1993 г., калі ўрачыста адзначалі 100-годдзе Максіма Гарэцкага, Ніл Гілевіч і я ў прысутнасці шматлікіх наведвальнікаў разрэзалі чырвоную стужку ў знак адкрыцця музея-сядзібы. На наступны год 19 лютага 1994 г. на будынку музея ўсталявана мемарыяльная дошка (аўтар Эдуард Астаф'еў) з надпісам: «Тут стаялахата, уякой 18лютага 1893 г. нарадзіўся класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі». Тады Янка Брыль у кнізе наведвальнікаў запісаў: «Удзельнікі Гарэцкіх чытаяняў. мы ятчэ раз наведалі родную вёску Гарэцкіх, каб адкрыць мемарыяльную дошку на хаце, з якой вылецеліў свет два волаты роднай літаратуры і нашай навукі, браты Максім і Гаўрыла Іванавічы, годнасуь і слава Беларусі. Хай свеціцца і свеціць іх імёны' 19лютага 1994 г.» Ніжэй 23 подшсы. Л. М. Ліўшыцу 1997 г выдаў брашуру «Літаратурны музей Максіма Гарэцкага (кароткі даведнік)», у якой падрабязна апісана экспазіцыя музея, зробленая М 1. Пратасевічам. Да 115-годдзя М. Гарэцкага Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (дырэктар Л. В. Макарэвіч) аднавіў экспазіцыю музея-сядзібы, якая была распрацавана П М. Саўген, а загадчыкам музея была прызначана М. А. Пляшкова з вёскі Курманава. У 2011 г. музей-сядзіба М. Гарэцкага перададзена Мсціслаўскаму псторыка-археалагічнаму музею. 2012 Пацалунак Калі наша суседка па дачы яшчэ ў мінулым годзе зрабіла побач з намі веранду, дык усцяж страхі апошняй атрымалася чатырохкутная драўляная труба, дзірка ад якой аказалася якраз каля нахіленага ствала нашай слівы. Аднекуль з’явілася шэрая кошка і пачала лазіць у гэтую дзірку. Яна лоўка царапалася па ствале слівы, ад якой спакойна магла скакануць ці на страху веранды, ці проста ў тую дзірку. Там яна зрабіла сабе хатку. Вельмі хутка да яе пачаў наведвацца тоўсты чорны кот. Праз некаторы час мы пачулі мяўканне, а затым убачылі, як з дзіркі пачалі высоўвацца сімпатычныя мордачкі маленькіх кацянят — аднаго шэранькага (як маці), другога чорненькага (увесь у бацьку), а трэцяга самага прыгожага чарнявага з белымі разводамі пад вушкамі і каля хваста. Так яны і жылі вельмі дружна і весела ўсё лета, а ўвосені патроху адзін за адным некуды падзеліся — ці знайшлі сабе новыя хаты, ці забраў іх хто-небудзь з садаводаў да сябе. У гэтым годзе зноў з’явілася тая ж шэрая кошка, а праз хуткі час — і той жа чорны кот. Наглядаў я за імі і дзівіўся, як пяшчотна яны адносіліся адно да аднаго. Аднойчы раншою ўбачылі, як з той дзіркі-хаткі нехта зваліўся Падышлі — гэта маленькае шэрае кацяня, але мёртвае. У хуткім часе прыйшла кошка, а за ёю і кот. Яна залезла ў дзірку і так жалобна мяўкае, плача, а ён сядзіць на страсе і заглядае ў дзірку. Яна высунула заплаканую мордачку, працягнула яе ў бок да ката, а той са страхі даяе нахіліўся, і яны сутыкнуліся ў сумным развітальным, але ласкавым пацалунку. Затым адзін за адным спусціліся па ствале слівы і зусім панылыя і самотныя некуды пайшлі... Больш мы іх не бачылі. 2012 Легендарны дудар 3 сумам і гаркатою прачытаў у газетах, што пайшоў ад нас назаўсёды ў 72 гады Уладзімір Пузыня — рэдкі самародак, народны майстар. які не толькі адрадзіў жалейку, але выдатна іграў, быў сапраўдным народным дударом. Як было прыемна і радасна слухаць гукі пузыневай сурмы, якая заўсёды ўрачыста адкрывала ўсе з’езды беларусаў свету і многія іншыя мерапрыемствы. Апошнія разы бачыў Уладзіміра, калі мы разам ляжалі ў бальніцы ў 2009 г, а пазней зноў яшчэ сустрэў яго там — здароўе ўсё больш псавалася. Было з чаго, бо страшэнна перажываў за Беларусь, за дзікі наступ на беларушчыну. Яго выдатны ўнёсак у беларускую культуру, нацыянальнае Адраджэнне ніколі не забудуць нашчадкі 2012 Зноў пра месца помніку Будынак былой Дзяржаўнай бібліятэкі імя Леніна, каля якой у скверыку мы меркавалі прапанаваць месца для помніка Максіма Гарэцкага да яго 100-годдзя, цяпер аддалі Савету Рэспублікі і абвясцілі, што пятае скліканне верхняй палаты парламента пачне працу 19 кастрычніка 2012 г. у 11.00 па адрасе: вул. Чырвонаармейская, 9. На будынку дзяржаўны сцяг, а на месцы скверыка — роўная пляцоўка. У «Народнай Волі» ад 16 кастрычніка прачытаў, што карэспандэнт газеты Георгій Чыгір вырашыў паказаць фотавыяву новага фасада былой «Ленінкі» і пачаў рабіць «адзін кадр, другі, трэці...» «і раптам —як чэрці з табакеркі — аонекуль павыскоквалі бравыя «салдатушкі-рабятугйкі» з зоркамі на пагонах і такія суровыя —у вуха не кладзі: «Хто дазволіў9 Вашы дакументы' Тут зона бяспекі! Патрэбны спецыяльны дазвол. акрэдытацыя '» He дапамагла і рэдакцыйная «прад’ява». «Але дзе там, зыркалі, як на шпіёна, патрабуюць тут жа зліквідаеаць — на іхніх вачах — тыя тры ці чатыры кадры.» [...] Сумна і агідна...» Я зноў узрадаваўся. што нешта выратавала нас ад гэтага месца для помніка, які, напэўна, знеслі б зараз, ды нават сфатаграфаваць было б нельга. Хвалююся і за помнік на плошчы Свабоды, бо там ужо трэці год ідзе рамонт, помнік застаўлены будаўнічымі прыладамі і таму да яго ні падысйі, ні кветкі палажыць. 2012 Колькі часу НАН Беларусі будзе без кіраўніка? 23 кастрычніка2012 г па прынйыпе «адабрам-с» Старшынёй Савета Рэспублікі, нягледзячы на ўжо досыць сталы ўзрост (пад 75 гадоў), быў зноў абраны акадэмік A. М. Рубінаў, які вельмі падабаецца кіраўніку дзяржавы сваёй паслухмянасцю, а яго намеснікам — старшыня Прэзідыума НАН Беларусі прафесар A. М, Русецкі, які на гэтай пасадзе не паспеў папрацаваць і двух гадоў. М. У Мясніковіч пакіраваў акадэміяй нават 9 гадоў, а чаму так? Члены НАН Беларусі і дырэктары інстытутаў ужо даўно адхілены ад выбараў старшыні і іншых членаў Прэзідыума, таму амаль нікому невядома ні прычына адхілення ад пасады, ні каго прызначыць новым кіраўніком акадэміі, ні калі гэта будзе — усё залежыць толькі ад начальніка дзяржавы. Хвалюемся і жывем чуткамі: няўжо прыйдзе не вучоны, ахто-небудзьз чыноўншкай вертыкалі9 Былы кіраўнік акадэміі акадэмік А. П. Вайтовіч у інтэрв’ю газеце «Народная Воля» 26 кастрычніка 2012 г. сказаў: «Малаверагодна, што акадэмію ўзначаліць вучоны...» Такія ж нечаканыя і не зусім зразумелыя змены кіраўнікоў часта праходзяць не толькі са старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі, а і на ніжэйшым узроўні. Напрыклад, за некалькі гадоў акадэмікам-сакратаром Аддзялення хімн і навук аб Зямлі былі хімік С. К. Рахманаў, аграрнік A. Р Цыганоў, а нядаўна стаў медык-педыятр A. В. Сукала. Апошні вельмі далёкі і ад хіміі, і ад навук аб Зямлі. Калі з'явіцца жаданне ў гаспадара дзяржавы звярнуць увагу на акадэмію і прызначыць кіраўніка — нікому не вядома. Пасля звальнення з такой пасады А. П. Вайтовіча і прызначэннем М. У Мясніковіча прайшло амаль 9 месяцаў а вось змена апошняга на A. М. Русецкага адбылася імгненна Многія кажуць: «Чым даўжэй не будзе старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, тым лепш: нямарэфармавання, спакойней працаваць». Будзем чакаць, гадаць і хвалявацца... 2012 Зварот Рады ТБМ У час пасяджэння рэспубліканскай Рады ТБМ 21 кастрычніка 2012 г. былі прыняты два звароты пра мову: да ўладаў Беларусі і да Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Першы зварот: «Сябры Рады ТБМ прапануюць абвясіруь наступны, 2013 год Годам беларускай мовы ў гонар юбілею класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Мы таксама прапануем Ураду Беларусі распрспіаваць і ажыгоіявіць канкрэтную праграму падтрымкі беларускай мовы ў розных сферах грамадскага жыгійя нашай краіны». Другі зварот: «Сябры Рады ТБМзвяртаюгша да дэпутатаў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання з прапановагіраспрацаваць і прыняць у найбліжэйшы час Закон «Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай лювы». Канцэпцыя адпаведнага праекта Закона прыняпга 11-м з 'ездам ТБМі надрукаванаў газеуе «Наша слова».