Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

Жыццёвы меланж

Радзім Гарэцкі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 648с.
Мінск 2013
178.76 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
да ісціны... Падтрымлівае і тое, што побач працуюць калегі. якія адданы навуцы, хаця набліжаюцца па ўзросту да цябе, a таксама, што ёсць больш маладыя памочніцы. На жаль, нас зусім мала, але мы дружна імкнёмся наперад.
Такія карты ствараюцца на базе здымкаў, якія зроблены з штучных спадарожнікаў Зямлі. Першая косматэктанічная карта меншага маштабу была складзена калектывам геолагаў і геафізікаў 25 гадоў таму (1988). Мне таксама прыйшлося быць тады галоўным рэдактарам карты. За гэты час накапілася шмат новых матэрыялаў, таму стварэнне новай карты (ды яшчэ большага маштабу) было актуальным.
Вылучылі лінеаменты — разломы, якія разбіваюць і дзеляць зямную кару на блокі розных памераў, адны з якіх цяпер патроху ўздьіхмаюцца, друтія — апушчаюцца. Параўналі блокавую дзялімасць сучасную з больш старажытнаю і высветлілі важныя заканамернасці спадчыннасці і новаўтварэння. Па ўсёй тэрыторыі Беларусі вылучаюцца кальцавыя структуры розных памераў, геалагічная сутнасць якіх яшчэ да канца не разгадана. На здымках можна добра ўбачыць розныя іншыя геалагічныя ўтварэнні: актывізаваныя саляныя купалы, карст, гляцыядыслакацыі, лёсавыя прасадкі і інш.
Важна, што карта патрэбна пры многіх прыкладных працах: пошуках карысных выкапняў, інжынерна-геалагічных і экалапчных даследаваннях. Яна павінна зацікавіць шэраг міністэрстваў: прыроды, будаўніцтва. аховы здароўя, надзвычайных сітуацый і інш.
2012
«Потемкннскне деревнн» — радыкальнае рашэнне на Віцебшчыне
У кожнага гаспадара кватэры. хаты ёсць натуральнае імкненне прыбраць яе, калі ён чакае госця. Але чым важнейшы госць, тым гэтае імкненне паказаць сваю гаспадарку ў лепшым
выглядзе ўзрастае. Ну, а калі справа ідзе пра вельмі высокага госця, а тым болыіі кіраўніка дзяржавы, мясцовы гаспадарчыноўнік вылазіць са скуры, каб яго гаспадарка спадабалася. Чым болып дзяржава таталітарнага толку, тым больш такое жаданне ператвараецца ў стварэнне сапраўдных «пацёмкінскіх вёсак». У Беларусі апошнія вельмі пашырыліся з часу яе прэзідэнцкага статуса і ўсё ўзмацняюцца, а жаданне выслужыцца ў чыноўнікаў перад начальнікамі часта робіцца настолькі моцным, што ператвараецца ў нейкую паталагічную неабходнасйь.
7	снежня 2012 г. «Народная Воля» паведаміла пра неверагодны выпадак такога кшталту, які здарыўся на Віцебшчыне:
«Вйтебск всю неделю готовйпся к прнезду АлександраЛукашенко. Горожане акпшвно потешалйсь над этйм ажйотажем, рассказывалй й фотографйровалй. как все там красят, чйстят. в асфальт закатывают. А потом смех будто обрубйло.
Наокрайне Вйтебска... спалйлй деревню. Властй говорят, чпю ece no закону. Что с 1992 года формально эпюй деревші просто не сугцествует, потому чпю людям далй городскйе квартйры, а землй передалй «Вйтебскэнерго» для планйровавшегося стройтельспіва ТЭС.
В пю же время людй кйдалйсь под бульдозеры й экскаваторы: «Это нашй дома, яаше ішугцество, нашй сады. Дайте хотя бы месяц на выселенйе». He далн. Что не вывезлй — noin.no в костер».
У канны шматлікіх матэрыялаў пра гэтае здарэнне «Народная Воля» паведаміла: «От деревнй Павловйчй нйчего не осталось. Только печй, которые не поддалйсь огню. Ho й нх уже началйразрушать».
Як кажуць — «без каментарыяў»...
2012
Канец свету
У апошнія месяцы, асабліва ў снежні, 2012 г. мнопя газеты і каналы тэлебачання нагадвалі і разважалі пра злавесны прагноз календара племені мая аб немінучым канцы свету ў трэцяй дэкадзе снежня. Я, едучы ў аўтобусе, пачуў размову на гэтую тэму двух проста апранутых, відаць, рабочых, мужчын ужо сталага ўзросту. Адзш поўны, каржакаваты, з шырокім загарэлым тварам, моцнымі працавітымі рукамі, другі — значна больш хударлявы, з бледным тонкім тварам. Першы кажа:
— Ты чуў пра канец свету?
— Чуў, але не ведаю, калі.
— Ды Бог намеціў гэты тэрмін многія тысячагоддзі таму назад, калі жыў цікавы народ мая.
— А адкуль мы ведаем пра той тэрмін?
— Мая яшчэ тады запісалі яго ў свой каляндар, і канец адбудзецца 21 снежня 2012 года.
— А чаму менавіта ў гэты дзень?
— Бог вельмі разумны: сачыў за людзьмі і прадбачыў, што самая жорсткая пара будзе пры бальшавізме і асабліва пры Сталіне. Вось у яго дзень нараджэння 21 снежня і прызначыў канец свету, як пакаранне за тое, што дапусцілі такі рэжым.
— Вось як! Я і не ведаў
— Ну, а ты падрыхтаваўся да гэтага дня9
— He, бо не ведаю як. Чорт яго ведае!
— А я падрыхтаваўся — ужо купіў пляшку самай лепшай гарэлкі. Табе параю: ніколі не чартыхайся, бо наклікаеш на сябе бяду; лепш за ўсё маліся Богу, і, можа, пранясе нас ўсіх ад канца свету.
2012
Родная мова: вялікі гонар і горкія слёзы
У сярэдзіне 2012 г. выдавец Зміцер Колас надрукаваў накладам 240 асобнікаў «Вялікі слоўнік беларускай мовы», які змяшчае каля 223 тысяч лексічных адзінак і яскрава адлюстроўвае багацце беларускай мовы Аўтар слоўніка — Фёдар Антонавіч Піскуноў. Вельмі рад, што мне разам з іншымі прыхільнікамі — сябрамі Кансультацыйнай рады слоўніка давялося падтрымліваць працу гэтага ўнікальнага рупліўца роднай мовы, сціплага вучонага-хіміка, які з дзівоснай сілай і апантанасцю ўзяўся за такую цяжкую справу стварэння «Вялікага слоўніка беларускай мовы», які выклікае высокі гонар за галоўную каштоўнасць нашага народа.
У звароце «Ад Кансультацыйнай рады слоўніка» пасля таго, як падкрэсліваецца, што «беларукая мова— неацэнны здабытак шматлікіх пакаленняў беларусаў... », што яна мае «багаты слоўнікавы склад», адзначаюййа асноўныя гдыбокія разбуральныя працэсы і канстатуецца, што іх вынікам «стала занясенме арганізацыяй ЮНЕСКА беларускай мовы ў групу моваў што стаяць пад пагрозай знікнення». I далей: «Адраджэнне мовы — найпершая задача кожнага, хто падзяляе думку, што мова — не проста сродак зносін, але і падмурак нацыянальнай ідэнтыфікацыі, грунт нашай беларускай незалежнасці. [...] Пільная патрэба новага слоўніка беларускай мовы. аб ’ёмам іймат паўнейшага заранейшыя, укладзенага зулікам апошніх дасягненняў лексікаграфіі. відавочная. [ .] Слоўнік паслужыць выхаванню ў грамадзян Беларусі сапраўднай любасйі дароднай мовы. развіццю ў іх адчування слова і разумення яго граматычных формаў ды семантычных адценняў».
Прывяду некалькі вытрымак праацэнку слоўніка з артыкула Лявона Баршчэўскага «Два слоўнікі і розныя думкі» («Наша слова», 26 снежня 2012 г.): «... падзеяй нумар адзін стаў выхад з друку «Вялікага слоўніка беларускай мовы». Гэты слоўнік роднай мовы — сапраўды «вялікі», найаб ’ёмнейшы з тых,
што калі-небудзь былі выдадзеныя на паперы. [...] Слоўнік Фёдара Піскунова— годны і, як кажуць, «сіметрычны» адказ тым асобам, якія займаюць нават найвышэйшыя дзяржаўныя пасады і сцвярджаюць. нібыта на свеце ёсць толькі дзве паўнавартасныя мовы —руская / ангельская, — а няшчасная беларуская ўсё пакутуе ад недахопу сродкаў самавыражэння. Гэта таксама адксіз тым, у галовах якіх неўміручай гідраю ажывае сіндром «малодшага брата». Хачу пры выпадку нагадаць, што самыя вялікія на сённяшні дзень выдадзеныя арфаграфічныя слоўнікі рускай мовы уключаюць 180 тысяч (акадэмічны слоўнік маскоўскага Інстытута рускай мовы) і 130 тысяч (слоўнік расійскага лінгвіста Мікалая Салаўёва) загалоўных слоў».
Васіль Зуёнак у сваім роздуме «Не дамо!. . Некалькі разваг над старонкамі «Вялікага слоўніка беларускай мовы» («Новы час» — «Літаратурная Беларусь», 25 студзеня 2013 г.): «Гэты том «Вялікага слоўніка беларускай .мовы» ўяўляецца мне Вялікім вечавым звонам, што заклічна вястуецца да зняеераных сэрі(аў і стомленых душ: «Паўстачьце!.. He дамо'» He дамо знікнуць нашай мове і нашай існасці — ліцвіяскай, беларускай, —як хочсіг^е назывсшг^е .. —HEДАМО!...»
Пасля сумнавядомага рэферэндуму прайшло ўсяго каля 18 гадоў, але з боку змяншэння беларускай мовы яны былі, як ніколі, настолькі інтэнсіўнымі, што «Народная Воля» (30 кастрычніка2012 г.) на першай старонцы вялікімі літарамі змясціла загаловак «Няўжо беларусы забіваюць апошні цвік у сваюдамавіну?». Гэта выкліканатым. што ў Магілёве трэці год існуе адзіны ў горадзе беларускамоўны клас. Паўтара года ў ім вучылася трое дзетак. Цяпер засталася толькі адна вучаніца — Ялінка Салаўёва. У горадзе ж у 43 сярэдніх школах і 4 гімназіях (усе яны рускамоўныя!) атрымліваюць адукацыю 43 тысячы дзяцей. На вачах знікае наш галоўны духоўны скарб — родная мова, без якой ня.ма будучыш! Як з гаркатою пісаў Леанід
Лыч: «Не знаходжу болый цяжкага злачынства, як свядомае выгнанне роднага слова з бацькоўскай зямлі».
Васіль Зуёнак піша: «...і наша — жывая наша беларуская мова — зусім не бяднейшая! [...] як жа яна, тая мова. «адамрэ»? Куды, у які свет адляцець мусяць усе тыя 223 тысячы?.. Выснова адна: не дамо адбыцца такому'... [...] J таму — гэтае «Не дамо!», што зрываецца з вуснаў і Фёдара Піскунова, і Ялінкі Салаўёвай, і многіх іншых, павінна пачуць дзяржава. I таксама сказаць: «Не дамо!» Гэтую сцяну «другой дзяржаўнай». якую ўзвялі і якою непрыступна, як здаецца ім, адгарадзіліся чыноўна-ўладныя мужы і дамы ад патрэб і праблем нацыянальнага ўсталявання, наспеў час рашуча парушаць. Інакш будзе позна... He палохаййе толькі, шаноўныя, «усенародным непаразуменнем». Беларускі народ ніколі не адмаўляўся і не адмовіцца ад сваёгі найыянальнай сутяасці, ад сваёй беларускасці. Дайце толькі перспектыву Дайце: ад дзіцячага садка— да вышэйшай навучальнаіі успшновы, ад «сямейнага парламенту» — да дзяржаўнага ўключна. — дайце прастору і дыхання беларускамоўнасйі. Дайце ўсё афіцыйнае — падкрэсліваю: усё — іў пісьмовай форме, іў вуснай—па-беларуску Беларускамоўная аўра павінна вянчаць дзяржаву! Дайце беларусу рэалычую магчымасііь нацыянальна самаздзяйсняцгіа, народу — вольны шлях да ажыгріяўлення спрадвечнай мары яго лепшых сыноў: пабачыць Беларусь пасапраўднаму беларускаю».
* * *
3 жахам даведаўся, што 5 красавіка 2013 г. у веку 63 гадоў пайшоў з жыцця Фёдар Антонавіч Піскуноў. Ён хварэў на лейкемію і таму вельмі спяшаўся выканань як мага больш з таго, што задумаў: падрыхтаваць дапоўненае перавыданне «Вялікага слоўніка беларускай мовы», зрабіць электронны тлумачальны слоўнік з дыскам-дадаткам, выдань «Адваротны слоўнік беларускай мовы»...
За стан беларускай мовы Піскуноў перажываў амаль усё жыццё, што ў пачатку 2000-х яго, непрафесіянала ў галше мовазнаўства, але добрага праграміста, прывяло да працы над беларускім словам. Ён удзельнічаў у стварэнні камп’ютарнай праграмы праверкі беларускай арфаграфіі «Літара», а затым стварыў электронны слоўнік «Парадыгма». Як успамінае вядомы мовазнаўца Генадзь Цыхун: «Ён стаў заходзіць да мяне, кансультавацца па праблемах мовазнаўства. Прафесіяналізаваўся вельмі хутка». Для стварэння свайго славутага слоўніка ён апрацаваў лексіку болыв за 2300 літаратурных крыніц. Падзвіжніцкая праца Ф. Піскунова назаўсёды застанецца ў памяці народа.