Дарэчы. царкеуў вёсі/ы Слаўнае трэба паберагчы не толькі як «літаратурную славутасць». Гэта досыць рэдкі ўжо на Беларусі ўзор «сталага класіцызму» першай паловы XIX стагодбзя. Словам, гэтаму драўлянаму трохзрубнаму храму з пяцігртнай апсідай і васьмерыком са шлемападобным купалам — паўтара стагоддзя. Разужомы загаварылі пра МаксілшГарэйкага, то не павімны забываць і наягонагароднага брата, Гаўрылу Іванавіча— аднаго з выдатных геолагаў Саюза, акадэміка, заснавальніка нашай пачеапатамаюгіі. навукі аб рэках даўно мінулых часоў: Пра-Волгі, Пра-Дняпра, Пра-Нёмана і многіх іншых. Прызваннем Г. I. Гарэцкага з ’явілася інжынерная геалогія. Рабіў ён, між іншым, вышуканні пад такія каналы, як БеламорскаБалтыйскі, Волга-Данскі і многія іншыя, а таксама пад такія ГЭС, як Цымляяская, Кіеўская, Горкаўская, Ніжнекамская. Ну і яшчэ ён збіраў’ фальклор і складаў, разам з братам, слоўнік. Таленавіты, надзвычай прайаздольны, жывы, нястомны, цікаўны да кожнай новай справы, маладзейшы за маладога ў свае гады — вось што такое гэты чалавек». Караткевіч хацеў, каб стварылі сядзібу братоў Гарэцкіх у Малой Багацькаўцы і ўключылі яе ў турысцкі маршрут «Залатое кальцо Маплёўшчыны». Думкапра музей М. ГарэцкагадайшладасакратараЦК КПБ АляксандраТрыфанавіча Кузьміна, які заўсёды прысутнічаў на агульных сесіях АН БССР. Аднойчы ён падышоўда мяне і сказаў: «Я чуў, што ёсць думка стварыць музей Максіма Гарэцкага. Падтрымліваю гэта, але прапаную пабудаваць музей-сядзібу ў Малой Багацькаўцы і зрабіць там музей усіх Гарэцкіх, бо рэдкі выпадак, калі людзі адной сям’і змаглі ўнесці такі вялікі ўклад у навуку і культуру краіны. Пагаварыце з бацькам». Гаўрыла Іванавіч з вялікай удзячнасцю і радасцю прыняў прапанову Кузьміна, але, як і да прапановы Караткевіча напісаць пра яго жыццё і дзейнасць, сказаў, каб пісаў пра Максіма, таксама адказаў: «Музей павінен быць не ўсіх Гарэцкіх, а Максіма Гарэцкага». У наступную сесію я перадаў меркаванне і падзяку майго бацькі Кузьміну, а той растлумачыў: «Стварыць музей вельмі цяжка, бо патрэбны шматлікія ўзгадненні і дазволы не толькі Мінска, але і Масквы, і таму мы можам з вамі і не дачакацца такой згоды. Я, як дэпутат Вярхоўнага Савета БССР па акрузе, куды ўваходзіць Мсціслаўшчына, вазьму на сябе адказнасць і дам загад сакратару Мсціслаўскага райкама Пятру Міхайлавічу Катушкіну, каб ён разам са сваімі кіраўнікамі сельсаветаў і калгасаў пачаў такую будоўлю. Калі пабудуем, тады і раскрыем наш «сакрэт», але ніхто ўжо нічога не перашкодзіць». Гаўрыла Іванавіч па памяці зрабіў схематычны план «Мемарыяла Максіма Гарэцкага. Багацькаўская сядзіба» (гл. малюнак) і да яго напісаў адмысловы тэкст, які закончыў 31 сакавіка 1983 г. «Мэмарыял Максіма Гарэцкага мэтазгодна ўтварыць непасрэдна на яго радзіме, у в. Меншай Багацькаўцы, на базе багацькаўскай сядзібы пісьменніка і яго родных. Тут ён нарадзіўся, тут прайшло яго дзяцінства і юнацтва, тут яго фізічныя і духоўныя карэнні, тут прататыпы яго літаратурнай творчасці, галоўныя героі «Камароўскай хронікі». Дзе б ні быў Максім Гарэцкі, думкі і пачуцці яго заўсёды ляцелі да Багацькаўскага роднага кутка, з яго радасцямі і гаркатой, з яго прыродай і паветрам Багацькаўка зрабілася асяродкам яго ўяўленняў пра найлюбейшую Мсціслаўшчыну, пра ўсю Беларусь. Хата, дзе нарадзіўся і пражыў палову свайго жыцця Максім, згарэла. Але засталася незабудаваная тая пляцоўка, дзе стаяла хата, падворышча, частка саду. Дык нельга не сказаць слова вялікай удзячнасці пісьменніку Уладзіміру Караткевічу, першаму сакратару Мсціслаўскага РК КПБ П. М. Катушкіну і сакратару ЦК КПБ A. Т. Кузьміну, па ініцыятыве якіх арганізуецца Багацькаўскі мемарыял Максіма Гарэцкага. Схема праектуемага мемарыяла паказана на малюнку. Аснову мемарыяла складае багацькаўская хата Максіма Г арэцкага, у якой аб’яднаны 3 часткі: цёмная. цёплая хата; сенцы і светлая, халодная хата. — агульнай плошчай 126 м2 (18Х7 м). Мемарыял Максіма Гарэцкага. Багапькаўская сядзіба У светлай, халоднай хаце. пабудаванай у канцы XIX ст., нарадзіўся 18 сакавіка 1893 г. Максім. У «Камароўскай хроніцы» гэта падзея апісана так: «А пасля Стрэчання, намаслянку, у суботу, Ганна (так завецца маці Максіма ў «Хроніцы») радзіла сына. Маслянка тады дужа ранняя была. У пятніцу ўвесь дзень мычкі мыкала, пражу матала. У лазню ўвечары схадзіла. Удосветы мужчыны ўсталі гарох выбірагіь на семя, на стол насыпаўшы, а бабы — мычкі мыкаць. / начаваў у іх тады Стратон Адарчын з Палянкі, малы яшчэ хлапец. Алена Саўцы сказала, агонь загасілі. Мужчыяы паляглі. Наўчыла Алена Ганну разагнацца ды каленямі дзогнуцца аб падлогу, «спатрахнуцца» Ганна дзогнулася. Мужчыны спапохаліся: «Ці не забілася яна?» / на печы з Аленаю ляжала. Мучылася. Злезла з печы, пайійлаў другую хату, —ужо віднелася на дварэ. Прыходзіць туды Стахван: «Чаго тутмерзнеш?» Аўіх старая хата ўзімку халодная стаяла. — Маўчы, бяжы паАлену, дзіцёнак радзіўся... Была Ганна не рада, што хлопец, а не дзяўчынка. БабілаХоўра Міхасіха. Унядзелюўранні хрэсьбіны былі. Кумы — Максім, бабы Міхасіхі сын, і Аксёна Курыліха. Курылы Скнарыцы жонка. Палагея Мацвееўна з Харошага прыйшла. Стаўбун масла, стаўчык блітюў прынесла. Хрысцілі ў Харошым. Імя далі — Лявон». Сенцы мелі тры ўваходы: з двара, у светлую і цёмную хаты. Вокнаў не было. Сенцы былі халаднаватыя. Каля глухой сцяны стаяла вялікая скрыня, з таямнічымі прысмакамі і сховамі. Цёмная, цёплая хата была пабудавана таксама ў канцы XIX ст. Старажытнасць хаты вызначалася земляной падлогай, полам (нарамі), палацямі, курчынай, вялікай печкай, прыпечкам, малай колькасню вокнаў, вялікім падпеччам і падполлем, саламянай страхою. У гэтай хаце нарадзіўся 10 красавіка 1900 г. Гаўрыла Гарэнкі. У «Камароўскай хроніцы» народзіны апісаны так: «Радземшы Марціна і Птаску, Ганна думала, што больш не будзеўяе дзяцей. Аж потым, праз чатпыры гады, радзіўся яшчэ сын—Лаўрык. Ёй было тады Збгадоў а Стахвану — 44. Гэта было іх сёмае дзіця.., Радзіўся Лаўрыку месяцы марцы, вялікім пастом. у сераду, як ідуць наАндрэева стаяніе. Кросны стаялі ў хаце. Ганна ткала. Увечары. дзеля свята, у хаце прыбралі. Ганна хадзіла па хаце, дужа мучылася, плакала. А Раман з Лявонам ляжалі на заслансш пасцелі і сварыліся: чый будзе брат... Ужо цёмна было, як радзіўся. Якраз пад ставы, пад навой выкаціўся. На другі ці на капюры дзень хрэсьбіны былі. ...Гулялі ўвечары. Стахван і Паўлюк Ваявода вырабляліся. выпіўшы, скакалі «Тацяну» з прьтеўкамі. 1 Марка Бондар з імі скакаў». Заўвагі да будаўнікоў: 1. Замест асобных хат і сенцаў можна паставіць адну хатупяцісценку. 2. У светлай хаце падлога дашчаная. 3. Бярвенне павшна быць круглае. сасновае. 4. Страха робіцца з саломы па ўсім фронце хат і сенцаў. Вільчык страхі замацоўваецца дручкамі. 5. Франтон светлай хаты з боку вуліцы робіцца пакатым. 6. 3 боку саду ў светлай хаце франтон вертыкальньі, з уваходам на гарышча (вышкі). Да франтона прыстаўляецца лесвіца. 7. Палявыя дароп з боку сядзібы агароджваюцца лескай. 8. Частку страхі на цёмнай, цёплай хаце, з боку двара, пажадана пакрыць зялёным мохам 9. Тыпавыя сячэнні паказаны на малюнку. 10. Пасярод саду, насупраць старой хаты, будуецца стол. з лавачкамі наўкруг. Налева ад стала, у 10 м, трэба пасадзіць 2 яленцы і побач грушу-бэру. а направа — дульку і купку шуры (на месцы старой паграбні). У пачатку саду, каля гародчыка трэба пасадзіць 2 яблыні-медунічкі. На палявых дарогах — «сцежках» падсейваецца жоўты і сіні лубін (даўгалетні)». Трэба дадаць, што Галіна Максімаўна Гарэцкая, якая тады часта прыязджала з Ленінграда, вельмі ўважліва сачыла за працай свайго дзядзькі. Яна ў дзяцінстве многа разоў наведвала Багацькаўку і добра памятала шмат дэталяў хаты і двара сваіх бабулі і дзеда. Паміж Галінай і Гаўрылам Іванавічам нярэдка ўзнікалі такія гарачыя спрэчкі пра тыя ці іншыя моманты інтэ’ера ў хаце і двары, што крыўды было звыш меры, асабліва з боку Галі. Я тут дапамагчы не мог, бо ніколі ў той час не давялося быць у Багацькаўцы. Але, як кажуць, «у спрэчках нараджаецца ісціна», Гаўрыла Тванавіч не часта, але ўсё ж улічваў заўвап Галіны, якую можна ў нейкай ступені лічыць сааўтарам плана. Пасля перадачы A. Т. Кузьміну зробленых Г. I. Гарэцкім матэрыялаў па багацькаўскай сядзібе пачалося будаўніцтва, адначасова з якім грэба было весні збор для стварэння этнаграфічна-бытавой экспазіцыі і матэрыялаў для асвятлення жыцця і творчасці пісьменніка На жаль, мемарыяльных рэчаў сям’і Гарэцкіх амаль не захавалася, таму ў той палавіне, якая абазначана як «цёмная, цёплая хата» былі сабраны аналагічныя рэчы з вёскі Малая Багацькаўка і іншых меснаў Мсціслаўшчыны, a таксама перададзены ў музей з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і быту, Магілёўскага абласнога краязнаўчага і Мсшслаўскага псторыка-археалагічнага музеяў Кузьмін сам уважліва сачыў за ходам будаўніцтва, увесь час турбаваў Катушкіна і інш. Я таксамамеў з імі сувязь і расказваў пра ўсё тату, які вельмі цікавіўся стварэннем музея. На жаль, такая справа хутка не робіцца, а час няўмольна бяжынь, і Гаўрыла Іванавіч так і не змог пабачыць музей-сядзібу — 20 лістапада 1988 г ён памёр. У 1987 г. пачаў пранавайь Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, у якім былі створаны экспазіцыі многіх рэабілітаваных пісьменнікаў, вялікіх пакутнікаў, ахвяр бальшавіцка-сталінскага генайыду, у тым ліку Максіма Гарэцкага. У 1989 г. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, якому ў якасці філіяла меркавалася перадаць будучы літаратурны музей у Багацькаўцы, пачаў спецыяльна збіраць матэрыялы для гэтага філіяла і прадумваць экспазіцыю. 3 тых часоўу мяне пачалося цеснае супраіюўніцтваз гэтым музеем, якое працягваецца і зараз. Дырэктар музея Л. Т. Хадкевіч даручыў гэтую справу Л. У. Камінскай. Галіна Максімаўна і я перадалі ёй шмат розных матэрыялаў: кнігі, часопісы, фота, газеты і інш. На жаль, не абышлося без непрыемнасці. У Гаўрылы Іванавіча ад маці застаўся абраз з выявай Маці Боскай вырабу пачатку XIX ст., які меў не толькі спадчынную каштоўнасць, але і гістарычную. У канцы жыцця ён перадаў гэты абраз унуку Кірылу, які прывёз яго да мяне, каб з часам змясціць у багацькаўскі музей і павесіць у тым куце, дзе заўсёды знаходзіўся ў бацькоў братоў Гарэцкіх. Я не хацеў адразу аддаваць гэтую каштоўную рэч, але Лідзія Камінская мяне ўгаварыла і запэўніла мяне ў тым, што абраз будзе ў поўнай цэласці (ён лічыцца пад нумарам 51 у акце прыёму). Аказалася, што я не дарма баяўся аддаваць абраз, бо праз нейкі час, калі канчаткова вырашылася пытанне пра экспазіцыю, я спытаў у Лідзіі пра абраз, яна мне спакойна адказала: «А ён згубіўся: абраз ляжаў на падаконніку, прыбіральшчыца кінула яго ў вядро, а затым аднесла ў мусарніцу». Я анямеў...