Янка Брыль — сапраўдны інтэлігент, які заўсёды заставаўся самім сабой з дзівоснай сціпласцю і годнасцю, дабрынёй і мудрасцю; вялікі грамадзянін краіны, дзеля росквіту якой рабіў усё, што мог; гонар беларускай нацыі, які так глыбока змог спасцігнуць народную душу; сумленне нацыі, які зваў свой народ да нацыянальнай самасвядомасці і агульначалавечых каштоўнасцей. * * * Зноў звяртаюся да апошніх дзён Івана Антонавіча і развітання з ім. Больш чым 2,5 месяца прыйшлося правесці яму ў бальніцах, зрабіць аперацыю, a 7 лшеня пазваніў мне, што адчувае сябе добра, мае прыўзняты настрой, бо так хораша зноў быць ва ўтульнай хаце, збіраецца ў Крынічнае. Перад ад’ездам Янка Брыль разаслаў сваю новую кніжку «Парастак», якую адправіў амаль па 60 адрасах. Мы таксама атрымалі: «Дарагім Радзіму і Галі з сяброўскай прыхільнасцю. 8 VII.06. Я. Брыль». Адразу пазваніў, што атрымаў, але ўражанне не змог перадаць, бо прачытаў троху пазней, а Іван Антонавіч ужо з’ехаў. Ніколі не думаў, што гэтая кніжка будзе развітальнай і ў нейкім сэнсе дойдзе да нас, як запавет. Якая цудоўная сімвалічная назва! Гэта — зварот да сваіх вучняў, чытачоў, прыхільнікаў, асабліва да больш маладых парасткаў, якіх у Янкі Брыля за яго доўгае складанае сумленнае жыццё вырасла вялікае мноства. Ён і мастаку падказаў, як зрабіць такую выразную вокладку. У кніжцы аўтар, вялікі майстар прозы і асабліва мініяцюр, зноў шырока і шчодра расчыніў брамы сваіх багатых скарбаў. Тут можна пачуць бязмерную любоў да беларускай прыроды, да Нёманшчыны; мудрыя філасофскія разважанні пра жыццё, пра Радзіму, пра ўвесь свет; пра стан мовы беларускай; выказванні пра мінулае і будучае краіны, пра сяброў, шсьменнікаў і мастакоу, пра прыгажосць жыцця, якое, на жаль, часта парушаюць сатанінскія з’явы; сапраўды народныя думкі (не можа абысціся без народных прыказак); шчырыя споведзі пра сябе і свой радавод і г. д. Усё напісана прыгажэйшай адпрацаванай да дробязі брылёўскай мовай. Каб усё дайшло да глыбіні розуму і сэрца, трэба кніжку чытань і перачытваць вельмі ўдумліва. Янка Брыль мог поўнасцю злівацца з прыродай, быў на дзіва наглядальным і замілаваным да кожнай праявы прыгажосці ў дрэве, травінцы, птушцы, рэчцы, закаце і ўсходзе сонейка... Яго апісанне малюнкаў прыроды — вершы ў прозе. «Малы хлопчык увечары адзін выходзіў на ганак дома на лецішчы. Стаяў і йіхенька. зачараваны любаваўся роўным месяііам, зоркамі, небам... Краса прыроды глядзіць на самую сябе яшчэ аднымі шчырымі, наіўнымі вачыма» Ці яшчэ такое хараство слова пра прыроду. «Крыху здалёк ды знізу гляджу на адну з маладых, стромкіх бярозак і думаю, што каб я мог, умеў напісаць дзіцячую казку. Яна паййіла б ад імя самаго найверхняга лістка, — як ён глядзіць навокал. Чым любуецца. штохоча сказаць... » «Высокая, цёмна-зялёная сцяна маладога бярэзніку са стромкімі пражылкамі берасцяна-белых гонкіх ствалоў у густой лістоце. Зводдаль. знізу відно. як на фоне гарэзліва, штуршкамі клубіцца, подыхамі іграе хвачіспіа-празрыстай павалокай сінявата-светлы дым нябачнага за кусталй вогнішча. Пройдзе як дым». Пра хуткаплыннасць жыцця. «Але ж і гэтае адчуванне красы, зачароўваючы pyxavt, хвалюе і заспшейца. У памягр». Успамінаю, з якой любоўю і захапленнем ён знаёміў нас з многімі дубамі, якія магутна і прыгожа раскінуліся недалёка ад Нёмана каля Крынічнага. У кніжцы зноў чытаю пра гэтыя дубы: «Дубы... Дубы... [ ..] У.жо на працягу блізу дваццаці гадоў ведучы новых ды новых гасцей да бацькі Нёмана, я паказваў ім на прыдарожным пні нявінна смелае беразанятка. пасля. праз іншыя дачныя лепіы, хваліў бярозку-падростка, а сёння ўжо, барагія мае, мы з вамі палюбаваліся сталагі красуняй!... Дык возьмем ятчэ па кроплі і за бярозу на дубе. 3 ягочай сілай і зяе красой!... » Пісьменніка хвалявалі і не давалі спакою савецкае мінулае. «Як баяўся Купала — пры Сталіне, / як баяўся Дубоўка — пасля Сталіна, пра што яшчэ як трэба не напісана». Мы часта з Іванам Антонавічам разважалі і ўспаміналі тыя часы балылавізму, і мне прыемна, што і ў гэтай кніжцы ёсць такія радкі: «Кніга ўспамінаў Міхася Ганчарыка і кніжачка ўспамінаў пра яго. Пра іх нядаўнюю прэзентацыю мне расказваў Радзі.м Гарэцкі. цёпіаўспамінаючы бацькавага сябра. чалавеказ падобным лёсам сталінскага пакутніка, які ўсё ж змог нямала зрабіць у айчыннай батаніцы, як Гаўрыла Г'арэцкіў геалогіі». Янка Брыль не любіў траскатні, паказухі, занадта гучных дыфірамбаў, сваіх афіцыйных юбілеяў, быў надзвычайна сцшлы, хаця і разумеў сваё месца ў літаратуры. He дапускаў шумупахвалы ў адносінах да сваёй асобы і не надта ўхваляў такое да іншых, што асабліва шырока распаўсюджвалася ў апошні час. «Старэйгйы беларускі пісьменнік. Жыве / працуе ў Мінску. Яго апошняя кніга ..» Бібліяграфічная баведка прамяяеў«Arche», да змешчанага там эсэ. Спачатку гэта трохі незвычайна, а потым яожна / ўздыхнуць з палёгкай, — настолькі яно летй за ўвесь набор эпітэтаў, якімі кішыць сённяшняя літаратурная паказуха. дзе і абстрактныя геніі, і па-савецку народныя, і па-постсавецку культавыя, і на польскі лад слынныя і выбітныя, і да нашай правічцыяльнасці эпахальныя ды сусветныя, нават «нобельскія», і na-біблейску апосталы бы прарокі.. 1 яшчэ не ўсё ў пераліку!... » Як шчыра, сціпла і самакрытычна піша Янка Брыль пра сябе. «Мой колішні часовы сагірэалізм вінаваты яшчэ z ў тым, што напісаў я мала, залішне ходзячы, як кот вакол гарачай місы, калі якое-небудзь новае задумы, — а ці тое? а ці так? — замест таго, каб проста пісаць, «что Бог на душу положйт». Як пісалі, скажам, Чэхаў, ці Шолам-Алейхем... Бо якраз чытаючы яго весела жывучыя апавяданні, яшчэ раз падумалася пра мае мсшапісанне». Іван Антонавіч быў вельмі шчаслівы сваёй сям’ёй. Мілая Ніна Міхайлаўна, верная спадарожнійа жыцця. Такая разумная, адукаваная, абаяльная, з вялікім гумарам, сапраўдная дарадчыца ў жыцці і творчасці. Ёй Іван Антонавіч прысвяціў пяшчотныя радкі ў нарысе «Нашы разлукі» (2004). Такія цудоўныя дзеці — Галя, Наташа, Андрэй — і канешне ўнукі, якіх усіх ён вельмі любіў і ганарыўся імі. 3 вялікай йеплынёй і радасцю Іван Антонавіч піша: «А йі ж гэта не навагоднія падарункі — сынаў званок з Японіі, аўнукаў з Італіі? 3 сынам кароткая гутарка, а адунука, праз хрып і трэску тэлефоннай трубцы, толькі: «Дзядуля'...» На чым сувязь і абарвалася. Але ж мне і такога нямала». Памятаю, як я, аддаўшы свой артыкул у рэдакцыю «Роднага слова», вырашаў зайсці да Івана Антонавіча, якому гэты часопіс заказаў нарыс пра радавод. Ён яго закончыў, разам з Наташай падабраў здымкі. Калі я прыйшоў, з радасню мне паведаміў: «А ведаеш, дарагі мой, павіншуй мяне — я стаў прадзедам!» Ведаючы пра «Радавод», які мне паказалі ў рэдакцыі, я адразу спытаў: «А ў радавод паспеў уключыць новага чалавека брылёўскай крыві?» У часопісе, а зараз зноў у кнізе «Парастак» з прыемным успамінам пра тую сустрэчу прачытаў: «Вясёлы пастскрыптум. 10 красавіка, каліўжо гэты нарыс быў здадзеныўрэдакйыю «Роднае слова» і прыняты да выхадуў чэрвені, я на шарай гадзіне, не ўключыўшы святла, у адзіноце спяваў сам сабе, у нейкія моманты навату слёзнай асалодзе ад музыкі і слоў — родных, рускіх, украінскіх, польскіх. I тут нечаканы / доўгачаканы званок ад Галі, што вось і яна ўжо бабуля, a я — такімчынам, прадзед!.. У Міійы з Машай—дачушка, імя якой падрыхтавана бацькамі загадзя —Даша. Дар 'я, а ў нас па-загорску — Абарка, Абара. Зноў жа высокае хваляванне, святочная навіна, пра якую мне захацелася бапісаць. Бо яна ж і да месцаў размове пра мой, пра наш радавод». Былы жаўнер і партызан, які добра ведае жудасці вайны, разлад паміж людзей і дзяржавамі, які цэніць мір сяброўства і разумнае аб’яднанне і які марыць пра будучае сапраўднае наасфернае жыццё, Янка Брыль у сваёй апошняй кніжцы ў якасці звароту ўсяму чалавецтву адзначыў: «Эфіопа-рускі Пушкін, беларуса-паляк Міцкевіч і многа другіх выдатных / добрых, у той ці іншай міжнацыянальнай сумесі—хібаж і гэта не кліча ўсіх людзей да разумнага аб 'яднання, да шчасця міру паміж імі? He новагэтаўмяне. Але ж і праблема штодзённа-вечная». * * * I раптам 25 ліпеня — неспадзяваны страшэнны ўдар. Хаджу сам не свой У галаве: «Іван Антонавіч! Янка! Як жатак9 Чаму так? Як будзем без Цябе9» Сэрца плюхае зачаста і адчуваецца, што яно ёсць і нешта нават паколвае. Беларусь і ўвесь свет асірацелі: пайшоў ад нас Вялікі пісыменнік, Вялікі грамадзянін. Дачцэ Наташы ён ўжо даўно даў запавет: хаваць з хаты на былой вул. Дразды, куды ў дзень 26 ліпеня і прывезлі труну. Пачалі прыходзіць развітацца блізкія, сябры, знаёмыя. Прыйшлі і мы. На вуліцы сустракае Данута. Кватэраадчынена. Наташа, Галя, родныя, Марыя Захарэвіч, Валянціна Коўтун, Анатоль Сідарэвіч маўчаць ці шэптам размаўляюць... Іван Антонавіч, прыгожы, спакойны. трошку схуднелы, выглядае як быццам спшь. Ён заўсёды быў вельмі фотагенічны. Шматлікія яго здымкі такія выразныя, на якіх бачны самыя разнастайныя пачуцці: радасць і прыемная ўсмешка, роздум і задумлівасць, дабрыня і прыязнасць... Пазваніў сын, Андрэй Іванавіч, які працуе зараз у Ягюніі, што ўжо ў Маскве і хутка дабярэцца да Мінска. На наступны дзень а 14-й гадзіне пахаванне. Людзі ішлі адзін за адным з кветкамі — сумная вестка разляцелася па Беларусі. Сабралася чалавек пад 400-500. Многа знаёмых і незнаёмых. Бачу палітычных дзеячаў: С. Шушкевічазірынай, А. Мілінкевіча, А. Лябедзьку, С. Калякіна, Ю. Хадыку, А. Дабравольскага, П. Краўчанку. многіх пісьменнікаў, журналістаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў і інш. Вынеслі труну, і над ёй і натоўпам узняліся магутныя светлыя, але з чорнымі стужкамі, бел-чырвона-белыя сцяп. Ад афіцыйных структур няма прадстаўнікоў не тое што ад Адміністрацыі Прэзідэнта, ці Савета Міністраў, ці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а нават ад Міністэрства культуры, Мшістэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Нацыянальнай акадэміі навук (праўда, ёсць сціплы вянок ад Іірэзідыума, а ён жа — ганаровы акадэмік!). He відаць і прадстаўнікоў чыргінцоўскага пісьменніцкага саюза. Як тады, пры пахаванні Васіля Быкава, бел-чырвонабелы сцяг як ветрам здзьмуў усіх афіцыйных прадстаўнікоў чыноўніцкай «вертыкалі», так і цяпер страх ад сцяга не пусціў іх на развітанне з народным пісьменнікам Беларусі.