Подготовйла Марйна Загорская». Магчыма, у Беларусі ўжо ёсць тры чалавекі, якія маюць імя Радзім. Трошку пазней мне пазваніў Зміцер Санько і паведаміў, што іх выдавецтва «Тэхналопя» выдала невялічкі дапаможнік для маладых бацькоў Сымона Борыса «Беларускія імёны» (2001), у які ўключыў імя Радзім. He выключана, што з часам гэтае старажытнабеларускае імя будзе гучаць не толькі ў назве племені «радзімічы», а стане трошку больш частым і ў жыхароў Беларусі. Добра, што гэтае імя не толькі гаворыць пра беларускае паходжанне, але складае і ўяўленне Радзімы. 2012 Класік беларускай прозы Чым бліжэй да 95-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля (4 жніўня 2012 г ), тым усё часцей успамінаюцца сустрэчы з ім. У другую палову траўня з прыемнасцю перачытаў шэраг яго твораў і зноў адчуў асалоду ад слова вялікага майстра літаратуры. Ён памёр 6 гадоў таму, не дажыўшы 10 дзён да 89 гадоў. 3 юнацкіх гадоў Іван Антонавіч вырашыў прысвяціць сябе літаратуры, але вагаўся, кім стаць — паэтам ці празаікам. Пісаў як свае вершы (выдаваліся ў друку падпольнага райвыканкама партыі ў віленскім часопісе «Шлях моладзі»), так і перакладаў вершы Буніна, Адама Міцкевіча і ленінградскіх паэтаў. Адначасова і галоўным чынам ствараў прозу. Як сам пісьменнік пісаў: «Пра тое, што я празаік, пачаў думаць даволі рана... Ад думкі, што я не паэт — хоць бы, скажам, па сумяшчальніцтву, — канчаткова адмовіўся толькі ў Мінску. У рашэнні гэтым болый было ўласнага пераканання, хаця адрэсціся ад рыфмаў памаглі і іншыя, скажам, Кандрат Крапіва, якому я, як рэдактару майго першага зборніка, разам з апавяданнямі падсунуў і вершы». Але любоў да рыфмаў, да паэзіі засталася ў душы пісьменніка на ўсё жыццё, таму яго прозаўся пранізана паэтыкай. Вялікі майстар слова, ён так дасканала адпрацоўваў сваю прозу, што рабіў яе па-сапраўднаму красным пісьменствам. Яго мініяцюры, асабліва тыя, якія прысвечаны прыродзе (а іх вельмі многа), настолькі пранікнуты лірызмам, што нагадваюць вершы ў прозе. Яго любоў і замілаванне да прыроды былі настолькі моцнымі, што ён адчуваў сябе яе часцінкай і мог гадзінамі хадзіць адзін па лесе, усцяж ракі, а яшчэ больш паказваць гасцям дзівосныя краявіды Прынёмання, з захапленнем хваліцца магутнымі дубамі ў даліне Нёмана, дзівіцца жыццёвай моцы ўжо ссечанага асілка-дуба, з пня якога расце белая прыгажуня бярозка. Апошняя пара прытулілася каля дарогі паблізу Брылёва дома ў Крынічным. Калі ён з 1978 г. пачаў жыць у Крынічным, дык любімым месцам яго працы, дзе ён напісаў мнопя свае творы, была невялічкая мансарда, дзе стаялі паліцы з кнігамі блізкіх яго сэрцу літаратараў: Льва Талстога, Чэхава, Адама Міцкевіча, Шаўчэнкі, Багдановіча і інш. Самае галоўнае для яго тут былі не толькі дзіўныя гукі прыроды, якія шчыра ліліся ў шырока адчыненае акно ад шчэбету рознагалосых птушак, цёплага ветрыку, але і цудоўны краявід чыстага бясконцага сіняга неба ці мудрагелістых воблакаў, кроны дрэваў... Ён зліваўся з прыродай, разам з ёй жыў і ад яе піў сокі жыцця. Быў проста шчаслівы, калі раптам пачуе курлыканне журавоў. Янка Брыль не любіў фантазіраваць складаныя сюжэты для сваіх апавяданняў, ён пісаў праўду жыцця, якую ён бачыў вакол сябе, лавіў найбольш важныя тыповыя ці незвычайна паэтычныя моманты, абагульняў іх і рабіў цудоўныя аповесці і апавяданні, у якіх дзейнічалі рэальныя прататыпы, такія блізкія і зразумелыя чытачу. Гэтаму дапамагалі запісы, якія ён рабіў ужо з пятнаццаці гадоў. У запісныя кніжкі ён заносіў размовы з рознымі, часцей звычайнымі простымі людзьмі, свае назіранні пра падзеі і жыццё народа, ад якога ён ніколі не адрываўся, меў востры погляд, любіў бачыць і слухаць. У гэтым сэнсе ён сапраўдны народны пісьменнік, а не толькі афіцыйна прызнаны. Ад народа ён успрыняў той тонкі гумар, якім прасякнуты яго творы, і галоўнае — жывую, сакавітую народную беларускую мову. Янка Брыль казаў мне, што ніколі не разумеў тых пісьменнікаў, якія кажуць: «Ні дня без радка»? або «Я дзве старонкі кожны дзень павінен зрабіць». У яго галоўнае — гэта настрой, натхненне, і таму ён працуе ўрыўкамі. Вельмі рад, калі добра працуецца з сямі раніцы да дванаццаці дня. Ён сябе лічыў «малафармістам» — аўтарам пераважна апавяданняў і мініяцюр, а таму на кожны твор трэба было настройвацца паасобку. Дзякуючы Янку Брылю, мініяцюры, якія ў апошнія гады займалі першае месца ў яго творчасці, зрабіліся такім папулярным жанрам у беларускай літаратуры. Хаця ён паказаў сябе выдатным майстрам рамана, аповесцей, апавяданняў, эсэ, нарысаў. Цяжкае і складанае жыццё дзяцінства і маладосці, калі пазнаў нялёгкі сялянскі быт, раннюю страту бацькі і брата, службу ў марской пяхоце польскай арміі, нямецкі палон, уцёкі на радзіму, удзел у партызанскім руху і падпольным друку. a пазней, ужо ў пасляваенны час — недавер і незадавальненне ідэолагаў-чыноўнікаў яго праўдзівымі творамі, далі вялікі аб’ектыўны матэрыял для творчасці, не прайшлі міма і знаходзяць сваё месца нават у апошніх мініяцюрах. Галоўнае ў жыцці і творчасці Янкі Брыля — адчуванне роднай зямлі, народа, мовы. Ён пісаў: «Днямі зноў думалася пра крынніу — родную мову, якой служыў і буду служыць як першааснове выхаду ў агульналюдскае». Ён лічыў, што твор пісьменніка павінен дыхаць праўдай і шчырасцю. Нішто не магло адштурхнуць вялікага патрыёта Бацькаўшчыны са шляху нацыянальнага адраджэння, якое можа адбыцца толькі на аснове нацыянальнай ідэі. Усё жыццё Янка Брыль займаўся самаадукацыяй праз кнігу, без якой не мог уявіць сваё існаванне — «кожны мой дзень быў вучобай». Таму і стаў ён сапраўдным энцыклапедыстам, асабліва ў мастацкай літаратуры Частаў размовах цытаваў на памяць сваіх любімых шсьменнікаў — Льва Талстога, Чэхава, Шаўчэнку і інш. Прычым чытаў не толькі многа, але і вельмі хутка. He паспееш прагледзець новы часопіс, як Іван Антонавіч яго ўжо цалкам прачытаў і раіў, на што звярнуць увагу. Меў вялікую бібліятэку, якую паступова шчодра па частках раздаваў у розныя ўстановы. Калі я пісаў успаміны пра майго тату Гаўрылу Іванавіча і дзяліўся з Іванам Антонавічам пра яго настаўніка ў Ціміразеўскай акадэміі A В. Чаянава і побыт на Беламорска-Балтыйскім канале, дык Янка тут жа мне падараваў кнігу мастацкіх твораў «Гофманіяду» Чаянава і кнігу ўдзельнікаў гэтага будаўніцтва. Янка Брыль быў вельмі добразычлівым чалавекам, меў вялікую колькасць сяброў спачатку старэйшых за сябе, а потым і маладзейшых. У людзях галоўнай станоўчай якасцю цаніў чалавечнасць, не цярпеў двурушнасць, асяброўствалюбіў«на роўных». Таму значна маладзейшым — спачатку Нілу Гілевічу, а потым і мне — прапанаваў перайсці на «ты». Гэта было для нас не проста, але вельмі прыемна і прыносіла гонар. Ён заўсёды гатоў прыйсці на дапамогу Памятаю, як Іван Антонавіч 3 жніўня 1994 г, пачуўшы ад некага, што ў мяне памерла маці, прыйшоў на пахаванне, сказаў вельмі шчырыя добрыя словы, падтрымаў мяне, а потым застаўся на памшкі, і гэта нягледзячы на тое, што на наступны дзень ён адзначаў сваё 77-годдзе. Янка Брыль вельмі высока ставіў дзейснасць Максіма Гарэцкага, творы якога не толькі поўнасцю ўважліва прачытаў, але і перачытваў. 3 такой жа павагай і сяброўствам адносіўся да Гаўрылы Гарэцкага і Галіны Максімаўны, з якімі сустракаўся, перапісваўся. У 1980 г ён надрукаваў эсэ «Пасля лемантара», у якім выказаў «не першае захапленне братамі Гарэцкімі, пісьменнікам і вучоным». Ён адкрываў і вёў першыя афіцыйныя вечары, прысвечаныя юбілейным датам Максіма Гарэцкага (пачынаючы з 75-годдзя), а на 90-годдзе і 100-годдзе выступіў са змястоўнымі думкамі пра жыццё і творчасць пісьменніка. У 1988 г. Іван Антонавіч так усхвалявана і шчыра выступіў на пахаванні майго таты, што я не мог стрымаць слязу, і сардэчна падзякаваў майму лепшаму старэйшаму сябру. На навуковай канферэнцыі ў НАН Беларусі, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння Г. Гарэцкага (10.04.2000), Янка Брыль выстушў з цёплымі ўспамінамі пра сустрэчы з Гаўрылам Іванавічам, высока ацаніў яго жыццё і ўклад у справу нацыянальнага адраджэння Беларусі. Ён напісаў артыкул «Сялянскае, народнае» ў кнігу «Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі. Успаміны, артыкулы, дакументы. Да 100-годдзя з дня нараджэння» (2000). Як заўсёды, артыкул Івана Антонавіча прасякнуты сардэчнымі пачуццямі да ўсіх Гарэцкіх, яскрава падкрэслівае галоўную сутнасць сям’і і найбольш важныя жыццёвыя моманты яе прадстаўнікоў з хвалюючай шчырасцю і цеплынёй. Янка Брыль удзельнічаў амаль ва ўсіх Гарэцкіх чытаннях, што надавала ім большую значнасць. Ён часта выступаў з прывітальным словам і аглядам дакладаў і выступаў. Усе ўдзельнікі чытанняў заўсёды радаваліся яго прысутнасці, дзякавалі за крытычныя заўвагі і былі шчаслівыя пахвале вялікага майстра слова. Жыццялюб і аптыміст ад прыроды, Іван Антонавіч любіў песні, меў даволі моцны прыемны голас, ведаў процьму беларускіх, польскіх, украінскіх, рускіх песень і выконваў іх выдатна. Як было добра ехаць на Гарэцкія чытанні ў Горкі ці Магілёў і назад групай самых актыўных удзельнікаў канферэнцыі (М. Мушынскі, Т Голуб, Т Дасаева) і пад кіраўніцтвам галоўнага саліста нашага невялікага хору Янкі Брыля і падпяваць яму! У яго сэрны і душы заўсёды гучала песня. Нават калі ў апошнія гады ён жыў адзін, казаў мне: «А ведаеш, я і тут часта спяваю». Калі ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя мяне выбралі віцэ-прэзідэнтам АН Беларусі, я вельмі хацеў зрабіць нашу акадэмію болыв нацыянальнай і таму прапанаваў нашаму Бюро Прэзідыума аднавіць выбары ганаровых акадэмікаў, якіх не было ўжо 35 гадоў. У ганаровыя члены акадэміі выбіраюцца грамадзяне Беларусі, якія ўнеслі вялікі ўкладу развіццё культуры і адукацыі рэспублікі. У 1994 г. ганаровымі акадэмікамі сталі Янка Брыль і Пімен Панчанка—найвыдатнейшыя прадстаўнікі беларускай літаратуры і вядомыя грамадскія дзеячы. Нават толькі адна прысутнасць гэтых асоб надавала Агульнаму сходу АН Беларусі болыпую значнасць, урачыстаспь і беларускасць. На жаль пасля новых выбараў Прэзідыума АН Беларусі і выбараў Прэзідэнта дзяржавы беларуская мова, пытанні беларускай літаратуры і культуры паступова пачалі пакідаць акадэмію, а нашых паважаных ганаровых акадэмікаў нярэдка проста забываліся запрасіць на сходы Аддзялення гуманітарных навук і на агульныя сходы АН Беларусі.