Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

Жыццёвы меланж

Радзім Гарэцкі

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 648с.
Мінск 2013
178.76 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
28 мая 1925 г. адбылося ўрачыстае пасяджэнне літаратурнай секцыі ІБК, прысвечанае 20-годдзю літаратурнай дзейнасці Янкі Купалы. У газеце «Савецкая Беларусь» (№ 121 ад 1 чэрвеня) адзначана: «Добра і падрабязна высветліў ролю Янкі Купалы ў беларускім нацыянальна-культурным адраджэнні пісьменнік Максім Гарэцкі. Па яго прапанове сход ушанаваў маці і жонку песняра, якія прысупіпічалі наўрачыстасці».
На Першым Усебеларускім краязнаўчым з’ездзе (люты 1926 г.) М. Гарэцкі выступіў з дакладам «Збіранне і апрацоўка фальклору».
Максім і Гаўрыла Гарэцкія прынялі ўдзел у працы Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правашсу і азбукі (лістапад 1926 г.), якую склікаў Інбелкульт. М. Гарэцкі
выступіў з дакладам «Нашаніўскі перыяд у беларускай літаратуры». Г. Гарэцкі ад імя Праўлення Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі вітаў канферэнцыю і падкрэсліў што на шляху далейшай беларусізацыі акадэміі ёсць вялікая перашкода— гэта адсутнасць беларускай навуковай тэрміналогіі.
У пачатку 1927 г. камісія з вучоных Інбелкульта распрацавала, a СНК БССР зацвердзіў новы статут, у аснову якога быў пакладзены статут Акадэміі навук СССР. Пазней былі зацверджаны новая структура ІБК, больш набліжаная да акадэмічнай, а таксама склад членаў ІБК у колькасці 14 чалавек і склад Прэзідыума інстытута.
У студзені 1927 г. Г. Гарэцкі быў прызначаны дырэктарамарганізатарам Беларускага навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі імя У I Леніна пры СНК БССР. Паміж ІБК і БелНДІ сельскай і лясной гаспадаркі 30 сакавіка 1927 г. была складзена Умова.
Па гэтай умове ўся даследчая праца сельскагаспадарчай секцыі Інбелкульта перадаецца БелНДІ сельскай і лясной гаспадаркі, а яго дырэктар уваходзіцьу склад Прэзідыума ІБК і навуковай рады, як правадзейны член, з правам рашучага голасу.
У час працы ў Інбелкульце М. Гарэцкі надрукаваў зборнік апавяданняў «Досвіткі», шэраг слоўнікаў, зборнік «Народныя песні з мелёдыямі», манаграфію «Гісторыя беларускае літаратуры» (4-е выданне), «На імперыялістычнай вайне» і інш. Г. Гарэцкі выдаў манаграфіі «Народны прыбытак Беларусі (Нашюнальный доход Беларусм)», «Межы Заходняй Беларусі ў Польшчы (Нацыянальны склад насельніцтва Заходняй Беларусі)», «Сельскоехозяйство Гомельской губерннн», «Населенве Гомельской губерннн», брашуру «Даследчая справа па сельскай і лясной гаспадарцы БССР» і іншыя працы.
Пасля рашэння пра стварэнне Беларускай акадэміі навук даволі востра абмяркоўвалася пытанне аб арганізацыйнай структуры і напрамку дзейнасці будучай акадэміі.
Г. Гарэцкі склаў спецыяльную дакладную запіску «Аб арганізацыйных прынцыпах будаўніцтва Акадэміі навук», у якой ён пісаў, што БАН павінна сканцэнтраваць і планаваць усю навукова-даследчую працу ў БССР; у яе структуры павінны быць не толькі кафедры, але і навукова-даследчыя інстытуты як комплекснага, так і спецыяльнага тыпу; уключаць навуковыя дысцыпліны не толькі ў галіне культуры і прыроды, але і ў галіне тэхнікі і гаспадаркі, каб найбольш поўна абслугоўваць патрэбнасці сацыялістычнага будаўніцтва БССР і г д.
2012
Дом Максіма Гарэцкага ў Горках
Яшчэ ў снежні 2011 г з Горак пазваніў мне карэспандэнт газеты «УзГорак» Ілля Заранок і паведаміў, што ў сувязі са святкаваннем «Дажынак-2012» вырашана добраўпарадкаваць берагавую тэрыторыю Ніжняга возера і знесці дом, у якім жыў Максім Гарэцкі. Ужо пачалі высякаць маляўнічы гай на беразе возера, які многія называюць «жамчужынай краю», каб пабудаваць тут маладзёжны забаўляльны цэнтр. Усё гэта робіцца без уліку думкі мясцовых жыхароў, якія пачалі збіраць подпісы супраць зносу дома Гарэцкага. Карэспандэнт папрасіў мяне пракаментаваць гэтую сітуацыю. Я выказаў шкадаванне пра ўсе тыя дзеянні і нагадаў, што кватэра ў гэтым доме — адзшае месца жылля пісьменніка, якое захавалася ў Беларусі да нашага часу. У гэтай кватэры спачатку жыў яго брат Гаўрыла Гарэцкі Тут сустракаліся мнопя кулыурныя дзеячы: Якуб Колас, Юрка Гаўрук, Паўліна Мядзёлка і інш. Вакол кватэры М. Гарэцкага адбывалася мноства культурных падзей. Таму да стагоддзя шсьменніка на доме была ўсталявана мемарыяльная дошка і была прынята пастанова, каб у ім стварыць музей. Але не знайшлося жылля для перасялення жыхароў кватэры.
Праз некаторы час газета «УзГорак» (22 снежня 2011 г.) паведаміла пра гэтыя падзеі, а Віктар Корбут у газеце «Co-
ветская Белоруссня» ад 21 студзеня 2012 г. змясціў артыкул «Дом классйка хотят заменнть статуей», у якім падрабязна асвяціў усю сітуацыю. Ён адзначыў, што ў 1986 г. гэты дом быўуключаны ў «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» і значыцца як элемент псторыка-архітэктурнага комплексу Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. На жаль, ніхто не паклапашўся, каб будынак быў уключаны ў спіс архітэктурных каштоўнасцей, і аб вылучэнні сродкаў на яго рэстаўрацыю.
22 студзеня 2012 г. Рада ТБМ аднагалосна прыняла заяву «Аб захаванні жылога дома ў г Горкі Магілёўскай вобласці, дзе жыў і працаваў класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі»: «У 2013 годзе спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэгікага. У горадзе Горкі захаваўся дом (вуліца Агранамічная. дом 3), дзе Аіаксім Гарэцкі жыў з 1926 да 1928 года. На гэтым доме маецца адпаведная шыльда. Аднак мясг/овыя ўлады хочуг/ь знесці гэты дом з нагоды правядзення ў горадзе свята «Дажынкі». Гэта выклікае абурэнне шматлікіх грамадзян Беларусі. Усувязі з гэтым Рада ТБМ заклікае ўлады Беларусі захаваць згаданы дом. пасля высялення жыхароў — зрабіць яго рэстаўрацыю / адкрыць у ім мемарыяльную музей-квсітэру Максіма Гарэі(кага».
Чым скончыцца «эпапея» вакол дома М. Гарэцкага, пакуль не вядома.
2012
Зварот
Па Радыё «Свабода» прагучала думка, што калі большасць народных паэтаў, народных артыстаўБеларусі і іншых вядомых дзеячаў звернунцада гаспадарадзяржавы з просьбай вызваліць з турмаў палітычных вязняў, якія трапілі туды пасля выбараў Прэзідэнта краіны, дык ён, безумоўна, гэта зробіць, тым больш, што стан здароўя шэрагу з іх робіцца ўсё горшым. Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка вельмі блізкаўспрыняла
гэтую думку, склала зварот і пачала збіраць подпісы. На жаль, мнопя з тых, да якіх яна паспела звярнуцца на працягу некалькіх дзён, па розных прычынах адмовіліся паставіць свой подшс. Урэшце атрымалася, што толькі з пяццю подпісамі пайшоў па адрасе той зварот, які 20 студзеня 2012 года быў надрукаваны ў газеце «Народная Воля».
Аляксандр Рыгоравіч!
Так здарылася, што жыццё адразу некалькіх вядомых беларусаў залежыць менавіта ад Вас. Гэтыя людзі з’яўляюцца Вашымі палітычнымі апанентамі, але яны не ворагі беларускага народа. Таму пераканаўча просім Вас: выпусціце іх на волю.
Кожны дзень пазбаўляе палітзняволеных здароўя, забірае ў іх гады жыцця. Гэтыя людзі сёння знаходзяцца ў турмах, хаця яны не злачынцы. Наадварот, яны рабілі ўсё магчымае дзеля таго, каб жыццё ў Беларусі стала лепшым. Рабілі так, як таго патрабавала іх сумленне.
Аляксандр Рыгоравіч, заклікаем Вас не адказваць жорсткасцю на клопат людзей пра сваю Радзіму. Выпусціце іх, у Вас ёсць для гэтага правы.
Мы ўпэўнены, што гэты зварот падтрымаюць амаль усе беларусы. Бо незалежна ад палітычных поглядаў беларусы хочуць свайму дому міру, спакою і згоды.
Рыгор БАРАДУЛІН, народны паэт Беларусі, Віктар ДАШУК, рэжысёр, народны артыст Беларусі, Зінаіда БАНДАРЭНКА, народная артыстка Беларусі, Радзім ГАРЭЦКІ, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук, Леанід ЛЫЧ, прафесар, доктар гістарычных навук.
2012
Максім Гарэцкі ў Мінску
У сучасным Мінску Максім Гарэцкі прысутнічае духоўна. Перш-наперш сваімі шматлікімі творамі, якія ў сваёй большасці ўжо дайшлі да чытача. Літаратуразнаўцамі абмяркоўваюцца канцэпцыі выдання Поўнагазбору твораў З’явіўся шэраг прац, дысертацый, прысвечаных жыццю і творчасці пісьменніка, ужо прайшлі 19 Гарэцкіх чытанняў. Яго імя ўзгадваецца ў назве вуліцы, яго выяву можна пабачыцьу помніку на плошчы Волі.
У 1985 г., трохі больш за 90 гадоў пасля нараджэння пісьменніка, у Маскве на свет з’явіўся Максім Гарэцкі — сын Кірыла, унук Усяслава Гарэцкага. Ён больш за25 гадоў пражыўу Маскве, а пра Мінск і Беларусь толькі чуў ды чытаў. Нарэшце, з банькам паездзіў па радзіме яго родных— краінаяму спадабалася. У 2011 г ён ад маскоўскай фірмы прыехаў папрацаваць у Мінск. За ўвесь час яго жыцця ні адна маскоўская красуня не захапілаяго сэрца. У Мінску, мусіць, выплылі беларускія гены, і ўжо праз некалькі месянаў праны ў нашым горадзе моцнае каханне авалодала ім, калі ён сустрэўся з мінскай студэнткай, мілай і прывабнай Ілонай. 4 лютага 2012 г. у спартыўным комплексе «Лагойск» адбылося сапраўднае вяселле, аў Мінску з’явілася новая шчаслівая пара — Максім і Ілона Гарэцкія.
2012
Юбілей жудасці
Вядомы гісторык Ігар Кузняйоў у артыкуле «Бухгалтерня ужаса» (Свободные новостй плюс. 2012. 15 лютага) нагадаў, што ў гэтым годзе адзначаецца сумны 75-гадовы юбілей: «менавіта ў 1937 годзе крывавы разгул сталінскіх рэпрэсій дасягнуў самага высокага ўзроўню». Гэта амаль двухгадовая кампанія часта завецца «Вялікім тэрорам». Для мяне гэтыя гады назаўсёды запалі ў памяць, крывавяць сэрца, ломяць душу: пастаянна ўспамінаю расстрэлы Максіма Гарэцкага і
майго дзядзькі па маці Сяргея Парфяновіча, турэмныя пакуты таты і наша цяжкае жыццё сям’і «ворага народа»...
Кузняцоў прыводзіць такую бухгалтэрыю жаху: «За перыяд 1825-1917 гадоў у Расіі было асуджана да смяротнай казні за палітычныя злачынства 6360 чалавек, у 3932 выпадках прыгаворы прыведзены ў выкананне. [...] бальшавікі перавысілі гэтыя лічбы ўжо да сакавіка 1918 года, усяго за чатыры месяцы знаходжання ваўладзе. [...] Злачынствы камуністаў закранулі каля ста мільёнаў чалавек, тады як нацысты расправіліся з 25 мільёнамі».
Аўтар вельмі правільна заключае свой артыкул такой думкай: «...значнай частцы нашых суграмадзян лягчэй прыняць зручныя супакойваючыя міфы, чым цвярозапаглядзець на сваю трагічную гісторыю і асэнсаваць яе ў і.мя будучага. Можна зразумець, чаму гэта так: чэснае асэнсаванне мінулагаўскладае на плечы ^япер жывучых пакаленняў вялізную і нязвыклую іія.жкасчь гістарычнай і грамадзянскай адказнасці. Але сёння без прыняі^я на сябе гэтага, на самай справе цяжэйшага, грузу адказнасі/і за мінулае не будзе ніякай наііыянальнай кансалідацыі і ніякага адраджэння».