Для Леаніда Міхайлавіча характэрны вельмі шырокі дыяпазон тэм, якія ён распрацаваў, што можна бачынь з назваў некаторых з яго кніг і брашур: «Рэформа беларускага правапісу 1993 года: ідэалагічны аспект» (1993), «Назвы зямлі беларускай» (1994), «Беларуская ідэя ў постацях і здзяйсненнях» (2001), «Хрысціянства ў этнакультурным жыцці Беларусі (ад старажытнасш да 1917 г.) (2005), «Праблема захавання беларускай этнакультурнай прысутнасці ў славянскім свеце» (2006), «Татары Беларусі на пераломах сацыяльна-палітычных эпох (XX — пачатак XXI ст.)» (2007), «Гісторыя культуры Беларусі пад уладай Расійскай імперыі (канен XVIII ст. — 1917 г.)» (2007), «Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі (верасень 1943 — кастрычнік 1964 г.)» (2009), «Русіфікацыя» (2010), «Беларуская нацыянальная ідэя» (2010) Кнігі Леаніда Міхайлавіча Лыча — бясцэнны кладзеж у справе нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі 2011 Пачуццё чалавечнасці Цяжка ўявіць, што такому фізічна бадзёраму і маладому душой выдатнаму паэту Анатолю Вярцінскаму 18 лістапада 2011 г. споўнілася 80 гадоў Пачуццё чалавечнасці і дабра пранізвае ўсю яго паэзію. Анатоль Вярцінскі —дзіця вайны — спазнаў змалку жахі і цяжкасці ліхалецця, рана пачаў разумець беды людзей, шчыра спачуваць ім і па магчымасці дапамагаць. Адсюль яго цікавасць да маральна-этычных праблем, барацьба супраць хлусні і подласці, страху і двурушнасці, усялякай несправядлівасці. Адсюль — імкненне да паразумення між людзьмі, вера ў ідэалы дабра, у любоў і каханне. Як нязломны адраджэнец беларускасці, Анатоль Ільіч агульначалавечыя праблемы разглядае праз прызму нацыянальнага, праз шчырую любоў да Беларусі, роднай прыроды, матчынай мовы, беларускай культуры. Дасягнуўшы высокіх вяршынь майстэрства, Анатоль Вярцінскі стаў жывым класікам беларускай літаратуры. Добразычлівасць і грамадзянская адказнасць ніколі не пакідалі яго і ў часы працы журналістам. асабліва галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва», а таксама народным дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. Трэба адзначыць яго важкі ўклад у выпрацоўку тэксту Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі і ў стварэнні новай Канстытуцыі краіны. У свае 80 гадоў Анатоль Ільіч Вярцінскі поўны сіл, аптымізму, творчага запалу. чаго жадаю яму і надалей на многіямногія гады. * * * 22 лістапада ў зале Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры паэт адзначыў свой юбілей. Вось што пра гэта ў «Народнай Волі» апавядала Святлана Кліменценка. «На юбілейнай вечарыне Анатоля Вярцінскага з нагоды яго 80-годдзя другі наш слынны паэт Леанід Дранько-Майсюк згадаў даўні выпадак з пары сваёй маладосці. У родным Давыд-Гарадку на Палессі пайшоў ён у кінатэатр, узяў білет на нейкі нашумелы фільм. Паколькі да пачатку сеанса заставаўся яшчэ ладны час, не стаў губляць яго дарэмна: зазірнуў у бліжэйшую кнігарню і выйшаў адтуль з кніжкай вершаў Анатоля Вярцінскага, якую прыдбаўза. . 41 капейку Прысеўшы налаву, разгарнуў яе — і забыўся пра ўсё на свейе, нібы трапіўшы ў магічнае кола. Ачомаўся, толькі прачытаўшы апошнюю старонку, і зразумеў: «Кіна не будзе!» Сеанс даўно скончыўся... Ды хлопец, сам апантаны паэзіяй, зусім не шкадаваў аб тым. He, не на 41 капейку йягнула гэтая кніжка! Для яго — куды больш дарагая. Настолькі дарагая, што — праз не адно дзесяцігоддзе — беражліва захоўвае яе разам з тым нявыкарыстаным квіткому кіно. I, самужо прызнаны літаратурны мэтр, прынёс і кніжку, і той квіток на свята старэйшага сябра. Горача павіншаваў, папрасіў аўтограф і — не здолеў расстацца з рарытэтам, пазбавіўшы юбіляра такога знакавага патэнцыяльнага падарунка. Аднак Анатоль Ілыч не пакрыўдзіўся, бо расказаная з гумарам, надзеленая глыбокім сэнсам гісторыя сама сталася падарункам віноўнікуўрачыстасці і ўсім прысутным. Такіх запамінальных момантаў было шмат: без усялякіх «зшюгоуважаемых шкафов», са смяшытай-весялічкай казалі сур 'ёзныярэчы аб ганаровыммесцы наэта Анатоля Вярйінскагаў нацыянальнай і еўрапейскай культуры, штрых да штрыха складалі партрэт ііудоўнага чалавека. Алесь Разанаў падзяліўсяўспамінам, як, прыдбаўчйы леціш.ча паблізу сядзібы Вярйінскага, зазірнуў да суседа: — Быў я тады зусімразгублены, не ведаў, з чаго пачынаць: адны голыя сцены, нават святла няма. «А вось з гэтага і пачынай, — кажа Анатоль Ільіч / падае мне лямпачку — He бядуй, браце, усё наладзіцца». —«Здорава, лямпачка Ільіча — ад Ільіча», — скаламбурыў я. «Не блытай, — ад Анатоля Ільіча», — паправіў ён. У звычайнай жыцейскай дробязі Алесю ўбачылася сімвалічнае: ні на кога не падобны паэпг, які з ’явіўся ўлітаратуры выключэннем з агульнапрынятага правіла. асвятліў не пюлькі жытло маладзейшаму таварыійу, a / шлях да самога сябе. пошуку ўласнага, непаўторнага паэтычнага аблічча. Быць самім сабою ёну.мее! — перакананы і Васіль Зуёнак. — Гэта ўсёабдымны чалавечы знак, боская адмеціна, што ў кожным ягоным радку. —А вы ведаеце навуковае аОкрыццё, шпю словаўздзейнічае наДНК чалавека, яго лёс? —усклікнуў прафесар. доктар мебыцынскіх навук і сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Эдуард Бароўскі. —Вось бы падлічыць, колькілюдзейуратаваў іратуе Вярцінскі сваім словам! — Ратуе, бо валодае найвышэйшай чалавечай мудрасцю — дабрынёй, — пацвердзіў акадэмік НАН Беларусі Радзілі Гарэйкі. — 1 таму Рада МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бауькаўшчына» лічыуь і вас. таноўны Анатоль Ільіч, адным з волатаў, на якіх трымаецца зямля. Словы вітання ад шчырага сэруа сказалі юбіляру Генадзь Бураўкін і Алесь Пашкевіч. Адам Мальдзіс і Уладзімір Арлоў. Леанід Дайнека і Уладзімір Някляеў. Міхась Скобла і Рыгор Сітнійа. Барыс Пятровіч / Эдуард Акулін, Васіль Жуковіч і Уладзімір Сіучыкаў — самі неардынарныя, адораныя Богам асобы, лепшыя прадстаўнікі творчай, інтэлектуальнай эліты сучасчай Беларусі. Шчаслівы 80-гадовы паэт маладзеў на еачах. і было відавочна, як чуйчаму meopzjy, ды / кожнаму чалавеку, трэба пры жыцці пачуць ад пгых, каму верыш, чаго ты варты, — калі, канечне, насамрэч чагосыіі варты. / чэрпаць у тым сілы ісці далей. Іаддаваць, абдаваць спаўна людзям назапашанае ў скарбонцы душы, поўніцца творчай энергіяй для новых пошукаў і адкрыццяў. А яшчэ — быйь вышэйрознага кшталпгу выпадаў нядобразычліўцаў. [...] Штотыднёвік «Літаратура / мастацтва», які пазіцыянуе сябе «газетай для творчай інтэлігенцыі Беларусі» цалкам і поўнасцю праігнараваў 80-гадовы юбілей выдатнага паэтаАнатоля Вярцінскага, які, дарэчы, быўу перабудовачны час галоўным рэдактарам «ЛіМа». Менавіта тады газета дасягнула найвышэйшай планкі і па колькасці чытачоў, і па цікавасці да выдання. [...] Анатоль Вярііінскі быў абраны дэпутатам і з годнасцю апраўдаў высокі давер сваіх выбаршчыкаў. Удзельнічаў у распрацоўцы / прыняцйі першай Канстытуцыі толькі-толькі набыўшай незалежнасйь і суверэннасць Рэспублікі Беларусь, ічшых лёсавызначальных законаў, спрыяў таму, кабяны жылі. дзейнічалі. Са спыненнем тэрміну дэпутацтва Анатоль Ільіч зноў акунуўсяў творчую працу. Алеўсё, што адбывалася і адбываецца з краінай і ў краіне, глыбока хвалявала і дагэтуль хвалюе паэта, нараджае новыя і новыя вершы і публіцыстыччыя артыкулы — такія ж яркія, высокамастацкія і натхнёныя, як і раней. (На юбілейнай вечарыне сябры чыталі ягоныя вершы з непадробным эмацыйным запалам, бы свае ўласныя.)». 2011 Эрнэсту Ялугіну — 75 Ужо 19 лістапада павіншаваў другога юбіляра — Эрнэста Ялугіна— вядомага пісьменніка і журналіста, які надрукаваў шмат цікавых нарысаў і апавяданняў. У іх ён яскрава раскрыў многія жыццёвыя моманты сучаснасці, а таксама асаблівасці творчасці знакамітых беларускіх дзеячаў, у тым ліку Васіля Быкава, Цішкі Гартнага, Адама Мальдзіса, Міколы Улашчыка і інш. Калі ў 60-х гадах Уладзімір Караткевіч стварыў беларускую гістарычную літаратуру, Эрнэст Ялугін далучыўся да той вядомай кагорты пісьменнікаў гістарычнага жанру, якая стала самай прыцягальнай для беларускага чытача. Ён выдаў шырока вядомы раман «Мсціслаўцаў посах», у якім паказаў жыццёвы і творчы шлях аднаго з першых беларускіх друкароў і асветнікаў Пятра Мсціслаўца. He менш папулярнымі былі яго творы «Камні Млечнага шляху», «Апошні князь» і інш. Добра ведаючы жыццё Алжыра (раман «Астравы», аповесць «Год-другі ў Алжыры»), Эрнэст Ялупн адносна нядаўна надрукаваў новы раман «Алжырская пастка» (2004), які абазначыў як «гістарычны крымінальны раман». Аўтар выдатна асвяціў сучасны гістарычны перыяд нашай краіны, прычым зрабіў гэта вельмі аб’ектыўна, праўдзіва і рэалістычна, узняўшы самыя балючыя нацыянальныя праблемы: стан беларускай мовы і культуры; жыццё грамадзяніна ў палітычнай супярэчнасці краіны; страх і няўпэўненасць людзей, асабліва свядомай інтэлігенцыі, якая жыве пад пільным наглядам адпаведных сілавых структур, што яшчэ не забыліся пра метады сумна вядомых трыццатых гадоў мінулага стагоддзя; складаныя лёсы беларусаў, якіх шматпакутная гісторыя Бацькаўшчыны раскідала паўсяму свету; праца, быт, мары і каханне простага чалавека, якога сучасны стан у краіне часта даводзіць да розных цяжкіх сітуацый, нават да такіх сапраўды крымінальных, у якую трашў герой рамана, і г. д. Раман чытаецца з вялікай цікавасцю сапраўднага дэтэктыва — на адным дыханні. Аўтар прымушае чытача не проста глытаць кнігу як «цікавае чытво», але і сур’ёзна задумацца пра ўсю гісторыю роднай Беларусі, сучасны стан і будучыню краіны ЭрнэстЯлугін, як таленавіты карэспандэнт і рэдактар, многа зрабіў на гэтай ніве, працуючы ў рэдакцыях шэрагу вядучых газет і часопісаў. Я быў сведкам яго выдатнай дзейнасці на пасадзе галоўнага рэдактара газеты «Наша слова». Працуючы ў ТБМ з часу яго ўтварэння, ён ужо праз год узначальваў рэдкалегію газеты, у якую пазней запрасіў і мяне. Ялугін паказаў сябе нязломным змагаром за беларускую мову, за незалежнасць і дэмакратыю дзяржавы. Ён падабраў невялікі, але здольны штат карэспандэнтаў якія зрабілі газету папулярнай з накладам больш за 8 тыс. экзэмпляраў. Газета змяшчала цікавыя і важныя артыкулы па культуры мовы, публіцыстычныя, мовазнаўчыя і іншыя артыкулы, якія прыкметна ўплывалі на справу беларускага адраджэння. Пажадаем жа Эрнэсту Ялугіну новых творчых дасягненняў на шляху прыгожага пісьменства і нацыянальнага адраджэння Бацькаўшчыны.