Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

Жыццёвы меланж

Радзім Гарэцкі

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 648с.
Мінск 2013
178.76 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
2011
Званок Барысу Кіту
У канцы снежня пазваніў у Франкфурт Барысу Кіту, каб павіншаваць з Калядамі і Новым годам. Ён йяпер жыве ў доме для састарэлых, дзе мае асобны пакой, поўны дагляд і ўсе выгоды. Ніхто не адказаў нанекалькі маіх званкоў. Я занепакоіўся і папрасіў Лідзію Савік, якая пастаянна мае з ім тэлефонную сувязь і з’яўляецца лепшым яго біёграфам, даведацца, у чым справа. Аказалася, што ён усе дні гуляе па горадзе, наведвае бібліятэкі і музеі. Вось якая фізічная дужасць і сіла духа ў нашага 101-гадовага славутага беларуса! На наступны дзень пазваніў увечары і пачуў бадзёры голас Барыса Уладзіміравіча,
ён шчыра быў узрадаваны віншаванню з далёкай, але такой роднай яму Бацькаўшчыны.
2011
Ліст з Масквы
Толькі пачаў 21 снежня пісаць ліст у Маскву майму старэйшаму калегу і сябру акадэміку Ю. М. Пушчароўскаму, каб павіншаваць з Новым годам і днём нараджэння ўяго 95-годдзе (31 снежня 2011 г.), як атрымаў ліст ад яго, пасланы 1 снежня, у якім ён віншуе мяне таксама з днём нараджэння (7 снежня). Ліст «ляцеў» аж 20 дзён. Мой ліст у Маскву ішоў трошку менш за 20 дзён, але даволі парадкам спазніўся з віншаваннем. He зразумела, у чым справа: ці то ўвялі ўжо цэнзуру, як было ў ваенны час, ці то, як нядаўна сказаў У. Пуцін, у многіх напрамках гаспадаркі ўсё яшчэ «бардак». Відаць, тое ж і ў паштовай сувязі.
2011
Актуальныя пытанні
Вечныя, але заўсёды актуальныя пытанні (хто вінаваты? што рабіць?) зноў востра ўзніклі ў гэтым досыць цяжкім годзе. Эканамічныя цяжкасці ў краіне працягваюцца... Таму ўзмацніліся і пошукі вшаватых у гэтым. Гаспадар дзяржавы ўжо назваў многіх: Захад, які хоча зламаць нашу стабільнасць і не дае крэдыт; народ, які скупіў усю валюту, як быццам яму не хапае сваіх рублёў; людзі, якія пагналіся купляць замежныя аўтамабілі; прадпрымальнікі, якія. нягледзячы на такія выдатныя магчымасці ў нашай самай дэмакратычнай дзяржаве, кепска працуюць; урад, які дрэнна кіруе і не ведае чым займаецца (хаця зрабіў нясмелую спробу павярнуць гаспадарку ў бок рынку, чым выгукнуў недавольства галоўнага); «пятая калона, для якой, чым горш, тым лепш» і шш. У канцы года дайшла чарга і да навукі, асабліва НАН Беларусі, якая ўсё яшчэ
шмат займаецца абстрактнымі фундаментальнымі праблемамі, мала дапамагае народнай гаспадарцы і павінна стаць навуковапрактычнай карпарацыяй.
Больш цяжкае пытанне — што рабіць? Адказ і прымус ад кіраўніка — рэфармаваць, але так, каб правільная беларуская сацыяльная мадэль заставалася стабільнай. Пасля такой крытыкі і загаду перабудовы ў НАН Беларусі адразу паднялася новая хваля рэарганізацыі. Праўда, пад яе сцягам акадэмія жыве ўжо больш за 10 гадоў. На жаль, чыноўнікі мала прыслухоўваюцца да думкі саміх навукоўцаў. У выніку пасля ліквідацыі Інстытута геахіміі і геафізікі геалапчныя навукі амаль зусім выкінуты з НАН Беларусі. Магчыма, на гэты раз рэарганізацыя будзе болып разумнай? Будзем спадзявацца.
2011
«Падарункі» года
Хаця 2011 год і не быў высакосны, але «падарункаў» пакінуў шмат. Усё пачалося з 19 снежня мінулага года, калі гэтая дата стала хадзячай назвай, а за словам «Плошча» яшчэ больш замацаваўся такі сэнс.
Адсюль пачалася нечуваная хваля рэпрэсій, якая працягвалася ўвесь год, выклікала страшэннае хваляванне за лёс асуджаных, абурэнне жорсткасцю сілавых структур і прывяло людзей да яшчэ большага пачуцця незадаволенасці і страху. У гэты ж час пачаўся хутка бягучы рад пажараў «арабскай вясны», якія напалохалі ўсе дыктатарскія рэжымы.
Пачаліся судовыя працэсы аб закрыцці газет «Наша Ніва» і «Народная Воля»; у траўні асудзілі «анархістаў»; у чэрвені пачаліся «маўклівыя акцыі» і іх жорсткія разгоны і затрыманні, а таксама прайшла яскравая ў цэнтры Мінска акцыя «Стоп бензін»; у жніўні арыштаваны праваабаронца Алесь Бяляцкі; у гадавіну 19 снежня затрыманы мнопя, хто выйшаў адзначыць тыя падзеі; апублікаваны праекты закона аб орга-
нах дзяржаўнай бяспекі, па якіх КДБ атрымлівае бязмежныя паўнамоцтвы, і г. д.
Новы «падарунак» — валютны крызіс. Ужо ў канцы сакавіка я не змог купіць занашы беларускія рублі расійскія, каб паехаць у Маскву на ўрачысты сход і навуковыя чытанні, прысвечаныя 100-годдзю майго настаўніка акадэміка A. Л. Яншына.
У канцы ліпеня мы зусім не маглі набыць замежную валюту, каб паехаць у адпачынак за мяжу Беларусі ў Паўночную Еўропу. Добра, што мелі невялікі запас. Толькі ў канцы года ў абменніках можна было купіць валюту, але толькі па пашпарце — калі ў пачатку года даляр каштаваў 3000 руб., дык цяпер — 8500-9000 руб.
Адначасова шалёна ўздымаліся цэны на ўсё. Такія. адны з самых высокіх ва ўсім свеце дэвальвацыя і суперінфляцыя прывялі да сур’ёзнага паніжэння ўзроўню жыцця насельніцтва. Жыццё, аза ім і многія людзі, патрабуюць перамены. Але начальшкдзяржавы ўпарта даказвае правільнасць сваёй палітыкі, непарушнасць беларускай сацыяльнай мадэлі.
У сакавіку магутны земляздрыг у Японіі правакуе цунамі, што прыводзіць да вялікай аварыі на АЭС «Фукусіма», якая ў многіх крашах выклікае шок і рэзкі перагляд адносін да «мірнага атаму». У шэрагу краш Еўропы праведзены рэферэндумы, у выніку якіх забараняецца далейшае будаўніцтва АЭС у большасці з іх. Але Беларусь ужо пачала падрыхтоўку да будаўніцтва Астравецкай АЭС, а ў канцы года канчаткова аформіла дагавор аб інвестыцыі з Расіі. На жаль. усё гэта робіцца не празрыста, не толькі без рэферэндуму, але нават і без шырокага абмеркавання. Пытанняў і сумненняў аб мэтазгоднасці такога будаўніцтва застаецца шмат: правільнасць разліку фінансавага кошту і магчымасць разліку за крэдыт; бяспекі эксперыментальнай канструкцыі расійскіхрэактараў; праблемы куплі паліва і захавання адходаў; выбар месца ў самай экалапчна чыстай і прыгожай мясцовасці, якая магла б даваць вялізны прыбытак ад турызму, праблема водазабес-
пячэння; на чыю карысць атрымліваецца параўнанне АЭС з многімі альтэрнатыўнымі крыніцамі энергіі, у тым ліку і з узнаўляемымі; не зусім вядомы падзел атрыманай АЭС энерпяй паміж Беларуссю і Расіяй і г. д. Безумоўна, гэтае рашэнне аб будаўніцтве АЭС не столькі эканамічнае, колькі палітычнае, і яно яшчэ больш кідае Беларусь у моцныя і, магчыма, канчатковыя абдымкі Расіі.
11 красавіка адбыўся тэракт на станцыі метро «Кастрычніцкая» (загінула 15 чалавек, сотні атрымалі раненні). Здзівіў кіраўнік дзяржавы, які хутка пасля выбуху не толькі сам спусціўся паглядзець вынікі, але ўзяў з сабой і Колю. Расследаванне тэракта выклікае шмат пытанняў.
У канцы года ў Расіі Пуцін вылучаны кандыдатам на пасаду прэзідэнта. што абвастрыла палітычную і грамадскую сітуацыю ў вялікай суседняй краіне. Павялічыўся ўціск на Беларусь, а разлад з Захадам і эканамічны крызіс, які загнаў нашу краіну ў кут, прымусіў беларускага начальніка зноў загаварыць пра Саюз Беларусі і Расіі. Адбыліся вынікі: Беларусь атрымала значнае зніжэнне на цэны за паліва, але пачала распрадажу дзяржаўнай уласнасці: «Белтрансгаз» поўнасцю перайшоў да расійскага «Газпрама» і інш Інтэнсіўна пайшла беларуска-расійская інтэграцыя (адзіная эканамічная прастора, пагадненне аб Мытным саюзе, Еўразійскім саюзе і інш), што зноў выклікае небяспеку за нашу незалежнасць: ці не прывядзе такая паступовая інтэграцыя да поўнай інкарпарацыі?
Сапраўды добры падарунак для мяне гэты год падарыў у снежні, калі час жыцця майго адбіў 83, а я яшчэ працую, многаму здзіўляюся і нават па мяккаму націсканню Галшы Тварановіч пішу «Жыццёвы меланж»...
2011
Інбелкульт і браты Гарэцкія
У студзені 1922 г. быў заснаваны Інстытут беларускай культуры, 90-годдзю стварэння якога была прысвечана міжнародная навуковая канферэнцыя, праведзеная ў пачатку снежня 2011 г. Я прыгадаў пра ўдзел братоў Гарэцкіх у працы Інбелкульта. У штат Інбелкультаувайшло 15 чалавек (столькі было прадуктовых пайкоў) на чале з С. М. Некрашэвічам. Гаўрыла Гарэцкі, будучы студэнтам Пятроўскай (Ціміразеўскай) сельскагаспадарчай акадэміі і старшынёй Беларускай культурна-навуковай асаныяцыі студэнтаў акадэміі, на імя Акадэмічнага цэнтра Наркамасветы БССР прыслаў прывітальную тэлеграму: «Агульны сход студэшпаў беларусаў Масквы, адчыняючы беларускі клюб, шчыра вітае адчыненьне Інстытуту беларускае культуры і жадае карыснай працы. Старшыня Гарэцкі. 20.11.22».
МаксімГарэцкіўтойчасжыўуВільні,устудзені 1922 г быў арыштаваны польскімі ўладамі, пасаджаны ў турму Лукішкі, але пазней вызвалены, і толькі ў канцы кастрычніка 1923 г. змог разам з сям’ёй прыехаць у Мінск.
Пасля зацвярджэння ЦВК і СНК БССР «Палажэння аб Інстытуце беларускай культуры», а затым надання яму характару навукова-даследчайустановы тыпу акадэміі навук (1924) Наркамасветы БССР у студзені 1925 г. занвердзіў асабовы склад правадзейных членаў Інбелкульта ў колькасці 72 адзінак, у які трапілі Максім і ГаўрылаГарэнкія. Старшынёй інстытута стаў У М. Ігнатоўскі.
На першым пасяджэнні Прэзідыума Інбелкульта (4 лютага 1925 г.) зацвердзілі склад Прэзідыума, секцый і пастаянных камісій. Слоўнікавую камісіюўзначалілі М. Гарэцкі і М. Байкоў, але ўжо 8 лютага на агульным сходзе Інбелкульта была абрана Слоўнікавая камісія, старшынёй якой часова прызначаецна М. Гарэцкі.
У пратаколе пасяджэння Прэзідыума Інбелкульта ад 9 лютага адзначана, што М. Гарэцкі ўзначальвае мовазнаўчую і
літаратуразнаўчую секцыі. На пасяджэнні Правапісна-тэрміналагічнай камісіі вырашана для работы ў камісіі запрасіць 51 Купалу, М. Гарэцкага і інш. У сакавіку на агульным сходзе членаў Інбелкульта зацверджаны склад Літаратурнай камісіі. старшынёй якой абіраецца 1 1 Замоцін, сакратаром — М. Гарэцкі; у склад навуковай рады ІБК былі дадаткова абраны Якуб Колас і М. Гарэцкі. 1 чэрвеня М. Гарэцкі выйшаў са складу Літаратурнай камісіі.
За гэты час М. Гарэцкі прыняў актыўны ўдзел у расчытванні рукапісаў М. Багдановіча, у першую чаргу тых, якія абгарэлі ў пажары ў Яраслаўлі. «Дзякуючы М. Гарэцкаму. часткова і У. Дубоўку, было расчытана больш за дваццаць недрукаваных вершаўМ. Багдановіча. Прычым nepanice.au ўсё, штомагчыма былоразабраць. каб захаваць для будучага даследчыка накіды і паасобныярадкі. Затым пісьменнік пачаў апрацоўваць пачак № I з артыкуламі і прозаіі, які прадстаўляў «найвялікшую труднасць у сэнсе расчытвання» [...] Разам з 1. Замоціным М. Гарэцкаму давялося рыхтаваць праграму па збіранні вуснай народнай творчасці» [Скалабан Віталь, Токараў Мікалай. Браты Гарэцкія і Інбелкульт. Новыя матэрыялы //XVII Гарэцкія чытанні. Мінск, 11 чэрвеня 2010 г. Мінск, 2010. С. 28],