Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

Жыццёвы меланж

Радзім Гарэцкі

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 648с.
Мінск 2013
178.76 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
В. У Скалабан прыцягнуў да ўдзелу ў Гарэцкіх чытаннях супрацоўніцу свайго адзела Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Аляксандру Гесь, якая зрабіла некалькі змястоўных дакладаў: на VII чытаннях (1999) «Невядомы ліст М. Гарэцкага да В. Міцкевіча-Капсукаса»; на XI чытаннях (2003) «Максім Гарэцкі і савецка-літоўскія дачыненні (1920)»: наХІІ чытаннях (2004) — «Максім Гарэцкі і беларусізацыя». 3 вялікім сумам прыходзіцца адзначыць, што А. Гесь таксама адышла ад нас у 2011 г.
Ha XV111 Гарэцкіх чытаннях(11 чэрвеня 2010 г.) В. У Скалабан разам з М. У. Токаравым зрабіў даклад на тэму «Браты Гарэцкія і Інбелкульт. Новыя матэрыялы», ада90-годдзя Інбелкульта выдалі асобную кнігу «Інстытут беларускай культуры. 1922-1928. Дакументы і матэрыялы» (Мінск : Беларуская навука, 2011).
1	Каляснёў Самуіл Георгіевіч (1896-1970) — прафесар Ціміразеўскай с.-г. акадэміі, доктар эканамічных навук. акадэмік УАСГНІЛ, член ВКП(б) з 1919 г., блізкі сябра Г. I. Гарэцкага з юнацкіх гадоў.
Тут прыведзены шэраг дакументаў, якія ўдакладняюць удзел братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкага ў працы Інбелкульта і аб перайменаванні і рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую акадэмію навук. 8-9 снежня 2011 г. адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Інстытут беларускай культуры і станаўленне навукі ў Беларусі (да 90-годдзя стварэння Інстытута беларускай культуры)», на якой, на жаль, Віталь Уладзіміравіч ужо не мог быць, але яго імя з удзячнасцю ўзгадвалася за яго даследаванні цікавых, невядомых старонак гісторыі Беларусі, у тым ліку Інбелкульта і АН Беларусі.
2011
Выдатны паэт-лірык і грамадзянін
28 жніўня 2011 г. майму сябру Генадзю Бураўкіну споўнілася 75 гадоў. Але павшшаваць яго не ўдалося, бо я быў яшчэ ў адпачынку ў Паўночнай Еўропе, а сам юбіляр у гэты дзень удзельнічаўу Пазачарговай канферэнцыі беларусаў краін Балтыі і Беларусі, арганізаванай Таварыствам беларускай кулыуры ў Літве. Мабільнік чамусьці не адказваў У юбілейныя дні неяк само сабой думаецца пра юбіляра, пра тое, што ён значыць для цябе, краіны, людзей...
Перш-наперш Генадзь Мікалаевіч цудоўны паэт-лірык. Адкуль гэта? Безумоўна, ад маці, Бога і неба. Але ў жыцці амаль кожнага чалавека бываюць такія моманты, якія моцна ўплываюць на яго, а нярэдка робяць велізарны адбітак на яго духоўнае становішча. Такі выпадак адбыўся з Генадзем, які належыць да пакалення «дзяцей вайны», ужо ў канцы акупацыі. Карнікі з паліцаямі загналі жыхароў сяла, у тым ліку і яго з маткай, у лазню, забілі дзверы цвікамі і хацелі спаліць. Выратаваў іх сівы немец, які зламаў запасныя дзверы на другім баку лазні — і яны збеглі ў лес. Калі б не той немец, не было б Генадзя Бураўкіна. Парадокс жыцця: вялікую падзяку ўсе мы павінны сказаць таму немцу, тагачаснаму ворагу. Сярод
ворагаў таксама ёсць людзі — усюды «людзі і звяры». 3 таго часу Генадзь не дзеліць людзей і іх учынкі, як гэта ў нас часта бывае, толькі на «белых і чорных», «нашых і нянашых», «сваіх і чужых», не бачыць жыццё і яго праявы толькі ў дзвюх фарбах. Ён жыццё і людзей бачыць многакаляровым з вялікай колькасцю тонкіх, другі раз непрыкметных адценняў, дэталёва вывучае і адчувае разнастайную чалавечую сутнасць, такія складаныя пачуцці сэрца і душы чалавека — вось таму і стаў сапраўдным народным паэтам.
За што беларусы любяць Генадзя Мікалаевіча? Галоўнае ■— за яго поўную адданасць беларушчыне. Ён усім сэрцам любіць сваю Бацькаўшчыну, родны народ і яго цудоўную мілагучную мову, з замілаваннем адчувае прыгожыя беларускія краявіды і ўсю прыроду. А беларуская троху сумна-філасофская шматкаляровая восень для яго — час натхнення. Яго прызванне — апантана служыць роднаму слову. Генадзь Бураўкін — адзін з самых выдатных паэтаў-лірыкаў. Усё, пра што ён піша, прайшло праз яго сэрца — не толькі пякучыя вершы пра каханне ці прыроду, але і пра ўсе з’явы жыцця. Бураўкін — бліскучы журналіст, публіцыст, майстра перакладу. Мэта яго літаратурнай дзейнасці — паказаць духоўны свет чалавека, яго жыццё ў самых глыбінных праявах, прычым усё гэта на рэалістычнай аснове, а не вылучыцца шляхам арыгінальных прыёмаў вершавання.
Генадзь Бураўкін заўсёды цвёрда стаіць на баку праўды (нават якой бы яна ні была горкай), на пазіцыі сумленнасці і справядлівасці, што нярэдка прыводзіла яго да непрыемных момантаў бо ён вельмі горача і эмацыянальна ўспрымае падзеі і ўчынкі, у якіх не бачыць гэтых якасцей. Ён не абыякавы, не раўнадушны, а яго выбуховыя супярэчнасці і рэзкая крытыка ўзнікаюць ад сэрца і заўсёды не злыя, справядлівыя, і ён звычайна хутка адходлівы.
Генадзь Бураўкін — прынцыповы і смелы чалавек не толькі ў сваіх думках і развагах, але і ў дзеяннях. Дастаткова ўспом-
ніць яго арганізацыю разам з Анатолем Вярцінскім і Нілам Гілевічам подшсаў у абарону Васіля Быкава, упартасць і ахвярнасць пры стварэнні сапраўды беларускай наныянальнай праграмы на тэлебачанні, арганізацыя Усебеларускага з’езда за незалежнасць, калі ўся чыноўніцкая раць на чале з яе кіраўніком імкнуліся да аб’яднання, a то і ўвайсці ў склад Расіі, а думкі пра незалежнасць былі крамолай. Тады ж я, працуючы разам з Генадзем сустаршынёю аргкамітэта, убачыў яго выдатныя арганізацыйныя і лідарскія здольнасці.
Грамадская і дзяржаўная дзейнасць Бураўкіна выклікае здзіўленне сваімі вялікімі дасягненнямі: карэспандэнт газеты «Праўда» па БССР, старшыня Дзяржаўнага камітэта па тэлебачанні і радыёвяшчанні, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць», намеснік міністра культуры і друку, дыпламат, дэпутат і інш.
Генадзь Мікалаевіч Бураўкін— даўно народны паэт, класік беларускай літаратуры, выдатны дзяржаўны і грамадскі дзеяч, адзін з лепшых прадстаўнікоў адраджэнйкай наныянальнай інтэлігенцыі. Пакуль будуць такія постаці, будзе вечна жыць Беларусь!
* * *
14 верасня адбылася афіцыйная вечарына, прысвечаная 75-годдзю Генадзя Бураўкіна. Вось як апісала гэтую сустрэчу Святлана Кліменценка ў газеце «Народная Воля» (№ 141-142 ад 16 верасня 2011 г.):
«Немагчыма апісаць, што рабілася пазаўчора вечарам на свяце, якое ладзіла МГА «Бацькаўшчына»ў гонар 75-гадовага юбілею найвыдатнага беларускага паэта Генадзя Бураўкіна. Справа ў тым, што праходзіла вечарына ў сутарэнні без вокнаў, дзе раней месціўся... пункт прыёму шклотары. Дальбог не хлушу Інгйай, болый годнай / ўмягйчальнай залы для ўшанавання такога слыннага творцы і грамадзяніна ў дзяржавы не знаййілося: у спісе аблашчаных ёю ня.ма месца
самым летйым, самым таленавітым, заслужаным дзеячам нацыянальнай культуры.
Але найіа «самая дэмакратычнаяў свеце» дзяржава юбілей Бураўкінаўсё ж не абмінулаўвагай, прыслала «ганаровую варту» — ажно два аўтобусы з амапаўцамі былі прыпаркаваныя ў двары будынка галерэі «У». Пэўна, згодна з логікай, што калі па турмаху нас сядзяць «достойные людй», то тут, на волі святкуюг^ь. радуюцца, чытаюць вершы. спяваюць, жартуюць і — не іпаю — нават бяруйь чарку спрэс непапраўныя бандыты-адмарозкі...
Прызнаюся, цяжкавата было дыхаць і стаяць тры гадзіны, шчыльна прыціснуўшыся адно да аднаго. стараючыся не прапусціць ніводнага слова, калі з-за дзвярэй даносіўся глухі шум натоўпу з тых, каму не пашчасцілаўбіццаў памяшканне.
[...]Увядоўцы вечара—бліскучага паэтаЛеанідаДранькоМайсюка — з 'явілася магчымасць прадэманстраваць яшчэ адзін свой талент —умельства вес ці рэй і разрульваць складаныя сітуацыі, калі вялікае мноства жадаючых ірвецца да мікрафона, міжволі ўступаючы ў канфлікт з бязлітасным словам «рэгламент»...
Але тое было свята! Хвалюючае, уздымнае, прасветленае, прасякнутае любоўю і ўдзячяасцю выдатнаму сыну Бацькаўшчыны. Добрыя вітальныя словы аб душы і сэрца сказалі шаноўнаму Генадзю Мікалаевічу старшыня Саюза беларускіх тсьменнікаў Алесь Пашкевіч і знакаміты паэт і грамадскі дзеяч Уладзімір Някляеў; вядомы публіцыст Аляксандр Уліцёнак / народны артыст Беларусі. кінарэжысёр ВіктарДашук; паэт Васіль Зуёнак і народпая артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч: намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца / акадэмік Радзім Гарэцкі; мастак Алесь Пушкін з гуртом юных аматараў паэзіі і народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка; паэт Анатоль Вярфнскі / рэдактар інтэрнэтвыдання «Салідарнасць» Алесь Старыкевіч, стпаршыня ГА « Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» Алег Трусаў
i знаны празаік Віктар Казько; паэт АчдрэйХадтовіч і былы старшыня Вярхоўяага Савета Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч; прафесар Леанід Лыч і іншыя. Са шчырымі прывітаннямі выступілі першы сакратар амбасады ЗША Крыстафер Паніка і пасол Швецыі Стэфан Эрыксан. Спяваў папулярны бард Зміцер Вайцюшкевіч. Зачытваліся віншавальныя пасланш ад народнага паэта Ніла Гілевіча і старшыні Рады БР[Р Івонкі Сурвілы, грамадскага дзеяча Сяргея БІавумчыка.
[...] Але ўжо з гэтага рэестра відаііь, што дастойнага з дастойных сабралісяўганараваііь такія ж дастойныя, годныя людзі — можна сказаць, цвет беларускай нацыі. I ўсе былі аднадушныя ў перакананні: Генадзь Бураўкін — паэт даўно народны!
[. .] Нядзіўна, што ў перапоўненай зале так натхнёна і шматгалосна гучала: «Жыве Бураўкін! Жыве паэзія! Жыве Беларусь!»
Як ні дзіўна, але ніводная з дзяржаўных газет, часопісаў радыё і тэлебачанне не адзначылі юбілей паэта, нават «Літаратура і мастацтва», «Культура», а таксама часопіс «Маладосць», у якім ён быў галоўным рэдактарам. He атрымаў віншавання паэт і былы дзяржаўны дзеяч Беларусі ад уладных структур у адрозненне ад народнага артыста Расіі А. Разенбаўма, якогаў гэтыя дні сардэчна павіншаваў з юбілеем кіраўнік беларускай дзяржавы. Але беларускі народ і многія яго прадстаўнікі шчыра віталі Генадзя Бураўкіна і выказвалі яму вялікую падзяку за яго цудоўную паэзію, літаратурную дзейнасць, мужнасць, грамадзянскую пазіцыю на шляху нацыянальнага адраджэння Бацькаўшчыны.
2011
«Дзве душы»
На сустрэчы ў гонар 75-годдзя Генадзя Бураўкіна да мяне падышоў Валер Мазынскі — знакаміты тэатральны рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў — і спытаў: «У вас ёсць «Дзве душы»? Я падумаў, што пытанне тычыцца аповесці Максіма Гарэцкага, якая адносна нядаўна, у 2008 г, выйшла асобнай кніжкай у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Аказалася, што размова ідзе пра новую аўдыякнігу « Дзве душы», якую прачытаў В. Мазынскі. Нашага вядомага рэжысёра я ведаю даўно, з захапленнем сачыў за яго выдатнымі пастаноўкамі, а некаторыя з іх задалося і паглядзець. У пачатку новага стагоддзя нейкія бандзюгі пачалі збіваць прадстаўнікоў«вальнадумнай» інтэлігенцыі, прычым рабілася гэта аднолькава: прафесійным прыёмам (непрыкметна тупым цвёрдым прадметам са спіны па галаве) каля сваіх дамоў у вячэрні час. У лік «недабіткаў» (як жартам назваў іх A В. Мальдзіс) трапілі Ю. Хашчавацкі, В. Мазынскі, А. Кароль, А. Мальдзіс, С. Законнікаў і інш Я ў самым пачатку 2003 г. замкнуў гэты спіс. Як бачна, я з Валерам разам апынуўся нават у такой «знакамітай» кампаніі.