Трэба падкрэсліць, што з боку першага сакратара ЦК КПБ П. М. Машэрава, а затым Ц Я. Кісялёва да вучоных і асабліва да АН БССР адносіны былі вельмі паважлівымі, чаго нельга сказаць пра змяніўшых іх у далейшым трох кіраўнікоў кампартыі Беларусі Нам пашанцавала і з сакратаром ЦК КПБ па ідэалогіі A. Т. Кузьміным, які курыраваў навуку, кулыуру і літаратуру, а таксама з аддзелам навукі — загадчык A. А. Смірноў, інструктары В. I Пракошын, П. П Прахарэнка і інш. Усе яны добра валодалі сітуацыяй у АН БССР і розных яе інстытутах, разумелі спецыфіку навуковых даследаванняў, узаемаадносін паміж вучонымі, арганізатарамі навуковых работ, былі ўважлівымі, карэктнымі, інтэлігентнымі. Як дырэктар інстытута і намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі я па арганізацыйных пытаннях навукі больш меў зносін з В. 1. Пракошыным, а з Пятром Пятровічам я часцей сустракаўся не па справах, а проста ў рэдкі вольны час адпачынку, што прывяло не толькі да агульнай сімпатыі, але і да сяброўства Паколькі мы былі прадстаўнікамі дастаткова далёкіх адна ад адной навук: ён — фізіка-тэхнічных, а я — навук аб Зямлі, пастолькі я больш успахмінаю яго як цудоўнага чалавека, блізкага сябра, хаця і ведаю пра яго вялікія поспехі ў навуцы і навукова-арганізацыйнай дзейнасці. Натуральна, я сачыў за навуковымі поспехамі Пятра Пятровіча. шчырарадаваўся, калі ён паведамляў пра іх, адасягненні ў гэтым былі вельмі значныя У Фізіка-тэхнічным інстытуце АН БССР ён арганізаваў і ўзначаліў тэматычную групу капілярных з’яў, тым самым працягваючы ідэі свайго настаўніка акадэміка Я Г. Канавалава, аўтара першага адкрыцця беларускіх вучоных «ультрагукавы кашлярны эфект». Затым група Прахарэнкі была пераведзена ўжо ў якасці лабараторыі ў Інстытут прыкладной фізікі. Памятаю радасную падзею — выдатную абарону доктарскай дысертацыі ў 1988 г., якая фактычна пацвердзіла яго вялікія навуковыя дасягненні як аўтара тэарэтычных асноў капілярнай дэфектаскапф апублікаваныя ў серыі манаграфій. 3 таго часу аўтарытэт вучонага і арганізатара навукі ўзрастаў яшчэ больш імкліва. Ужо ў наступным годзе Прахарэнку прысвоілі вучонае званне прафесара. У 1992 г. праходзілі выбары кіраўніцтва АН БССР прычым гэта былі адзіныя да гэтага часу выбары, якія былі цалкам дэмакратычныя, без якога б то ні было ўздзеяння ўлады і партыйных органаў. У цяперашні час увесь Прэзідыум НАН Беларусі на чале з яго старшынёй наогул не выбіраецца, а на- значаецца кіраўніцтвам дзяржавы. У 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову аб прыпыненні дзеяння КПСС-КПБ на тэрыторыі Беларусі, а кіраўнікі краіны (С. С. Шушкевіч і В. Ф. Кебіч) на пытанне пра выбары адказалі: «Каго жадаеце, таго і выбірайце. Гэта ваша справа» Тады свабодна выбранае новае Бюро Прэзідыума АН БССР складалася ўсяго з 4 чалавек: Л. М. Сушчэня — прэзідэнт, Р Г. Гарэцкі і М. С. Высоцкі — віцэ-прэзідэнты і A. М. Ганчарэнка — галоўны вучоны сакратар. У састаў Прэзідыума АН БССР яшчэ былі выбраны 5 акадэмікаў-сакратароў аддзяленняў і6 саветнікаў. Л. М. Сушчэня курыраваў Аддзяленне біялагічных навук, A. М Ганчарэнка — Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, М. С. Высоцкі — Аддзяленне фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі, Р. Г. Гарэцкі — Аддзяленнехімічных і геалагічных навук, а таксама Аддзяленне гуманітарных навук. Становішча АН БССР было вельмі цяжкім, бо з розных бакоў ішлі прапановы аб яе карэнным перафарміраванні і нават ліквідацыі, у мнопх інстытутах праходзіла барацьба асобных груп і вучоных паміж сабой, было шмат скарг і непаразуменняў Адным з такіх інстытутаў аказаўся Інстытут прыкладной фізікі. М. С. Высоцкі дзеля ўманавання адміністрацыі прапанаваў дырэктару інстытута назначыць намеснікам П. П. Прахарэнку, але дырэктар чамусьці абурыўся, вырашыў, што Бюро Прэзідыума не падабаецйа яго работа, і напісаў заяву аб звальненні з пасадыдырэктара Тады М. С. Высоцкі рашуча папрасіў Пятра Пятровіча напісаць новую заяву на пасаду дырэктара і вынес гэтае пытанне на Бюро Прэзідыума, дзе мы, добра ведаючы яго арганізацыйныя здольнасці і чалавечыя якасці, аднагалосна падтрымалі гэтую прапанову Мы не памыліліся: праз некаторы час інстытут спакойна і паспяхова пранаваў. У 1996 г. я з вялікім задавальненнем павіншаваў Пятра Пятровіча з выбарамі ў члены-карэспандэнты НАН Беларусі, а ў 2000 г — у акадэмікі. Рады быў убачыць яго калектыўную манаграфію «Теоретнческне прннцшты н фнзнческне аспекты капнллярного контроля», выдатна выдадзеную на англійскай мове ў Германіі. Работы П. П. Прахарэнкі і яго калег атрымалі шырокае прызнанне не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Я ганарыўся поспехамі свайго сябра, які заўсёды заставаўся простым і сціплым у зносінах, і рады, што пасля сыходу П. П. Прахарэнкі з жыцця Інстытут прыкладной фізікі ўзначаліў яго таленавіты калега намеснік дырэктара Н. П. Мігун. Вядома, што клятва Гіпакрата ў медыкаў пачынаецца з удзячнасці свайму настаўшку. Мне вельмі падабалася, што Пётр Пятровіч заўсёды вельмі паважліва, цёпла адгукаецца і часта ўспамінае свайго навуковага кіраўніка акадэміка Я. Г. Канавалава. Мне гэта імпанавала, бо я таксама ніколі не забываў пра свайго навуковага настаўніка і нават напісаў невялікую манаграфію «Академнк Яншнн — дорогой мой учнтель н друг». Прахарэнка быў вельмі таварыскім, добразычлівым чалавекам, заўсёды быў гатовы дапамагчы, падтрымаць у любой справе Пачуццё сяброўства было для яго непахісным. Ён ніколі не забываўся павіншаваць са святам, а тым больш з днём нараджэння. Дабрыня зыходзіла з яго істоты і заўсёды была дзейснай. Зносіны з ім былі прыемныя, радасныя, вясёлыя. Ён ведаў шмат самых розных песень і любіў іх спяваць. Калі сустракаліся з ім у невялічкай кампанй ў саўне або ў яго хаце, з задавальненнем падпявалі яго меладычным песням. Гасціннасць і хлебасольства ў яго сям’і на рэдкасць шчырае і сардэчнае. Гэта было характэрна і для яго мілай жонкі Галі, і для сімпатычных цудоўных дачок. Вялікім несуцешным горам з’явілася смерць любімай жонкі, якой ён застаўся верны да канца свайго жыцця, прысвяціўшы сябе выхаванню дзяцей і ўнукаў, якім аддаваў усю моц свайго шчырага сэрца і да якіх ставіўся так трапятліва і пяшчотна, а памяць аб незабыўнай жонцы і маці захоўвалася ў іх заўсёды. Пётр Пятровіч — заўзяты аматар оперы і балета, драмы і камедыі, музычных спектакляў у філармоніі. He забываў ён і сваіх сяброў: нярэдка тэлефанаваў ім, запрашаў у тэатр. Такія нечаканыя паходы былі цікавыя і вельмі прыемныя з пункту гледжання зносін, пазнавальнасці, душэўнасці і сапраўднага адпачынку. У верасні 1999 г. шырока адзначылі 60-годдзе П. П. Прахарэнкі. Адметна, што на вечар ў гонар юбіляра прыйшлі не толькі шматлікія яго сябры і калегі з розных інстытутаў НАН Беларусі, але таксама з Масквы і з Гомеля па мінулай вучобе і працы, і нават з Яраслаўля, дзе ён працаваў начальнікам колавага цэха Яраслаўскага лакаматыварамонтнага завода. Гучалі шчырыя віншаванні. I далей жыццё ішло актыўна, мэтанакіравана, паспяхова. Але аднойчы прыйшло нечаканае: 10 чэрвеня 2008 г. сэрца вучонага перастала біцца... Цяжка і горка яго родныя, сябры, калегі, знаёмыя развітваліся з Пятром Пятровічам Прахарэнкам, які знайшоў апошні прытулак у роднай беларускай зямлі на Усходніх могілках, дзе ўжо раней назаўсёды пасяліліся многія вучоныя НАН Беларусі. Зусім блізка быў помнік майму старэйшаму таварышу па вучобе ў Маскоўскім нафтавым інстытуце і працы ў НАН Беларусі геолагу A. С Махначу, a праз 2,5 месяцазусім побач лёг і адважны барацьбіт з вынікамі чарнобыльскай катастрофы В Б. Несцярэнка. Зноў стала невыносна цяжка на душы, прамільгнулі карціны былых сустрэч з дарагімі калегамі, памяць аб якіх будзе вечна бударажыць сэрца, і, вядома, аб такім светлым чалавеку, якім быў Пётр Пятровіч Прахарэнка. 2011 Душа пісьменніка не прымірылася 22 чэрвеня — дзень смерці нашага вялікага пісьменніка і грамадзяніна Васіля Быкава. Пасля працы зайшоў схіліць галаву і пакласці кветкі на яго маплку. Ужо нікога з яго прыхільнікаў не было. Сімвалічна, што ён, які лічыўся запнуўшым на вайне і прозвішча якога выбіта на абеліску, памёр у дзень пачатку вайны. Добры просты помнік, многа кветак, свечкі гараць — радасна, што помняць. Але, агледзеўшы суседнія помнікі, неяк стала крыўдна, што ляжыць яго цела ў асяроддзі мнопх тых партыйных дзеячаў вышэйшага рангу, якія не любілі яго за праўдзівыя творы пра вайну і жыццё, за яго непакорлівасць, самастойнасць духу, уціскалі так моцна, што ён быў вымушаны пакінуць бацькаўшчыну. Ды і сам шсьменнік не любіў гэтых прадстаўнікоў бальшавіцкай наменклатуры і, мусіць, не толькі пры жыцці, але і ў друпм свеце не хацеў мець такіх суседзяў А цяпер родная зямелька прытуліла і прымірыла ўсіх — і сяброў, і непрыяцеляў, але калі цела яго супакоілася з такім станам, дык душа пісьменніка напэўна не прымірылася.. 2011 Новы метад ацэнкі кошту падзей У нашай «праваслаўна-духоўнай» дзяржаве кошт розных падзей і жыццёвых сітуацый чамусьці ўсё часцей сталі ацэньваць праз каўбасу. Так, калі рух «За свабоду» звярнуўся да ўлад не праводзіць урачысты ваенны парад 3 ліпеня 2011 г. у «Дзень незалежнасці», у сувязі з эканамічным крызісам, бо гэта мерапрыемства будзе вельмі дорага каштаваць На што ад галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мішстэрства абароны Рэспублікі Беларусь атрымалі адказ, што тая падзея каштуе зусімтанна: толькі 10 гкаўбасы(праўда, самагатаннага гатунку, а самай дарагой — па 1 г) на аднаго жыхара Беларусі. Мы зноў убачылі выдатна адрэпеціраванае на працягу месяца шоу ваеннага парада з выклікаючай вялікае ўражанне тэхнікай. Парад прымалі кіраўнік дзяржавы ў ваеннай форме ці то маршала, ui генералісімуса і апрануты ў вайсковае адзенне Коля, якім усе генералы і іншыя вайскоўцы аддавалі чэсць. 2011 Многія беларусы шкадуюць У «Народнай волі» ад 21-23 жніўня было надрукавана апошняе інтэрв’ю Марыі Эйсмонт з Раманам Бяссмертным (ужо экс-паслом Украіны ў Беларусі), якое адбылося перад яго ад’ездам на радзіму. У прамове вельмі правільна адзначана: «Наверное. многйе белорусы с сожаленйем воспрйнялй йзвестйе об отставке Посла Укрсшны в Беларусй Романа Бессмертного». Ён хутка зразумеў сітуаныю ў Беларусі, блізка яе ўспрымаў. шчыра аб ёй гаварыў і выказваў сваю думку адкрыта, без усялякіх «дыпламатычных хітрыкаў». Беларусы дэмакратычных поглядаў вельмі шанавалі і паважалі гэтага дзеяча. Хочацца нагадаць некаторыя яго выказванні з інтэрв’ю, бо «он высказывал мненйе стороннего человека, которыіі наблюдал сйтуацню в Беларусй йзнутрй».