Пералічаныя працы першага перыяду жыцця Г Гарэцкага могуць скласці першы том выбраных прац вучонага пад назвай: «Эканоміка народнаіі гаспадаркі і дэмаграфія». Друп то.м «Геалогія і палеагеаграфія антранагену, геамарфалогія і археалогія» павінен уключыць працы, створаныя па названых навуковых напрамках у друп перыяд жыцця (1936-1988). У гэты часГаўрыла Іванавіч надрукаваў досыць шмат артыкулаў і на іншыя тэмы: пра фальклор («Горкі і беларускі фальклор»); успаміны пра многіх пісьменнікаў і вучоных; развіццё навукі, літаратуры, мовазнаўства; разгляд творчасці і жыцця Максіма Гарэцкага, Янкі Купалы і інш. Галоўныя з гэтых артыкулаў таксама надрукаваны ў кнізе «Выбранае» (2002). Асноўныя працы Г. Гарэцкага, якія вызначылі вучонага ў якасці заснавальніка палеапатамалогіі (навукі пра мінулую гіс- 1 Гарэцкі Р. Браты Гарэцкія. — Мінск : Медысонт. 2006. — С. 120. Ннкнтенко П. Г., Бусько В. Н. Онн былн первымн академнкамм-экономпстамн Беларусн. — С 44. торыю рэк), склалі серыю з пяці буйных манаграфій: «Аллювйй велнкмх антропогеновых прарек Русской равннны Прарекв Камского бассейна» (1964), «Формйрованме долйны р, Волгй в раннем й среднем антропогене Аллювйй Пра-Волгй» (1966), «Аллювйальная летопнсь велйкого Пра-Днепра» (1970), «Особенностм палеопотамологйй ледннковых областей (на првмере Белорусского Понеманья» (1980), «Палеопотамологйческйе эскйзы Палео-Дона й Пра-Дона» (1972). Досыць вялікі тыраж кніг (1000-1900 экз.) дазволіў мець іх у многіх бібліятэках і асабіста ў геолагаў. Але ў Гаўрылы Іванавіча надрукавана шмат артыкулаў, якія прысвечаны як пытанням палеапатамалогіі, так і многіх іншых праблемах геалогіі антрапагену, геамарфалопі і археалогіі, і якія раскінуты па розных часопісах, зборніках, матэрыялах. Шэраг з іх сталі бібліяграфічнай рэдкасцю, некаторыя цяжка даступныя. Таму многія з гэтых прац мэтазгодна перавыдаць у томе II. Шэраг публікацый маюйь характар пастаноўкі і абмеркавання агульных праблем геалогіі і палеагеаграфіі антрапагену, а многія тычацца розных тэрыторый: Кольскага паўвострава, Карэліі, Прыуралля, Прадкаўказзя, Украіны, Беларусі і інш. Гэта не толькі геалагічныя працы, але і археалагічныя Так, ёсць артыкулы пранеалітычныя стаянкі Карэліі і Кольскага паўвострава, палеаліт і мезаліт Ніжняга Падоння. Г. Гарэцкі пакінуў вялікую эпісталярную спадчыну, частка якой ужо выдрукавана ў кнізе «Выбранае» (2002), маіх публікацыях — «Ахвярую сваім «Я» (1998), «Браты Гарэцкія» (2008) і інш. Безумоўна, у том II мэтазгодна было б змясціць некаторую перапіску Гаўрылы Іванавіча з выдатнымі геолагамі і палеантолагамі, у прыватнасці з П М Чырвінскім, П. А. Нікіціным, П. I. Дарафеевым. Наогул лісты Г. Гарэцкагаз’яўляюцца цікавейшым матэрыялам з розных бакоў гледжання, і я думаю, што з часам многія з іх патрэбна давесці да шырокага чытача. Постайь Г. Гарэцкага патрабуе асобнай манаграфіі ў серыі «Навукова-біяграфічнай літаратуры» з дэталёвым разглядам яго навуковых прац. 2011 100-годдзе майго навуковага настаўніка 28 сакавіка 20II г. у Дзяржаўным геалапчным музеі імя У. I. Вярнадскага Расійскай акадэміі навук адбылося юбілейнае пасяджэнне, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння акадэміка Аляксандра Леанідавіча Яншына. Уступнае слова сказаў віцэ-прэзідэнт PAH М. П. Лавёраў, які затым уручыў юбілейныя медалі «Акадэмік А Л. Яншын», створаныя Акадэміяй горных навук. Я таксама, «як самы лепшы і любімы вучань», атрымаў гэты медаль, што было мне вельмі прыемна, як памяць аб маім настаўніку'. Навуковыя даклады перамяжоўваліся з выступамі канцэртнай праграмы. таму сход вяла вядомая тэлевядучая Ганна Шылава. Пра навуковую дзейнасць, жыццё н аблічча выдатнага натураліста XX ст. паведалі М. А. Федонкін (дырэктар Геалагічнага інстытута РАН. Масква), A. В Каныпн (намеснікдырэктараінстытута нафтагазавай геалогіі і геафізікі імя A. А. Трафімука Сібірскага аддзялення РАН), Р. Г Гарэцкі (Мінск), Я. А. Казлоўскі (былы міністр геалогіі СССР, наш зямляк). Да юбілею ў музеі была адкрыта спецыяльная вельмі багатая і цікавая выстаўка, якая падрабязна паказала жыццё, дзейнасць і дасягненні вучонага. Усё прайшло ўрачыста, шчыра, з гонарам і любоўю. Прысутнічала жонка вучонага Фідан ТауфікаўнаЯншына з сынам. Навуковыя канферэнцыі прайшлі ў шэрагу інстытутаў розных гарадоў, у многіх часопісах і газетах надрукаваны артыкулы, прысвечаныя гэтай даце. Выйшаў і мой артыкул у часопісе «Вестннк РАН»2. 1 Гарецкнй Р. Г. Академнк Яншнн — дорогой мой учнтель н друг. — М. : Наука, 2005 —192 с. 2 Гарецкнй Р Г. Неуемная страсть к знанням, гражданская ответственность, К 100-летню co дня рождення академнкаА. Л Яншпна// Вестннк РАН. — 2011. Т 81, №2, — С 151-159. Аляксандр Леанідавіч Яншын — адзін з прадстаўнікоў тых нашчадкаў, якія былі выхадцамі смаленскіх ліцвінаў Вялікага Княства Літоўскага. У многіх адносінах ён унікальная постаць. Самая характэрная яго рыса — гэта нястрымная страсць да ведаў, невычэрпная дапытлівасць, якая з’явілася яшчэ са школы, таму ўжо тады яго называлі «прафесарам». Надзвычайная памяць, дзівосная працавітасць і мэтанакіраванасць дазволілі Аляксандру Леанідавічу стаць шырока адукаваным інтэлігентам. Яго цікавілі і гуманітарныя, і прыродазнаўчыя навукі. Ён любіў гісторыю, літаратуру, тэатр. Вершы сваіх любімых паэтаў (Гумілёва, Блока, Ахматавай, Ясеніна, Сіманава і інш.) мог чытаць на памяць гадзінамі, прычым так захапляў слухача, што таму здавалася, што выступае сапраўдны прафесіянал. Валодаючы прыроднай артыстычнасню, ён мог бы дасягнуць вялікіх поспехаў на тэатральнай ніве, як здарылася з яго стрыечным братам Міхаілам Яншыным — народным артыстам СССР, ці на іншым напрамку гуманітарнай дзейнасці. Але перамагла любоў да прыроды, і зноў-такі ў шырокім плане: не толькі рамантыка геалагічных даследаванняў з цягай да вандраванняў, калі «душу намада даль заве», але і да жывой прыроды, да фаўны і флоры, што ўжо значна пазней, у «экалапчны» этап яго жыцця, дала магчымасць лёгка пазнаць праблемы біясферы, актыўна выступіць супраць лысенкаўшчыны. А. Яншын быў выдатным палявым геолагам не толькі з погляду цудоўнага арганізатара, у якога поўны парадак у працы, самае прыгожае месца для стаянкі палатак і ўсяго лагера і інш., але і надзвычайная дакладнасць вывучэння абгаленняў, умельства па непрыкметных адзнаках чытаць геалапчны летапіс і такая захопленасць у гэтым працэсе, што адцягнуць яго ад абгалення было амаль немагчыма. Яшчэ адна цудоўная якасйь вучонага— ён шчыра дзяліўся сваімі думкамі, ідэямі, якіх у яго заўсёды была процьма. Таму з ім было заўсёды цікава і пазнавальна. Успамінаю, як вялікая групаўжо сталых нямецкіх геолагаў, з якімі мы праводзілі шмат геалапчных экспедыцый і нарад у рамках сумесных міжнародных праектаў, з нямецкай акуратнасцю дакладна запісвалі бліскучыя выступленні Яншына пра асаблівасці геалапчнай будовы, прыродныя ўмовы, гісторыю і іншыя веды таго ці іншага раёна. Потым яны з захапленнем мне казалі, як здорава ў Яншына «lernen, lemen und lemen» і дабаўлялй што ніколі так паспяхова не вучыліся геалогіі. Аляксандр Леанідавіч да любога чалавека, нягледзячы на яго пасаду, ставіўся з вялікай павагай, быў вельмі дэмакратычны, просты ў адносінах. Усё любіў рабіць сам, дапамагаў грузіць машыну, ставіць палаткі, распальваць вогнішча, забірацца на круты абрыў, каб адабраць абразец пароды і г. д. Ён быў чалавекам вялікай мужнасці, сілы волі, самавалодання. Многім здавалася, што ён вельмі строгі, а зрэдку і сапраўды быў даволі рэзкі, але насамрэч ён быў дужа добразычлівы, уважлівы і мяккі, любіў добры жарт, гумар, самаіронію. Нястрыманы характар вучонага прывёў некалькі разоў да цяжкіх выпадкаў. Так, пры запуску вінта самалёта ПО-2, які, безумоўна, Яншын пракручваў сам, яму перабіла руку. Усе спужаліся, а ён спакойна вымавіў: «Не хвалюйцеся, наложаць гшс — і ўсё хутка зажыве». Многія чулі пра яго падзенне ў шурф глыбінёй 24 м, якое прывяло да шматлікіх пераломаў бальніцы і аперацый на працягу года і цяжкіх вынікаў — артапедычны абутак і траўматычны дыябет на ўсё жыццё. Уколы інсуліну кожны дзень, частыя дыябетычныя комы, якія я з жудасцю ўспамінаю да гэтага часу, калі жыццё было на грані са смерцю. У 1988 г., калі вучонаму было ўжо 77 гадоў, пры аглядзе помніка-бюста У. I. Вернадскага Яншын паслізнуўся і зламаў шыйку бядра Ён тады пажартаваў: «Пацярпеў за Вярнадскага». Зноў аперацыі, мыліцы і толькі праз два гады змог болын-менш нармальнахадзіць. Любоўдасваёй справы, працаздольнасць, ашаламляльная энерпя, невычэрпная цікавасць да ўсіх падзей жыцця, навукі і асабліва навук аб Зямлі, пачуццё грамадзянскай адказнасці перамагалі ўсе фізічныя беды. А. Яншын працаваў так інтэнсіўна, з такой неверагоднай нагрузкай і аддачай, што гэтаму мог пазайздросціць самы моцны волат-здаравяк, Ён жа быў волат духу і волі. Аляксандра Леанідавіча цяжка ўявіць без кнігі. Заўзяты кнігалюб, ён меў багатую бібліятэку, уважліва сачыў за новымі публікацыямі не толькі па навуках аб Зямлі і іншых навуках, але і мастацкай літаратуры, псторыі, філасофіі, мастацтву. Ён быў выдатным рэдактарам, уваходзіўу рэдкалепі многіх часопісаў, шырока вядома яго дзейнасць у рэдакныйна-выдавецкім савеце Акадэміі навук. Здзіўляла яншынская прагнасць не толькі да навуковых даследаванняў, але і данавукова-арганізацыйных спраў. Бягучых спраў у яго заўсёды было столькі, што ён звечара складаў спіс на наступны дзень, які займаўдробным почыркам поўную старонку. Гэтыя бясконцыя справы выгукалі дзіўную мабільнасць Яншына, а пералёты памгж Масквой і Новасібірскам былі такімі частымі, што, як ён сам жартаваў, «самалёт стаў амаль такім жа звычайным транспартам, як для масквіча метро». A. Л. Яншын любіў людзей, імкнуўся да зносін з імі, асабліва з калегамі па навуковай дзейнасці. Гэта дазваляла яму адточваць свае новыя думкі і ідэі, якімі ён заўсёды лёгка дзяліўся, a таксама быць у курсе рознага фактычнага матэрыялу і іншых навінак. Цудоўны прамоўйа, ён пастаянна гатоў быў выступіць перад любой аўдыторыяй, прычым нярэдка з імправізацыяй па самых разнастайных праблемах. Шырока вядома актыўная дзейнасць вучонага ў складзе навуковага савета па праблемах біясферы, на пасту арганізатара і першага прэзідэнта Расійскай экалагічнай акадэміі, калі ён разгарнуў жорсткую барацьбу па ахове прыроды, асабліва ў адносінах перакідкі паўночных рэк у рамках легендарнай «камісіі Яншына». Тут трэба падкрэсліць надзвычайную смеласць Аляксандра Леанідавіча, яго грамадзянскую адказнасць, прынйыповасць і неабыякавасць да ўсякай дэмагогіі, несправядлівасці. Гэтыя якасці прымусілі яго стаць народным